Ён ахоýваý сосны, пасаджаныя дзедам і прадзедам. Цяпер яго дзеці зберагаюць пушчу для будучых нашчадкаý.
У дзяржаýным архіве Расійскай Федэрацыі захоýваецца запіска кіраýніка дзяржаýнай маёмасцю Гродзенскай губерні на імя гродзенскага губернатара, пазначаная датай 12 студзеня 1872 года. У ёй царскі чыноýнік паведамляе аб праведзеным зімовым уліку зуброý у Белавежскай пушчы і наяýнасці 429 старых і 31 маладога зуброý. Аховай зуброý займаýся прадзед героя сённяшняга нарыса.
Роýна праз сто гадоý у студзені 1972 года газета „Правда” на прыкладзе Нікарскага лясніцтва расказала аб тым, як у Белавежскай пушчы клапоцяцца пра ахову зуброý. Суровая зіма — гэта заýсёды выпрабаванне для жыхароý лесу, аднак клопат чалавека пра дзікіх жывёл дапамагае ім не толькі выжыць, але і даць паýнацэннае патомства.
Героем свайго артыкула маскоýскі журналіст самай галоýнай газеты СССР невыпадкова выбраý ляснічага Яýгена Уладзіміравіча Лукшу, праýнука царскага лесніка. Малады кіраýнік так арганізаваý работу зімовых сталовых і догляд жывёлы, што моцныя маразы і вялікі снег не сталі перашкодай для іх. На тым даýнім здымку Яýген Лукша зняты з гадавалым сынам на руках. Тады ён толькі марыý, каб яго першынец пайшоý бацькоýскай дарогай. Так і сказаý аб гэтым карэспандэнту.
Прайшло без малага 40 гадоý. Сёння яго старэйшы сын Уладзімір Яýгенавіч Лукша працуе ляснічым суседняга Ясеньскага лясніцтва і, як (...)
поýны тэкст артыкула ý друкаваным варыянце газеты або у архіýным выпуску Нівы.PDF
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта