Многа няяснага застаецца вакол удзелу апазіцыі ý выбарах у палату прадстаýнікоý. Напрыклад, «Малады фронт» як арганізацыя абвясціла пра байкот парламенцкіх выбараý. Але вылучаныя па квоце МФ Дзяніс Садоýскі і Віктар Янчурэвіч (абодва — Менск) і Зміцер Кухлей (Масты, Гарадзеншчына) — маюць намер узяць удзел у выбарах як незалежныя кандыдаты. У чым тады сутнасць байкоту МФ, незразумела.
З свайго боку, Анатоль Лябедзька, паколькі МФ афіцыйна ня йдзе на выбары, прапанаваý запоýніць гэтыя вакансіі ý спісе АДС вядомым у краіне палітыкам — Аляксандру Мілінкевічу, Станіславу Шушкевічу, Аляксандру Ярашуку ці некаму яшчэ, хто пакуль ня выказаýся аб сваім удзеле ý выбарах.
Так ці інакш, а адзіны спіс АДС складзены і пад ім падведзена рыса.
Хто з апазіцыянераý ідзе на выбары па якой акрузе?
Найбольшая колькасць апазіцыйных лідэраý назіраецца, што і ня дзіýна, у Менску. Так, лідэр АГП Анатоль Лябедзька збіраецца балатавацца ý Сухараýскай выбарчай акрузе. На гэта свой погляд мае сябар «Руху «За Свабоду» палітолаг Алесь Лагвінец, які прапанаваý Лябедзьку правесці «праймерыз» па гэтай акрузе, пераможца якога і будзе прадстаýляць апазіцыю на выбарах. У сваю чаргу, Лябедзька лічыць, што «праймерыз» не адлюстроýваюць усяго спектару думак выбарцаý, і прапануе сацыялагічнае даследаванне. Пакуль пытанне так і ня вырашылася.
Лідэр ПКБ Сяргей Калякін будзе спрабаваць дастаць дэпутацкі мандат у Коласаýскай акрузе. Былы старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка — ва Усходняй. Супернік Вячоркі на апошнім з’ездзе БНФ Алесь Міхалевіч збіраецца агітаваць за сябе выбарцаý Уручча. Увогуле, БНФ лідэр па сваіх вылучэнцах у Мінску. Ад партыі па сталічных акругах таксама ідуць Аляксей Янукевіч (Аýтазаводзкая), Сяргей Карповіч (Кастрычніцкая), Юры Карэтнікаý (Паýднёва-Заходняя), Валянціна Свяцкая (Ясенінская).
Пяць чалавек у Мінску будуць прадстаýляць АГП. Апроч ужо названага Анатоля Лябедзькі, гэта былы старшыня Нацбанку Беларусі Станіслаý Багданкевіч (Чкалаýская), Аляксандар Дабравольскі (Свіслацкая), а таксама дзве жанчыны — Валянціна Палевікова (Купалаýская), Людміла Гразнова (Партызанская).
Старшыня зліквідаванай летась Партыі жанчын «Надзея» Алена Яскова пойдзе ý Серабранцы, а лідэр яшчэ адной зліквідаванай Партыі Працы — Аляксандар Бухвостаý будзе вылучацца ý Шабанах.
Адзіную вакансію ад БХД заняý у Старавіленскай акрузе Віталь Рымашэýскі. Былы адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч забіý за сабой Пушкінскую акругу. Пойдзе на выбары і старэйшая дачка палітвязня і экс-кандыдата ý прэзідэнты Вольга Казуліна, яна збіраецца балатавацца ý Фрунзенскай акрузе.
У Берасці будзе балатавацца выканаýца абавязкаý старшыні БСДП Анатоль Ляýковіч, ён доýгі час жыý і працаваý акурат у горадзе над Бугам. Дарэчы, Берасце за сабой амаль цалкам пакінулі сацыял-дэмакраты. Па другой гарадской акрузе на выбары ад апазіцыі ідзе Ігар Маслоýскі. Канчаючы тэму БСДП, адзначым, што ý Івацэвічах будзе балатавацца намеснік старшыні партыі Іван Анташкевіч, а па Белавежскай акрузе — Валянцін Лазарэнка.
Апазіцыйныя камуністы пакінулі за сабой на Берасьцейшчыне адну з Баранавіцкіх акруг, Мухавецкую, Пінскую і Столінскую. Па Пінскай вясковай акрузе ý спісах кандыдатаý значыцца Андрэй Сухаверхі з БНФ. Намеснік старшыні гэтай самай партыі Юрась Губарэвіч паспрабуе прабіцца ý палату ý родным Белаазёрску, дзе ýжо некалі быý дэпутатам мясцовага савету.
Пра жаданне ýдзелу ý выбарах заявілі шэсць прадпрымальнікаý — Мікалай Чарнавус (Баранавічы), Ірына Яскевіч (Віцебская Чкалаýская акруга), Алена Мядзведзева (Бабруйская Ленінская), Аляксандар Цацура (Салігорск), Віктар Крываль (Стаýбцы), Віктар Гарбачоý (Барысаýская гарадская).
Найхутчэй, што па Барысаýскай вясковай акрузе пойдзе Сяргей Салаш. У Вілейцы і Мядзелі вылучацца будзе старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Вінаградаý. Прыхільнік беларуска-расійскай інтэграцыі генерал Валеры Фралоý пойдзе на выбары ý Слуцку. Пэýна, гэта звязана з тым, што ý горадзе БНРаýскага паýстання ý свой час асадзілі шмат вайскоýцаý, якія могуць падтрымаць генерала.
Таццяна Ваніна (Партыя Працы) ідзе па Койданаýскай акрузе, былы ліквідатар Чарнобыльскай катастрофы Аляксандар Валчанін (АГП) — у Жодзіна, лідэр «Маладых дэмакратаý» Аляксандар Шумкевіч — у Маладзечна, Людміла Насановіч («Надзея») — у Салігорску.
Рэдактар недзяржаýнай газеты «Вольны горад» Сяргей Няроýны балатуецца ý родным Крычаве. Былы настаýнік гісторыі з Бабруйску Алесь Чыгір адзіны, хто будзе прадстаýляць на выбарах «Рух «За Свабоду».
Андрэй Юркоý з Партыі БНФ збіраецца балатавацца ý Горацкім раёне, дзе хочуць пабудаваць беларускую АЭС.
Чатыры гарадзенскія акругі папалам падзялілі сябры АГП (Яраслаý Раманчук з Віктарам Падчаненкавым) і БНФ (Вадзім Саранчукоý з Сяргеем Антусевічам).
На Радзіме Зянона Пазняка ý Іýі кандыдатам мае быць былы палітвязень Іван Крук з АГП.
Фронтаýцы выдавец «Нашага слова» Станіслаý Суднік будзе балатавацца ý Лідзе, а доктар Іван Шэга — у Слоніме.
Ці ня самае моцнае прадстаýніцтва ПКБ на Гомельшчыне. Ажно сем чалавек — Віктар Хоміч (Гомельская Юбілейная), Уладзімер Сякерка (Гомельская Сяльмашаýская), Сяргей Сяргеенка (Гомельская Прамысловая), Міхаіл Сілівонец (Жыткавічы), Валер Рыбчанка (Жлобін), Віктар Назаранка (Калінкавічы), Сяргей Дайнэка (Светлагорск).
Толькі на аднаго штыха менш за камуністаý на Гомельшчыне мае АГП. Кандыдат на старшыню партыі Мікалай Гаýрыленка зойме Палескую акругу, Віктар Палякоý — Гомельскую Савецкую, Адам Варанец — Гомельскую вясковую, Леанід Судаленка — Хойніцкую, Леанід Арлоý — Мазырскую.
Валеры Пуціцкі з БНФ будзе балатавацца ý Рэчыцы, а Кастусь Жукоýскі з БХД — у Буда-Кашалёве.
Галоýны рэдактар «Товарища» Сяргей Вазняк ідзе на выбары на Талачыншчыне, Віталь Броýка (БНФ) — на Пастаýшчыне, Алег Тычына (АГП) — на Лепельшчыне, Яраслаý Берніковіч (БНФ) — на Глыбоччыне.
Як бачым, апазіцыя вызначыла сваіх кандыдатаý ва ýсіх акругах. Застаецца немагчымае — хоць дзесьці арганізаваць паралельны падлік галасоý.
* * *
«Еýрапейская Беларусь» абяцае выставіць 60 кандыдатаý, хоць палова яе заснавальнікаý выбары байкатуюць.
Старшыня аргкамітэту Народнай грамады Мікола Статкевіч абяцае, што на восеньскіх парламенцкіх выбарах ягоная «Еýрапейская кааліцыя» выставіць каля 60 кандыдатаý. І гэта нягледзячы на тое, што «Хартыя-97» і «Малады фронт», іншыя элементы кааліцыі, выказаліся за байкот. Чаму сябры партыяý Статкевіча і Навасяда не ідуць па агульным спісе кандыдатаý АДС?
«Пачынаючы з мінулага лета, мы неаднаразова звярталіся да кіраýніцтва АДС з прапановай выпрацаваць агульную выбарчую платформу, якая б грунтавалася на ідэі еýраінтэграцыі. Аднак намаганнямі прарасійскіх сілаý унутры апазіцыйнай кааліцыі нашы прапановы былі адрынутыя», — кажа М.Статкевіч.
«Усё, што расколвае АДС, — дэструктыýная пазіцыя», — адказвае Статкевічу намеснік старшыні ПКБ Валеры Ухналёý.
«Наш удзел у выбарах — гэта спроба змагання з апатыяй і расчараваннем, — парыруе М.Статкевіч. — Асабіста я хачу пайсці на выбары ý Мінску па акрузе, дзе без мяне не было дастатковай агітацыі за далучэнне Беларусі да ЕС», — падсумоýвае палітык.
Паводле “Нашай Нівы”
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта