Нечаканая Белавежская пушча: у пошуках прыгод

Мiкалай ЛIТВIНАý, Алена ДАýЖАНОК, Iнтэрнэт-сайт "21.by", 04.10.2008

Па таямнiцы i дзiвосы карэспандэнты "Звязды" накiравалiся ý запаветныя мясцiны.

Бадай, цяжка адшукаць такога чалавека, якi б хоць аднойчы не пабываý у сусветна знакамiтай Белавежскай пушчы. І многiя мараць аб тым, каб наведаць самы стары лес Еýропы, што захаваýся ý адносна непарушаным стане да цяперашняга часу. Паколькi, будзьце ýпэýненыя, — уражаннi ад такой паездкi надоýга застануцца ý памяцi. Гэта, напэýна, сапраýдныя прыгоды ý нашым такiм рацыяналiстычным свеце. Нездарма ýнiкальны прыродны комплекс прываблiвае ýсё больш людзей, а тыя, хто ýжо пабываý тут, iмкнуцца патрапiць у гэтыя мясцiны яшчэ i яшчэ.

Самы вядомы Нацыянальны парк Беларусi выклiкае ýсеагульны iнтарэс. Аб вялiкай цiкавасцi да Белавежскай пушчы яскрава сведчыць той факт, што па колькасцi апублiкаваных навуковых i навукова-папулярных работ прыродны комплекс займае адно з першых месцаý у свеце. Тутэйшыя мясцiны сапраýды ýнiкальныя. Нездарма ж 14 снежня 1992 года ýчастак высокаýзроставага лесу Нацыянальнага парку ýключаны ý спiс Сусветнай Спадчыны Чалавецтва. На той час гэта быý першы аб’ект на постсавецкай прасторы, удастоены такога высокага звання. У 1993-м Белавежская пушча правамерна атрымала мiжнародны статус бiясфернага запаведнiка, а напрыканцы 1997 года Савет Еýропы ýзнагародзiý Белавежскую пушчу Еýрапейскiм дыпломам як адну з эталонных прыродаахоýных устаноý на кантыненце. Варта ýзгадаць: усяго два нацыянальныя паркi на планеце маюць усе адпаведныя тытулы. Гэта сапраýднае прызнанне той значнай работы, якая праводзiцца ý нашай дзяржаве ý мэтах захавання прыроднага ýнiкума.

Вiзiтная картка Беларусi, гонар i слава краiны, найбольшая адметнасць, нацыянальны сiмвал — гэтыя i iншыя эпiтэты неаднойчы ýзгадвалiся ý дачыненнi да Белавежскай пушчы. Усе яны справядлiвыя, паколькi адлюстроýваюць тую вялiкую ролю, якую парк мае для нашай дзяржавы, для кожнага з беларусаý. У многiх выпадках менавiта праз гэтыя запаветныя мясцiны iншаземцы ýпершыню даведваюцца пра Беларусь. I такое першае знаёмства запамiнаецца надоýга! Таму не дзiýна, што госцi iмкнуцца зноý завiтаць у нашу гасцiнную краiну — край прыгожай, некранутай прыроды i цудоýных, адкрытых сэрцам людзей. Напэýна, не памылiмся, калi заýважым, што менавiта Белавежская пушча аб’ядноýвае мiльёны людзей ва ýсiм свеце.

Мясцiны гэтыя i сапраýды валодаюць нейкай непаýторнай аýрай, здзiýляюць i вабяць да сябе. Пушчы прысвечаны паэтычныя радкi, песнi, старонкi аповесцяý i раманаý, незлiчоныя даследаваннi. Аднак да канца вывучыць Белавежскую пушчу, напэýна, усё ж немагчыма. Яна заýсёды захоýвае сваю загадку. У гэтым, дарэчы, мы пераканалiся, калi ý якi ýжо раз завiталi сюды. Нейкi неперадавальны настрой з’явiýся ва ýсiх яшчэ задоýга да спаткання з векапомным краем. Здавалася б, камандзiроýка выпадала быць з разраду планавых (ну што яшчэ там можна ýбачыць, калi ý многiх кутках пушчы давялося неаднойчы пабываць?), аднак спадзяваннi на новыя адкрыццi не пакiдалi. Адразу заýважым, што прадчуваннi не падманулi — давялося ýбачыць нечаканую i загадкавую Белавежскую пушчу, стары лес расхiнуý перад намi сапраýдныя дзiвосы i ý нечым мiстычныя месцы. Таму вандроýка, трэба сказаць, атрымалася проста захапляльнай...

Бадай, цяжка адшукаць такога чалавека, якi б хоць аднойчы не пабываý у сусветна знакамiтай Белавежскай пушчы. І многiя мараць аб тым, каб наведаць самы стары лес Еýропы, што захаваýся ý адносна непарушаным стане да цяперашняга часу. Паколькi, будзьце ýпэýненыя, — уражаннi ад такой паездкi надоýга застануцца ý памяцi. Гэта, напэýна, сапраýдныя прыгоды ý нашым такiм рацыяналiстычным свеце. Нездарма ýнiкальны прыродны комплекс прываблiвае ýсё больш людзей, а тыя, хто ýжо пабываý тут, iмкнуцца патрапiць у гэтыя мясцiны яшчэ i яшчэ.

Самы вядомы Нацыянальны парк Беларусi выклiкае ýсеагульны iнтарэс. Аб вялiкай цiкавасцi да Белавежскай пушчы яскрава сведчыць той факт, што па колькасцi апублiкаваных навуковых i навукова-папулярных работ прыродны комплекс займае адно з першых месцаý у свеце. Тутэйшыя мясцiны сапраýды ýнiкальныя. Нездарма ж 14 снежня 1992 года ýчастак высокаýзроставага лесу Нацыянальнага парку ýключаны ý спiс Сусветнай Спадчыны Чалавецтва. На той час гэта быý першы аб’ект на постсавецкай прасторы, удастоены такога высокага звання. У 1993-м Белавежская пушча правамерна атрымала мiжнародны статус бiясфернага запаведнiка, а напрыканцы 1997 года Савет Еýропы ýзнагародзiý Белавежскую пушчу Еýрапейскiм дыпломам як адну з эталонных прыродаахоýных устаноý на кантыненце. Варта ýзгадаць: усяго два нацыянальныя паркi на планеце маюць усе адпаведныя тытулы. Гэта сапраýднае прызнанне той значнай работы, якая праводзiцца ý нашай дзяржаве ý мэтах захавання прыроднага ýнiкума.

Вiзiтная картка Беларусi, гонар i слава краiны, найбольшая адметнасць, нацыянальны сiмвал — гэтыя i iншыя эпiтэты неаднойчы ýзгадвалiся ý дачыненнi да Белавежскай пушчы. Усе яны справядлiвыя, паколькi адлюстроýваюць тую вялiкую ролю, якую парк мае для нашай дзяржавы, для кожнага з беларусаý. У многiх выпадках менавiта праз гэтыя запаветныя мясцiны iншаземцы ýпершыню даведваюцца пра Беларусь. I такое першае знаёмства запамiнаецца надоýга! Таму не дзiýна, што госцi iмкнуцца зноý завiтаць у нашу гасцiнную краiну — край прыгожай, некранутай прыроды i цудоýных, адкрытых сэрцам людзей. Напэýна, не памылiмся, калi заýважым, што менавiта Белавежская пушча аб’ядноýвае мiльёны людзей ва ýсiм свеце.

Мясцiны гэтыя i сапраýды валодаюць нейкай непаýторнай аýрай, здзiýляюць i вабяць да сябе. Пушчы прысвечаны паэтычныя радкi, песнi, старонкi аповесцяý i раманаý, незлiчоныя даследаваннi. Аднак да канца вывучыць Белавежскую пушчу, напэýна, усё ж немагчыма. Яна заýсёды захоýвае сваю загадку. У гэтым, дарэчы, мы пераканалiся, калi ý якi ýжо раз завiталi сюды. Нейкi неперадавальны настрой з’явiýся ва ýсiх яшчэ задоýга да спаткання з векапомным краем. Здавалася б, камандзiроýка выпадала быць з разраду планавых (ну што яшчэ там можна ýбачыць, калi ý многiх кутках пушчы давялося неаднойчы пабываць?), аднак спадзяваннi на новыя адкрыццi не пакiдалi. Адразу заýважым, што прадчуваннi не падманулi — давялося ýбачыць нечаканую i загадкавую Белавежскую пушчу, стары лес расхiнуý перад намi сапраýдныя дзiвосы i ý нечым мiстычныя месцы. Таму вандроýка, трэба сказаць, атрымалася проста захапляльнай...

Той самы "каýчэг"?

У багатай на падзеi i знамянальныя даты гiсторыi Белавежскай пушчы ýвесь час з’яýляюцца новыя старонкi. Напэýна, адметныя факты агучваюцца пастаянна. Прычым датычыцца гэта зусiм розных часоý i гiстарычных эпох. Ледзь не самых далёкiх, аб якiх, здаецца, i нiякiх слядоý не засталося. Аднак такiя сведчаннi знаходзяцца. Аб гэтым даведваемся, што называецца, з першых вуснаý — ад генеральнага дырэктара Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" Мiкалая Бамбiзы, якi заýсёды з асаблiвым пачуццём ставiцца да захавання гiстарычнай спадчыны.

— Пушча вельмi старая i гэта асаблiвае месца, — перакананы Мiкалай Мiкалаевiч. — Беларусаý цяжка здзiвiць лесам, бо "зялёная тэрыторыя" займае каля 40 працэнтаý тэрыторыi рэспублiкi. А вось пушча заýсёды выклiкае сапраýдную павагу i гонар. Археалагiчныя раскопкi дакладна сведчаць: людзi пачалi сялiцца тут яшчэ 10 тысяч гадоý таму. Уяýляеце, на працягу якога часу асвойвалiся гэтыя мясцiны! I гэта, напэýна, не канчатковая кропка адлiку ý гiсторыi пушчы. Стары лес яшчэ не адну таямнiцу свету адкрые. Дарэчы, вы i самi пабачыце...

Сапраýдны час адкрыццяý пачаýся ý прамым сэнсе паблiзу галоýнай брамы Белавежскай пушчы. Калi вядучы навуковы супрацоýнiк Нацыянальнага парку Ганна Дзянгубенка распавяла пра першыя ýзгадваннi аб запаветных мясцiнах. У старажытнасцi падчас вясновай паводкi прастора вакол Белавежскай пушчы пераýтваралася ý бяскрайняе мора. Над iм як востраý узвышаýся лясны масiý, дзе жывёлы ратавалiся ад "вялiкай вады". Тады падумалася: магчыма, гэта той самы "каýчэг", пра якi ýзгадваецца ý Бiблii, хто ведае?..

Багацце жывёльнага свету гэтых мясцiнаý прываблiвала ý пушчу мноства паляýнiчых. Наяýнасць воднага шляху з Балтыйскага ý Чорнае мора (як яго яшчэ называлi з варагаý у грэкi), вялiкая колькасць звяроý i крэмнiю стварала добрыя ýмовы для жыцця людзей, якiя сялiлiся ýздоýж рэк. Цяпер аб гэтых часах нагадваюць старажытныя пахаваннi. Асобныя з iх адносяцца да перыяду мела- градскай культуры (VII—III ст. да н.э.). Усе гэтыя факты добра вядомыя, але ёсць iнфармацыя, якая мала дзе ýзгадвалася.

У паганскiх пахаваннях знаходзiлi попел (каб абаранiцца ад розных смяротных захворванняý, нябожчыкаý спальвалi), чарапкi посуду, iншых гаспадарчых рэчаý, зрэдку металiчныя ýпрыгажэннi. Усё гэта можна зразумець — памерлага праводзiлi ý iншы свет i клалi разам з iм усе неабходныя прылады.

Дарэчы, у Белавежскай пушчы дасюль засталiся паганскiя пахаваннi. Непадалёк ад гравiйкi прама ý лесе заýважаем круглыя курганы — цэлы комплекс могiльнiкаý давялося пабачыць падчас свайго падарожжа па пушчы. Цяпер у лясным гушчары паганскiя курганы-могiльнiкi выглядаюць амаль як звычайныя ýзгоркi (самi нiзавошта б не здагадалiся i прайшлi мiма). Побач — паваленыя дрэвы, таму агульны малюнак атрымлiваецца надзвычай эфектны. Уражаннi дапаýняюць i раслiны, што можна знайсцi побач. Сярод iх i даволi незвычайныя, такiя, да прыкладу, як грыбы "чортавыя пальцы". Яны вельмi падобныя на пальцы (вырастаюць да такога ж памеру) i чорнага колеру — адсюль i трапная назва. Самае цiкавае, што такiя грыбочкi лiчацца ядомымi, аднак па смаку, кажуць, як гума. Ды i хто паквапiцца на "чортавыя пальцы"? У спалучэннi з паганскiмi могiльнiкамi незвычайныя грыбы выглядаюць, напэýна, да месца. Упэýнены, што сюды турысты будуць iмкнуцца прыехаць, аднак не кожны здолее патрапiць.

Курганныя пахаваннi археолагi ýстанавiлi, а вось рэшткаý старажытных паселiшчаý пакуль не адшукалi. Паводле слоý Ганны Дзянгубенкi, магчыма, людзi жылi ý такой гармонii з прыродай, што i слядоý iх жыццядзейнасцi не знойдзеш. Асобныя даследчыкi нават сцвярджалi: маýляý, у пушчу спецыяльна прывозiлi нябожчыкаý, каб тут пахаваць. Такiя версii ýспрымалiся хiба толькi як кур’ёз. Тым не менш, дакладна растлумачыць, чаму ёсць могiльнiкi i няма слядоý паселiшчаý, пакуль не ýдалося.

Па слядах паганскiх багоý

Паганства на нашых землях захоýвалася даволi доýга. Асаблiва ý лясах. Яшчэ i дасюль многае ад яго захавалася — у выглядзе прыкмет, абрадаý, святаý. Былi традыцыi, па якiх тады жылi людзi. Як сведчанне таго часу — пэýная колькасць культавых паганскiх комплексаý. Па ýсёй Беларусi iх засталося вельмi мала. Адно з цiкавых месцаý — у Белавежскай пушчы. Яно знаходзiцца ý баку ад традыцыйных турыстычных маршрутаý, аднак пры жаданнi сюды можна патрапiць. Што мы i зрабiлi...

Дождж упарта суправаджае нас увесь дзень у Белавежскай пушчы. Кажуць, што гэта добрая прыкмета, бо дождж для лесу — заýсёды надзейны сябар. Таму, мабыць, i пашчасцiла нам у неверагодныя мясцiны патрапiць. З такiмi думкамi крочым па сцяжынцы да запаведнай дубровы — так называецца адметнае месца. Сярэднi ýзрост дуба тут складае дзвесце гадоý! Паводле слоý Ганны Дзянгубенкi, такiх дуброý ва ýсiм свеце няшмат адшукаецца. Асобныя дубы тут 600-гадовага ýзросту — аднагодкi ýстанаýлення запаведнага рэжыму ý пушчы. Праýда, ёсць у Нацпарку некалькi дрэý, якiя маюць яшчэ большы ýзрост.

