Атручаны ýкус... камара?

Святлана БАРЫСЕНКА, Интернет-сайт "21.BY", 08.06.2008

З развiццём турызму — ростам наведванняý лясоý Белавежскай пушчы, напрыклад, расце i захворваемасць на клешчавы энцэфалiт. У вынiку пастаяннага назiрання за цыркуляцыяй вiруса вызначаны 91 неспрыяльны раён. Самыя напружаныя — тры ачагi: Камянецка-Пружанскi, да якога далучаюцца Свiслацкi i Маларыцкi, Пухавiцка-Асiповiцкi, да якога далучаюцца Старадарожскi, Любанскi i Чэрвеньскi, Светлагорска-Рэчыцкi. Iнтэнсiýная цыркуляцыя вiруса клешчавага энцэфалiту адбываецца ý лесе i на лясных пашах, аднак значная частка штамаý была вылучана з кляшчоý i нават камароý, сабраных на сельскагаспадарчых угоддзях.

Клешчавы энцэфалiт — самае распаýсюджанае прыродна-ачаговае захворванне, якое перадаецца чалавеку i хатнiм жывёлам праз укусы кляшчоý. Аднак якiя яшчэ iнфекцыi перадаюцца чалавеку падобным чынам? Як засцерагчыся ад непрыемнасцяý i што рабiць з хворай казой? Расказвае кiраýнiк лабараторыi арбавiрусных iнфекцый Навукова-даследчага iнстытута эпiдэмiялогii i мiкрабiялогii Тамара САМОЙЛАВА.

— У Беларусi зараз устаноýлена цыркуляцыя 13 арбавiрусаý, сярод якiх больш за палову здольны выклiкаць захворваннi ý людзей. Самымi небяспечнымi ý эпiдэмiялагiчным сэнсе з’яýляюцца ýзбуджальнiкi клешчавага, заходне-нiльскага i калiфарнiйскага энцэфалiтаý.

— Мяркуючы па тым, як часта сродкi масавай iнфармацыi звяртаюцца да «клешчавай» тэмы, эпiдсiтуацыя па арбавiрусных iнфекцыях у Беларусi застаецца напружанай. Чым гэта абумоýлена?

— Па-першае, iнфекцыi, пра якiя мы гаворым, маюць яскрава выражаную сезоннасць. Самая высокая актыýнасць кляшчоý прыпадае на май-чэрвень. Па-другое, мы не ведаем рэальнай сiтуацыi з распаýсюджанасцю арбавiрусных iнфекцый. Укус iнфiцыраванага кляшча можа выклiкаць лiхаманкавы стан, калi павышаецца тэмпература, балiць галава... Некаторыя хворыя пры такiх сiмптомах не звяртаюць увагу ýрача на факт укусу, з-за чаго выстаýляецца памылковы дыягназ — вострае рэспiраторнае захворванне, бранхiт, пнеýманiя i г.д. Тым не менш, нават паводле зарэгiстраваных даных, штогод у нас фiксуецца некалькi дзесяткаý чалавек з клешчавым энцэфалiтам i некалькi соцень — ад 500 i вышэй з хваробай Лайма, пра якую мы пагаворым нiжэй. Па-трэцяе, людзi ýсё яшчэ недастаткова ведаюць пра той жа клешчавы энцэфалiт, хоць, здаецца, ва ýсiх гэта небяспека ýжо на слыху.

— Сапраýды, чулi мы шмат, а разумеем адно: страшна хадзiць там, дзе ёсць дрэвы. Лепей не хадзiць...

— Нiчога баяцца не трэба. Клешч сапраýды можа размяшчацца на вышынi да ста метраý, аднак нападае звычайна знiзу. Ён любiць траву i буралом, павалы ý лесе цi непадалёк ад дачных участкаý. Вось з-за чаго мы кажам, што навакольную тэрыторыю нельга запускаць: касiце траву i пакiдайце яе як мага далей ад жылля. Калi ласка, хадзiце ý лес, але апранайцеся так, каб не было адкрытых участкаý цела. Абавязкова — галаýны ýбор, штаны запраýляйце ý боты. Можна выкарыстоýваць рэпiленты, якiя прадаюцца ý аптэках i наносяцца на скуру перад выхадам на прыроду. Кожныя паýтары-дзве гадзiны праводзьце самаагляд i ýзаемаагляд. У такiм выпадку вас нiхто не ýкусiць. Дробны клешч не здольны пракусiць адзенне i нават грубая скура яму недаспадобы. Так што пэýны час пасля таго, як клешч з той жа травiнкi трапiý на ваша адзенне, ён будзе перамяшчацца блiжэй да цела, у прыватнасцi, да яго пяшчотных участкаý. Ваша задача — апярэдзiць кляшча, адшукаць яго вачыма i акуратна стрэсцi.

Калi ж вы былi няýважлiвымi, i клешч прысмактаýся, не здзiýляйцеся, што нiчога не адчулi: месца ýкусу ён здольны абязболiць. Памятайце, што алеем у гэтай справе не дапаможаш. Варта акуратна падчапiць «цела» iголкай або з дапамогай пятлi з нiткi. Пасля паспяховага завяршэння працэдуры змажце месца ýкусу ёдам. Калi нiчога не атрымалася, iдзiце да хiрурга. Самога кляшча пакладзiце ý полiэтыленавы пакецiк i аднясiце ý палiклiнiку па месцы жыхарства. Калi высветлiцца, што клешч быý заражаны, урач-iнфекцыянiст прызначыць амбулаторнае лячэнне. Дарэчы, у кожнай вобласцi зараз ёсць энтамалагiчная служба, дзе, праýда, здольны выяýляць толькi хваробу Лайма, якая перадаецца тым жа шляхам, што i клешчавы энцэфалiт, але да арбавiрусных iнфекцый не адносiцца, паколькi мае бактэрыяльнае паходжанне. Усе даследаваннi на вiрусны клешчавы энцэфалiт ажыццяýляюцца пакуль выключна ý нашай лабараторыi.

— Цi ёсць якое-небудзь адрозненне ý працяканнi клешчавага энцэфалiту i хваробы Лайма?

— Павiнна заýважыць, што нярэдка кляшчы з’яýляюцца носьбiтамi ýзбуджальнiкаý дзвюх гэтых хвароб, i ý чалавека назiраецца змешаны тып iнфiцыравання. Падчас заражэння на клешчавы энцэфалiт назiраецца лiхаманкавы стан, якi знiкае прыкладна праз 4—5 дзён, а праз 1—2 тыднi вяртаецца ý выглядзе паражэння мазгавых абалонак, што праяýляецца моцным галаýным болем, сутаргамi, напружаннем у мышцах. Пры вострым стане хваробы Лайма характэрны скурныя высыпаннi, серозныя менiнгiты i хранiчныя артрыты. Апошняя часам заяýляе пра сябе чырвоным кольцам на месцы ýкусу.

— Клешчавым энцэфалiтам i хваробай Лайма мы «абавязаны» кляшчам, а як адбываецца перадача згаданага вамi заходне-нiльскага энцэфалiту i што ýвогуле вядома пра iншыя арбавiрусы?

— Узбуджальнiк задодне-нiльскага энцэфалiту быý вылучаны ý Беларусi ý 1985 годзе ад пералётных птушак, пазней — ад камароý, прычым згодна з нашымi даследаваннямi вiрусаносьбiтамi з’яýляюцца не толькi лясныя камары, але i тыя, што жывуць побач з чалавекам, напрыклад, у тых жа падвалах. Даказана, што каля 20 працэнтаý менавiта такiх камароý заражаны вiрусам заходняга Нiла. Больш за тое, у цыркуляцыi вiруса бяруць удзел i мошкi, якiя масава, калi так можна сказаць, нападаюць на людзей. Хворы на такi энцэфалiт пакутуе ад лiхаманкi, галаýнога болю, лiмфадэнiту. Зараз наша лабараторыя ýдасканальвае метады дыягностыкi гэтай хваробы. Акрамя таго, мы вывучаем i многiя iншыя, пакуль слаба вывучаныя арбавiрусы, якiя перадаюць чалавеку кляшчы, мошкi цi камары.

— Крывасосныя членiстаногiя могуць быць небяспечнымi не толькi для чалавека, але i для хатняй жывёлы?

— Канешне. Заразiцца чалавек можа як праз укус, так i падчас няправiльнага ýжывання малака iнфiцыраваных коз цi кароý. Самi хворыя хатнiя жывёлы не маюць патрэбы ý лячэннi, ад iх не трэба пазбаýляцца, хоць яны могуць адмаýляцца ад ежы, стаць млявымi. Пакуль вы назiраеце ý малацэ кропелькi крывi, не пiце яго «сырым» — толькi гатаваным!

— Цi iснуюць якiя-небудзь спецыфiчныя сродкi абароны ад усiх гэтых кляшчоý, камароý, мошак?

— Спецыфiчная прафiлактыка заключаецца ý вакцынацыi ад клешчавага энцэфалiту груп рызыкi — тых, хто працуе ý запаведнiках цi ад’язджае на тэрыторыi з iнфекцыйнымi ачагамi. У той жа Расii гэта, скажам, Урал, Сiбiр, Далёкi Усход, дзе цыркулююць iншыя тыпы вiрусаý, прычым некаторыя з iх — больш небяспечныя для жыцця, чым нашы.

Гутарыла Святлана БАРЫСЕНКА, газета "Звязда"


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта