Стихи о Беловежской пуще, зубрах и природе
Валерый МIЛОШ, актывiст экалагiчнай арганiзацыi "Крынiца", Беларусь
Белавежская пушча - Вялiкая кнiга
Белавежская Пушча - Вялiкая Кнiга
Ад продкаý сiвых на вякi.
Пройдеш сцежкай гiсторыi нашай Раздiмы
Пералiстваеш цiха лiсты.
Гэта Пушча, прайшла праз часы, перашкоды.
Суадносiны нас i лясоý.
Год за годам мы ý ей часцей гаспадарым,
Яна ж прагне нас, як сяброý.
Цяжкi час: мы - ý iм, з намi - Пушча,
На патрэбнай старонцы ляжыць,
Нiбы просячы: "Пачытайце!" -
Тут знайдзецца адказ як жыць.
Толькi вось, што то дзеецца, людзi?
Цi не сон, цi паверыць хто нам?
Не чытаць, не любiць - гаспадарыць
Як чужынцы сталi мы там.
Багацець? Толькi ж страчваем скарбы!
Як бяздумна ý ей рвуцца лiсты:
Адарваýшы ýжо не заменiш
Не вярнеш да жыцця з нематы!
Не парвалi? Яшчэ есць старонкi?
Паглядзiце, якiя радкi!
Есць нават iскрыстае ззянне
Дык пакiнем яго на вякi!
03.07.2005
******
Зубры Белавежскай Пушчы
Мiж дрэý неходжанная сцежка,
Зялёны гай над ей шумiць.
Спяваюць птушкi, а над iмi
Ен - Пушчы гаспадар стаiць.
Ен - гэта зубр. Моцны-моцны!
Цi есць дужэйшы тут хоць хто?
Такая велiч! Добры гонар
У дзiýнай постацi яго.
Стаiць асiлак! Што чакае?
Шмат дзён, гадоý ужо прайшло,
Вiдаць турбуе Пушча сэрца,
Шукае помач! Ад каго?
Мы дапаможым?!! Неадкладна!
Ужо цяпер, ужо зранння!
Яшчэ паспеем, яшчэ верыць
У апеку нашу зубраня.
09.07.2005
******
Як Пушчай крочылi зубры
Па Пучшы крочылi зубры:
Не па-асобку, яны - пара.
Усё зусiм, як у людзей -
Каханне сэрцы паяднала.
Зубр быý шчаслiвы? А то не?!
Ён мае сына. Ён - ужо “татка”.
А там мо будуць i яшчэ,
Пакрочыць Пушчай хутка статка.
З любоýю шчыраю глядзеý
I я пачуццем захапiýся.
Яны пакрочылi далей,
Выяваý дзiýных след згубiýся
.
Яны ý хаце, у сваёй.
Мы, людзi тут: у Пушчы - госцi
Сярод раслiн, “братоý малых”
Душу мiж тым кранае штосьцi.
Кахалi так: адзiн-адну
Жывёлы iншыя не стала
Як страшна гэта: род iх знiк
И мацi ýжо не ýставала.
Не! Так не будзе! Час мiнуý!
Другiя змены ý жыццi!
Надзея ý сэрцы ýзрасла,
Як Пушчай крочыли зубры.
11.07.2005
******
«Не бачу! Што можна ýбачыць?! -
Разгублена ён аглядаýся,
Бо чуý: прыгажосць навокал;
У думках з сцвярджэннем спрачаýся.
Упэýнены быý: людзi самi
Прыгажосць ва ýяýленнi стварылi.
Лес быý для яго драýнiнай -
Зрубiлi, павезлi, злажылi.
Каб у сэрца зioнуý бы
Знайшоý ручаёчак,
Слабы, вузкi, адзiны.
Бачылi вочы яшчэ ý небе сонца,
Павагу ён меý да Радзiмы.
Таму затрымаýся.
Тут кажуць: прыгожа.
Правёý рукой хвою - прачнуýся,
Бо яшчэ ýчора сёк гэтыя дровы,
Цяпер у першыню дакрануýся.
19.07.2005
******
Стрэльнула стрэльба - выстрал!
Аднекуль з туману, з-за ветак,
Як злодзей прыйшла бяда.
Стрэльнула стрэльба - выстрал!
I некага болей няма.
Галлё зашумела трывожна,
Вецер з болем у душы.
Сонца i то не тое,
Хмары з лесу прыйшлi.
Адкуль ж гэты выстрал?! Адкуль жа?!!
Хто з стрэльбай прыйшоý да звяроý?!
Тут паляванне закрыта
Са старадаýнiх часоý!
Хвiлiна няýмольна. Не вернеш!
Пранае боль у глыбiнi.
Ты - злодзей i сам цi адкажыш:
Чаму ý цябе лёс такi?
Роспач. Смутак. Не вернеш!
«Хто злодзей?» - адказу няма.
Але цi ýцячэш ты з цемры,
Калi ý цемры душа?
21.07.2005
******
«Чаму?» - Задаюся пытаннем...
«Чаму?» - Задаюся пытаннем.
Не ведаю: хто цi адкажыць?
Чаму найперш то, што не маем,
Так люба нам? Хто разважыць?
Не маем напрыклад мы мора,
Экзотыка нам пустынi.
Няма. Але азiрнiся!
Наш край, якi ёсць ён адзiны!
Углядаюся ý вокнах сядзiбы,
Дзяучыны там - ля ракi.
Лiст з клёну - выява Радзiмы,
Нi знойдзеж другi край такi!
Але люба то, што не маем.
Белавежская ж Пушча, лясы.
»А хiба ад нас iм што трэба?» -
Пытанне мне задалi.
Каханне iм трэба, наш клопат!!!
Скарбы не маюць цаны!
Каму прыгажосць захоýваць?
Нам - нашчадкам зямлi!
24.07.2005
******
Вера. Надзея. Любоý
Пушча – каштоýнасць, казка,
Да нас не губляе даверу!
Сувяззю таямнiчай
Зъяднае сэрца i веру!
Зоркай на небе, не кветкай,
З мiнуýшчыны ýсё ярчэе!
Перайшла праз усе перашкоды
I пройдзе, расце надзея!
Столькi рук забяспечаць клопат!
Прыгажосць пераможа зноý!
Пушча будзе, бо ý сэрцы пылае
Святлом незгасальным Любоý!
25.07.2005
******
Шчасце, што гэта быý сон
Шчасце, што гэта быý сон,
З ранкам мiнуý у iмгненне.
Моцна сэрца ýзрушыý ён:
Прыснiлася Пушчы знiкненне.
Лятуць птушкi ý пошуках дрэý,
Зубр шукае не знойдзе дубравы.
Хто адказнасць за стан яе меý?
Гэта вынiк з пачатай забавы?
Шумiць Пушча, паýсюдна лясы,
Дасылаю ёй нiзкi паклон.
Не будуць без хатак звяры!
Шчасце, што гэта быý сон!
26.07.2005
******
Асфальт, светафоры, машыны,
Усюды мур, збудаванi з цаглiн,
Тэхнiкi асяроддзе,
Сэрца клiча да iншых мясцiн!
Кветкi ý хаце, газоны ля дома,
Ёсць магчымасць Прыроду адчуць.
Толькi лесу парк не заменiць,
У iм ляснога жыцця не пачуць.
Недзе там, з марай, крочу мясцiнай,
Вядзе сцежка ý бязмежжа лясо ý.
Я хадзi ý, не забуду нiколi
Хараство беларускiх краёý!
Абудзiлi ад думак машыны,
Што былi, што ёсць, застануцца.
Я пайшоý зберагаць Прыгажосць,
Каб i з дзецьмi ý лясах апынуцца!
27.07.2005
******
"I Пушча не будзе ý бядзе!"
Штоcьцi дзеецца ý Пушчы, што дзеецца?!!
Супрацьлеглыя берагi:
Дзе адны ратуюць становiшча,
А другiя, што робяць яны?
З часам дзеяннi ý вынiк складаюцца:
I адзiн i другi - не малы:
Ад адных Пушча зноý узбагачаецца,
А другiя рубяць лясы.
I шумяць у Пушчы дрэвы, шаптаюцца
I пытаюцца: «Кiм людзi сталi?»
Шчодрасць i сквапнасць вагаюцца,
Ускладзенныя на шалi.
Хто пераважыць? Хто выйграе?
Няхай кожны лепту ýкладзе!
Складзецца ýсё ý карысць Шчодрасцi,
I Пушча не будзе ý бядзе!
02.08.2005
******
(Специально для сайта "Беловежская пуща - 21 век")