Пра найбольш рамантычныя мясціны Беларусі распавядаюць прадстаýнікі нацыянальнай культуры.
Восень — час рамантычных летуценняý і няýлоýных змен настрою, якія ýзнікаюць пад уплывам элегічных асенніх пейзажаý. У пагодны дзянёк так прыемна шорхае пад коламі аýтамабіля на апусцелых загарадных дарогах шматкаляровае лісце. Лёгка на сэрцы, светлыя ýспаміны пра мінулыя часы прыходзяць у дарозе. Восень — найлепшая пара для рамантычных вандровак. Нездарма восеньскія краявіды натхнялі многіх людзей мастацтва. Менавіта таму ý сённяшнім выпуску рубрыкі "Сем цудаý Беларусі" мы вырашылі выбраць самыя рамантычныя мясціны нашай краіны з дапамогай вядомых паэтаý, пісьменнікаý, літаратуразнаýцаý і мастакоý. Чакаем і вашых прапаноý на адрас: г.Мінск, вул.Б.Хмяльніцкага, 10а, рэдакцыя "Народнай газеты". Тэлефануйце па нумары 8 (017) 287-15-07 і пішыце на электронны адрас
Раіса БАРАВІКОВА, паэтка, празаік, драматург, перакладчык, галоýны рэдактар часопіса "Маладосць", лаýрэатка літаратурных прэмій:
"Перш за ýсё ýзгадваеш Нясвіж і Нясвіжскі палац Радзівілаý з яго паданнем пра Чорную панну — Барбару Радзівіл. Гэта неверагодна прыгожая мясціна! Як вядома, у свой час Нясвіж называлі "паýночным Парыжам".
Другая вельмі рамантычная мясціна — Белавежская пушча, сусветна вядомы запаведны прыродны комплекс. Існуе шмат паданняý, звязаных з гэтым шматвяковым лесам, які мы дзелім з Польшчай. Адмысловая прырода нараджае тут шмат фантазій, напрыклад можна ýявіць каралеýскія паляванні, якія адбываліся ý пушчы ý мінулыя стагоддзі. Прыцягваюць цікаýных у Белавежскую пушчу і падзеі больш блізкай гісторыі — скасаванне Савецкага Саюза. У пушчы знаходзіцца рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза, падчас яе наведвання дзеці і дарослыя трапляюць у сапраýдную казку. Дарэчы, летам пабачыла свет мая новая кніга для дзяцей "Краскі з гербарыя" — чатырнаццаць прыгодніцкіх казак пра рэдкія расліны, што ýпрыгожваюць нашу зямлю, а мы пра іх ведаем вельмі мала. Усе гэтыя расліны — насельнікі фантастычна-чароýнага свету Белавежскай пушчы.
Рамантычнымі я лічу таксама азёры Свіцязь і Нарач, з якімі звязана мноства легенд і паданняý. Замак ý Міры і Косаýская сядзіба Пуслоýскіх, а таксама сядзіба Тадэвуша Касцюшкі — нашага нацыянальнага героя, таксама павінны быць у гэтым спісе. Я была на святкаванні 210-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча, і мяне вельмі ýразіла ýзноýленая сядзіба паэта ý Завоссі і вельмі інтэлігентна аформлены музей.
Як у пісьменніцы, у мяне ý такіх мясцінах нараджаецца шмат новых сюжэтаý і задум. Напрыклад, калі глядзіш на вежу ý Камянцы, уяýляеш, колькі стагоддзяý яна абараняла нашы межы, колькі гістарычных падзей звязана з такімі мясцінамі, як Белавежская пушча... І адчуваеш гонар, што наша зямля такая прыгожая і адметная".
Лірычнае адступленне
Калі ты ý Наваградак трапіш, бывае,
Скіруй — не забудзь — на Плужыны.
У пушчы, дзе сцежка гушчар
расхінае,
Ты коней спыні ля альшыны.
Між дрэý, бы ý вяночку,
адкрыецца воку
Там возера Свіцязь, як дзіва.
Як быццам хто шыбіну лёду звысоку
Сюды апусціý беражліва.
З паэмы Адама Міцкевіча "Свіцязь"
......
------------------
Примечение редактора сайта "БП-21"
Статья помещается с сокращением, только то, что про Беловежскую пущу
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта