Ратавальны абраз

Святлана ЯСКЕВIЧ, Интернет-сайт "21.BY", 22.08.2008

Людзей з Ражкоýкі фашысты сагналi да вялiкай ямы на расстрэл... І ý небе з’явiлася выява Божай Мацi

Гiсторыя цудоýнага вызвалення пушчанскай вёсачкi Ражкоýка, якая была за iмгненне ад лёсу вогненных вёсак нашага краю, падобная на легенду. Але многа фактаý супраць таго, каб лiчыць яе легендай. Да таго ж, факты маюць рэальнае матэрыяльнае ýвасабленне. Гэта перш за ýсё Свята-Казанскi вясковы храм i незвычайны абраз у iм.

Дзень 28 верасня

Вёска Ражкоýка Дзмiтравiцкага сельсавета схавалася ý лясах на ýскраiне Белавежскай пушчы. Старыя высокiя дрэвы, цiшыня i спакой, брукаваная дарога, пабудаваная за польскiм часам, адразу наводзяць на думку, што тут можна было б нават здымаць кiно пра пачатак мiнулага стагоддзя. Толькi вось насельнiцтва з той пары паменела ý сем з невялiкiм разоý. На мяжы вякоý старшыня сельскага Савета Iван Ярашук адшукаý архiýныя дакументы, у вёсцы значылася 600 душ, у 1941 годзе жыхарамi Ражкоýкi было звыш 400 чалавек. Цяпер засталося 80, большая частка з iх — пенсiянеры. Няма болей у Ражкоýцы нi школы, нi пошты, нi клуба. Ёсць толькi царква, а ý ёй абраз заступнiцы i збавiцелькi ад пагiбелi.

День 28 верасня 1942 года не проста асаблiвы, гэта дзень пачатку адлiку новай гiсторыi Ражкоýкi. Вось як успамiнае тыя днi Герасiм Уладзiмiравiч Драчук, тады 7-гадовы хлопчык. Дзiцячая памяць захавала асобныя эпiзоды карнай аперацыi. Але наступныя расказы бацькоý, суседзяý дапоýнiлi карцiну. Паводле слоý Герасiма Уладзiмiравiча, у вёсцы былi актывiсты савецкай улады, якая ýсталявалася тры гады таму, былi тыя, хто спачуваý i дапамагаý партызанам. Былi i нямецкiя прыслужнiкi, якiя даносiлi на аднавяскоýцаý. Аднойчы ý вёску наляцелi немцы. Загадалi ýсiм пакiнуць хаты. Спачатку людзi не разумелi тактыку фашыстаý, чаму тыя дзеляць людзей на асобныя групы. Усё стала зразумела пазней.

Карнiкi адразу мабiлiзавалi групу мужчын i прымусiлi капаць вялiкi равок за вёскай. Iншыя акупанты пайшлi па хатах i сталi загадваць грузiць на падводы самае неабходнае i збiрацца ý асобных месцах. Сям’я Драчукоý таксама была ý зборы i сядзела побач з суседзямi. Маленькi Герасiм разам з братамi i сёстрамi назiралi такую карцiну. Да суседскай падводы, дзе з самага верху сядзела малодшая з суседзяý чатырохгадовая дзяýчынка, падышоý нямецкi салдат. Цi то дзеля забавы, цi ý пошуках толькi яму вядомага пачаý пратыкаць штыком сялянскi скарб i трапiý у яйка. Яно, вядома, разбiлася, пацякло па мяшку, i дзяýчынка засмяялася. Тады фашыст узяý другое яйка i кiнуý прама дзiцяцi ý лоб. Малая залiлася разбiтым яйкам i моцна закрычала. А ý гэты час каля падводы быý старэйшы па званнi. Мацi, якая недзе адвярнулася на кароткi час, паспрабавала кiнуцца да дачкi, але яе спынiлi. Той старэйшы злосна замахнуýся прыкладам на дурнаватага падначаленага i пачаý крычаць. Тады вiнаваты ý абразе маленькага чалавека на вачах у спалоханых бацькоý падвёý малую да вядра з вадой, крыху абмыý, абцёр i пасадзiý на ранейшае месца.

У Герасiма Драчука склалася ýражанне, што немцы тады асаблiва не лютавалi, як бывала пры падобных аперацыях. Яны, напрыклад, дазволiлi людзям з другой групы перадаць малых дзяцей сваякам i адпусцiлi зусiм састарэлых. Можа гэта быý не карны атрад, для якога такiя аперацыi — звычайная работа, а нейкае вайсковае падраздзяленне? А можа, i ý спецыфiчных атрадах траплялiся людзi. Хто цяпер ведае? Дык вось пра групы. Як даведалiся, крыху ачомаýшыся, ражкоýцы, усе яны былi падзеленыя на тры групы. У першую ýвайшлi вясковыя актывiсты, партызанскiя сувязныя, члены iх сем’яý. Для iх была падрыхтаваная шыбенiца. Герасiм бачыý гэта жудаснае збудаванне ýласнымi вачыма. У другую групу трапiлi нават па падазрэннi ý такой сувязi або тыя, хто спачуваý Саветам цi партызанам. I трэцяя група, у якой знаходзiлася сям’я Драчукоý, называлася памiлаванымi. Яны павiнны былi пакiнуць вёску пасля завяршэння карнай аперацыi. Вядома, раздзяленне на групы болей адлюстроýвала сiмпатыi i антыпатыi вясковых здраднiкаý, чым рэальную карцiну, але гэта ýжо значэння не мела.

Дзве гадзiны мiж жыццём i смерцю

Самую вялiкую групу людзей падвялi да ямы. Людзi ýсё зразумелi — насупраць стаялi тры кулямёты. Прыгаворанымi да смерцi аказалiся нават цяжарныя жанчыны. Хто плакаý-галасiý, хто развiтваýся з роднымi, а Марыя Пратасевiч i яшчэ адна жанчына ýзнялi рукi да неба i сталi горача малiцца, просячы заступнiцтва Царыцы Нябеснай. Марыi Дзмiтрыеýны, як i ýсiх, хто стаяý на краi ямы, няма болей з намi. Але нявестка Аляксандра Фёдараýна расказала, што Марыя Пратасевiч усё жыццё шчыра верыла ý Бога. Таму i ý апошнюю, як яна думала, хвiлiну, узнесла малiтву нябёсам. I раптам усе, хто глядзеý на неба, убачылi выяву Божай Мацi з немаýляткам на руках, такую, якой яе малююць на абразах. Аб гэтым цудзе Марыя Дзмiтрыеýна расказвала дзецям шмат разоý. I пра тое, што амаль у тую ж хвiлiну непадалёк прызямлiýся самалёт. З яго выйшаý афiцэр, паклiкаý старэйшага па званнi i загадаý спынiць аперацыю, сказаý, што праз дзве гадзiны даставiць дакумент аб памiлаваннi.

Дзве гадзiны ражкоýцы прастаялi каля ямы. У колькi гадоý жыцця абышлiся кожнаму тыя дзве гадзiны, нават уявiць цяжка... Але дачакалiся. Самалёт праз указаны час прыляцеý зноý i той самы афiцэр аб’явiý пра iх канчатковы паратунак. Чаму так павёý сябе нямецкi афiцэр, ражкоýцы недаýмявалi. Але ён сам прыехаý месяцы праз два, усё растлумачыý i перадаý жыхарам Ражкоýкi абраз. Сказаý, што тады ý самалёце яму з’явiлася сама Мадонна i загадала выратаваць людзей. Зiрнуý унiз i ýбачыý месца кары. Уражаны вiдовiшчам, ён дабiýся вызвалення няшчасных. А потым папрасiý салдата-разьбяра па дрэве ýвекавечыць святы вобраз, якi ён убачыý — Дзева ý блакiтных адзеннях з дзiцем на руках. Салдат выразаý, як змог i як уяýляý гэты вобраз. Унiзе створанага ý ваенных умовах незвычайнага абраза пазначана дата: 28. 9. 1942 г.

Храм i памяць

Да вайны царквы ý Ражкоýцы не было. А пасля такога цудоýнага выратавання вяскоýцы рашылi ýзводзiць свой храм. Драýнiны ý навакольных лясах хапала. А ý суседняй вёсцы пад назваю Белая фашысты рашылi царкву знiшчыць. Праýда, да пажару людзi паспелi вынесцi абразы i iншае царкоýнае начынне. Вось яно i перасялiлася ý новы дом. Царква была гатова ýжо ý 1943 годзе. Там змясцiлi абраз збавiцельнiцы i малiлiся яму. Не даводзiлася болей чуць пра цэрквы, узведзеныя падчас акупацыi на ахвяраваннi насельнiцтва. Не да гэтага было. А тут, вiдавочна, людзi рабiлi тое, што для iх уяýлялася самым галоýным.

Вось ужо 65 гадоý стаiць сiнi храм са светлым купалам на краi Ражкоýкi i захоýвае памяць. На жаль, не засталося нiкога з тых людзей, якiх прыгналi да ямы. Адышоý i нязменны на працягу паýвека настаяцель царквы айцец Мiкалай Гарбачук. Як расказваюць, стары святар вельмi беражлiва ставiýся да гiсторыi храма, сведчанняý прыхаджан i вельмi энергiчна адстойваý, калi царкву некалькi разоý парывалiся закрыць. Няцяжка зразумець, што i памяць аб цудоýным вызваленнi жыхароý вёскi не надта заахвочвалася. Недзе ý гады 60-я зусiм побач з месцам, дзе ледзь не загiнула i выратавалася добрая палова вёскi, пабудавалi жывёлагадоýчую ферму. Жывёла хадзiла i па тым месцы, дзе была яма. Але жывёлагадоýчы аб’ект аказаýся недаýгавечным, справы пайшлi не лепшым чынам, i неяк нiбы сама па сабе тая ферма звялася. А людзi ýсё ж адчулi патрэбу паставiць нейкi памятны знак на асаблiвым для вёскi месцы. Так каля двух дзесяткаý гадоý таму ýзнiк металiчны крыж з абразком Божай Мацi i надпiсам на невялiкай мемарыяльнай дошцы: "Гэты крыж узведзены ý памяць выратавання ад смерцi жыхароý вёскi Ражкоýка 1942 года 28 верасня".

А лiтаральна некалькi гадоý таму побач з жалезным паявiýся яшчэ адзiн букавы крыж. Яго прывезлi праваслаýныя вернiкi С.-Пецярбурга. Яны прыехалi на Камянеччыну, як толькi прачыталi дзiвосную гiсторыю вызвалення вёскi ý адным са сваiх царкоýных выданняý. Госцi сустракалiся з вяскоýцамi, запiсвалi iх расповеды на вiдэа. А потым, як i абяцалi, прывезлi трохмятровы крыж, якi зрабiлi сваiмi рукамi.

Пазней пецярбуржцы ýзялiся паспрыяць напiсанню новага абраза ражкоýскай збавiцельнiцы. Справа ý тым, што дарагая сэрцу кожнага вяскоýца драýляная салдацкая работа выканана не па праваслаýных канонах. Збавiцельнiца нагадвае тут зямную жанчыну. А новы абраз напiсалi спецыялiсты Аляксандра- Неýскай лаýры. Ён выкананы ý акадэмiчнай манеры, захаваны памеры i максiмальнае падабенства рысаý з разным аналагам, i, галоýнае, па словах вiдавочцаý, створаны дух праваслаýнага абраза з яго ýзнёсласцю i духоýнай глыбiнёй. Цяперашнi настаяцель Свята-Казанскага храма Ражкоýкi Алексiй Лагашоý прывёз новы абраз з паýночнай сталiцы Расii. I вельмi хутка святыня зойме сваё пачэснае месца ý храме. Стары таксама застанецца на ранейшым месцы.

Святлана ЯСКЕВIЧ.
Камянецкi раён.

Газета "Звязда"


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта