Палеміка вакол помніка 1000-годдзю Брэста набірае абароты. «Вячорка», надрукаваýшы прапановы канцэпцыі манумента (нагадаю, яго плануецца ýсталяваць на перасячэнні вуліц Савецкай і Гогаля), выклікала агонь на сябе. Дыспутаý шмат, і ý першую чаргу непрыняцце выклікаюць імёны дзеячаý, якія ý помніку павінны адлюстраваць гісторыю города з пачатку яго існавання да канца XVIII стагоддзя.
Маю магчымасць ведаць меркаванні берасцейцаý не толькі з газетных публікацый, але і з прыватных размоý з навукоýцамі, літаратарамі, пачуць разважанні гараджан у аýтобусе. Вось ідзе размова пра Ягайлу, які, ажаніýшыся з польскай каралевай Ядвігай, стаý Уладзіславам II. Як кажуць, Ягайла і меý толькі тое дачыненне да горада, што ý Берасці распрацаваý са стрыечным братам Вітаýтам план вайны з крыжакамі, яны разам кіравалі войскамі, якія разбілі тых нямецкіх рыцараý пад Грунвальдам. Ну, па-першае, пасля гэтай адной з самых вялікіх бітваý Сярэднявечча нага акупанта з земляý Германіі да 1915 года на зямлю Беларусі, зразумела і на брэсцкую, не ступала. Па-другое, менавіта Ягайла-Уладзіслаý 15 жніýня 1390 года дараваý нашаму гораду права на самакіраванне – так званае Магдэбургскае права.
А тое, што пад кіраýніцтвам Вітаýта (ён таксама прэтэндэнт на ýвекавечанне) і Ягайлы ý 1409 годзе ý Белавежскай пушчы было загатоýлена мяса на ýсё пераможнае грунвальдскае войска (у тым ліку і берасцейскую харугву), магчыма, і згадваць не мае рацыі. Колькі ж жывёл загубілі! Толькі менавіта ад гэтай даты ідзе адлік 600-гадовай афіцыйнай гісторыі пушчы, і юбілей будзе адзначацца ý наступным годзе пад эгідай ЮНЕСКА.
Можа, нам проста не трэба падыходзіць да дзеячаý тых часоý з меркамі рубяжа XX-XXI стагоддзяý? У тыя часы ý палітыцы ýсё было крыху іншым. І англійскі кароль павінен быý прыехаць на паседжанне каралеýскага двара Францыі толькі таму, што валодаý землямі ý Францыі і ý гэтым сэнсе з’яýляýся васалам кіраýніка іншаземнай дзяржавы. Пэýна, не адбылося здрады Беларусі (Літве) з боку Ягайлы, які стаý польскім каралём – ён усё жыццё імкнуýся застацца ýладаром Вялікага княства Літоýскага. Дарэчы, у аблозе Берасця ý свой час пад кіраýніцтвам Ягайлы прымаý удзел Генрых Чорны, выгнаннік з роднай краіны, а затым яе кароль. Краіна звалася Англія.
А як ставіцца да Аляксандра Неýскага, які цяпер далучаны да ліку праваслаýных святых, а калісьці ездзіý да хана Вялікай Арды за ярлыком на княжанне? Калі князь уладзіміра-валынскі мусіý ісці вайной на Літву разам з татара-манголамі, можа, ён тым самым бараніý насельніцва свайго княства? І ці была ý тых часах Літва той Літвою, з якой мы атаясамліваем сучасныя землі Беларусі? Хутчэй за ýсё то - Жамойць, адкуль і пайшла сучасная Літва як дзяржава.
Як бы ні было, а ý першую чаргу ý летапісах захоýваюцца імёны не простых людзей – пекараý, аптэкараý, мытнікаý і гэтак далей. А тых, хто кіраваý імі. Не заýсёды гэта, з нашага боку гледжання, бездакорныя ý паводзінах дзеячы. Але менавіта яны «прыдумвалі» ідэю, якую выконвалі падначаленыя. Апошнім – вялікі паклон і гонар. Але ýявіце сабе: усталююць на нашым помніку, да прыкладу, купца. А як яго апрануць – у боты XIII стагоддзя альбо ý світку XVIII стагоддзя. Ці і ý тое, і ý тое? Прабачце, але атрымаецца бязглуздзіца.
Часам думаю, а можа, увогуле не ставіць той помнік? Пройдуць гады, сыдзем мы, якія так любяць спрачацца аб гістарычным значэнні той альбо іншай постаці, і нашчадкі вырашаць, хто больш за ýсё пасуе помніку?
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта