
Першыя акорды вясны найбольш уважлiвыя арнiтолагi пачулi ўжо ў другой палове студзеня, калi бойка,
Самымi ж першымi ў Беларусь прыляцелi пералётныя шпакi, кнiгаўкi, чаплi-бугаi i шэрыя чаплi. Займаюць свае родныя мясцiны палявыя жаўрукi, i вялiкай чарадой праз Палессе мiграцыйным шляхам у бок расiйскай тундры ляцяць гусi. Прылёт да нас птушак звязаны са з’яўленнем першай талай зямлi, на якой магчыма адшукаць чарвячкоў, насякомых i насенне.
Большасць вадасховiшчаў, азёр i рэк сёння яшчэ стаяць пад лёдам, але, нягледзячы на гэта, шмат вадаплаўных птушак да нас ужо прыляцела. Драпежныя птушкi, якiя заўсёды спецыялiзавалiся на рыбе, зараз «пераквалiфiкавалiся» i палююць на грызуноў, ужываюць iншы дробны корм, у тым лiку i насенне. Адразу пасля дня смеху ў гарадскiя кварталы Мiнска пачалi рабiць «налёты», каб падхарчавацца, вялiкiя групоўкi чаек-рагатух, рыбачак i шызых чаек.
Самая смелая, з адкрытым позiркам, крыху дзiўнаватай формы веснавая птушка кнiгаўка. У Расii яна называецца «чибис», бо крычыць-размаўляе птушка менавiта «чывi-чыбi». У Галандыi нашу кнiгаўку клiчуць «кувiт», а на Нямеччыне «кiвiц», бо насельнiцтва гэтых краiн чуе спевы птушкi
Больш таго, спадар Вiнчэўскi раiць дарослым i дзецям спецыяльна не шукаць у засохлай траве гнёзды птушак.
Вясной змяняюцца паводзiны i тых птушак, якiя зiмавалi побач з намi. Яны пачалi не толькi больш актыўна лётаць i шчабятаць, але i арганiзоўваць сумесныя спевы ў чарадзе. Напрыклад, сёння ў Мiнску вераб’i i сiнiцы часам збiраюцца ў вялiкiя групоўкi i спяваюць хорам, бо такiм чынам самцы больш эфектыўна прываблiваюць да сябе самачак. Толькi самыя моцныя i прыгожыя «кавалеры» з гэтых вiдаў птушак ужо зараз пабудавалi жыллё i гучна каля яго спяваюць. Самкi ж самастойна выбiраюць сабе пару або з лiку iндывiдуалаў, або з чарады спевакоў.
Ужо сёння з Блiзкага Усходу i Украiны ў нашы лясы прыляцеў буйны птушыны драпежнiк вялiкi арлец. А айчынны магутны драпежнiк арлан-белахвост ужо зараз наседжвае яйкi, i працягнецца гэта не менш як 1,5 месяца.
Гэтымi днямi прыляцелi на радзiму сiмвалы Беларусi белыя буслы. Нагадаем, што мiнулай восенню ў вёсцы Бабiнец, якая знаходзiцца на тэрыторыi Белавежскай пушчы, падчас урагану загiнуў унiкальны ў Еўропе «шматкватэрны дом» буслоў на вялiкай таполi. Усю зiму актывiсты грамадскай арганiзацыi «Ахова птушак Беларусi» збiралi сродкi на аднаўленне шматкватэрнага гнездавання. Недзе тыдзень таму аматары птушак пабудавалi ў гэтай вёсцы ажно 12 новых платформаў. Птушкi былi ўдзячныя людзям, бо ўжо на наступны дзень на новабудоўлю ў Бабiнец з выраю прыляцелi буслы.