Цана соткі зямлі ý польскай Белавежы дасягае 2500 даляраý.
Ад моманту заснавання Белавежскага нацыянальнага парку гэтая тэрыторыя знаходзіцца ý ліку найбольш вядомых месц у Польшчы. Як паломнікі з’язджаюць у Белавежу прыхільнікі, а нават фанаты прыроды, навукоýцы, даследчыкі, гэтак званыя эколагі ці ýрэшце звычайныя турысты, вучні ляснога тэхнікума, вясельныя госці, удзельнікі больш ці менш афіцыйных канферэнцый. Можна было б працягваць пералік зацікаýленых прыездам у Белавежу, але варта звярнуць увагу на факт, што і даýнія жыхары, іх унукі і праýнукі стараюцца захаваць сабе частку спадчыны, у галоýным бацькоýскай зямлі.
Люба Аляксюк пасля амаль трыццаці гадоý працы на беластоцкай ткальні вярнулася ý Белавежу. Яшчэ ý сямідзесятых гадах пачала яна будаваць мураваны дом. Сімвал лепшага жыцця? Магчыма, але найважнейшае, што на бацькоýскай зямельцы. Хутка новы дом захінуý маленькую драýляную хатку, дзе Люба выхоýвалася са сваім братам. Сямейныя лёсы складаюцца па рознаму. Так і ý Любы адносіны з блізкімі не належалі да шчаслівых. Частку зямлі быццам прайгралі ý карты.
Тое, што асталося, трэба было для парадку падзяліць, а вялікай згоды і так не было. У канцы канцоý і сваёй часткай, і братавым куском занялася Люба. Яна ýдава, дзеці ý Беластоку, часам у бабці можна сустрэць унучка; яны ýдвух тут прапісаныя, але найчасцей Люба адна. Апошнім разам, калі гасцявала больш людзей, нагода была невясёлая. Спачатку хавалі яе брата, але вельмі хутка і браціху. На вечны адпачынак выбралі яны Белавежу. Кожны, здаецца, сам выбірае момант вяртання.
Сын Уладзіміра Валкавыцкага яшчэ не паспеý папраýдзе нікуды выехаць. Калі заглянуць на панадворак, увесь час круціцца, штосьці робіць. Якраз рамантуе стары хлявок, неýзабаве будзе тут лазня, бо турысты любяць дадатковыя ýцехі. Так, турысты — гэта часта галоýныя працадаýцы многіх жыхароý Белавежы, але ý выпадку спадара Валкавыцкага гэта не зусім так. Шмат гадоý працаваý ён чыноýнікам у розных установах, мае правы праекціроýшчыка, блізкая яму роля самаýрадаýца і заступніка белавежскай справы, якая звязана з будучыняй і развіццём гэтага месца.
Сапраýды, вялікі панадворак дзеліць паміж патрабаванні сваёй сям’і і турыстаý з розных куткоý зямнога шара. Ніколі ён не падумаý, каб прадаць хаця б кусочак бацькаýшчыны, але, як мне расказвае, быý час, калі людзі, лёгкай рукой падпісваючы паперу, прадавалі зямлю, каб вызваліцца ад падаткаý. Цяпер, калі бывае, што адзін квадратны метр зямлі каштуе нават восемдзесят злотых, астаецца перад усім жаль да самога сябе. Што тут такое важнае? Вартасць зямлі пералічаная на залатоýкі? А можа сентымент, любоý да зямлі? А можа проста свядомасць неакрэсленай вартасці, якая аднак дае ýпэýненасць, гарантыю стабільнай будучыні з пачуццём вернасці традыцыі і спадчыне, а з такім пачуццём нават лягчэй жыць.
Белавежа — гэтае слова нясе з сабой шмат асацыяцый, але і абазначае шматлікія супярэчнасці. Яшчэ пару гадоý таму галоýнай праблемай было акрэсленне абшару строгага запаведніка і магчымасцей карыстання звычайнымі жыхарамі белавежскіх лясоý багаццямі пушчы. Сёння палітыка захавання першабытнага стану пушчы ды праграма «Натура 2000» прыводзіць да штораз вастрэйшых дыскусій.
Вядома, адны хочуць займацца аховай старадаýняга лесу ý спосаб, можна б сказаць, абсалютны, другія — мясцовыя і прыезджыя інвестары ды прадпрымальнікі баяцца за магчымасці развіцця месца. Кожны павінен мець сваю жыццёвую прастору і шанц выкарыстання яе, але і двум бакам белавежскай барыкады прапаную ýспомніць выслоýе пра воýчы апетыт, які трэба кантраляваць.
Люба Аляксюк і Уладзімір Валкавыцкі — суседзі, якіх шмат у Белавежы, адным словам не першае пакаленне. Кожнае з іх выбрала сваю дарогу, лёс пэýна таксама паýплываý, што Валкавыцкія ý рамках «сямейнага бізнесу» разгортваюць свой агратурызм, а Люба Аляксюк на сваім кавалку зямлі надалей садзіць бульбу, як гэта было яшчэ пры маме, а ёй самой ужо семдзесят сем гадоý. Астаýся толькі той лапік бацькаýшчыны і, мабыць, проста моцная сувязь не дазваляе ёй пагадзіцца з тым, што паводле геадэзічнай ацэнкі сапраýдная мяжа між панадворкамі перасунулася каля аднаго двух метраý у карысць суседа і яшчэ не на поýнай даýжыні!
Пры аграмадным панадворку Валкавыцкіх справа таксама не ý грашах. Проста ý свядомасці некаторых бацькаýшчына — гэта неаднакратна частка нас саміх. Сёння стаіць тут вялікая мураваная агароджа, якая размяжоýвае, можна сказаць, два светы, асновай якіх з’яýляецца вера ý зямлю, яе сілу, прывязанасць да мінулага.
Проста, розняцца яны спосабам карыстання са спадчыны. Але калі глянем як цяжка купіць зямлю ý Белавежы, гэтых людзей можам лічыць шчаслівымі і заадно багатымі. Здаецца, ужо няма проста свабодных участкаý, а вялікая чарга пакупнікоý чакае іх... Таму ýсім жыхарам Белавежы жадаю моцнага здароýя і доýгага жыцця.
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта