
«Драўнiна павiнна каштаваць столькi, колькi яна каштуе на самай справе» Гутарыў Леанiд ЛАХМАНЕНКА
Гэта думка належыць намеснiку старшынi Камiтэта па лясной гаспадарцы пры Савеце Мiнiстраў Беларусi М.Т. Юшкевiчу. З iм гутарыць карэспандэнт «Звязды»
Беларусь — лясная краiна. Запасы драўнiны на пнi складаюць звыш аднаго мiльярда кубаметраў. За апошнiя 10 гадоў яны выраслi больш чым на 170 мiльёнаў кубаметраў. Па разлiках экспертаў, да 2015 года аб’ём высечкi галоўнага карыстання падвоiцца. Наш лес — гэта выдатная база для развiцця дрэваапрацоўчай, мэблевай i цэлюлозна-папяровай галiн прамысловасцi.
— Мiкалай Тарасавiч, давайце паглядзiм на лясную праблематыку з пункту гледжання нядаўна пастаўленай на пастаянна дзеючым семiнары кiруючых работнiкаў рэспублiканскiх i мясцовых дзяржаўных органаў у Вiцебску задачы па дасягненню
Я гэтыя вытрымкi з нарады прывёў з мэтай паказаць, што на самым «версе» выспела iдэя стварэння ў краiне магутнага патэнцыялу на базе ўласных рэсурсаў. Адсюль i пытанне: леснiкi гатовы ўдзельнiчаць у гэтай справе?
— Яны ўжо ўключылiся ў яе. Не так даўно прынята ўрадавая праграма па павышэнню эфектыўнасцi работы лесагаспадарчага комплексу i паляпшэнню апрацоўкi драўнiны. У гэтым дакуменце змяшчаецца комплекс мер, рэалiзацыя якiх дазволiць значна павысiць паступленнi ў бюджэт ад продажу драўнiны.
— У лесе кожны бываў не раз. Але ўсё ж спачатку ў двух словах, калi ласка, пра тое, што ўяўляе сабой лясная гаспадарка краiны?
— У цэлым дынамiка яе развiцця станоўчая. У нас, у леснiкоў, ёсць такi тэрмiн — «лясiстасць». Цi, iнакш кажучы, працэнт пакрыцця тэрыторыi ляснымi ўгоддзямi. Пасля Вялiкай Айчыннай вайны гэты паказчык складаў 22 працэнты, сёння ўжо 38 працэнтаў. Адначасова ўзраслi запасы дзелавой драўнiны i г.д. Карацей, сiтуацыя ў нас з лесам — адна з лепшых у Еўропе. Таму для лясной гаспадаркi Беларусi вельмi важна эфектыўна распарадзiцца прыродным багаццем. На гэта нас нацэльваюць i вынiкi семiнара кiруючых работнiкаў рэспублiканскiх i мясцовых дзяржаўных органаў у Вiцебску
— I якiм чынам дасягнуты такi iстотны прырост?
— У першую чаргу ён — вынiк пастаяннай шматгадовай мэтанакiраванай працы калектываў нашых падраздзяленняў. Iх рукамi створана больш за 30 працэнтаў новых лясоў. Уклад у гэту справу ўнеслi i калгасы, якiя ў свой час перадалi нам частку сваiх асаблiва бедных зямель. Цяпер на месцы былых няўдобiц i пясчанiкаў шумяць, як спяваецца ў вядомай партызанскай песнi, маладыя бярозы ды сосны. Аддалi нам i калгасныя лясы. Пры ўсёй маёй вялiкай павазе да вяскоўцаў вымушаны сказаць, што рэдкi калгас больш-менш
Увогуле лес — гэта шырокае паняцце. Лесам называюць i кволыя рэдкiя ўчасткi вольхi на балоце, i двухвекавую дубраву, i чысты бярозавы гай, i сасновы бор з гаючым паветрам. На аднаўленне лясных багаццяў працуе шмат людзей, якiя па навуцы вядуць сваю справу. Напрыклад, правяраюць генетычны патэнцыял насення дрэў, перш чым яны стануць пасадачным матэрыялам. У краiне зараз працуе 27 базавых i больш за сотню звычайных пiтомнiкаў. Яны цесна ўзаемадзейнiчаюць з селекцыйным цэнтрам i яго фiлiяламi. Спецыфiка нашай гаспадаркi ў тым, што вынiкi дзейнасцi сённяшнiх сейбiтаў лесу стануць вядомы толькi праз
— А не спрабавалi вашы спецыялiсты займацца пасадкамi каштоўных парод дрэў з iншых геаграфiчных зон? Пра чырвонае дрэва не буду гаварыць, а вось як наконт кедра, лiстоўнiцы, эўкалiпта i г.д.?
— Ведаеце, у гэтым нас навука не заахвочвае. Так, у дэндрарыях, батанiчных садах, парках, для ўпрыгажэння гарадоў дапускаюцца пасадкi экзатычных дрэў. А вось у масавым маштабе, з разлiкам на будучае прамысловае выкарыстанне… Тут могуць з часам узнiкнуць непрадбачаныя сiтуацыi, якiя дрэнным чынам адаб’юцца на нашых мясцовых ялiнах, соснах, бярозах i г.д. Думаю, гэтая асцярожнасць не лiшняя. Ды i сама прырода за час эвалюцыi ўдала распарадзiлася, дзе i якiм вiдам раслiн расцi. Не будзем у яе ўмешвацца.
— Бог не пакрыўдзiў Беларусь лясамi. Карацей кажучы, ёсць трывалая аснова для таго, каб на лесе можна было зарабляць добрыя грошы. Мiж iншым, узровень рэнтабельнасцi нашых лясных багаццяў невысокi. Што мяркуецца зрабiць, каб выправiць гэту сiтуацыю?
— Сапраўды, рэзервы i ў лясной гаспадарцы, i ў тых галiнах, для якiх галоўнай сыравiнай з’яўляецца драўнiна, яшчэ немалыя. Для параўнання: усе яны (вытворцы мэблi, паперы, цэлюлозы i г.д.) толькi 4 працэнты зарабляюць на лесе. А ў Швецыi, Фiнляндыi, шэрагу iншых краiн — 40 i аж 60 працэнтаў! Адчуваеце рознiцу? Наша адставанне ў многiм тлумачыцца тым, што драўнiна яшчэ лiчыцца амаль дармавым матэрыялам цi сыравiнай. I тое, што за мяжой драўнiна каштуе столькi, колькi яна i павiнна каштаваць, успрымаецца як нейкае дзiвацтва. Але гэта, на мой погляд, з’ява часовая. Мы паступова прывыкаем плацiць сапраўдныя грошы за нафтапрадукты, газ, электраэнергiю, метал, цэмент. Упэўнены, надыдзе чарга i лесу. Бо ён расце сам па сабе толькi на першы, недасведчаны погляд. Лес, каб потым атрымаць якасную дзелавую драўнiну, патрабуе пастаяннага догляду, а значыць, i пэўных расходаў.
Танная драўнiна, з аднаго боку, разбэшчвае беларускiх вытворцаў, а з другога — дазваляе замежным фiрмам, сумесным прадпрыемствам атрымлiваць павышаныя прыбыткi. За кошт рэалiзацыi драўнiны на пнi дзяржава атрымлiвае толькi
Таму летась прэзiдэнт дзяржавы даручыў распрацаваць вышэйназваную праграму па лясной гаспадарцы. Амаль шэсць месяцаў iшла напружаная праца. Сутнасць гэтай зацверджанай Саветам Мiнiстраў праграмы ў двух словах можна сфармуляваць так: драўнiну, дакладней яе кошт, цяпер будзе ацэньваць рынак. Бо гэта ненармальна, калi сярэдняя цана драўнiны на пнi ў нас складала крыху менш як 2 долары за кубаметр, а ў суседнiх краiнах —
— Некалькi гадоў назад нашы лясы напаткала вялiкая бяда — на значных плошчах пачалi сохнуць ельнiкi, у тым лiку ў Белавежскай пушчы. А хворае дрэва доўга не стаiць:
— Спачатку адзначу, што бяда, якую вы ўпамянулi ў сваiм пытаннi, ахапiла лясы не толькi Беларусi. Яшчэ больш як 10 гадоў назад ялiны пачалi хварэць у Польшчы, Германii, Чэхii, асаблiва ў горных мясцiнах. У
Прычын некалькi, але галоўная — змена клiмату. У вынiку панiзiўся ўзровень грунтавых вод, узнiклi спрыяльныя ўмовы для размнажэння жука-караеда. Бо ялiна — дрэва далiкатнае, у адрозненне ад сасны мае паверхневую каранёвую сiстэму, што ў спякотнае лета не дазваляе з глыбiнi браць вiльгаць. Але нават пры адносна нармальным узроўнi грунтавых вод ялiна вельмi хваравiта рэагуе на змяншэнне вiльгацi пад кронай. Дрэва слабее i становiцца бездапаможным перад рознымi хваробамi i iх носьбiтамi, тым жа яловым жуком-караедам пад назвай тыпограф. Рэзкае павелiчэнне яго папуляцыi не прычына, а хутчэй наступства аслаблення дрэва. Здаровая ялiна звычайна эфектыўна супрацiўляецца наступленню тыпографа, хворая — ужо не мае сiл.
Мы ў меру сваiх магчымасцяў змагаемся з гэтай бядой. Устанаўлiваем спецыяльныя пасткi, прымяняем iншыя спосабы, вядзём актыўную высечку заражаных участкаў лесу. Частка гэтай драўнiны iдзе на дровы, а пераважная большасць — на экспарт у Калiнiнградскую вобласць. Туды ў якасцi сыравiны для цэлюлозна-папяровых прадпрыемстваў пастаўляем так званыя балансы танкамерныя. Для тых, хто не ведае, — гэта ствалы ялiн даўжынёй ад 2 да 6 метраў i дыяметрам ад 6 да 13 сантыметраў. Сёння на балансы ўсталявалася выгадная цана — 25 долараў ЗША за кубаметр.
— I шмат засталося яшчэ нявысечаных гектараў?
— Не вельмi. На 1 студзеня гэтага года было 2642 гектары, а на чэрвень засталося 1837. У кубаметрах на 1 студзеня было
— Лясы нашы багатыя не толькi на драўнiну. Экспартным таварам ужо сталi грыбы лiсiчкi, ягады i насенне хваёвых дрэў. Памятаю, як некалькi гадоў назад у Вiлейскiм лясгасе наладзiлi збор шышак, а потым сабранае з iх насенне выгадна абмянялi ў шведаў на iх лёгкiя i зручныя для работы ў лесе бензапiлы. Гэты накiрунак назапашвання валюты развiваецца?
— А як жа. Мы няблага прасунулiся па гэтаму шляху, i цяпер, як мне здаецца, шведы ахвотна супрацоўнiчаюць з намi. Мы адкрылi сучасны селекцыйна-насенняводчы цэнтр, а таксама два яго фiлiялы — у Глыбокiм i Iвацэвiчах. Неўзабаве з’явiцца яшчэ адзiн — у Горках Магiлёўскай вобласцi. З уводам цэнтра значна палепшылася якасць нарыхтоўкi насення, адпаведна ўзраслi цэны на яго — ад 250 да 300 еўра за адзiн кiлаграм. Асаблiвым попытам у шведаў карыстаецца насенне з паўночнай часткi Беларусi.
— З ростам цэн на нафтапрадукты i газ усё больш рашуча адбываецца паварот да выкарыстання дроў у якасцi альтэрнатыўнага палiва. Мiж iншым, за мяжой, напрыклад, у Германii, даўно выпускаюцца ўстаноўкi рознай магутнасцi па пераводу адходаў драўнiны ў цеплавую энергiю. Нават абрэзкi садовых дрэў там навучылiся выкарыстоўваць для ацяплення жылля. Што наша лясная гаспадарка можа прапанаваць спажыўцам?
— Адразу хачу заўважыць, што дровы — гэта толькi на першы погляд вельмi танны, як зараз модна гаварыць, энерганосьбiт. Асобна ўзятаму вяскоўцу не так ужо цяжка i дорага назапасiць дроў на зiму. А вось паставiць на паток выкарыстанне гэтага мясцовага палiва зусiм не проста. I праблема тут не ў дровах (iх у лесе больш чым дастаткова), i не ў кацельнях (iх устанавiць на месцах можна даволi хутка), а ў цане пытання. Бо пакуль разлiкi выдаткаў на нарыхтоўку, вобразна кажучы, расфасоўку i дастаўку дроў да месца спажывання, зарплату лесарубаў i г.д. выклiкаюць сур’ёзныя сумненнi ў эканамiчнай мэтазгоднасцi масавага пераходу на мясцовае палiва.
Але гэта, падкрэслю, папярэднiя разлiкi. Хутчэй за ўсё, агульнымi намаганнямi ўдасца аптымiзаваць вышэйпералiчаныя расходы. Безумоўна, было б недальнабачным адмаўляцца ад дроў там, дзе гэта выгадна.
Тут трэба больш уважлiва прыгледзецца да замежнага вопыту, у прыватнасцi фiнаў, шведаў. Там увесь працэс работы ў лесе аўтаматызаваны i вядзецца з удзелам камп’ютара. Машына валiць выбранае дрэва, абразае ўсе галiны i сучкi, а затым распiлоўвае дрэва на патрэбныя памеры. Наступная машына падбiрае ўсе адходы i перамолвае ў шчэпкi, якiя загружаюцца кантэйнерамi ў iншую машыну. Яна ж дастаўляе груз да канкрэтнай кацельнi. Хутка, эфектыўна i ў цэлым нядорага. У нас таксама ёсць адзiнкавыя экзэмпляры гэтай тэхнiкi. За ёй будучыня i нашай лясной гаспадаркi. Пры ўсёй складанасцi гэтага пытання яно мне здаецца важным i перспектыўным у сэнсе глыбокай прапрацоўкi.
Безумоўна, на развiццё лясной галiны неабходны значныя сродкi. Нам iх, мякка кажучы, хапае не заўсёды i далёка не пад поўную патрэбнасць. Па меры магчымасцi iмкнёмся прыцягваць грошы звонку. Удалым лiчу праект, якi нам удалося ажыццявiць сумесна з Сусветным банкам развiцця i рэканструкцыi. Ён даў крэдыт на 30 мiльёнаў долараў, беларускi ўрад са свайго боку таксама выдзелiў больш чым 12 мiльёнаў долараў. У вынiку сабралася салiдная сума, на якую мы здолелi сур’ёзна падцягнуць усю лясную галiну. У прыватнасцi, стварылi некалькi селекцыйных цэнтраў, сучасную iнфармацыйную сiстэму, вырашылi праблему сувязi, пабудавалi суперлабараторыю, умацавалi базу лесагаспадарчай тэхнiкi, набылi новыя машыны i абсталяванне. У Ждановiчах пад Мiнскам адкрылi свой цэнтр па перападрыхтоўцы кадраў, камп’ютарызавалi ўсе ляснiцтвы. Створаны стратэгiчны запас насення лясных дрэў краiны, якi можа да 25 гадоў захоўвацца ў спецыяльных халадзiльных камерах.