
Здавалася б, ну што новага можна сказаць пра свiнню? Асаблiва нам, беларусам, тым, хто аб гэтых прадстаўнiках хатняй фауны ведаюць, здавалася б, усё. Аднак не ўсё так проста…
Пачнём, як звычайна, з развянчання мiфаў аб нашай хатняй свiннi. Вось скажы, паважаны чытач, брудная свiння цi не? Даводзiлася часта чуць вельмi папулярнае ў наш час меркаванне аб тым, што свiння на самай справе чысцюля, якiх пашукаць, гэта, маўляў, чалавек, якi ўтрымлiвае жывёлу ў антысанiтарных умовах, ператварыў яе ў мурзу. Гэта не зусiм так. Калi меркаваць па дзiкаму кабану — прамому продку i блiжэйшаму сваяку хатняй свiннi, то найвялiкшым шчасцем для гэтай жывёлiны з’яўляецца знайсцi якую-небудзь лужыну, прычым пажадана не з вадой, а з бруднай вадкасцю, i прыняць там ванну. Не адмаўляе сабе ў гэтым задавальненнi i наша хатняя свiння. Справа не ў паталагiчнай бруднасцi гэтай жывёлiны, а ў тым, што, прымаючы гразевыя ванны, акрамя банальнага ахаладжэння ў гарачы дзень, кабаны яшчэ i пазбаўляюцца ад шматлiкiх паразiтаў — блох i кляшчоў. Гразь засыхае скарынкай на целе жывёлiны, а затым разам з кляшчамi адвальваецца. Гразевыя ванны прымаюць не толькi свiннi, але i многiя iншыя капытныя, буйвалы, напрыклад, i насарогi. Аднак ва ўласных экскрэментах свiння, дай ёй свабоду выбару, безумоўна, качацца не будзе. У хляве яна гэта робiць па прычыне непазбежнасцi. Памятаеце выраз з вядомага гумарыстычнага нумара: «Кролики — это не только ценная шкурка, но и
Даследаваннi ў гэтай галiне працягваюцца, але па праўдзе кажучы, на мой погляд, радасцi мала — хадзiць па свету, усведамляючы, што ў цябе ў грудзях б’ецца свiное сэрца.
Аднак i звычайныя свiннi, акрамя мяса, даюць чалавеку шмат карысных рэчаў, у асноўным гэта датычыць фармацэўтыкi i гарбарнай прамысловасцi. Раней у справу пускалi i свiное шчацiнне, з якога выраблялi шчоткi. Цяпер шчацiнне амаль не выкарыстоўваецца — яго замянiлi сiнтэтычныя валокны. Свiння, а дакладней яе дзiкi продак кабан, з’яўляецца, бадай, адной з самых пластычных жывёл у тым сэнсе, што арэал гэтай жывёлiны з’яўляецца самым вялiкiм сярод усiх капытных. Да канца ХVIII стагоддзя дзiкi кабан не сустракаўся толькi ў Амерыцы i ў Аўстралii. Яго пачатковы арэал працягваўся ад Паўночнага палярнага круга да тропiкаў Iндыi i Малайзii. У ХVIII стагоддзi кабан быў завезены i ў паўночны лес ЗША i Канады (матачнае пагалоўе было адлоўлена ў Сiбiры), цяпер гэта адзiн са звычайных вiдаў фауны Паўночнаамерыканскага кантынента.
У Паўднёвай Амерыцы кабан таксама ёсць, аднак яго там не вельмi многа, прычым гэта, бадай, адзiнае месца на планеце, дзе кабан iснуе побач са сваiм блiжэйшым родзiчам i не змешваецца з iм. Пад блiжэйшым родзiчам кабана мы маем на ўвазе тую ж хатнюю свiнню, праўда, больш за сто гадоў назад здзiчэлую. Дзiкiя свiннi паспяхова прыжылiся i добра жывуць на сваёй новай радзiме. Прычым у паляўнiчых яны лiчацца куды больш ганаровым трафеем, чым звычайны кабан. Справа ў тым, што кабаны, якiя жывуць у тропiках i субтропiках, амаль у два разы меншыя за нашых, паўночных. А дзiкiя свiннi чамусьцi захавалi свае памеры. Яны куды больш агрэсiўныя, бясстрашныя i нават нахабныя, чым кабан, а паляванне на iх звязана з рэальнай небяспекай для чалавека. Яшчэ раз звяртаю ўвагу чытача на тое, што ў Паўднёвай Амерыцы дзiкi кабан i дзiкая (былая хатняя) свiння не змешваюцца памiж сабой.
Зусiм iншая справа у Беларусi. У жыхароў заходнiх раёнаў нашай рэспублiкi iснуе традыцыя пасвiць свiней на прывязi, у асноўным гэта робяць восенню ў дубравах, каб хатняя свiння паласавалася сваiм любiмым кормам — жалудамi. Дзiкiя кабаны, як вядома, таксама вельмi любяць жалуды, i нярэдка здараецца так, што свiнню, якая знаходзiцца «на паляваннi«, пакрывае дзiкi кабан. Менавiта таму свiннi, якiх разводзяць нашы заходнiя сяляне, нярэдка бываюць на рэдкасць худыя, даўганогiя, вузкарылыя i валасатыя. А парасят яны нараджаюць паласатых, як i дзiкiя кабаны, асабiста бачыў паласацiкаў у сялянскiм хляве.
Здараюцца i адваротныя рэчы. У аднаго з егераў Белавежскай пушчы я выявiў у доме на сцяне дзiўную скуру кабана: па звычайным чорным i валасатым фоне iшлi белыя плямы, прыкладна як у каровы чорна-пярэстай пароды. Егер патлумачыў, што гэта вынiк выпадковага «кахання« хатняга кабана i дзiкай свiннi. Такiя асобiны падлягаюць абавязковаму селекцыйнаму адстрэлу, каб не распаўсюджваць »хатнiя« гены далей. Вiд павiнен захоўвацца ў генетычнай чысцiнi.
З нядаўняга часу з’явiлася ў хатняй свiннi i iншая iпастась. Гадоў 20 назад на Захадзе зарадзiлася вельмi арыгiнальнае хобi: там свiней пачалi трымаць не як сельскагаспадарчую жывёлу, а як хатнiх любiмцаў i кампаньёнаў. Як гаворыцца, у багатых свае дзiвацтвы. Аднак у гэтай сувязi мяне больш за ўсё цiкавiць адзiн нюанс. Справа ў тым, што перыстальтыка кiшэчнiка ва ўсiх капытных уладкавана такiм чынам, што яны вызваляюць яго (кiшэчнiк) у той момант, калi iм захочацца. Такiм чынам, выбягаць на вулiцу (як сабака) або хадзiць на спецыяльны латок (як кошка) свiння не зможа. Як усё гэта адбываецца, застаецца для мяне вялiкай тайнай. Хатнiя свiннi, якiя жывуць у кватэрах (а заводзяць часцей за ўсё в’етнамскiх свiней, якiя меншыя па памерах, чым нашы звычайныя), нядаўна з’явiлiся i ў Расii. У прыватнасцi, вядомая актрыса Iлона Бранявiцкая трымае ў сваiм загарадным доме такi цуд.
На адным толькi кабане (хатняй свiннi) свет клiнам не сышоўся. У сямействе свiней ёсць вельмi шмат цiкавых жывёл. Дарэчы, амерыканскiх пекары (маленькiя такiя стройныя свiнкi) з нядаўняга часу вывелi з сямейства свiней i вызначылi iх у зусiм новае, самастойнае сямейства — пекары. Блiзкiмi родзiчамi свiней з’яўляюцца i два вiды гiпапатамаў: звычайны i карлiкавы.
Самай вялiкай свiннёй свету з’яўляецца афрыканская вялiкая лясная свiння. Яшчэ ў
Самай прыгожай свiннёй лiчыцца афрыканская кiсцявухая свiння. Прырода шчодра расфарбавала яе ў вельмi яркiя колеры i забяспечыла ўпрыгажэннем — кутасiкамi на вушах.
Ну а самай «нязграбнай« сярод свiней можна назваць сенегальскага барадавачнiка. Асаблiва страшна глядзяцца галовы дарослых самцоў гэтай жывёлiны: суцэльныя нарасты, бародаўкi i кiнжалападобныя клыкi. Дарэчы, барадавачнiк — гэта, бадай, адзiны прадстаўнiк сямейства свiней, якi жыве ў норах. Такiм чынам, як бачыце, не такiя простыя свiннi, як прынята пра iх гаварыць.