Адзiн з дубоý, да якога мы нарэшце дабралiся, увогуле ýнiкальны — бадай што, адзiны такi ва ýсiм свеце. Дрэва калiсьцi было выпалена ýнутры, але дасюль жывое. Справа ý тым, што ý першыя два гады прарослы жолуд падсiлкоýвае саму раслiну. I ý блiжэйшыя 10—15 гадоý дуб расце не столькi ýверх, колькi... унiз. У гэты час актыýна развiваецца магутная каранёвая сiстэма, дрэва атрымлiвае як мага больш пажыýных рэчываý. Калi як належыць умацавалiся каранi, расце ýверх ствол. Так працягваецца 150—200 гадоý. Пасля чаго дуб пачынае расцi ýшыркi — "таýсцець". Як заýважае Ганна Дзянгубенка, нярэдка здараецца, што праз пэýны час унутраная частка вялiзнага дрэва адмiрае, у вынiку чаго страчвае свае функцыi. Таму i культавы дуб з выпаленымi "ýнутранасцямi" дасюль захаваýся. Цiкава, што загубiць зялёнага волата можа парушаная падкорная частка — у такiм разе дрэва хутка ссыхае.

У выпаленага дуба спрадвеку было асаблiвае прызначэнне: кажуць, што калi чалавек праходзiць праз скразное дупло (у iм, як сцвярджаюць, можа адначасова ýмясцiцца да сямi дарослых людзей), то ён быццам бы зноý нараджаецца. Кожны пасля такога абраду атрымлiваý новае iмя. Такiм чынам, станавiýся iншым чалавекам i змяняý свой лёс. Прынамсi, пасля абраду такiя перамены здарылiся i з адным iншаземцам: кажуць, што пралез ён праз дупло, а праз пэýны час пайшоý на павышэнне. Можа гэта проста супадзенне, а, магчыма, што i дапамога паганскiх багоý аказалася да месца. Ва ýсякiм разе вызначыць нешта з поýнай упэýненасцю зараз даволi складана.

У адным культавым комплексе з выпаленым дрэвам, якое змяняе лёс, знаходзiýся, напэýна, i камень-ахвярнiк. Знаходзiцца ён непадалёк ад дуба, аднак блукалi мы па лесе даволi доýга. Як быццам нейкая сiла знарок не падпускала да патаемнага месца. Навокал паваленыя дрэвы (тут ахоýная тэрыторыя — забаронена нават мiнiмальнае ýмяшанне ý прыроду) i сцяжынку можна ýбачыць хiба толькi спрактыкаваным вокам. Мо праз паýгадзiны, а то i больш (камень, як аказалася, за якую сотню метраý ад дуба), знайшлi, нарэшце, ахвярнiк. За многiя стагоддзi ён урос у зямлю i пакрыýся мохам. Абрысамi нечым нагадвае жаночую фiгуру, у каменi зроблена паглыбленне ý выглядзе чашы. Напэýна, у гэтым месцы збiралася кроý рытуальных жывёл, якiх прыносiлi ý ахвяру. А ý верхняй частцы каменя добра бачнае яшчэ адно паглыбленне — доýгая рыса. Пра яго прызначэнне няма дакладнага тлумачэння i кожны прыдумляе ý сiлу сваёй фантазii. Падчас наведвання запаведнай дубровы сустрэлi пасла, кiраýнiка офiса АБСЕ ý Мiнску Ханса-Ёхена Шмiта. "Вельмi ýзрушаны ýбачаным. Прыемна, калi дзяржава столькi робiць для захавання прыроднага багацця. Таксама пазiтыýна, што развiваецца сумеснае супрацоýнiцтва на падставе ýзаемных iнтарэсаý, — трэба зберагчы гэты лес", — эмацыянальна заýважыý Шмiт.

Як у зубры скарбы шукалi

У ХII стагоддзi на тэрыторыi пушчы падоýгу жыý легендарны Уладзiмiр Манамах, якi паляваý на зуброý, тураý i аленяý. У 1276 годзе князь Уладзiмiр Валынскi даручыý свайму памочнiку Алексу — чалавеку вопытнаму ý будаýнiчай справе — адшукаць добрае месца для ýзвядзення горада. Алекса адразу накiраваýся на пошукi i праз нейкi час знайшоý такую "кропку" — там, дзе злiваюцца рэчкi Лясная i Белая разгарнулiся актыýныя работы. Так у гэтых мясцiнах з’явiýся горад-крэпасць Камянец з вядомай усiм вежай. З Белай вежай, што пабудавана ý гэтым горадзе, многiя звязваюць паходжанне назвы Белавежская пушча. Ёсць i iншыя версii — напрыклад, раней паселiшчы называлi "весямi", а паселiшчы нашых продкаý — "весямi белых людзей", альбо "белымi весямi". Мабыць, праз некаторы час гэтае словазлучэнне i трансфармавалася ý "белыя вежы". Адсюль i назва легендарнай пушчы. Само ж словаспалучэнне "Белавежская пушча" ýпершыню з’явiлася ý польскiх i лiтоýскiх граматах 1409 года i з таго часу трывала ýвайшло ва ýжыванне.

Пра багатую на падзеi гiсторыю можна даведацца з кнiгi Георгiя Карцава "Белавежская пушча: 1382—1902". Гэты сапраýдны букiнiстычны рарытэт займае пачэснае месца на стале генеральнага дырэктара Нацыянальнага парка "Белавежская пушча" Мiкалая Бамбiзы. Вось што пiша Карцаý: "Дадзеныя аб тым, з якога часу Пушча стала запаведнай, адносяцца да самага пачатку ХV стагоддзя". Такiм чынам, менавiта гэты час можна лiчыць сапраýднай кропкай адлiку фармiравання запаведнага рэжыму ý Белавежскай пушчы. Дарэчы, адпаведная гiпотэза падчас грунтоýных даследаванняý пэýны час таму была вылучана навуковым калектывам, у склад якога ýвайшлi супрацоýнiкi Нацыянальнага парку i Iнстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Праведзена вялiкая работа, падчас якой былi вывучаны 430 спраý з 35 фондаý архiваý нашай дзяржавы, а таксама Расii, Польшчы i Лiтвы. Спецыялiсты зрабiлi параýнаýчы аналiз матэрыялаý у апублiкаваных крынiцах, спецыяльнай гiстарычнай лiтаратуры, зборнiках дакументаý, навукова-папулярных выданнях, успамiнах. Да месца прыйшлiся i шматлiкiя публiкацыi ý навуковым i перыядычным друку. Вынiкi вывучэння пацвердзiлi сцвярджэнне наконт таго, што менавiта 1409 год можна лiчыць пачаткам увядзення першых элементаý прыродаахоýных мерапрыемстваý, якiя сталi асновай устанаýлення запаведнага рэжыму на тэрыторыi Белавежскай пушчы i яе выкарыстання ý якасцi запаведна-паляýнiчай гаспадаркi. З такiмi высновамi пагадзiлiся i замежныя эксперты: паводле рашэння ЮНЕСКА 2009 год аб’яýлены Годам Белавежскай пушчы — юбiлей унiкальнага прыроднага комплексу ýключаны ý спiс памятных дат чалавецтва, так што святкаваць разам з намi будзе ýвесь свет.

— Навукоýцы дакладна ýстанавiлi, што з пачатку ýвядзення запаведнага рэжыму ý пушчы прайшло амаль 600 гадоý, — кажа Мiкалай Бамбiза. — Адначасова спецыялiсты звярнулi ýвагу i на такi факт: архiвы дакументаý, што датычацца Белавежскай пушчы, не толькi дасканала не вывучаныя, гэтыя каштоýныя дакументы нават як належыць не сiстэматызаваныя. Таму я ýпэýнены, што калi грунтоýна папрацаваць у архiвах свету, то адшукаюцца новыя факты з багатай гiсторыi пушчы, якiя дасюль былi невядомыя. Бо знайшлi ж нядаýна новыя ноты генiяльнага Моцарта, у творчасцi якога, здавалася, усё даýно было вывучана. Так i з пушчай — кропку ý даследаваннях ставiць заýчасна.

Пра цiкавыя факты з гiсторыi Нацыянальнага парку можна даведацца з экспазiцыi музея Прыроды. У 1413 годзе Белавежская пушча пераходзiць у польскае валоданне. Акрамя жывёльнага свету ý той час пачалi выкарыстоýвацца i iншыя прыродныя багаццi краю. Напрыклад, пры каралi Сiгiзмундзе Аýгусце была арганiзавана вытворчасць паташа, жалеза, пабудаваны смалакурнi. Напрыканцы ХVI стагоддзя пачалася высечка лесу. Ардынацыя каралеýскiх пушчаý, што была зроблена ý 1639-м, сваёй галоýнай мэтай мела вызначэнне стану пушчы i магчымасцяý больш iнтэнсiýнай яе эксплуатацыi. З iншага боку — у 1558 годзе быý выдадзены закон аб ахове каралеýскiх паляýнiчых угоддзяý, а ý 1577-м пакладзены пачатак апекi над зубрам. Спецыяльным распараджэннем устанаýлiвалася колькасць жывёл для адлову, вызначалася кола асобаý, якiя мелi права на паляванне. Такi быý устаноýлены парадак. Таксама для арганiзацыi палявання i аховы лясных угоддзяý тут было паселена 277 сем’яý асочнiкаý.

У 1795 годзе Белавежская пушча становiцца часткай Расiйскай Iмперыi. Кацярына II дазволiла праводзiць у ёй любыя паляваннi (за выключэннем адстрэлу зуброý). Колькасць жывёл значна скарацiлася, а мядзведзi i бабры былi поýнасцю знiшчаны. Кацярына II, а пасля Павел I, раздалi фаварытам i прыблiжаным участкi пушчы, што нанесла пушчы значны ýрон (праводзiлася маштабная высечка лесу). У 1802 годзе Аляксандр I выдаý указ аб забароне палявання на зуброý. Расiйскiя iмператары з вялiкай ахвотай наведвалi сваю самую галоýную паляýнiчую рэзiдэнцыю. Аб гэтым ёсць цiкавыя факты: у 1860-м для Аляксандра II ладзiлi вялiкае паляванне. У напамiн аб гэтай падзеi адлiты чыгунны зубр у натуральную велiчыню, яго ýстанавiлi на п’едэстал у Белавежы. Таксама зрабiлi копii, якiя падаравалi ýдзельнiкам палявання.

Падчас Першай сусветнай вайны ýся маёмасць царскай сям’i была вывезена. У скрынi ýпакавалi не толькi помнiк зубру, але i ýсе рэчы, нават бутэлькi... з вадой. Паводле Рыжскага мiру, калi вялiкая частка тэрыторыi адышла да Польшчы, Расiя была вымушана вярнуць каштоýнасцi царскага палаца. Вярнулi i помнiк зубру, якi ýстанавiлi ý Спале (дзе ý свой час таксама знаходзiлася паляýнiчая рэзiдэнцыя расiйскiх iмператараý). Падчас перавозу манумента адбыýся кур’ёзны выпадак: чыгуннаму зверу хтосьцi адпiлаваý галаву! Магчыма, шукалi скарбы, якiя маглi быць схаваныя ýнутры. А можа хто такiм чынам хацеý сваё жыллё ýпрыгожыць. Як усё было насамрэч, нiхто дакладна не вызначыý. Калi галаву прыварылi на месца, то ва ýспамiн на зубрынай шыi засталося зварное шво. Некалькi гадоý таму такога ж зубра (праýда, з пластыку) устанавiлi ý Белавежы. Адна з копiй помнiка (якая, хутчэй за ýсё, стаяла ý самога цара ý кабiнеце) у музей Прыроды перадалi з Эрмiтажа, дзе цяпер гэты вельмi рэдкi экспанат упрыгожвае экспазiцыю.

У 1888 годзе Белавежская пушча пераходзiць ва ýласнасць царскай сям’i ý абмен на землi ý Арлоýскай i Сiмбiрскай губернях. З 1890-га пачалося актыýнае аднаýленне папуляцыi аленя. Варта заýважыць, што расiйскiя iмператары з асаблiвым пачуццём ставiлiся да Белавежскай пушчы. Як узгадвае Ганна Дзянгубенка, сюды ý свой час прыехаý ужо цяжка хворы Аляксандр III. Мабыць, шукаý у старым лесе выратавання ад смяротнай хваробы. Сюды ж часта прыязджала сям’я Мiкалая II, прывозiлi хворага царэвiча. Увогуле, калi распачалася руска-японская вайна, апошнi расiйскi iмператар знаходзiýся менавiта ý пушчы. Да яго дасылалi трывожныя тэлеграмы, якiя Мiкалай II пакiдаý без адказу...

У былых межах

Падчас Першай сусветнай вайны пушча знаходзiлася пад нямецкай акупацыяй. Немцы актыýна секлi каштоýныя высокаýзроставыя лясы. Для перапрацоýкi драýнiны былi пабудаваны 4 лесапiльныя заводы, а для яе вывазу пракладзена каля 300 кiламетраý вузкакалейнай чыгункi. За два гады ý Германiю было вывезена 4,5 мiльёна кубаметраý драýнiны. Аб тых часах цяпер нагадваюць даволi вялiкiя паляны. У гэтых месцах перагружалi драýнiну на чыгуначныя платформы, каб пасля адвозiць каштоýныя прыродныя рэсурсы на Захад. З бярвенняý ссыпалася кара i можна толькi ýявiць, колькi яе назапасiлася ý глебе. Зразумела, частка кары перагнiла. Аднак хiмiчныя рэчывы, што ý ёй утрымлiвалiся, саступiлi ý такую хiмiчную рэакцыю з глебай, што дасюль (!) дрэвы ý такiх месцах практычна не растуць. Праехалiся практычна ýздоýж былой вузкакалейкi i пашкадавалi, што няма зараз "чыгункi мясцовага прызначэння". Турысты, думаем, ахвотна праехалiся б, дарэчы, на экалагiчна чыстым паравозiку (працаваý выключна на дровах) па пушчы.

Важнейшая дата найноýшай гiсторыi, пра якую нельга не ýзгадаць: пастановай Савета Мiнiстраý Рэспублiкi Беларусь ад 16 верасня 1991 года дзяржаýная запаведна-паляýнiчая гаспадарка была рэарганiзавана: на яе базе быý створаны першы ý нашай дзяржаве Дзяржаýны нацыянальны парк "Белавежская пушча". Яе тэрыторыю падзялiлi на функцыянальныя зоны, што дало магчымасць прымяняць не толькi пасiýныя, але i актыýныя метады аховы папуляцый раслiн i жывёл. У вераснi 2004 года указам кiраýнiка дзяржавы было зацверджана Палажэнне аб Нацыянальным парку "Белавежская пушча". Iм парк вызначаны як "асаблiва ахоýная тэрыторыя рэспублiканскага значэння. Ён створаны для захавання ý натуральным стане i комплекснага вывучэння эталонных i ýнiкальных прыродных комплексаý i аб’ектаý Белавежскага першабытнага лесу, бiялагiчнай i ландшафтнай разнастайнасцi тэрыторыi, аднаýлення парушаных прыродных комплексаý i аб’ектаý, якiя маюць асаблiвую экалагiчную, гiсторыка-культурную i эстэтычную каштоýнасць, а таксама iх устойлiвага выкарыстання ý прыродаахоýных, навуковых, асветнiцкiх, аздараýленчых, рэкрэацыйных i iншых мэтах". Як бачым, значнасць i важнасць Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" акрэслены на самым высокiм дзяржаýным узроýнi. Унiкальны прыродны комплекс заýсёды знаходзiцца пад увагай улады. Што прыносiць свае вынiкi — Нацыянальны парк "Белавежская пушча" дынамiчна развiваецца i ýпэýнена крочыць у будучыню.

— Iснуе адна iнфармацыя, пра якую мала хто ýзгадвае, — заýважае Мiкалай Бамбiза. — У вераснi 2004 года ýказам Прэзiдэнта Белавежская пушча адноýлена ý былых межах. Адпаведны факт устанавiлi, калi параýналi сучасныя карты з картамi, якiя ёсць у кнiзе Карцава. Яны поýнасцю супалi! Пагадзiцеся, сапраýды гiстарычная падзея, якая адбылася ý нас на вачах, менавiта на сучасным этапе. Усё гэта стала магчымым шмат у чым дзякуючы актыýнай падтрымцы кiраýнiка дзяржавы. Тое, чаго не ýдалося ýвасобiць расiйскiм iмператарам, зрабiлi сучасныя ýлады.

Што пакiнем нашчадкам?

Працягласць Нацыянальнага парку з поýначы на поýдзень складае 60 кiламетраý, а з захаду на ýсход — ад 10 да 50 кiламетраý. Яго плошча — 163,5 тысячы гектараý (для параýнання: Белавежскi нацыянальны парк, якi створаны на польскай частцы пушчы, займае каля 11 тыс. гектараý). Белавежская пушча — своеасаблiвы ý фларыстычных адносiнах рэгiён. Гэта сапраýды ýнiкальная навуковая лабараторыя для вывучэння бiялагiчнай разнастайнасцi. Геаграфiчнае становiшча, клiматычныя i глебава-гiдралагiчныя ýмовы абумовiлi багацце i разнастайнасць флоры. На гэтай адносна невялiкай тэрыторыi растуць каля 60 працэнтаý (каля тысячы вiдаý) вышэйшых сасудзiстых раслiн, такая ж доля мохападобных (каля 270 вiдаý) i лiшайнiкаý (больш чым 290 вiдаý).

Белавежская пушча з’яýляецца ýнiкальным прыродным аб’ектам, дзе прадстаýлена ýся разнастайнасць лясоý Беларусi, як па пародным складзе, узроставай структуры i прадукцыйнасцi, так i па тыпах. Па багацці i захаванасцi бiяразнастайнасцi ЮНЕСКА ставiць Белавежскую пушчу побач з такiмi сусветна вядомымi лясамi, як сельва Амазонкi i трапiчны лес рэспублiкi Габон. Тут захаваýся ýчастак практычна некранутых першабытных лясоý Еýропы з надзвычай багатым комплексам флоры i фаýны, што насяляюць яго. Сярэднi ýзрост лясоý Белавежскай пушчы складае больш чым 100 гадоý, максiмальны — 200—300 гадоý, а асобныя дрэвы дажываюць (як мы неаднойчы пераканалiся) i да 300—600 гадоý.

— Лясы Белавежскай пушчы — своеасаблiвы фiльтр на шляху пераносу тэхнагенных забруджвальнiкаý, якiя паступаюць разам з паветранымi плынямi з краiн Заходняй Еýропы, дзе знаходзяцца найбуйнейшыя прамысловыя цэнтры, — кажа Ганна Дзянгубенка. — Перанос адбываецца менавiта ý наш бок, паколькi пераважаюць ветры адпаведнага напрамку. У свой час праводзiлася даследаванне гэтых працэсаý сумесна з польскiмi калегамi. Вызначалася спецыяльная карта забруджвання. Па ёй адразу вiдаць: з боку заходняй мяжы паветра было забруджанае, а ýжо на ýсходняй мяжы Нацпарку станавiлася намнога чысцейшае. У Заходняй Еýропе няма вялiкiх лясных масiваý, якiя выпрацоýвалi б такiя аб’ёмы кiслароду (падлiчана, што ý пушчы выпрацоýваецца столькi кiслароду, што з лiшкам хапiла б на ýсiх беларусаý). Таму пушча мае вялiкае значэнне для ýсяго кантынента.

Мохавыя i травяныя балоты ý Нацыянальным парку займаюць больш чым 3 тысячы гектараý. Як рэгулятары газавага складу атмасферы i гiдралагiчнага рэжыму, яны адыграюць важную ролю ý падтрыманнi стабiльнасцi экасiстэм i захаваннi бiяразнастайнасцi не толькi раслiн, але i жывёл. Адпрацоýваецца пытанне аб уключэннi ý Спiс Сусветнай Спадчыны Чалавецтва балота Дзiкага. Спецыялiсты Нацыянальнага парку нават мяркуюць звярнуцца з такой прапановай у ЮНЕСКА.

Фаýна Белавежскай пушчы налiчвае больш чым 10 тысяч вiдаý. Свет млекакормячых багаты. Ён прадстаýлены 59 вiдамi, што складае 85 працэнтаý фаýны Беларусi. Гэтая колькасць магла б быць i большай, аднак асобныя вiды былi знiшчаны. Аднавiць вiдавы склад Белавежскай пушчы (цi нават яго папоýнiць) спрабавалi неаднаразова. Паспяхова былi аклiматызаваны цi рэаклiматызаваны аленi, зубры, бабры, а таксама ланi (якiя былi знiшчаны падчас Першай сусветнай вайны). Асобныя вiды знайшлi ý Белавежскай пушчы экалагiчную нiшу, мiгрыраваýшы з iншых месцаý. Гэта янотападобны сабака, андатра i амерыканская норка. Шматлiкiя тут грызуны. Яны прадстаýлены 20 вiдамi, сярод якiх найбольш адметны — бабёр. З драпежнiкаý у пушчы знаходзяцца воýк, лiсiца, рысь, лясная кунiца. Буйныя капытныя — дзiк, алень, казуля, лось.

Асобна трэба сказаць пра зубра. Гэта самае буйное i адно з самых старажытных млекакормячых у Еýропе. Зубр — сучаснiк маманта. Яны ледзь поýнасцю не знiклi, калi ý 1919 годзе была забiта апошняя зубрыца. У вольных умовах не засталося нiводнай жывёлы, пэýная iх колькасць захавалася толькi ý заапарках i заасадах Заходняй Еýропы. Каб выправiць сiтуацыю i не дапусцiць поýнага вымiрання гэтага вiду, у 1923 годзе было створана Мiжнароднае таварыства па выратаваннi зубра. Цяпер сiмвалу Белавежы нiчога не пагражае — сiтуацыя поýнасцю пад кантролем.

— Белавежская пушча — проста ýнiкальны прыродны аб’ект, — упэýнены першы намеснiк мiнiстра прыродных рэсурсаý i аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Апацкi (ён суправаджаý па пушчы прадстаýнiкоý АБСЕ). — Варта захаваць у непарушаным стане такое багацце для нашых нашчадкаý. Таму плануецца практычна ýтрая павялiчыць запаведную зону пушчы. Гэта апраýданы крок, паколькi зберажэнне спадчыны, экалагiчнае выхаванне — вельмi важныя для кожнай дзяржавы.

Не выклiкае нiякiх сумненняý, што Нацыянальны парк мае вялiкiя магчымасцi для развiцця экалагiчнага турызму. Яго сапраýдны гонар — музей Прыроды. Гэта правамерна адна з самых наведвальных культурна-асветных устаноý нашай дзяржавы. Тут сабрана найбагацейшая калекцыя жывёл, якiя насяляюць Белавежскую пушчу. Частка з iх занесена не толькi ý беларускую, але i ý мiжнародную Чырвоную кнiгу. Як заýважыла дырэктар музея Людмiла Грачанiк, для розных катэгорый наведвальнiкаý па жаданнi прапануюцца на выбар шматлiкiя пешыя, конныя, аýтамабiльныя адна- i шматдзённыя турыстычныя маршруты. Тут ёсць размах для вашай фантазii. Паблукаць па неабсяжных прасторах легендарнай Белавежскай пушчы — ад такой заманлiвай прапановы наýрад цi хто адмовiцца. Тым больш, што можна патрапiць у такiя проста фантастычныя мясцiны, аб якiх нават i марыць не мог. Таму турыстычная дзейнасць актыýна развiваецца. Умовы для прыёму i размяшчэння, абслугоýвання гасцей ужо цяпер створаны добрыя (у тым лiку i сэрвiс), а ý блiжэйшай перспектыве будуць, паверце, яшчэ лепшыя.

— У адпаведнасцi з распараджэннем кiраýнiка нашай дзяржавы падчас падрыхтоýкi да святкавання 600-годдзя ýвядзення запаведнага рэжыму ý пушчы плануецца правесцi цэлы комплекс мерапрыемстваý, — кажа Мiкалай Бамбiза. — Распачалося будаýнiцтва шэрагу неабходных аб’ектаý, добраýпарадкаванне. У прыватнасцi, плануецца ýзвесцi адметны экалагiчны цэнтр — гэта будоýля заýтрашняга дня, з прымяненнем самых найноýшых тэхналогiй. Новы музей Прыроды будзе зроблены на зусiм iншым узроýнi, чым усе аналагiчныя ýстановы, якiя працуюць цяпер у Беларусi. Пасля яго наведвання i iнтэрактыýнага падарожжа ý многiх можа i не ýзнiкне жадання блукаць па лесе. На працягу года мяркуецца абуладкаваць усю належную iнфраструктуру, стварыць самыя сучасныя ýмовы, што дазволiць не толькi павялiчыць колькасць турыстаý (мы ýжо нават перасягнулi колькасць наведвальнiкаý, якiя штогод прыязджалi за савецкiм часам), але i больш якасна прадастаýляць ýсю патрэбную iнфармацыю.

Пасля мiтуслiвай i тлумнай сталiцы Белавежская пушча ýяýляецца зусiм iншым светам — светам цiшынi i гармонii. Тут проста адпачываеш душою. I асэнсоýваеш усю велiч i багацце гэтага кутка роднай Беларусi. Заýсёды з нейкiм сумам развiтваешся i ýжо марыш зноý пра новыя вандроýкi ý пушчы. Якая заýсёды нечаканая — поýная таямнiц i дзiвосаý...

Мiкалай ЛIТВIНАý, Алена ДАýЖАНОК,
Фота Яýгена ПЯСЕЦКАГА


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта