
Тое, што я ўбачыў днямi ў некалькiх месцах Белавежскай пушчы сваёй нерэальнасцю i адначасова безвыходнасцю моцна сцiскала грудзi
Бадай у самым цэнтры галоўнага нацыянальнага парку краiны вёўся сапраўдны лесапавал. I калi галава разумела, што гэта санiтарныя высечкi ўжо загiнуўшых дрэў, то сэрца адмаўлялася. Але ж дрэнны сон быў рэальнасцю, калi вакол стаялi засохлыя векавыя елкi, а пад нагамi ляжала абгрызеная жукамi кара дрэў, якая нагадвала здзёртую з моцна хворай пушчы скуру. Дарэчы, хвароба гэта мае даволi рэальнае аблiчча. Ужо на працягу некалькiх апошнiх гадоў яловыя лясы пушчы бязлiтасна атакуе
Як адзначаюць кiраўнiкi пушчы, першыя напады караедаў на ялiны былi адзначаны летам 2001 года. Моцная лiпеньская спякота тады была караеду на руку, i восенню ён гаспадарыў ужо на тэрыторыi 420 гектараў. Нягледзячы на актыўную барацьбу з жуком-караедам, на правядзенне якой у 2001 годзе было зрасходавана толькi ўрадавых 35 мiльёнаў рублёў, ужо ў першай палове 2002 года бязлiтасны «зубасцiк» акупiраваў лясы на плошчы 1880 гектараў з запасам пашкоджанай елкi 115 тысяч кубаметраў. А леташняй восенню злосны тыпограф сапсаваў кару елкi ўжо аб’ёмам 200 тысяч кубоў.
На жаль, менавiта летась у лютым, а потым i ў лiпенi Белавежскую пушчу наведалi два страшэнныя ўраганы, якiя знiшчылi лес на плошчы 181 гектар суцэльным бураломам i каля 100 тысяч кубаметраў дрэў па ўсёй тэрыторыi Нацыянальнага парку.
Гэтыя бураломы трэба было лакалiзаваць у першую чаргу, каб у час спякоты цалкам выключыць верагоднасць лясных пажараў. Марудзiць было нельга. Таму па дазволу Камлясгаса пры Саўмiне рэспублiкi i па ўзгадненню з Мiнпрыроды былi праведзены суцэльныя санiтарныя высечкi на бураломных участках на плошчы 167 гектараў. Гучны санiтарны лесапавал працягваецца i сёння. Як вядома, ад ураганаў процiяддзя людзi яшчэ не знайшлi, а вось з караедам тыпографам змагаюцца ва ўсiм свеце, i часам паспяхова.
Вядома, што караеды ў першую чаргу пачынаюць жэрцi слабыя цi нават хворыя дарослыя ялiны, якiя ўжо i без таго пачынаюць усыхаць
Сёння яловыя лясы займаюць 14 працэнтаў тэрыторыi Белавежскай пушчы. Iснуюць i змешаныя лясы. Падлiчана, што зараз пашкоджана жукамi ў той цi iншай ступенi не менш як 20 працэнтаў тэрыторыi пушчы. Няўжо ўсе гэтыя лясы на працягу года-двух загiнуць i будуць спiлаваныя?
Паводле слоў намеснiка кiраўнiка спраў Прэзiдэнта Беларусi Галiны ВАЛЧУГI, «беларускi бок вельмi доўга i пакутлiва прымаў рашэнне аб барацьбе з караедам. Айчынныя навукоўцы даволi працяглы час вялi гарачыя спрэчкi наконт таго, цi трэба праводзiць выбарачныя санiтарныя высечкi Белавежскай пушчы i такiм чынам выратоўваць яе, або трэба толькi назiраць, як гэты працэс будзе развiвацца. I пакуль, бадай, 6 гадоў мы дыскусiравалi i назiралi, калегi з Польшчы ў сваiм нацыянальным парку з караедам змагалiся». Таму санiтарныя высечкi зараз вядуцца больш аб’ёмныя. Вакол шмат засохлых i загiнуўшых дрэў. «Гэта сумны вынiк нашага прамаруджання», лiчыць Галiна Валчуга.
Генеральны дырэктар Белавежскай пушчы Мiкалай БАМБIЗА спадзяецца, што сiтуацыю з распаўсюджваннем жукоў-караедаў сёлета магчыма ўзяць пад кантроль, i лес будзе гiнуць ужо не так моцна. Будзе выраблена i вывешана 10 тысяч ферамонных пастак. Плануецца параскладваць для жукоў каля 20 тысяч кубаметраў лоўчых дрэў i, калi лiчынкi тыпографаў у iх залезуць, вывезцi лоўчыя прыспасобы разам з жукамi з лесу. Зразумела, што будзе весцiся i санiтарная высечка лесу. Але спiлоўваць будуць, як i раней, толькi засохлыя, мёртвыя елкi.
Белавежскую пушчу разам з журналiстамi на гэты раз наведалi ў якасцi экспертаў вузкiя спецыялiсты па праблемах лесу, дырэктары iнстытутаў, кiраўнiкi грамадскiх арганiзацый. Мы прапануем iх меркаваннi наконт масавых санiтарных высечак.
Выканаўчы дырэктар грамадскай арганiзацыi «Ахова птушак Беларусi» Аляксандр ВIНЧЭЎСКI: Як прыродаахоўнiк лiчу, што варта прыслухоўвацца ў першую чаргу да тых навукоўцаў, якiя прапанавалi экалагiчныя метады барацьбы з тыпографам, не пагражаючыя нi iмiджу пушчы, нi яе бiяразнастайнасцi. Паводле меркавання навукоўцаў, у прыватнасцi супрацоўнiкаў Iнстытута эксперыментальнай батанiкi, сам асяродак жукоў караедаў павiнен затухнуць дзякуючы развiццю натуральных паразiтаў i драпежнiкаў, якiя харчуюцца тыпографам. Гэта каля 200 вiдаў жывых iстот i грыбоў, у тым лiку перапончатакрылыя i кляшчы. Чым больш робiцца караеда, тым хутчэй развiваюцца драпежнiкi i паразiты на iх, якiя потым хутка яго знiшчаюць. Чаму ў Еўропе караед не з’еў усю елку? Бо iснуюць натуральныя цыклы, калi караеда самога з’ядаюць амаль цалкам.
Паводле меркавання асобных навукоўцаў, спiлоўванне хворых дрэў зiмой аказвае мiнiмальны ўплыў на папуляцыю караеда, бо галоўным чынам ён зiмуе не ў кары, а ў лясной падсцiлцы ля елкi. Граматнае высяканне трэба ажыццяўляць у
Дырэктар Iнстытута заалогii НАН Беларусi, нацыянальны эксперт па бiяразнастайнасцi Мiхаiл НIКIФАРАЎ:
Нехта кажа, што адмiнiстрацыя пушчы своечасова не звярнула ўвагi на караеда. Не, гэта не так. Тыпограф так хутка заваёўваў новыя плошчы, што спецыялiсты ўжо не паспявалi рэагаваць. На польскай тэрыторыi пушчы караед «разгуляўся» не так моцна адразу па некалькiх прычынах. Там у два разы меншая тэрыторыя ельнiкаў, а ў змешаных лясах гушчыня елкi меншая ажно ў
Масавыя санiтарныя высечкi гэта вельмi балюча. Зараз мы маем цяжкасцi са збытам драўнiны, якая нарыхтоўваецца ў лясгасах. Таму Белавежскую пушчу магчыма было б i не чапаць. З iншага боку, я не ведаю як ставiцца да таго, што ў абсалютна запаведнай зоне ўсе 100 працэнтаў дарослых ялiн стаяць засохлыя. Няўжо трэба чакаць, каб i астатняя пушча стала мёртвай?
Маладой елкi ў нашых лясах даволi шмат, i яна потым хутка адновiцца. Калi спiлоўваць засохлыя елкi, то ў запаведнiку гэтыя пнi будуць рэзаць вока. З iншага боку, я разумею тых, хто лiчыць, што трэба i грошы зарабляць. Калi гэта гаспадарчая зона трэба секчы. Палякi раяць нам секчы не толькi ўжо засохлую елку, але i тыя хворыя дрэвы, ля якiх заўважана бурая мука.
Навукоўцы, у тым лiку i я, раней былi катэгарычна супраць таго, каб секчы хворыя, але яшчэ жывыя дрэвы. Але нiхто не прадбачыў, што клiмат будзе такi, i ў чарговае спякотнае лета караед пачне распаўсюджвацца па ўсёй тэрыторыi ельнiкаў.
Што рабiць зараз? Усё пакiнуць як ёсць i сядзець без рубля? Работнiкi, якiя працуюць з лесам, лiчаць, што пакiнуць драўнiну гнiць было б злачынствам. Мне здаецца, што iсцiна недзе пасярэдзiне. Абсалютна запаведную зону чапаць нельга, а на астатняй тэрыторыi ельнiкi трэба выбарачна секчы. Навукоўцы ўжо прыйшлi да высновы, што калi i сёлета лета будзе спякотнае, то катастрофа з яловымi лясамi будзе працягвацца, i жук будзе «баляваць» да таго часу, пакуль не даесць усю дарослую елку.