Знiчкi Айчыны

Алесь Карлюкевіч, Iнтэрнэт-сайт "Голас Радзiмы", 02.10.2008

З нядаýніх знаёмстваý з дасведчанымі гісторыкамі і краязнаýцамі ýразіла сустрэча з маскоýскім пісьменнікам і калекцыянерам Кірылам Сокалам. Ён — аýтар многіх кніг. І сярод іх — проста унікальны каталог “Манументальныя помнікі Расійскай імперыі”. Багатае на дакладныя звесткі, з мноствам фотаздымкаý канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, выданне адкрыла для мяне і такую вось “камянецкую” інфармацыю: “У мястэчку Камянец Брэсцкага павета Гродзенскай губерні існаваý помнік на месцы старажытнай царквы. Гэта быý крыж на пастаменце, упрыгожаным іконай. Над помнікам — мураваная альтанка на чатырох слупах…” І поруч з тэкстам — выразны здымак.

Углядаючыся ý выяву помніка, я задумаýся пра велічнасць гісторыі Камянеччыны, пра тое, што з Камянцом, яго ваколіцамі звязаны многія і многія яркія асобы. Быý час, што заставаліся яны, лічы, у цяні.

Калі б мы выправіліся з Камянца ý бок вядомых Каменюкоý, то, пэýна ж, зазірнулі б у Ражкоýку. Некалі гэтае паселішча называлася Ражанка. І належала бацьку пісьменніка Іпація Пацея. Нарадзіýся будучы літаратар у 1541 годзе. Пасля ранняй смерці бацькі хлопчыка аддалі пад апеку Мікалая Радзівіла Чорнага. Атрымаýшы выдатную адукацыю, Пацей пачаý працаваць сакратаром у свайго апекуна. Перайшоý у кальвінізм. Па тым часе многія магнаты прытрымліваліся пратэстанцкай веры. А ý 1574 годзе Іпацій Пацей пераходзіць у праваслаýе. Знаёмства з тагачаснымі архіýнымі дакументамі сведчыць: наш знакаміты суайчыннік разам з іншымі аýтарытэтнымі асобамі падпісаý Люблінскую унію. Іпацій Пацей — заснавальнік Берасцейскага брацтва. Як таленавіты аратар ён пакінуý вялікую колькасць казанняý. Аýтар палемічнага твора “Унія”. Шырокі розгалас мела “Гармонія” Іпація Пацея. Памёр наш зямляк у 1613 годзе. Пахаваны ва Уладзіміры-Валынскім.

Вёска Радасць (ранейшая назва Елінскі бор) на Камянеччыне — радзіма асветніка, публіцыста, пісьменніка Марціна Матушэвіча. Атрымаýшы адукацыю ý навучальных установах езуітаý у Камянцы, Брэсце, Драгічыне, Варшаве, Матушэвіч паспяхова прасоýваýся па службовай лесвіцы. Быý пісарам, займаý пасаду брэсцка-літоýскага падстольніка. Праз некаторы час становіцца стольнікам. А з 1765 года займае пасаду земскага суддзі ý Брэсце. Клопаты яго распасціраліся на далёкія і блізкія ваколіцы. А вёска Расна, якая раней належала Сапегам, стала ýласнасцю Матушэвічаý. Сюды і пераехала сям’я пісьменніка. Асноýную частку літаратурных здабыткаý земскага суддзі складаюць мемуары. З імі можна пазнаёміцца і ý перакладзе на беларускую мову — “Дыярыуш майго жыцця” надрукаваны ý часопісе “Спадчына” ý трох нумарах за 1996 і 1997 гады. Чым цікавыя сёння мемуары, якія ахопліваюць згадкі пра 1714–1764 гады? Марцін Матушэвіч, апісваючы жыццядзейнасць магнатаý Вялікага княства Літоýскага, дастаткова шчыра і праýдзіва вымалёýвае сваіх персанажаý — Людвіка Пацея, Міхала Чартарыйскага ды іншых. Знакамітыя гаспадары, высокія дзяржаýныя мужы прадстаюць са старонак “Дыярыуша…” скандалістамі, п’яніцамі, авантурыстамі. Гаворыць аýтар, прыкладам, пра прынцыпы, згодна з якім жыве брэсцкі падкаморны Людвік Пацей: “Калі ý мяне кінуць каменем, я яго схаваю, кінуць другім, трэцім — я іх таксама схаваю, але калі прыйдзе час, то, кінуýшы адразу тры камяні, абавязкова пападу ý свайго праціýніка”. Вядомы Марцін Матушэвіч і як перакладчык сатыраý антычнага паэта Гарацыя.

У 1744 годзе ý Камянцы нарадзіýся публіцыст і палітычны дзеяч Міхал Карповіч. Погляды нашага суайчынніка вызначаліся па тым часе радыкальным дэмакратызмам. Асветнік адным з першых у Беларусі выступіý з крытыкай сялянскага прыгнёту, прапанаваý адкрыць касы дапамогі сялянам дзеля развіцця іх гаспадаркі. Як літаратар М. Карповіч вядомы аýтарствам двухтомных “Казанняý” (1776–1778 гг.).

Літаратурна-мастацкая біяграфія Камянеччыны — лёсы яе ýраджэнцаý пісьменнікаý, паэтаý Плакіда Янкоýскага (нарадзіýся ý 1810 годзе), Эдварда Пузыны (1878 год), Усевалада Ігнатоýскага (1881 год), Уладзіміра Стэльмаха (1910)… З нашых сучаснікаý — акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі літаратуразнаýца Уладзімір Гніламёдаý, які нарадзіýся ý 1937 годзе ý камянецкай вёсачцы Кругель. У апошнія гады Уладзімір Васільевіч настойліва працуе ý мастацкай прозе. Галоýным клопатам пісьменніка сталася трылогія “Сямейная хроніка ý духу барока”. Першы раман — “Уліс з Прускі”. Другі і трэці — “Усход” і “Вяртанне”. Галоýная сюжэтная лінія — жыццё Лявонція Міхайлавіча Сцепанюка, дзеда пісьменніка. Падзеі ý “Хроніцы” звязаны з вёскай Пруска, яе ваколіцамі, аýтар расказвае пра падзеі Першай сусветнай вайны, бежанства прускаýцаý на ýсход. Чытаючы раман Уладзіміра Гніламёдава, адкрываеш не толькі Камянеччыну, але і па-новаму ýглядаешся ý Берасцейшчыну, Беларусь увогуле.

Узнаýляючы даýніну па старых паштоýках, я мару пра адзін ілюстрацыйна-дакументальны і разам з тым мастацкі праект. Сабраліся б камянецкія мастакі, ды, углядаючыся ý большасці сваёй страчаныя памяткі матэрыяльнай гісторыі, узнавілі б фарбамі, лініямі даýнія краявіды. Тым болей, што і сярод мастакоý ёсць ураджэнцы гэтай старонкі… Вось і ýзнавілі б яны архітэктурнае ландшафтнае хараство Камянца, Высокага, іншых вялікіх і малых паселішчаý пушчанскай старонкі. Таго краю, які некалі бараніý генерал касінераý і яго ýраджэнец Рамуальд Траýгут (нарадзіýся ý вёсцы Шастакова ý 1826 го-дзе). Таго краю, пра які паэт Васіль Жуковіч (нарадзіýся на камянецкім хутары Забалацце ý 1939 годзе) напісаý:

Я родам з тым мясцін лясных,
Дзе і раку завуць Лясною
, Дзе і бярозы і сасны
Аблокаý пух над галавою.

Ізноýку прыпамінаю выпадковую сустрэчу з маскоýскім гісторыкам і пісьменнікам Кірылам Сокалам. Мы ý размове з ім згадалі і помнікі, што калісьці стаялі не так ужо і далёка ад Камянца, Камянеччыны: славутага зубра ý гонар палявання Аляксандра II у Белавежскай пушчы ý кастрычніку 1860 года. Быý, дарэчы, і помнік у памяць пра паляýнічую стаýку польскага караля Аýгуста II. Сляды гэтых манументаý Кірыл Сокал узнаýляе і з дапамогай старых паштовак. Стварае тым самым, як і яго беларускі калега па захапленні філакартыяй Уладзімір Ліхадзедаý, партрэт страчанай мінуýшчыны.

Алесь Карлюкевіч
Паштоýкі з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта