«Музы Нясвiжа» прыгадалi каралеýскiя паляваннi ý Белавежскай пушчы
Свята мастацтваý «Музы Нясвiжа-2008» тры днi панавала ý старажытным горадзе. Сёлета яно ладзiлася ý трынаццаты раз i прысвячалася 600-годдзю Белавежскай пушчы — унiкальнага прыроднага помнiка, занесенага ý Сусветны спiс гiсторыка-культурных каштоýнасцей ЮНЕСКА, якое неýзабаве будзе адзначацца славянскай i еýрапейскай супольнасцю.
— Для Беларусi Белавежская пушча — не проста грандыёзны запаведнiк. Яна заýсёды была i застаецца сiмвалам велiчнасцi i багацця айчыннай гiсторыi, што лучыць народы i краiны, што сцвярджае iдэалы годнасцi i прыгажосцi, адзiнства прыроды i чалавека, — гаворыць нязменны мастацкi кiраýнiк i iнiцыятар свята «Музы Нясвiжа» народны артыст Беларусi Мiхаiл Фiнберг.
«Пушчанская» тэма i звязаная з ёй абавязковая «паляýнiчая» прысутнiчалi ва ýсiх iмпрэзах свята. А яго апафеозам стала выступленне камерных калектываý Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi, падчас якога прагучалi лепшыя ýзоры беларускай музыкi, пачынаючы з 15-га стагоддзя i да нашых дзён. Адметная рыса канцэрта — удзел у iм Дзяржаýнага камернага хору, а таксама самадзейнага гурту «Бекас» з Драгiчына, музыканты якога збiраюць i выконваюць старажытныя паляýнiчыя фанфары. Упрыгожыла праграму i выступленне стыпендыята Спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi скрыпача Арцёма Шышкова — новага салiста Нацыянальнага канцэртнага аркестра.
Тэатральнай старонкай «Муз Нясвiжа» стаý спектакль Мiнскага абласнога драматычнага тэатра, мастацкай — адкрыццё выставак знакамiтага беларускага майстра пэндзля Уладзiмiра Тоýсцiка i юных аматараý малявання з Мазыра. Навукова-практычная канферэнцыя, якая традыцыйна папярэднiчала святу, на гэты раз сабрала вядучых музыказнаýцаý краiны, якiя паспрабавалi акрэслiць галоýныя набыткi нацыянальнага музычнага мастацтва за шэсць мiнулых стагоддзяý. Яшчэ адна цiкавая падзея — музычная асамблея i выступленне лаýрэатаý мiжнародных конкурсаý выканаýцаý на медных духавых iнструментах. Гэта унiкальныя музыканты, гаворыць пра iх маэстра Фiнберг, а разам з тым адзначае, што сёння iснуе сур’ёзная праблема: прафесiя музыканта-духавiка становiцца рэдкасцю, фагатыстаý, габаiстаý не хапае, але i жадаючых вучыцца iграць на гэтых складаных iнструментах не шмат, а то i зусiм няма. Пытаннi развiцця беларускай выканальнiцкай школы на медных духавых iнструментах якраз i абмяркоýвалiся на асамблеi, удзел у якой разам з беларускiмi музыкантамi прынялi госцi са Швецыi.
Дарэчы, пра гасцей. Сёлета яны завiталi да «Муз Нясвiжа» з Iталii i Германii. Свята мастацтваý пашырае свой дыяпазон. Як паведамiý Мiхаiл Фiнберг, надалей вырашана праводзiць яго ý новым фармаце. З наступнага года падчас канцэртаý разам з беларускай старажытнай i сучаснай музыкай будуць выконвацца i лепшыя творы кампазiтараý iншых краiн, нагадваючы пра колiшнюю славу Нясвiжа як цэнтра музычнай культуры Еýропы.
Дададзiм, што «Музы Нясвiжа» — адно з дзесяткаý свят мастацтва, якiя з падтрымкай мясцовых улад i Мiнiстэрства культуры штогод ладзiць у так званых малых гарадах краiны заслужаны калектыý Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусi пад кiраýнiцтвам Мiхаiла Фiнберга.
На здымку: сола Арцёма ШЫШКОВА з камерным аркестрам Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi пад кiраýнiцтвам Валерыя САРОКI.
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта