
Здаецца, што з цемры стагоддзяў даносiцца iх выццё, якое ледзянiць душу, наводзiць жах на жыхароў аддаленых хутароў i хат, што стаяць на ўскраiнах вёсак. Здаўна на прасторах як Расiйскай iмперыi, так i Вялiкага княства воўк адчуваў сябе цалкам беспакараным.
Мала таго што ён быў поўнаўладным гаспадаром лясоў, палёў i стэпаў. Нездарма сяляне называлi яго не iнакш як «шэрым панам», якi спраўна браў данiну практычна з кожнай сялянскай хаты. Вялiкая колькасць ваўкоў у нашых лясах у тыя часы тлумачылася тым, што практычна iх нiхто не чапаў. Паны толькi час ад часу наладжвалi на iх паляваннi з сабакамi, дзе галоўным лiчыўся не столькi вынiк — здабыча звера, колькi антураж i адпаведная атрыбутыка. Толькi iншы раз сяляне, зусiм стомленыя разбоем «шэрага пана», рабiлi аблаўнае паляванне на ваўка «ўсёй грамадой».
Нярэдкiмi былi i напады ваўка на людзей. Палiцэйскiя ўчасткi ўсёй iмперыi, ад Туркестана да Паўночна-Заходняга края, штогод фiксавалi тысячы выпадкаў (размова iдзе толькi аб зафiксаваных i поўнасцю даказаных выпадках нападу на людзей i людаедства з боку гэтых драпежнiкаў. На тэрыторыi сучаснай Беларусi больш за ўсё такiх выпадкаў фiксавалася ў Вiцебскай i Мiнскай губернях. А ўсяго ў ХIХ i пачатку ХХ ст. на ўсёй еўрапейскай частцы Расiйскай iмперыi (куды ўваходзiлi i беларускiя землi) адзначалася пастаянная колькасць ваўка — прыкладна
Толькi пасля грамадзянскай вайны ўлады сур’ёзна заклапоціліся размнажэннем ваўкоў (а пажывiцца iм было чым: вялiкая колькасць непахаваных трупаў садзейнiчала працвiтанню звера) i арганiзавалi праследаванне i знiшчэнне драпежнiкаў. Прынятыя меры аказалiся вельмi паспяховымi: ужо ў трыццатыя гады колькасць ваўкоў у цэнтральна-еўрапейскай частцы СССР знiзiлася да
Новае павелiчэнне колькасцi ваўкоў адбылося ў канцы Вялiкай Айчыннай вайны. Тлумачыцца гэта проста: усе паляўнiчыя займалiся адстрэлам куды больш небяспечных «звяроў» — фашысцкiх захопнiкаў. У час i адразу пасля вайны было таксама зафiксавана больш за пяцьдзесят выпадкаў нападу ваўкоў на людзей.
Аднак адразу пасля вайны дзяржава зноў арганiзавала ўсямернае знiшчэнне шэрага разбойнiка. Палявалi на звера не толькi класiчнымi спосабамi, але i з выкарыстаннем тэхнiкi: з аўтамабiляў, снегаходаў, матацыклаў. Шырока выкарыстоўвалася для адстрэлу ваўкоў i авiяцыя. Цяпер усе гэтыя спосабы лiчацца браканьерскiмi i забароненыя да выкарыстання. Ну а ў тыя часы ваўка адстрэльвалi нават у дзяржаўных запаведнiках, што па цяперашнiм часе, як вы ведаеце, таксама забаронена. У вынiку воўчае пагалоўе зноў зменшылася да бяспечнай мяжы, а пра выпадкi людаедства i нападу на людзей пачалi паступова забываць.
Аднак у канцы 70 — пачатку
У перыяд «адлiгi» васьмiдзесятых калi i здаралiся напады ваўка на чалавека, то вельмi рэдка. У асноўным гэта былi выпадкi ўкусаў людзей жывёламi, хворымi на шаленства. Сельская гаспадарка таксама не вельмi цярпела, таму што ў лясах было дастаткова харчавання.
Аднак калi ў гэты час паляўнiчыя, хоць i без падтрымкi дзяржавы, самастойна працягвалi адстрэльваць звера, то хутка зноў насталi неспрыяльныя часы.
Значна горш пачалi iсцi справы ў пачатку
Ды i ў наш час, хоць паляванне на ваўка i праводзiцца перыядычна, звера яшчэ вельмi шмат у нашых лясах. Не далей як у 1998 годзе зграя ваўкоў лiтаральна тэрарызавала раённы цэнтр Духаўшчыну, што ў Смаленскай вобласцi (недалёка ад мяжы з нашай рэспублiкай). З надыходам цемры людзi проста баялiся выходзiць са сваiх дамоў. А самым страшным выпадкам стаў факт выцягвання ваўкамi, прама з двара ў цэнтры гарадка, здаровага ланцужнага сабакi, прычым разам з будкай.
Грамадства зноў церпiць вялiкiя страты
Лагiчна задаць пытанне: чаму, нават у самыя актыўныя гады палявання на ваўка, нягледзячы на прымяненне ядаў, авiяцыi, самай сучаснай зброi, яго так i не ўдаецца знiшчыць на ўсёй постсавецкай прасторы? Справа ў тым, што гэты звер валодае неверагоднай пластычнасцю i прыстасавальнасцю. Ён у стане прыстасавацца практычна да любых умоў. Вядома, напрыклад, што зграя ваўкоў цудоўна жыве ў цэнтры Бухарэста, харчуючыся з гарадскiх звалак.
А ў ходзе штучнага адбору, якi праведзены галоўным ворагам ваўка — паляўнiчым, iнтэлект гэтага звера стаў вытанчаным настолькi, што воўк у стане прадугадаць любыя хiтрасцi чалавека i абысцi любыя, нават самыя хiтрыя яго пасткi. Ну i, канешне ж, ваўку дапамагаюць вострыя зрок, нюх i слых, ды цёплая непрамакальная шкура, якая дазваляе яму ляжаць хоць на лёдзе, хоць на камянях.
Дарослыя ваўкi-самцы здольныя дасягаць масы да 60 i нават 80 кiлаграмаў. Адным з фактараў высокай выжывальнасцi ваўка з’яўляецца i яго пладавiтасць. Ваўчыца звычайна прыносiць ад 6 да 12 ваўчанят. У нашых лясах (асаблiва гэта характэрна для Белавежскай пушчы) апошнiм часам з’явiлiся звяры яшчэ больш небяспечныя, чым ваўкi, - гэта так званыя воўча-сабачыя гiбрыды, цi, як называюць iх у Германii, «вольфхунды». Гэта звер, у якiм воўчая сiла, спрытнасць i хiтрасць падмацоўваюцца выключна сабачымi якасцямi: адсутнасцю страху перад чалавекам i вельмi добрым, iнстынктыўным веданнем усiх чалавечых хiтрасцяў. Вольфхунды нярэдка пасяляюцца прама на гарадскiх звалках, дзе разам з бамжамi i крумкачамi капаюцца ў смеццi.