
Непрафесiянальны, звульгарызаваны, а то i зусiм невуцкi погляд на палiтычныя, эканамiчныя, сацыяльныя, культурныя i iншыя праблемы жыцця заўсёды даваў аб сабе знаць у дзейнасцi савецкага дзяржаўнага кiраўнiцтва.
Успомнiм: у нас дзяржавай будзе кiраваць кухарка. Эфектна сказана. Але гэта прафанацыя iдэi дзяржаўнага кiраўнiцтва. Цi задумваўся аўтар гэтага лозунгу: а як яна будзе кiраваць на якiм навуковым, iнтэлектуальным узроўнi? Цi на тым, якога вымагаюць задачы сучаснага дзяржаўнага, гаспадарчага i культурнага будаўнiцтва? Калi не то «кухарка» ва ўрадзе будзе толькi замiнаць, а то i шкоды наробiць. А калi ў кiраўнiцтве дзяржавай увогуле запануе ўзровень «кухарак» то i да ўсенароднай бяды можа дайсцi, да нацыянальнай трагедыi.
Страшная гэта рэч прафанацыя на дзяржаўным узроўнi, калi яна бярэ верх у маштабах краiны i ахоплiвае многiя важныя сферы грамадскага жыцця ад экалогii i сельскай гаспадаркi да гiстарыяграфii i лiтаратуры. Страшная тым, што яе небяспечную сутнасць далёка не ўсе здольны разгледзець i даць ёй адпаведную ацэнку для гэтага патрэбны грунтоўна адукаваны розум, высокая духоўная i iнтэлектуальная культура, здаровы ад прыроды i добра развiты эстэтычны густ. Iначай засцерагчыся i не «клюнуць» на спрошчаны, спрымiтызаваны варыянт складанага i на спахаблены, апошлены варыянт высокага вельмi цяжка. Як сведчыць гiсторыя, масавая псiхiка на падобную аблегчанасць i спрошчанасць «клюе». Такая ўжо асаблiвасць гэтае псiхiкi чужацца складанага, цяжкога, незразумелага i спакушацца простым, даступным, зразумелым. Шчасце краiны, калi гэтым лёгка даступным прымiтывам не спакушаюцца яе дзяржаўныя мужы, калi iх псiхiка не «масавая», а розум не iнфантыльны.
На вялiкi жаль, прафанацыя ў поглядах, у трактоўцы i вырашэннi жыццёва важных праблем на дзяржаўным узроўнi гэта не толькi наша мiнулае, гэта i нашае сёння. А значыць i наша сённяшняя бяда, насланнё-пошасць, спраўляцца з якою мы чамусьцi не хочам. Пошасць спадчынная, наследаваная, але з пэўнага часу надта ж падсiленая, паддужаная, непамерна асмялелая i абнаглелая. Спашлюся толькi на некаторыя факты з тых дзялянак беларускага жыцця, якiя мне блiжэй (навука, мастацтва, лiтаратура).
Колькi гадоў таму вядомы расiйскi навуковец i грамадскi дзеяч Жарэс Мядзведзеў адзiн са сваiх публiцыстычных артыкулаў закончыў так: «Навука не стала ў СССР галоўным рухавiком тэхнiчнага i эканамiчнага прагрэсу. Навука ўвесь час «адраджалася», а развiццё тэхнiкi i эканомiкi iшло ў асноўным шляхам капiравання таго, што ўжо было ў iншых краiнах» («Литературная газета» за 15 лiпеня 1998 г.).
Чаму было менавiта так у СССР, а значыць i ў Беларусi?
Як было даказаць Жданаву, Маленкову дый самому Сталiну, а пазней Хрушчову, што Лысенка прафан i ў генетыцы i ва ўсiх сельскагаспадарчых навуках? Прымiтыў iх пераконваў больш. Як было даказаць у
Як было даказаць «галоўным мелiяратарам» Беларусi, што канцэпцыя безагляднай асушкi балот, нiбыта ў iмя росквiту паляводства i жывёлагадоўлi, з пункту гледжання сур'ёзнай навукi зусiм няслушная, глыбока памылковая i спрацуе ў рэшце рэшт на пагiбель Беларусi? На пагiбель яе жывой прыроды, на ператварэнне яе хлебародных угоддзяў у пясчаныя пустэльнi, на поўнае вынiшчэнне самага каштоўнага, што на нашай зямлi ёсць, лясных i водных багаццяў: пушчаў, бароў i дуброваў, азёр i азярын, крынiчных рэчак i рэчачак (к пачатку
Пра варварскiя адносiны да прыроды неаднойчы, з вялiкiм эмацыйным напружаннем, ярка i доказна, з непахiбнай лагiчнай пераканаўчасцю пiсаў наш выдатны публiцыст Анатоль Казловiч. I працягвае пiсаць. Апошняе па часе сваё эсэ з хронiкi «Беларусы памiж небам i зямлёй» ён назваў «Белавежская пушча», але па сутнасцi вядзе размову пра горкi лёс усiх беларускiх лясоў, у тым лiку запаведных, якiя няшчадна-бязлiтасна, дзiка, не
Нядаўна 25 акадэмiкаў НАН Беларусi на чале з
Уцешна, вядома, што паважаныя акадэмiкi (на жаль, не ўсе, толькi 25) нарэшце спахапiлiся i запратэставалi. Але нельга не пашкадаваць, што гэтага пачуцця пратэсту iм не хапiла тады, калi здзяйсняўся пагром Акадэмii, калi ў акадэмiкаў адабралi святое права выбiраць прэзiдэнта, вiцэ-прэзiдэнтаў, членаў прэзiдыума НАН. Хiба тады было не зразумела, што здзек са статута НАН, з гонару выдатных i вядомых людзей беларускай навукi на гэтым не спынiцца?..
Так перамагае i трыумфуе прафанацыя. Трыумфуюць людзi, якiя наўрад цi ведаюць увогуле, што такое праца вучонага. Не чыноўнiка ад навукi, а вучонага ў поўным сэнсе слова. Чыноўнiкi-адмiнiстратары i iх галоўны шэф, напэўна, думаюць, што ў сапраўдную навуку, якая шануецца i цэнiцца ў грамадстве як найвялiкшая каштоўнасць промыслу Божага, можна ўскочыць гэтак жа проста, як у мiнiстры цi ў губернатары. Як у гульнi ў шашкi:
Людзi няйначай як не ведаюць, што нават значнага таленту навукоўцы нярэдка iдуць да акадэмiчнага рангу цягам доўгiх дзесяцiгоддзяў i дасягаюць яго, унёсшы ў навуку важкi ўклад сваiмi даследаваннямi, тэарэтычнымi i прыкладнымi распрацоўкамi, а то i буйнымi навуковымi адкрыццямi, будучы аўтарамi многiх кнiг, манаграфiй, соцень артыкулаў, у тым лiку выдадзеных цi апублiкаваных у замежных краiнах. Натуральна, такiя сур'ёзныя вучоныя свята даражаць здабытым званнем акадэмiка. Iх маральны кодэкс, iх пачуццё гонару i годнасцi не могуць прымiрыцца з тым, што ў акадэмiках, сярод iх будуць значыцца i людзi выпадковыя, якiя не сказалi ў навуцы нават сцiплага самастойнага слова.
Сказанае пра сумную з'яву прафанацыi ў сферы навукi цалкам прыкладаецца i да сённяшняй сiтуацыi ў галiне мастацтва i лiтаратуры. Яно i зразумела: i там i там гэта з'ява спароджана аднымi i тымi прычынамi, шырыцца i набiрае сiлу ў адной i той жа грамадскай атмасферы, якая, пачынаючы з 1994 года, усё больш ёй спрыяе.
Чым, напрыклад, растлумачыць, што ў складзе Камiтэта, якi прысуджае дзяржаўныя прэмii па лiтаратуры, няма Васiля Быкава, Янкi Брыля, Анатоля Вярцiнскага, Рыгора Барадулiна, Вiктара Казько, Анатоля Кудраўца, Алеся Разанава, Алеся Жука, Сяргея Законнiкава, Уладзiмiра Някляева, Уладзiмiра Конана i iншых высокааўтарытэтных майстроў слова. I цi трэба здзiўляцца, што пры адсутнасцi ў Камiтэце iх думкi, iх ацэнкi, iх крытэрыяў у лiк адзначаных дзяржаўнай прэмiяй трапiлi i такiя «творы», якiя раней, да 1994 года, нават не былi б прыняты да разгляду. Прафанацыя сказала сваё аблуднае, згубнае слова i тут. Прэмiямi аплочаны сэрвiльнасць, службовая вернасць рэжыму, для якога таленавiты той, хто глядзiць яму ў рот i кiвае галавой у знак згоды. Сэрвiльная шэрасць заўсёды прэтэндавала на «становiшча» ў лiтаратуры i мастацтве i была жыццёва зацiкаўленая ў знiжэннi iдэйна-мастацкiх крытэрыяў i патрабаванняў. Была i ёсць зацiкаўленая ў прафанацыi лiтаратурна-мастацкай творчасцi.
Страшная, паўтараю, гэта рэч прафанацыя. Калi яна ўсюды i скрозь.
Калi, напрыклад, многiя грамадзяне Беларусi крытычна выказваюцца наконт вобразна-мастацкiх выяў Дзяржаўнага Герба, Дзяржаўнага Сцяга, а цяпер ужо i Дзяржаўнага Гiмна Рэспублiкi Беларусь, дык iм iнкрымiнуецца «нацыяналiзм» i непавага да сiмвалаў дзяржавы. А мiж тым крытыка вобразнага рашэння дзяржаўных сiмвалаў зыходзiць не толькi ад апазiцыянераў, «нацдэмаў», але i ад многiх iншых грамадзян, чый здаровы мастацкi густ не прымае гэтыя непрадуманыя, несуаднесеныя з гiсторыяй Беларусi i вiдочна няўдалыя выявы. Не стану паўтараць, як у народзе называюць, да прыкладу, выяву Герба. Крыўдна i сорамна за гонар Дзяржавы. А былi ж выдатныя, дасканалыя ва ўсiх адносiнах i Сцяг, i Герб. Маглi б мець i дасканалы Гiмн, калi б iм стала глыбока змястоўная i прыродна беларуская песня з пазначанай гiстарычным лёсам бiяграфiяй.
Натуральна задацца пытаннем: колькi ж, як доўга будзе трыумфаваць у нашым грамадскiм жыццi прафанацыя? А столькi, колькi грамадскасць будзе яе цярпець. Можа, i доўга. Бо трэба ж выспелiць у душах непрымiрымасць да яе. Трэба ж, каб было каму кожны раз мужна i бязбоязна сказаць: «Прабачце, але гэта прымiтыў, гэта сурагат, гэта апашленне высакароднай iдэi. Гэта прафанацыя ».