
Май — тая пара, калi ў лясах пачынаюць «гаспадарыць» кляшчы. Гэты месяц — пiк iх актыўнасцi. I сёлетнi год — не выключэнне. Паводле слоў загадчыка аддзела эпiдэмiялагiчнага нагляду за iнфекцыйнымi i паразiтарнымi захворваннямi Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Андрэя Ведзянькова, у iх службу ўжо паступаюць званкi ад грамадзян, якiх непакоiць сiтуацыя з гэтымi надакучлiвымi i небяспечнымi крывасмокамi.
Сустракаюцца яны паўсюдна: на сухастоi, невысокiм хмызняку ўздоўж дарог i сцяжынак, нават у гарадах, у копах леташняй пажухлай травы. Згодна з эпiдэмiялагiчнай картай Беларусi, прыкладна на 85 працэнтах яе тэрыторыi жывуць заражаныя кляшчы. Найбольш напружаныя ачагi, дзе шчыльнасць пражывання iх вельмi вялiкая, адносяцца да раёнаў, што знаходзяцца непадалёк ад Белавежскай пушчы — Камянецкага, Пружанскага. Таксама кляшчы «аблюбавалi» для сябе Асiповiцкi, Старадарожскi, Любанскi i Свiслацкi раёны. У Беларусi сустракаюцца дзве разнавiднасцi крывасосных кляшчоў: лясны i лугавы. Яны харчуюцца крывёй дробных грызуноў, дзiкiх i свойскiх жывёл, а таксама людзей.
Варта ведаць, што гэтыя галодныя пасля зiмы iстоты памерам з макавае зярнятка могуць пераносiць вельмi небяспечныя для чалавека хваробы. Такiя як клешчавы энцэфалiт i клешчавы барэлiёз.
Вось як выглядаюць сiмптомы пры гэтых захворваннях. Пры клешчавым энцэфалiце з’яўляюцца дрыжыкi, моташнасць, галаўны боль, галавакружэнне, ныючыя болi ў мышцах. Усё гэта вельмi падобна на вострую вiрусную iнфекцыю. I таму хворыя часта не звяртаюцца да ўрача цi прыходзяць да яго вельмi позна. Лiхаманкавы стан трымаецца
Клешчавы барэлiёз — вострае бактэрыяльнае захворванне, якое можа перайсцi ў хранiчнае. Для яго характэрныя скурныя высыпкi пасля ўкусу кляшча, серозныя менiнгiты, полiрадыкуланеўрыты, мiякардыты, хранiчныя артрыты.
Абедзве гэтыя хваробы могуць працякаць вельмi цяжка i нават стаць прычынай iнвалiднасцi.
Якiя ж меры прафiлактыкi трэба прымаць, каб прадухiлiць заражэнне?
Калi вы збiраецеся ў лес, абавязкова надзеньце галаўны ўбор i вопратку, якая б шчыльна прылягала да цела, з зашпiленымi манжэтамi на рукавах. Штаны павiнны быць запраўленыя ў боты або перацянутыя ля шчыкалатак тасьмой цi гумкай. Неабходна таксама праз кожныя дзве гадзiны рабiць агляд адзення i адкрытых участкаў цела. Кляшчы бачныя няўзброеным вокам. Страсаць (але не душыць) варта ўсiх насякомых, якiх вы знайшлi. Адкрытыя ўчасткi цела няблага змазваць сродкамi, што адпужваюць насякомых — тыпу «Перманон», «Тайга», «Дэта».
Для месцаў кароткачасовага адпачынку трэба выбiраць паляны без сухастою, буралому, як мага далей ад копаў i стагоў сена, саломы, месцаў выпасу i стаянак скацiны.
Вярнуўшыся з лесу, уважлiва агледзьце ўсё цела, звяртаючы асаблiвую ўвагу на падпахавыя ўпадзiны i пахвiнную вобласць. Калi гулялi па лесе з сабакам, агледзьце i яго — кляшчы без цяжкасцi могуць перапаўзцi з поўсцi жывёлiны на дзяцей, калi яны будуць з iм гуляць, цi на пасцельную бялiзну, адзенне. Дарэчы, для свайго чатырохногага сябра лепш набыць спецыяльны ашыйнiк, прапiтаны сродкам для адпужвання насякомых.
Калi клешч усё ж прысмактаўся, не спяшайцеся выдзiраць яго адным махам — можаце адарваць i пакiнуць пад скурай хабаток пераносчыка, што будзе варотамi для паўторнай iнфекцыi. Больш надзейна будзе змазаць самога кляшча i скуру вакол яго вазелiнам, крэмам, саляркай, бензiнам, абкласцi ватай цi марлевымi тампонамi i заляпiць пластырам. Праз
Клешчавы энцэфалiт можа таксама перадавацца i праз малако коз, якiх пакусалi кляшчы ў перыяд лактацыi, i выклiкаць цэлыя сямейна-групавыя ўспышкi захворвання. Таму дойных коз неабходна пасвiць на спецыяльна выдзеленых акультураных пашах, а малако ўжываць выключна ў гатаваным выглядзе.
Пры з’яўленнi першых сiмптомаў хваробы трэба неадкладна звяртацца па медыцынскую дапамогу, засяродзiўшы ўвагу ўрача на ўкусах кляшчоў на працягу апошнiх
Ад сёлетняга веснавога нашэсця кляшчоў ужо пацярпелi людзi. Таму варта вельмi ўважлiва адносiцца да прафiлактычных мерапрыемстваў. Варта таксама ведаць, што ў сярэдзiне лета кляшчы «затояцца», бо яны не пераносяць спякоты, а ў канцы жнiўня-вераснi з’явяцца зноў.