Радавод зубра

Уладзiмiр ПАЛЕСКI
Народная газета
161-162 (3408-3409)
18.07.2003

Калi азiрнуцца ў гiсторыю i паспрабаваць разабрацца ў радаслоўным дрэве нашага звычайнага быка, то, вiдаць, не будзе нiякiм перабольшаннем лiчыць сапраўдным продкам яго даўно забытага ўсiмi тура.

Скупыя энцыклапедычныя звесткi на гэты конт паведамляюць няшмат. Вымершы дзiкi бык дасягаў у холцы да 2 метраў, рогi меў раскiнутыя. З'яўляўся настолькi прывабным аб'ектам палявання, што да 15-16-га стагоддзяў захаваўся толькi ў лясах Мазовii ў Польшчы. Апошняя самка загiнула ў 1627 годзе... Бадай, усё.

Сапраўды, а што яшчэ засталося ад першабытнага быка, акрамя назвы сучаснага мястэчка Тураў на поўднi Беларусi? Мясцовыя старажылы i сёння вераць у легендарнага Тура, заснавальнiка старажытнага горада на Прыпяцi, а таксама ў калодзеж "Тур"...

...Калодзезь Тура, цi крынiца,
Завецца з тых часоў вадзiца,
I, покуль храм не збудавалi,
Хрышчэнне тут усе прымалi,
I паступова, пакрысе
Хрысту паверылi усе.
А месца выбрана даўно,
Каб адусюль было вiдно.
Загад падушны строгi дан
Вазiць зямельку на курган.
Хто ў шапцы вёз, хто ў торбе вёз,
I дзень, i ноч курган той рос.
Хто чоўнам плыў ракою —
Нiхто не знаў спакою.
А колькi лiха, горкiх слёз!
I ўсё ж памалу горад рос.
I не змаўкалi ў свеце слухi,
Бы надаедлiвыя мухi,
Што ў землях, дзе жывуць яцвягi,
У дэльце Струменя i Сцвягi,
Вадой амыты трох лагун,
З'явiўся горад-прыгажун.

Калодзеж "Тур" не звычайны нейкi калодзеж... У iм тры дны: меднае, сярэбранае i залатое. Калi прарвецца залатое дно — канец Свету; зямля ператворыцца ў адзiн вялiкi акiян! У тураўчан ёсць i свая царэўна, але царэўна-чараўнiца, толькi добрая чараўнiца: пры дапамоза сваiх чараў яна неаднойчы наводзiла жах на ворагаў i ратавала ад iх горад. Нават месца, дзе яна чаравала, вядома i завецца Перадолы...

У беларускай фалькларыстыцы i паэзii Сярэднявечча шырока апеты залатарогi тур, калi тагачасныя паляўнiчыя рагамi ўдала забiтага тура ганарылiся i даражылi болей, чым яго скурай i мясам. Простым людзям, цi смердам, не дазвалялася паляваць на гэтага велiчнага дзiкага ляснога быка. Ён уяўляў паэтычную прыналежнасць багатага саслоўя.

Другое месца пасля тура займаў у княжацкiм паляваннi таксама прывiлеяваны законам зубр, аб якiм заўзятыя i страсныя аматары арыстакратычнай забавы сцвярджалi, што памiж яго рагоў маглi ўсесцiся тры чалавекi.

Белавежа можа ганарыцца прадстаўнiкамi парод першабытных жывёлiн, якiя захавалiся толькi там, пад яе зялёнымi шатамi. Гэта — зубр, равеснiк грамаднага тыгра, насарога i iншых вiдаў, якiя жылi ў Еўропе ў другой палове каменнага веку, гэта значыць, у эпоху паўночнага аленя, якi высялiўся адсюль. Спадарожнiкамi зубра былi таксама буйвал, мускусны бык, дзiк, альпiйская каза... Прыналежнасць тура да старажытных эпох даказана археалагiчнымi даследаваннямi. Так, напрыклад, вядомы археолаг Эдуард Лартэ ў 1980 годзе, пры адкрыццi пячорнага могiльнiка паблiзу Арыньяка, у старажытным ачагу, у лiку розных каменных i крэмневых вырабаў, расколатых касцей пячорнага мядзведзя знайшоў i зубы зубра.

Некалi зубры свабодна жылi па ўсёй Еўропе, а сёння ўцалелi толькi ў Белавежскай пушчы. Мяркуюць, што зубр i тур адна i тая ж жывёлiна. Туры вядомыя былi на Жмудзi са старажытных часоў. Былi яны i ў Мазовii ў Яктураўскай пушчы, аднак у 1601 годзе iх засталося толькi 5 асобiн...

На Каўказе i пазней сустракаўся тур, але гэты вiд не мае нiчога агульнага з зубрам. У Венгрыi, у Карпатах, таксама сустракаюцца гэтак званыя волдуны, знешне падобныя на белавежскага зубра...

Зубр, якi належыць да парнакапытных жвачных жывёл, па велiчынi найбольш магутны з iх. У яго выпуклы лоб, на галаве i шыi грыва; рогi выходзяць знiзу каркавага грэбня; у яго налiчваецца 14 пар рабрын, замест 13, як у свойскiх быкоў. Зубр мае высакародны выгляд, вага яго дасягае 37 пудоў, расце да шасцi гадоў, жыве да сарака. Колеру звер бурага. Рогi ж круглыя, разложыстыя, выдаюць уперад i канцамi вытыркаюцца ўверх, барада пад шыяй, капыты i хвост заўсёды чорныя. Голас яго падобны на рохканне. Звычайна бык спакойны i велiчны, але бывае дзiкi i раз'юшаны, калi ўступае ў бойку са сваiм суродзiчам.

Звычайна гэта здараецца ў жнiўнi. У зуброў гэта час любовi, страсцi, ласкi — для адных, крывавых сутыкненняў — для другiх. На працягу 14 дзён пастаянна чуецца iх рохканне, яны быццам перанараджаюцца, бегаюць, шалеюць — вяселле ў поўным разгары. Любiмая iх забава — падкопвацца рагамi пад маладыя дрэвы да таго часу, пакуль iх не паваляць з каранямi. Карэнне чапляецца за рогi, i зубр пачынае скакаць з дрэўцам, напаўняючы лес шумам i трэскам. Гора маладому, трохгадоваму зубрыку, калi ён закране рэўнасць стараватага зубра i адаб'е ў яго каханку. Закранутае за жывое старэчае самалюбства нараджае прагу помсты, i тады пачынаецца самы бязлiтасны бой. Добра, калi малады паплацiцца за сваё свавольства толькi калецтвам, але часцей бывае так, што малады гiне, пранiзаны рагамi старога раўнiўца.

Варта ведаць, што закон заўсёды абараняў жыццё зубра. Па Лiтоўскаму статуту, забойства зубра лiчылася крымiнальным злачынствам. Вось што на гэты конт можна даведацца ў "Живописной России": "Указом 10 сентября 1802 г. запрещена стрельба по зубрам. Закон этот существует и ныне. Без особого Высочайшего повеления никто не имеет права охотиться на зубров. За убийство полагался прежде штраф в две тысячи рублей, или ссылка в Сибирь. Когда Белостокская область принадлежала Пруссии и окраина пущи входила в ее состав, крестьяне целыми толпами нападали на зубров и убитых увлекали за границу. В настоящее время за ними учрежден бдительный надзор. Стрелки и стража запасают для них стоги сена на зиму. Зубры, проходя мимо и присматриваясь к работам, как будто понимают, что это для них заготавливаются запасы. Стоги сена, составляющие частную собственность, обыкновенно огораживаются забором. Случается, однако, что зубры посягают и на чужие стога. С удивительной ловкостью они рогами разбрасывают забор и в одну ночь съедают целый стог. Зубр никогда не ест сена с края; он как можно глубже всовывает голову с рогами внутрь стога и потом одним быстрым движением подбрасывает сено с такою силою, что часть стога опрокидывается.

Стрелки ведут постоянный счет зубрам по следам, оставленным ими на первой пороше. Число их значительно увеличивается. Так в 1815 г. считалось 300 голов; в 1820 — 500; в 1830 — 711; в 1840 — 780; в 1850 — 1390; в 1860 — 1700. Сколько их теперь — не знаем; но вероятно число их значительно увеличилось. Самки зубров рожают только раз в три года по одному, поэтому ежегодная прибыль, исходя из их общего количества, составляет 31. Медведи и волки, в особенности волки, ведут постоянную борьбу с зубрами. Принимаются меры для истребления волков, но истребить их нельзя, и нападения их на зубров учащаются. У волков своя особая тактика на одиночных зубров. Встретив зубра, волк, который попроворнее, скачет перед ним и как будто хочет броситься на него. Понятно, все внимание зубра обращено на этого волка, а между тем два других хватают его за бока, так что одному зубру никогда не устоять против троих волков. Самки с молодыми зубрами всегда держатся в стаде от 10 до 30 и расхаживают обыкновенно вблизи реки или источников; но старики зубры скитаются по два, по три, а чаще в одиночку. У последних много чудачества, своего рода чванства, сознания собственного достоинства. Зубр вообще обладает необыкновенным чутьем. Приближение человека он узнает за сто и более шагов; но зубр не убегает, напротив, преспокойно идет навстречу и когда сойдутся, зубр останавливается и не тронется с места до тех пор, пока человек не обойдет его. В спокойном состоянии зубр не сделает человеку вреда, но, если он рассержен, если человек в ярком платье, особенно если на нем что-нибудь красного цвета, или когда по нему произведут выстрел, тогда зубр становится опасным. Случалось и так, что зубр, почуяв сено в санях едущего, бесцеремонно запускал рога в сани и выбрасывал из них седока. Потом съедал сено и спокойно шел своей доорогой. Лошади страшно боятся зубра. Они становятся на дыбы, или еще чаще, с испуга что ли, бросаются на землю. Во время рубки дерев, когда пуща бывает наполнена народом, зубры нисколько этим не тревожатся. А были и такие случаи, что зубр стоял и издали смотрел, как рубили деревья лиственных пород; как только дерево падало, зубр тотчас же, не стесняясь присутствия рабочих, смело подходил к вершинам дерева и объедал свежие листья. Надобно заметить, что побеги от лиственного леса, особенно от осины, составляют для зубра самый лакомый корм, который он предпочитает всякому иному".

Не кожны, вiдаць, ведае, што лоб зубра распаўсюджвае асаблiвы пах, нешта падобнае на мускус, як быццам змешаны з фiялкамi. Таму, верагода, першабытныя быкi i называлiся мускуснымi. Гэты мускусны пах парадзiў забабоннае меркаванне, што скура, садраная з галавы зубра, аблягчае пакуты пры родах. Са здзёртай з галавы скуры выраблялiся таксама шырокiя паясы, якiя цяжарныя жанчыны насiлi на жываце. Такiя талiсманы-паясы каштавалi вельмi дорага. Iмi не грэбавалi нават царскiя асобы. Так, напрыклад, вядомы пасол i вандроўнiк барон Сiгiзмунд Герберштэйн сведчыў, што калi ён знаходзiўся ў Кракаве, каралева Бона Сфорцыя, жонка Сiгiзмунда I, падаравала яму два такiя паясы, i што потым адзiн з iх ён паднёс сваёй iмператрыцы, чаму тая вельмi ўзрадавалася. Плiнiй сведчыць, што з рагоў зубра, парэзаных на тонкiя пласцiнкi, рабiлi лiхтарыкi, якiя прасвечвалiся, нiбы шкляныя. У мiнулым стагоддзi паляўнiчныя заздароўныя кубкi з рога зубра былi ў агульным ужытку. Славяне пiлi мёд з турыных рагоў.

У навуцы зафiксаваны вопыт рэпрадукцыi помесi зубра са свойскай каровай. Памешчык Валiцкi ў маёнтку Езярах меў ужо i прыплод, аднак, наколькi вядома, цяляты заўсёды не выжывалi. Вядомы i другi выпадак, ужо ў савецкi час, калi ад злучкi зуброў з амерыканскiмi бiзонамi ў запаведнiку Асканiя-Нова атрыманы пладавiты гiбрыд — зубрабiзон.

...У мяне стварылася даволi складанае ўяўленне пра гэтых легендарных жывёлiн (маю на ўвазе зуброў), дарэчы, як i пра iншых, за якiмi даводзiлася назiраць сёлета, няхай не ў цеснай клетцы, але ўсё роўна за агароджай — у вальеры. Было гэта, вядома ж, у Белавежскай пушчы, i тады зубры, якiя застылi на невялiкай адлегласцi ад нас, гледачоў, здалiся мне загадкавымi зданямi, гэткiмi своеасаблiвымi мамантамi, якiя выпадкова забрылi ў наш час, у гэтае наша задушлiвае, урбанiзаванае жыццё i не ведаюць, небаракi, як iм быць далей, як паводзiць сябе. Усiм сваiм выглядам яны нiбыта паказвалi, дэманстравалi нам, людзям, што нiчога ўжо лепшага iм не свецiць, акрамя, мусiць, таго, што да канца сваiх дзён iм наканавана няўдзячным лёсам правесцi ў няволi. Iм i iхнiм дзецям, магчыма, унукам i праўнукам. Пагадзiцеся, незайздроснае ўражанне пасля ўсяго прачытанага i пачутага пра гэтую велiчную, таямнiчую жывёлiну. Варта ўзгадаць тую ж паэму М.Гусоўскага "Песня пра зубра"... Зубр у паэме — алегарычны вобраз роднага краю, сiмвал яго былой магутнасцi. А тут... Я не выпадкова ўзгадаў пра маманта, з якiм у нашай свядомасцi мiжволi асацыiруецца паняцце "вымiранне"; сапраўды, зубры, асаблiва самцы, хварэюць, што адчувальна адбiваецца на размнажэннi i аднаўленнi статка. На жаль, пытанне на сёння застаецца адкрытым...