170 гадоý з дня нараджэння, 15.12.1836 - 5.8.1908
Дзеяч беларускага, польскага і міжнароднага рэвалюцыйнага руху. Нарадзіýся ý мяст. Жалудок Лідскага павету (цяпер гар. пасёлак у Шчучынскім раёне) у сям’і дробнага беларускага шляхціца Антона Войцаха Урублеýскага і Разаліі з роду Юравік (Юраýскіх). Бацька яго працаваý лесніком, потым скарбнікам у графа Тызенгаýза.
Калі ý 1846 годзе памёр бацька, сям’я Валерыя Урублеýскага перабралася ý Вільню, дзе Валерый пазнаёміýся з дзядзькам Яýстахам Урублеýскім, які прытрымліваýся рэвалюцыйных поглядаý. Арышт Яýстаха ý 1848 годзе і асуджэнне на 8 гадоý катаргі моцна паýплывалі на Валерыя. Гады навучання ý Віленскім шляхочым інстытуце (Віленскай гімназіі) яшчо больш абудзілі свабодалюбівыя пачуцці.
Скончыýшы ý 1853 Віленскую гімназію, Валер разам з братам Станіславам у 1854 г. паступіý у Пецярбургскі лясны інстытут. У час вучобы ýдзельнічаý у студэнцкім руху, быý членам нелегальнага рэвалюцыйнага гуртка, якім кіравалі польскія рэвалюцыянеры-дэмакраты З. Серакоýскі і Я. Дамброýскі. У 1859 г. Урублеýскі, паручнік рускай службы, накіраваны інспектарам лясной школы ý в. Саколка Гарадзенскай губ. (цяпер Польшча). У 1861-62 ён актыýна ýдзельнічаý у стварэнні нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі на Гарадзеншчыне, вёý прапаганду сярод навучэнцаý школы. Разам з Кастусём Каліноýскім рэдагаваý, друкаваý і распаýсюджваý нелегальную рэвалюцыйна-дэмакратычную газету “Мужыцкая праýда”. Дасканала валодаý беларускай мовай.
У час паýстання 1863-64 Урублеýскі кіраваý паýстанцкімі аддзеламі. Ён быý прыхільнікам левага крыла “чырвоных” - найбольш актыýных барацьбітоý, якія прытрымліваліся рэвалюцыйных поглядаý, - апоры на сялянскія масы, ліквідацыі памешчыцкага землеýладання, роýных правоý усіх народаý краю. За умелае кіраýніцтва баявымі дзеяннямі атрымаý годнасць палкоýніка. У час бою з казакамі 7.8.1864 Урублеýскі быý моцна пасечаны шаблямі. Казакі палічылі яго мёртвым.
Крыху падлячыýшыся ý маёнтку Ксаверыя Складоýскага, ён эміграваý у Францыю. У Парыжы кіраваý дэмакратычнымі арганізацыямі беларуска-польскіх эмігрантаý. Калі 18.3.1871 у Францыі адбылася рэвалюцыя і быý створаны першы ý гісторыі чалавецтва працоýны ýрад - Парыжская камуна, Урублеýскі, як і многія іншыя яго суайчыннікі, актыýна падтрымаý рэвалюцыйныя памкненні парыжан. Урублеýскі (палкоýнік) прапанаваý камунарам свае паслугі і план ваенных дзеянняý. Неýзабаве яму было прысвоена званне генерала, і ён узначаліý адну з трох рэвалюцыйных армій, якая абараняла паýднёвую частку Парыжа. У баях Урублеýскі паказаý сябе ýмелым, разважлівым і прадбачлівым палкаводцам і змагаýся на чале арміі да апошняга дня Парыжскай камуны. Версальцы завочна прыгаварылі яго да пакарання смерцю. З фальшывым пашпартам Урублеýскі пераехаý у Англію, дзе блізка пазнаёміýся з К. Марксам і Ф. Энгельсам. Гэта адзіны беларус, які быý не толькі асабіста знаёмы, а і супрацоýнічаý з класікамі марксізму. У гэты ж час здароýе яго ý выніку шматлікіх раненняý моцна пахіснулася, яму з цяжкасцю ýдалося пазбегнуць ампутацыі рукі.
Падлячыýшыся ý бальніцы Лонданскага універсітэта, Урублеýскі ýступіý у I Інтэрнацыянал. У кастрычніку 1871 яго выбралі членам Генеральнага савета 1 Інтэрнацыяналу, сакратаром-карэспандэнтам для Польшчы. Ідэі Інтэрнацыяналу Урублеýскі прапаведаваý у эмігранцкай арганізацыі “Люд польскі”, створанай у Лондане па яго ініцыятыве. У 1871-72 У. быý старшынём судовай (“трацейскай”) камісіі, якая разбірала канфлікты паміж членамі 1 Інтэрнацыяналу. Пасля распаду 1 Інтэрнацыяналу і арганізацыі “Люд польскі” (1876) Урублеýскі перабраýся ý Жэневу. У 1878 ён нелегальнапрыязджаý у Расію (Адэса, Пецярбург), сустракаýся з народнікамі-землявольцамі. Калі французскі ýрад абвясціý амністыю ýдзельнікам Парыжскай камуны, у 1885 Урублеýскі пераехаý у Францыю і пасяліýся ý г. Ніца. У 1901 французскі ýрад нават прызначыý яму пенсію. Апошнія гады жыцця ён правёý ва Уарвілі (каля Парыжа) у доме былога камунара Г. Геншынскага. Пахаваны ý Парыжы на могілках Пер-Лашэз, ля сцяны Камунараý. На магіле Валерыя Урублеýскага надпіс: “Удзельніку паýстання 1863 года, генералу Парыжскай камуны (18 сакавіка - 28 траýня 1871 г.). Гераічнаму сыну Польшчы - народ Парыжа”.
У час росквіту камуністычнай ідэалогіі постаць Валерыя Урублеýскага згадвалася, але не вельмі афішавалася і прапагандавалася. Што ж, нават У. І. Ленін не быý асабіста знаёмы з К. Марксам і Ф. Энгельсам, а тут нейкі шляхціц з-пад Ліды.
Рэвалюцыйная сітуацыя, якая склалася ý Расіі на рубяжы 50—60-х гадоý XIX ст., захапіла і заходнюю ýскраіну Расійскай імперыі — Беларусь, Польшчу, Літву, Заходнюю Украіну. Найбольш востра рэвалюцыйны крызіс выявіýся ý Польшчы. Тут назіраýся ýздым нацыянальна-вызвольнага руху ý спалучэнні з усеагульнай незадаволенасцю аграрнай рэформай.
Землі Вялікага Княства традыцыйна адставалі. У каторы раз тут вырашалася ý многім супярэчлівая задача сумяшчэння выгады супольнай барацьбы супраць Расійскай імперыі з рэалізацыяй імкнення да нацыянальнага самавызначэння беларускай нацыі, якая выкрышталізоýвалася з ліцьвінскага кангламерату.
Калі Цэнтральны нацыянальны камітэт Польшчы на экстраным пасяджэнні вырашыý пачаць паýстанне да рэкруцкага набору і 10 студзеня 1863 г. выдаý маніфест і два аграрныя дэкрэты, Літоýскі правінцыйны камітэт (паýстанцкі ýрад на землях ВКЛ) падтрымаý палякаý, хаця ні беларускі, ні літоýскія землі да паýстання не былі гатовыя.
Першыя паýстанцкія аддзелы ý заходніх паветах Беларусі з’явіліся ý канцы студзеня 1863 г. з Царства Польскага. Некаторыя камандзіры, якія імкнуліся перанесці паýстанне на ýсход, спрабавалі прайсці праз Гарадзенскую і Менскую губерні і далей. Самым буйным аддзелам, які паспяхова рухаýся на ýсход, было злучэнне Р. Рагінскага. Спачатку Рагінскі удзельнічаý у баі пры Сямяцічах 25-26 студзеня 1863 года. Нягледзячы на тое што аддзел пераследавалі значныя сілы супраціýніка, ён здолеý з Польшчы праз Пружанскі павет дайсці да Менскай губерні, робячы смелыя рэйды па вёсках. На сваім шляху ён некалькі разоý сустракаýся з карнымі войскамі.
З афіцыйнай кронікі: ”30 января. Дело у Королевскаго Моста, Пружанскаго у. Русский отряд состоял из 5 рот Псковскаго полка, 3-х рот. Ревельскаго полка с 85 казаками N24 Донского полка при 4 орудиях нарезной N5 батареи, под командою ф.-ад. гр. Ностица и подполк. Вимберга. Ранено 12 чел. Состав шайки не указан. Начальник ея Рогинский. Убито 12, утонуло 5, в плен взято 4 и на другой день 16.”
12 лютага 1863 г. аддзел паýстанцаý з 200 чалавек, узброеных стрэльбамі, пісталетамі, кінжаламі захапіý мястэчка Шарашова. Закупіýшы паýкажушкі, боты і іншае адзенне і ýзяýшы ý Шарашоýскім сельскім праýленяі 93 рублі казённых грошай, яны на 15 фурманках сталі рухацца ý кірунку Пружан.
13 лютага Рагінскім былі ýзяты Пружаны. Паýстанцы забралі з цэйхгауза ýсю зброю, амуніцыю, 1720 патронаý, увесь порах, у казначэйстве ýзялі 10 808 руб., выпусцілі з турмы ýсіх вязняý і напалі на кватэру гараднічага. Жыхары горада спачувальна аднесліся да паýстанцаý, а гарадскія ýлады былі не ý стане даць ім адпор.
25 лютага аддзел быý разбіты пад Боркамі. Але толькі ý Слуцкім павеце царскія войскі здолелі канчаткова дагнаць аддзел Рагінскага і разбіць яго. Сам Рагінскі трапіý у палон. У Пружанах ад аддзела Рагінскага адзяліýся аддзел Станіслава Сангіна каб вярнуцца пад Сямяцічы, але Станіслаý Сангін загінуý у баі пад в. Рэчыца Пружанскага раёна.
З афіцыйнай хронікі: ”3 февраля. Дело при ферме Речице, Пружанскаго уезда. Русский отряд состоял из 2-ой стрелковой и 3 и 7 линейной рот Псковскаго полка с казаками, под командою подп. Вимберга. Убито 2, ранено 3. Состав шайки до 250 чел. Начальник ея Рыльский (он убит). Убито 83 чел., ранено 34, в плен взято 14.”
Рэйды паказалі, што пакуль не паýстануць беларусы, палякі на беларускіх тэрыторыях нічога зрабіць не змогуць.
Першыя беларускія паýстанцкія аддзелы пачалі фармавацца на паýночнай Лідчыне. Аддзел Людвіка Нарбута выйшаý у лес 14 лютага 1863 года. Праз два тыдні ён налічваý ужо 80 чалавек. З сакавіка пачаліся баі.
Выступленне Гарадзеншчыны затрымлівалася. Першыя аддзелы ý Гарадзенскай губерні пачалі стварацца толькі ý сакавіку — красавіку 1863 г. Сігналам для выступлення з’яýляліся вусныя або пісьмовыя загады, якія перадавалі сябрам паýстанцкай арганізацыі. Пры гэтым звычайна ýказвалася месца і час збору. І тут асноýная роля была наканавана яшчэ аднаму лідзяніну - Валерыю Урублеýскаму.
Агульнае паýстанне на Гарадзеншчыне было прызначана на 12 (24) красавіка 1863 г. Калі ý гэты дзень Урублеýскі прыехаý на загадзя намечаны зборны пункт у лесе ля вёскі Каменка ý Белавежскай пушчы, то застаý там толькі аднаго паýстанца. Але паступова людзі пачалі падцягвацца. Прыбыло шэсць рэвалюцыйна настроеных афіцэраý Лібаýскага палка Беластоцкай залогі (браты Багуслаý і Юліян Эйтмантовічы, А. Баранцэвіч, А. Раман, П. Брандт, А. Міцэвіч) юнкер М. Ятаýт і сем дзесяткаý іншых дабраахвотнікаý з Беластока. Быý нават француз Сімана. Пазней падышоý аддзел на чале з Эдвардам Карсноýскім. Аснову зборнага аддзела складаý Сакольскі паýстанцкі аддзел, створаны начальнікам Сакольскай егерскай школы Валерыем Урублеýскім з вучняý гэтай школы і мясцовай варты Белавежскай пушчы. Зборны аддзел дасягнуý ліку каля 150 чалавек і вырушыý у бок Беластока. Па дарозе адна за адной далучаліся новыя групы з Бельска (130 чалавек), з Саколкі і Супраслі (30 чалавек начале з Вінцэнтам Гусцілам), са Свіслачы (50 чалавек).
Урублеýскі прыняý пасаду начальніка штаба ýсіх паýстанцкіх сіл, а камандуючым стаý Духінскі. На працягу некалькі дзён колькасць людзей у аддзеле павялічылася да 400 чалавек. Аддзел падзяляýся на дзве роты па 200 чалавек, якія ý сваю чаргу падзяляліся на дзесяткі. З усіх толькі 230 чалавек было ýзброена паляýнічымі стрэльбамі, а астатнія косамі. Коннай групай камандваý Кабылянскі.
Вялікую дапамогу паýстанцам аказвалі сяляне. Яны былі фуражырамі, выведнікамі, праважатымі для паýстанцаý. Асаблівую радушнасць адзначалі паплечнікі Урублеýскага сялян вёсак Лыскава, Мілавіды і Крынкі.
Супраць аддзелаý Урублеýскага дзейнічаý вайсковы рускі атрад генерала Манюкіна ý складзе 7 эскадронаý, 5 казачых соцень, 67 ротаý пры 38 гарматах.
«У р у б л е ý с к і, начальнік Сакольскай егерскай вучэльні, паручнік рускай службы. ..
Шайка пад яго камандаю больш дзейнічала ý Беластоцкім, Ваýкавыскім і Пружанскім паветах, да самага рассеяння яе ý апошнім месцы, і ён з некалькімі рэшткамі, як кажуць, выйшаý у Берасцейскі павет... Яшчэ будучы ý егерскім вучылішчы, ён падгаварыý вучняý яго да паступлення ý шайку.
Нерухомая маёмасць яго знаходзіцца ý адным з паветаý Гарадзенскай губерні, а рухомая прададзена на выплату даýгоý па вучэльні».
17(29) красавіка, на пяты дзень узброенага выступлення, паýстанцы Урублеýскага ýжо ішлі ý бой. Гэта здарылася пад Пілатоýшчынай або Валіламі ý Сакольскай (Крынскай) пушчы. Для большасці, у тым ліку і для Валерыя, гэта быý першы бой у жыцці, і ён асабліва запомніýся.
Спачатку на дарозе перад пазіцыяй паýстанцаý паказаліся шэсць казакоý. Некаторыя пад трапнымі кулямі паýстанцаý пападалі з коней, іншыя ýцяклі. Потым Валер убачыý шчыльныя ланцугі пяхоты, тонкія джалы штыкоý. Лес напоýніýся дымам, грукатам, крыкамі, лаянкай... Толькі гадзіну неабучаныя толкам, слаба ýзброеныя паýстанцы здолелі стрымліваць карнікаý. Спачатку было збіта правае крыло аддзелу, потым левае трапіла пад перакрыжаваны агонь. Паýстанцы адкаціліся ý пушчу, пакінуýшы вазы, скарб, нават афіцыйную пячатку ваяводы Духінскага. 32 чалавекі, па звестках Арамовіча, былі забіты.
Аналізуючы бой, царскі генерал Манюкін быý вымушаны з трывогай адзначыць: «Мяцежнікі дзейнічалі правільнымі ланцугамі і калонамі і сыходзіліся ý густым лесе шмат разоý у рукапашную схватку». Але ý цэлым тон яго данясення пакуль што мажорны. У часе адной з паýстанцкіх контратак «былі перабіты іх начальнікі: Эйтмановіч і Урублеýскі»,— паведаміý ён у Вільню 22 красавіка.
Аднак дарэмна царскія ýлады радаваліся гібелі Урублеýскага. Адважны паýстанцкі камандзір быý жывы, як, дарэчы, і іншыя пералічаныя ý рапартах афіцэры. Мужнасць капітана Урублеýскага (такі быý тады яго паýстанцкі чын) у гэтым баі адзначыла віленская падпольная газета «Ведамасці” пра паýстанне на Літве». Першы бой вырашыý лёс Урублеýскага. Ён адчуý, што можа не губляць галавы пад кулямі, кіраваць людзьмі ý баявых умовах, аператыýна прымаць правільныя рашэнні. За ім ішлі, яму верылі людзі.
Два з паловай тыдні паýстанцы залечвалі раны ý глухім лясным урочышчы Будзіск.
«Няýдача Духінскага ý баі пад Сакалдою (так называе Каліноýскі бой пад Пілатоýшчынай або Валіламі, хаця адлегласць паміж сённяшнімі вёскамі Валілы і Сакалда даволі вялікая), хаця не такая страшная, як абвяшчалі афіцыйныя рускія паведамленні, дрэнна падзейнічала на навакольнае насельніцтва, аднак не спыніла яшчэ спачування да справы паýстання», — пісаý Кастусь Каліноýскі.
... Зноý прыбывалі падмацаванні. Аддзел вырас да 470 чалавек. Конная група пасылалася па навакольных вёсках чытаць паýстанцкі маніфест. Потым пад націскам карнікаý паýстанцы пакінулі абжытую мясціну ý пушчы і падаліся на ýсход у Пружанскі і Ваýкавысцкі паветы.
Побач, у Кобрынскім павеце ýзняý паýстанне Рамуальд Траýгут. Аддзелы Траýгута таксама заходзілі ý Ваýкавысцкі і Пружанскі паветы.
Касцяком першых паýстанскіх аддзелаý на Беларусі былі жыхары гарадоý — дробныя чыноýнікі, разначынная інтэлігенцыя, рамеснікі, навучэнцы. Яны былі найбольш падрыхтаванымі да выступлення, таму што сярод іх даýно вялася падрыхтоýчая работа членамі мясцовых рэвалюцыйных арганізацый, былі загадзя створаны падраздзяленні («дзесяткі» і «сотні»).
З сельскага насельніцтва да паýстання перш за ýсё далучыліся беззямельная і малазямельная шляхта, аднадворцы.
Памеснае дваранства пераважна было супраць узброенай барацьбы. Толькі дробныя памешчыкі, галоýным чынам іх сыны, ішлі ý паýстанцкія аддзелы. Разам з святарствам яны складалі каля 6% удзельнікаý паýстання. Памеснае дваранства дапамагала паýстанцам галоýным чынам матэрыяльна.
Ступень удзелу сялян у паýстанні была розная на ýсходзе і захадзе Беларусі. У Гарадзенскай губерні сярод паýстанцаý было шмат сялян, тут паýстанцкія аддзелы атрымлівалі шырокую падтрымку ад сельскага насельніцтва. На ýсходзе Беларусі сярод паýстанцаý было менш сялян . Сярод паýстанцаý сяляне складалі каля 18%. Галоýная прычына такіх адносін беларускага сялянства да паýстання тлумачыцца непаслядоýнасцю аграрнай праграмы, якая, хоць і знішчала выкупныя плацяжы, аднак не павялічвала сялянскіх надзелаý, захоýвала ý недатыкальнасці памешчыцкае землеýладанне.
Царызм настройваý сялян супраць паýстанцаý, тлумачыý, што паны паýсталі, каб вярнуць прыгоннае права. У сялянскім асяроддзі былі моцныя царысцкія ілюзіі.
Найбольш актыýна ý паýстанні ýдзельнічалі дзяржаýныя сяляне. К. Каліноýскі пісаý у час дазнання: «Склад аддзелаý у большасці выпадкаý быý з казённых сялян, дробнапамеснай шляхты і гарадскіх жыхароý, у якіх шайкі знаходзілі самую моцную падтрымку. На памешчыкаý і іх сялян я атрымліваý пастаянныя скаргі ад ваенных начальнікаý».
Сярод беларускіх губерняý у Гарадзенскай быý самы вялікі працэнт дзяржаýных сялян. У гэтым заключалася адна з прычын таго, што менавіта тут сярод паýстанцаý было шмат сялян (20%). На колькасць сялян у паýстанцкіх аддзелах Гарадзеншчыны ýплывала і агітацыйная дзейнасць паýстанцаý. Аддзел Урублеýскага, які бесперапынна манеýраваý, каб услізнуць ад карнікаý, праходзіý па вёсках, растлумачваý сялянам сэнс сваёй барацьбы і папаýняýся добраахвотнікамі з іх асяроддзя.
Аддзелы на сваім шляху знаёмілі сялян з маніфестам. Звычайна паýстанцы збіралі сялян навакольных вёсак, чыталі ім маніфест, пісалі акт аб перадачы зямлі ва ýласнасць сялян, прыводзілі іх да прысягі на вернасць рэвалюцыйнаму ýраду і толькі пасля гэтага рухаліся далей.
Пераследаванне аддзелаý царскімі войскамі вымушала паустанцаý абмяжоýвацца адной толькі аб’явай новых законаý. Ажьщцяýляць іх не было часу.
Віленскі генерал-губернатар, які баяýся масавага пераходу сялян на бок паýстання, загадваý губернатарам літоýскіх і беларускіх губерняý ужываць узброеную сілу для барацьбы з сялянскім рухам у выключных выпадках, калі ýсе іншыя сродкі ýздзеяння на сялян будуць вычарпаны.
Уся тэрыторыя, ахопленая паýстаннем, была падзелена на ваяводствы. На чале ваяводства стаяý цывільны рэвалюцыйны начальнік — ваяводскі. Як правіла, ваяводствы тэрытарыяльна супадалі з губернямі. Выключэннем з’яýлялася Гарадзенская губерня, якая была падзелена на ваяводствы — паýночнае і паýднёвае. З Менскай губерні быý вылучаны ý самастойную адзінку Наваградскі павет з падначаленнем яго Вільні.
У паýночных паветах Гарадзеншчыны ваяводскім быý назначаны Э. Заблоцкі — таварыш К. Каліноýскага, у паýднёвых — памешчык А. Гафмейстар. Ваяводскім Менскай губерні стаý памешчык К. Пялікша, а начальнікам Наваградскага павета — памешчык К. Кашыц.
На чале кожнага павета стаялі павятовыя. Яны выконвалі ý межах свайго павета функцыі ваяводскага. Паветы дзяліліся на акругі, на чале якіх стаялі акруговыя. Баявымі дзеяннямі ý ваяводствах кіравалі вайсковыя начальнікі. Адначасова вайсковыы начальнік камандаваý адным з найбольш буйных партызанскіх аддзелаý у губерні. У Гарадзенскай губерні гэту пасаду спачатку займаý Валер Урублеýскі.
17 траýня 1863 года аддзел паýстанцаý на чале з Урублеýскім уступіý у Свіслач. Паýстацы прачыталі жыхарам маніфест, атрымалі ад насельніцтва харчаванне, арыштавалі мясцовага прыстава. Адсюль Урублеýскі рушыý у Грынкі і навакольныя лясы. 21 траýня 36 паýстанцаý зноý прыбылі ý Свіслач. Да іх далучылася некалькі жыхароý мястэчка, у іх ліку студэнт прагімназіі У. Азярніцкі. Затым аддзел зноý адбыý у Грынкі. Тут іх сабралася каля 800 чалавек. З гэтага часу і да канца жніýня паýстанцы вялі цяжкія абарончыя баі ý Белавежскай пушчы. Тут іх наведаý К. Каліноýскі.
Ва ýпартых кровапралітных баях з пераважнымі сіламі карнікаý В. Урублеýскі праявіý сябе як выдатны ваеначальнік і адважны воін... Так, 26 траýня ý лесе пад Серадовым паýстанцы былі раптоýна атакаваны і рассечаны на дзве часткі Тады, перашыхтаваýшы шэрагі, Урублеýскі размясціý аддзел у зарасніках каля лясной ракі. Пад націскам ворага паýстанцы пачалі адступаць.Урублеýскі, узначаліýшы касінераý павёý іх у атаку. Тры разы займаý вораг зараснікі ля ракі, тры разы касінеры, наступаючы па рэдкалессі пад густым агнём, выбівалі яго з зараснікаý.
У большасці рэгіёнаý Беларусі паýстанцкія аддзелы на працягу некалькіх месяцаý былі разбітыя і расцярушаныя па лясах.
Толькі ý Гарадзенскай губерні паýстанцы працягвалі ýпарта супраціýляцца. У траýні адбылося больш, як 20 баёý. Тут дзейнічалі 5 паýстанцкіх аддзелаý, у якіх было амаль 1700 чалавек. Найбольш буйныя сутычкі адбыліся каля мястэчка Мілавіды Слонімскага павета. Тут да 20 траýня сабралася некалькі аддзелаý паýстанцаý — усяго каля 800 чалавек: ваýкавыскі пад кіраýніцтвам Млодака – 270 чалавек, наваградскі – Міладоýскага – 140 чалавек, пружанскі – Улодака – 50 чалавек, слонімскі – Юндзіла – 300 чалавек. Агульнае кіраýніцтва ажыццяýляý палкоýнік Ляндар.
Супраць мілавідскай групоýкі было накіравана 5 рот салдатаý з 4 гарматамі. Першая бітва пачалася 21 траýня, яна працягвалася некалькі гадзін. Царскія войскі не здолелі ýзяць лагер і былі вымушаны адступіць з вялікімі стратамі. На наступныя суткі, ноччу, паýстанцы непрыкметна пакінулі лагер. У гэтым жа месяцы адбылася сутычка паміж карнікамі і аддзелам Духінскага, якая таксама працягвалася некалькі гадзін. Калі сцямнела, паýстанцы адарваліся ад супраціýніка.
2 чэрвеня аддзелы Урублеýскага напалі на Ружаны, акружылі казарму з салдатамі і абяззброілі іх. Затым перайшлі ý Ваýкавыскі павет і злучыліся з аддзелам А. Лянкевіча (Ляндара), які прыйшоý з-пад Мілавідаý. Аднак тут неýзабаве злучаны сілы паýстанцаý усё-такі былі разбіты царскіімі войскамі.
У разгар паýстання на пасаду віленскага генерал-губернатара быý назначаны М. М. Мураýёý, які праславіýся сваёю жорсткасцю. Новы генерал-губернатар з надзвычайнымі паýнацтвамі прыехаý у Вільню 26 траýня 1863 г. з ухваленай царом праграмай деянняý.
Супраць некалькіх тысяч паýстанцаý на Беларусі і ý Літве было накіравана рэгулярнае войска — 318 рот салдатаý, 48 эскадронаý кавалерыі, 18 казацкіх соцень, 120 палявых гармат.
Улада на месцах фактычна перадавалася ý рукі вайсковых начальнікаý, насельніцтву не дазвалялася пакідаць месца свайго жыхарства. Уводзілася кругавая парука і ýзаемная адказнасць. Мураýёý нацкоýваý адны пласты насельніцтва на другія, караý смерцю і высылаý на катаргу ýдзельнікаý паýстанцкага руху; дзейнічаý подкупам і ашуканствам супраць тых, хто хістаýся і баяýся, хто не мог правільна разабрацца ý падзеях.
Дзесяткі шляхецкіх сядзібаý былі спалены, а іх жыхары выселены з краю за тое, што яны падазраваліся ва ýдзеле ý паýстанні. Урад, які баяýся ýплыву на мясцовае насельніцтва чыноýнікаý шляхецкага паходжання, імкнуýся вызваліцца ад іх, ён асабліва ýважліва сачыý, каб іх не было на пасадах ва ýстановах, што кіравалі сялянскімі справамі.
Паводле афіцыйных дадзеных, у Літве і на Беларусі было пакарана смерцю 128, выслана на катаргу 853, адпраýлена ý Сібір на пасяленне 504 чалавекі і 825 чалавек выслана з пазбаýленнем усіх правоý. 320 удзельнікаý паýстання былі адпраýлены шараговымі ý армію, 767 — у арыштанцкія роты. Апрача таго, адміністрацыйным парадкам з краю было выслана 7836 чалавек. Усяго было выселена з краю 12 483 чалавекі.
Тым не менш 8 чэрвеня новага стылю паýстанцы зноý прынялі бой з царскімі войскамі над ракой Сцярцежай Ружанскай пушчы. Духінскі быý адразу ж адрэзаны ад асноýнай часткі аддзелу. Камандаваý Урублеýскі, які пад ураганным агнём царскіх салдат тры разы вадзіý у атаку касінераý і тры разы выбіваý карнікаý з гушчару. Духінскага ýдалося выратаваць.У гэты раз паýстанцы трымаліся добра і адышлі ý парадку забіраючы раненых.
Маёр фон Крэмер, які кіраваý у гэтым баі царскімі войскамі, быý вымушаны напісаць даволі блытаны рапарт:
«...Мы пачалі рабіць безупыннае наступленне... Бачачы поýную бескарыснасць пераследаваць частку разбітай шайкі, я палічыý патрэбным даць адпачынак, прывесці ý парадак свой атрад. Сабраýшы роты, ішлі 14 вёрстаý у мястэчка Ружаны, дзе заначаваý і з цырымоніяй аддаý зямлі забітых ніжніх чыноý...»
У сярэдзіне чэрвеня да галоýнага паýстанцкага аддзелу Гарадзенскага ваяводства зноý далучыýся ваýкавыска-гарадзенскі аддзел на чале з Аляксандрам Лянкевічам і Густавам Стравінскім.
Арамовіч падрабязна, са шчырым замілаваннем апісвае супольны паýстанцкі лагер у Пераездзіку над Цемрай. Было шумна і весела. Паýстанцы адпачывалі, парадкавалі зброю і вопратку, дзяліліся ýражаннямі аб баях і паходах. Даваліся прызначэнні, пісаліся рапарты і адозвы. Вечарамі над лагерам разносіліся беларускія паýстанцкія песні, якія ствараý агульны любімец Фелікс Ражанскі (ён прыбыý з ваýкавысцамі).
Урублеýскі пераходзіý ад вогнішча да вогнішча, прысаджваýся да паýстанцаý, адведваý кашы з дымком, кідаý вострае слоýца. Ён прыкметна узмужнеý, аброс ладнай чорнай бародкай. Там, дзе з’яýляýся шэф штабу, размовы і смех успыхвалі з новай сілай. Разам з усімі Урублеýскі спяваý:
Ах, ты, мая чорпабрыва,
Будзь здарова і шчасліва!
Люблю цябе, любіць буду
I ніколі пе забуду.
Ой, у хаце не астацца,
Калі трэба ісці драцца...
На ворага косы маем,
Загуляем, як здужаем...
Былі там словы пра «залатую вольнасць», пра Польшчу, пад якой паýстанцы-дэмакраты разумелі федэрацыю свабодных народаý.
З Пераездзіка Урублеýскі перайшоý ý Вялікі Кут. Высланы адсюль адважны камандзір Казімір Кабылінскі з конным аддзелам смелым нечаканым налётам захапіý Ружаны і абяззброіý там царскую вайсковую каманду.
Але хутка выстралы загрымелі каля самага паýстанскага лагера. Гэта па слядах Кабылінскага ý Вялікі Кут прыйшлі царскія войскі. Бой быý паспяховы для паýстанцаý. Карнікі адступілі, пакінуýшы на полі бою сваіх забітых, параненых і (мара кожнага паýстанца!) 29 дальнабойных штуцараý.
Тады якраз цвіла-адцвітала беларуская каліна. I вось пасля бою Урублеýскі нарваý ахапак каліны, зшыхтаваý аддзел і раздаý усыпаныя беласнежнымі пялёсткамі галінкі паýстанцам, якія найбольш добра паказалі сябе ý баі. Эпізод гэты малюе нашага героя вялікім рамантыкам. Ды і сам час быý узнёслы і рамантычны.
Шэф штабу Валер Урублеýскі, зазначае Арамовіч, быý «душою аддзелу» ва ýсіх радасцях і бедах. Менавіта такія людзі, як Урублеýскі, што выйшлі ваяваць у імя высокіх ідэалаý, карысталіся найбольшай папулярнасцю ý народзе, паýсюдна мелі падтрымку і дапамогу. У аддзеле панаваý строгі рэвалюцыйны парадак. У дзённіку Арамовіча падкрэсліваецца ýважлівае стаýленне паýстанцаý да народа — не дапускалася, як піша наш летапісец, ніводнага гвалту.
21 чэрвеня, збіýшы царскі заслон у Жаркоýшчыне, паблізу Дабраволі і Рудні, паýстанцы ýвайшлі ý Белавежскую пушчу. Велізарная спрадвечная пушча ахоýвала, але і дадавала цяжкасцяý. Недасведчанаму чалавеку складана было ý ёй арыентавацца, ён мог назаýсёды згубіцца ý зялёным паýзмроку. А Урублеýскі — ляснічы па прафесіі — быý у лясной глухамані, як рыба ý вадзе. Да таго ж ён загадзя абзавёýся адпаведнымі картамі. «Адзіным правадніком у маршах па гэтых глухіх нетрах, — піша Арамовіч, — быý шэф Урублеýскі з планам ляснічага, дзе былі ýказаны аддзелы, прасекі і іх нумары...»
У калоніі Попелеý вырашана было падзяліцца. Духінскі і Урублеýскі падзялілі аддзел на чатыры часткі. Першая (60 чалавек) на чале з Вашкевічам рушыла ý Бельскі павет, другая (60 чалавек) на чале з Талкінавым накіравалася ý Сакольскі павет, трэцяя (120 паýстанцаý) на чале з Засулічам — у паýднёвую частку Ваýкавыскага павету, а група са 120 інсургентаý Густава Стравінскага, з якой знаходзіýся і штаб Гарадзенскага ваяводства з Духінскім і Урублеýскім, рушыла ý паýночную частку Ваýкавыскага павету. Пераправіýшыся цераз раку Нараý, аддзел Стравінскага спыніýся ва ýрочышчы Масцішча ý Свіслацкай пушчы. Тут паýстанцы два тыдні адпачывалі. У гэты час аддзел наведаýз інспекцыяй Канстанцін Каліноýскі. Ён мог прызнацца сябру, што паýстанне і на Гарадзеншчыне згасае. Але ні Каліноýскі, ні Урублеýскі не збіраліся здавацца, яны гатовы былі змагацца да апошняга.
З Масцішча аддзел выступіý да вёскі Пашкоýскія Астраýкі ý Ваýкавыскім павеце, дзе злучыýся з групай Засуліча і пружанскім аддзелам Шчаснага ýлодака. 9 жніýня 1863 г. да Пашкоýскіх Астраýкоý падышлі 3 роты пяхоты і эскадрон уланаý. Аддзел у Пашкоýскіх Астраýках падвергся нечаканаму нападу і паýстанцы, якія не мелі штыкоý, ухіліліся ад рукапашнай.
«Калі ý лесе з’явіліся ворагі, — натуе Арамовіч, — з нашай лініі быý адкрыты агонь, але партызаны ýжо ведалі пра няроýнасць сілаý... Таму пасля невялікай сутычкі нашы адступілі з лініі, за выключэннем 40 чалавек, пераважна кобрынцаý, якія з Урублеýскім яшчэ даволі доýга вялі бой на месцы і, цяснімыя царскімі салдатамі, пакрысе адступалі, увесь час адказваючы агнём...»
Не кожны вытрымае поýнае трывог і небяспекі жыццё паýстанца-партызана. 15 жніýня 1863 г. Духінскі, зусім знясілены цяжкімі партызанскімі паходамі, атрымаý адстаýку і выехаý за мяжу. Камандуючым усімі паýстанцкімі ýзброенымі сіламі Гарадзеншчыны цяпер зноý, ужо і афіцыйна, становіцца Валер Урублеýскі. Загад аб яго прызначэнні падпісаý Кастусь Каліноýскі, які да гэтага часу зноý узначаліý беларуска-літоýскі паýстанцкі цэнтр («Выканаýчы аддзел») у Вільні. «Палкоýнік Духінскі..., хаця і з дазволу Аддзелу выехаý, аднак выездам гэтым не Аддзел яму, а ён Аддзелу, а асабліва Гарадзенскаму ваяводству, вялікую ласку зрабіý», — з палёгкай каменціраваý перамену на Гарадзеншчыне Каліноýскі ý лісце да свайго сябра Б. Длускага. Задавальненне Каліноýскага можна лёгка зразумець. Замест чалавека, што з самага пачатку толькі замінаý руху, губерню ýзначаліý нястомны працаýнік рэвалюцыі, якому Каліноýскі верыý як самому сабе.
Па парадзе Каліноýскага Урублеýскі змяніý тактыку барацьбы: разбіý аддзелы на невялікія групы па 20—30 чалавек, загадаý ім разгарнуць прапаганду сярод сялян, шырэй уцягваць іх у барацьбу. У паýночную частку Ваýкавыскага павету адправіýся «Янка з-пад Гародні», у паýднёвую — «Юзюк з Беластока», у Шэрашаý — «Марэль», у Белавежскую пушчу — «Галабурда». У інструкцыях камандзірам аддзелаý ён загадаý выкарыстоýваць любую магчымасць для абнародавання маніфеста Нацыянальнага ýраду на “русинском языке” і надзялення сялян зямлёй. Мера гэта была неабходная, але запозненая.
Два тыдні аддзел Урублеýскага стаяý лагерам каля в. Глыбокі Кут Бельскага павету. 30 жніýня паýстанцаý атакавалі 3 роты пяхоты і палова эскадрона ýланаý пад камандаваннем маёра Шульжэнкі. Паводле яго рэляцыі, расійскія войскі атрымалі перамогу без усялякіх страт са свайго боку, забілі 31 “мяцежніка”. Паведамленне пра перамогу над аддзелам Урублеýскага ý баі 7 верасня каля в. Піёнткава Бельскага павету прыслаý і маёр Ганецкі, у якім гаварылася, што ён з паловай роты перамог “шайку” Урублеýскага, забіта 50 мяцежнікаý. Здзіýляе тое, што і Шульжэнка, і Ганецкі пісалі, што “шайка” Урублеýскага складалася з 300 “мяцежнікаý”. “Бравыя” камандзіры перабольшвалі сілы аддзелу. У сапраýднасці ý аддзеле Урублеýскага мелася каля 180 паýстанцаý.
Аддзел Урублеýскага пад націскам расійскіх войскаý увесь час пераходзіý то ý Свіслацкую, то ý Белавежскую, то ý Пружанскую пушчы. Такая тактыка апраýдвала сябе. Царскія войскі ніяк не маглі разграміць аддзел. 12 верасня каля в. Рудня Ваýкавыскага павету паýстанцы Урублеýскага вырваліся з акружэння і рушылі ý кобрынскія лясы. “З чыста ваеннага пункту гледжання, калі адкінуць палітычны фактар, проста неверагодна, што паýстанцы так доýга пратрымаліся і нават выйгравалі баі”, — адзначае расійскі гісторык Анатоль Смірноý. Але ý гэтым нічога дзіýнага не было. З Урублеýскім засталіся самыя мужныя і стойкія. Яны былі гатовы біцца да апошняга. Урублеýскі прапанаваý тым, хто ýпаý духам, пакінуць аддзел і здацца на міласць уладаý. Але такіх не знайшлося. Маладыя паýстанцы сталі сапраýднымі воінамі. “Гэта была храбрая моладзь, загартаванэя ý працяглых паходах. З красавіка 1863 года яна пераносіла без нараканняý цяжар паходнага жыцця. Кожны з іх памятаý пра баі з маскалямі і таму не баяýся сустрэцца з ворагам. Вяртанне да дамашніх агменяý ім не ýсміхалася, бо за ýдзел у паýстанні іх дамы былі знішчаны Мураýёвым Вешальнікам. Сумняваюся, ці думаý хто, каб пайсці з аддзелу і ýцячы за мяжу. Пачуццё гонару, абавязку ý адносінах да Айчыны, у імя якой яны ýзяліся за зброю, не дазваляла ім пакінуць лагер”, — адзначаý у сваіх успамінах афіцэр аддзелу Урублеýскага Антоні Баранцэвіч.
Аднак даводзілася цяжка, надзвычай цяжка. Ад’ютант Урублеýскага Ігнат Арамовіч так апісвае адзін з эпізодаý жыцця атрада: “У нас не было чаго есці, але стомленым партызанам быý прыемны адпачынак і ý гушчары. Пастаянная небяспека, нястачы, голад для некаторых былі невыносныя, і начальнікі асобных аддзелаý, нягледзячы на тое, што гэтаму супраціýляýся Урублеýскі, кідалі сваіх партызан на волю лёсу, і самі ýцякалі за мяжу. Начальнік знаý мясціны і вёý нас. Пад вечар сядзелі мы сярод балот і прасек і дзяліліся кавалкам хлеба і крошкамі зялёнага тытуню. Сярод гушчароý, сярод дрыгвы немагчыма было ýбачыць дарогу. Камандзір сказаý, што трэба пачакаць світанку, бо наступіла ноч. Прылеглі мы на балоце. Кожны з нас шукаý больш зручнае месца каля кустоý, каб хоць галаву можна было пакласці трохі вышэй. На світанку нас разбудзілі нечыя воклічы. Гэта былі казакі, якія лавілі коней з начнога. Селянін, які прыйшоýда нас, расказаý, што тут у вёсцы стаяць тры роты маскоýскай пяхоты”.
Урублеýскі вырашыý аб’яднаць гарадзенскія, берасцейскія і падлесскія аддзелы для зімоýкі на Падлессі, каб захаваць сілы і прадоýжыць змаганне вясной наступнага года. 18 верасня ý Ружанскай пушчы, ва ýрочышчы Туроса Урублеýскі яшчэ раз падзяліý аддзел на групы па 10—30 чалавек і сам застаýся з чатырма дзесяткамі людзей, якія не жадалі спыняць барацьбу.
Нацыянальны ýрад адобрыý план Урублеýскага, прысвоіý яму званне палкоýніка і прызначыý ваенным начальнікам Падлесся, даý паýнамоцтвы фармаваць новыя аддзелы.
Імя няýлоýнага, таленавітага паýстанцкага камандзіра Урублеýскага грымела па ýсёй Беларусі і Літве. Камандуючы царскімі войскамі ý Гарадзенскай губерні генерал-маёр Ганецкі, які змяніý Манюкіна, у сваім данясенні ад 2 верасня 1863 года пісаý у Вільню:
«...у Пружанскім і Ваýкавыскім паветах блукалі ý апошнія часы чатыры шайкі: Улодэка, Млотэка-Стравінскага, Юндзіла і Урублеýскага, які лічыýся прадвадзіцелем усіх іх...»
Паýстанцы смела ýступалі ва ýзброеныя сутычкі з царскімі войскамі. Адзін з такіх баёý быý каля вёскі Ласасіна. У рапарце «Аб адшуканні паýстанцкіх аддзелаý і бітвах з імі» пружанскі ваенны начальнік маёр Крэмер пісаý камандуючаму войскамі ý Гарадзенскай губерні З. С. Манюкіну:
«Прайшоýшы без адпачынку каля 30 вёрст у 3 з паловай гадзіны папоýдні дагнаý шайку Слонімскага павету ý Ружанскай казённай дачы, ва ýчастку Пагарэлае, дзе быý пастаýлены паýстанцамі конны пікет, з якога адзін быý схоплены, а за 3 вярсты ý палосах дрыгвы, у гразкіх непраходных месцах, за невялікім ручайком у густой засені лісцевых дрэý выстаýлены паýстанцамі стралковы ланцуг, некаторыя стралкі сядзелі на дрэвах. Паслаýшы наперад 3-ю стралковую роту ланцуг з трыма паýзвязамі рэзервы 9-й роты, пачаý наступленне. Стралкі, падышлі да варожага ланцуга на адлегласць 50 крокаý, сустрэты былі густой стральбой, а асабліва пры падбадзёрванні паýстанцаý кіраýнікамі шайкі, каб адступаць, між якімі чуваць былі галас: «Панове, храбрэй, іх бардза мала, рота стральцоý, мы іх вшыстка паб’ем.” З намерам выманіць варожых стралкоý, з густога лесу я загадаý свайму ланцугу адступаць. Інсургенты, падбадзёраныя і тым, кінуліся наперад, але былі спынены трапнымі стрэламі нашых стралкоý варожы ланцуг заняý першапачатковую пазіцыю. Не маючы магчымасці выбіць выстраламі іх з пазіцый, я загадаý ісці ý атаку, і стралкі з лютасцю кінуліся ý гушчыню лесу, адкінулі варожы ланцуг, і ён адступаючы бягом, заняý іншую пазіцыю за невялікай палянкай, дзе касінеры спрабавалі спыніць нашых стралкоý, але былі сустрэты трапнымі стрэламі, спяшаючыся, адступілі за свой ланцуг. Раптам пачуліся бакавыя стрэлы, і казацкі ýраднік, падляцеýшы да мяне, заявіý, што вораг робіць абход з левага боку. Умацаваýшы абодва флангі рэзервамі 9-й роты, падаý сігнал наступлення, і паýстанцы пры адступленні рабілі спробы 8 разоý кідацца наперад з крыкамі «ýра», але кожны раз агонь стралкоý і часткі 9-й роты прымушалі іх уцякаць і хавацца ý густым, лесе, а мы пачалі бесперапыннае наступленне.
...У 7 гадзін паýстанцы ý беспарадку малымі часткамі ад 3 да 5 чалавек і паасобку пачалі разбягацца ва ýсе бакі, ужо не адказваючы на наш агонь і кідаючы зброю, зусім схаваліся ý непраходнай дрыгве, якая прымыкала з левага боку да возера, за 4 вярсты ад вёскі Ласасіна, таксама і кіраýнікі шайкі паасобку выратаваліся ýцёкамі. Убачыýшы, што зусім дарэмна пераследаваць часткі разбітай шайкі, я палічыý патрэбным даць адпачынак і прывесці ý парадак аддзел. Сабраýшы роты, прайшоý 14 вёрст у м. Ружаны, дзе пераначаваý і пахаваý з цырымоніяй забітых ніжніх чыноý...
...Страты паýстанцаý павінны быць значнымі, на адным левым крыле налічылі казакі 127 трупаý, сярод забітых — вайсковы лекар Каліноýскі і многія іншыя асобы, якія па выгляду і вопратцы не з простага звання. У паýстанцаý узяты ý палон беластоцкі памешчык Рафаіл Карыцкі. Аддзел гэты каля 700 чалавек пешых і 40 коннікаý складаýся з памешчыкаý, шляхты, чыноýнікаý, мяшчан, гімназістаý Беластоцкай, Гарадзенскай і Свіслацкай гімназій, адстаýных салдат і часткова з дзяржаýных сялян, меý правільную арганізацыю, г. зн. разлічаны на роты. Галоýны кіраýнік інсургентаý і камісар ваяводства Гарадзенскай губерні эмігрант Ануфры Духінскі, адстаýны палкоýнік, які прыбыý з Парыжа»
Сам Мураýёý-вешальнік непасрэдна сачыý за карнымі аперацыямі па знішчэнні паýстанцкіх аддзелаý на Гарадзешчыне і загадаý стварыць у Белавежскай пушчы з лясных аб’ездчыкаý спецыяльную групу для пошукаý Урублеýскага. Мураýёý пагражаý лясной варце, якая даýно была на падазрэнні ý царскіх улад, вялікімі карамі, Нягледзячы на гэта, варта не вельмі шчыравала.
Яшчэ 24 красавіка, калі ýладам не было вядома, куды знік начальнік егерскай вучэльні, быý падпісаны загад аб яго звальненні са службы. Калі ж стала вядома пра яго ýдзел у паýстанні, Гарадзенскі ваенны суд завочна 22 жніýня вынес Урублеýскаму смяротны прысуд. “Былога начальніка Сакольскай вучэльні Валерыяна Урублеýскага, які цяпер хаваецца, за бытнасць спачатку рэвалюцыйным начальнікам Сакольскага павету, а пасля начальнікам шайкі на падставе высачайша зацверджаных правіл 11 траýня 1863 г. і 561-га артыкула і V часткі 1-й кнігі Ваенна-крымінальнага кодэкса — пакараць смерцю праз расстрэл” — гаварылася ý прысудзе. Аднак улады не ведалі, дзе ý сапраýднасці знаходзіцца Урублеýскі, лічылі, што ён уцёк за мяжу або забіты. У дакладзе Мураýёву гарадзенскага губернатара Бабрынскага ад 30 снежня 1863 г. адзначалася:
“Урублеýскі, начальнік Сакольскай егерскай вучэльні, паручнік рускай службы. Шайка пад яго камандаю больш дзейнічала ý Беластоцкім, Ваýкавыскім і Пружанскім паветах да самага рассеяння яе ý апошнім, і ён з некалькімі рэшткамі, як кажуць, выйшаý у Берасцейскі павет. Па яго загаду былі здзейснены зладзействы ý Шэрашаве і ý Белавежскай пушчы. Яшчэ будучы ý егерскай вучэльні, ён падгаварыý яго вучняý паступіць у шайку”.
У той час, як некаторыя камандзіры паýстанцаý (Густаý Стравінскі, Ян Калупайла і іншыя) уцяклі за мяжу, Урублеýскі працягваý змаганне. “Магчымасць уцячы нават не прыходзіла яму ý галаву. I ý баях, дзе храбрасць значыла ýсё, Валер Урублеýскі быý выдатным камандзірам”, — пісаý гісторык паýстання, адзін з яго ýдзельнікаý Браніслаý Ліманоýскі.
Але паýстанне ішло на спад. Летам яшчэ актыýна дзейнічалі аддзелы ý Польшчы. Але паýстанцкі рух у Літве і заходняй Беларусі перажываý свой заняпад. Не маючы сіл дзейнічаць вялікімі аддзеламі, паýстанцы летам 1863 г. пачалі ствараць невялікія конныя групы. Іх мэта і задачы вызначыла спецыяльная інструкцыя. Аддзелы павінны былі весці выведку, знішчаць невялікія падраздзяленні царскіх войск, сродкі сувязі, а таксама «сачыць за аховай грамадскай бяспекі ý акрузе і, у выпадку неабходнасці, быць дапамогай цывільным уладам». Падпарадкоýваліся такія аддзелы мясцовым цывільным уладам.
Нешматлікія конныя аддзелы не былі пагрозай для буйных злучэнняý рускіх войск. У канцы лета Нацыянальны ýрад прызнаý, што працягваць паýстанцкія дзеянні ý заходніх губернях з’яýляецца немэтазгодным. Выканаýчы аддзел атрымаý загад ад 28 жніýня 1863 г. спыніць ваенныя дзеянні дзеля таго, каб падрыхтаваць новае паýстанне вясною наступнага года. Частка паýстанцаý разбілася на невялікія групы, перайшла бліжэй да мяжы і там працягвала змагацца. Але большасць партызан прывілеяванага саслоýя не асмелілася пакінуць родныя мясціны. Яны вярталіся ý свае вёскі і мястэчкі.
Восенню арганізаваная ýзброеная барацьба на тэрыторыі беларускіх паветаý Гарадзенскай губерні спынілася.
Апошні бой Урублеýскага у Гарадзенскай губерні адбыýся 28 кастрычніка, пасля чаго, адцяснены пераважнымі сіламі карнікаý, ён перавёý свае аддзелы ý Люблінскую губерню. Пад кіраýніцтвам К. Каліноýскага і В. Урублеýскага паýстанцы правялі на тэрыторыі Гарадзенскай губерні 58 баёý з карнікамі.
Стаяла восень, не за гарамі ýжо была цяжкая для партызанскай вайны зіма. Трэба было агледзецца, абдумаць перспектывы далейшай барацьбы.
Нечакана Урублеýскі пакінуý пушчу, каб бліжэй пазнаёміцца са становішчам спраý у ваяводстве, і потым пад чужым іменем выехаý у Варшаву. У яго ýзнік план зімовай канцэнтрацыі ýсіх уцалелых беларускіх груп і аддзелаý за Бугам — у Каралеýстве Польскім. План падтрымаý Каліноýскі. Трэба было захаваць кадры, каб вясной распачаць новыя дзеянні на Беларусі.
Да зімы як на Беларусі, так і ý Літве паýстанне было задушана. Царскі ýрад, задушыýшы паýстанне, працягваý праводзіць на Беларусі палітыку рэпрэсій і нацыянальнага прыгнёту.
Так, у верасні 1863 года царскімі ýладамі была знішчана в. Піняжкі. У прысутнасці мясцовых жыхароý быý прачытаны загад гарадзенскага губернатара аб знішчэнні вёскі і высяленні сялян у расійскія губерніі. Потым вёска была падпалена з усіх бакоý, а яе землі былі перададзены Сухапольскай сялянскай абшчыне.
У навучальных і іншых установах дазвалялася толькі руская мова. Католікам забаранялася на Беларусі і ý Літве набываць маёнткі. На Беларусь накіроýваліся рускія чыноýнікі і памешчыкі. Мясцовыя ýлады рабілі захады, каб абмежаваць уплыý на Беларусі каталіцкага касцёла. Большая частка грошай, атрыманых у Літве і на Беларусі ý выглядзе штрафаý і кантрыбуцый, ішла на будаýніцтва цэркваý і ýтрыманне праваслаýнага духавенства.
Аднак рэвалюцыйная арганізацыя яшчэ існавала. Сваёй галоýнай задачай яна лічыла падрыхтоýку новага паýстання вясною 1864 г.
Для канцэнтрацыі беларускіх паýстанцаý Урублеýскі аблюбаваý Ліпняк на Падлессі — некалькі хат сярод балот і лясоý. Мясціна глухая. Да Беларусі — рукой падаць. I народ тут русіны — амаль такі ж самы, як дзе-небудзь пад Ваýкавыскам і Лідай.
Галоýная думка Урублеускага, піша Арамовіч, — «аб’яднанне ýсіх літоýскіх (беларускіх) аддзелаý для прадстаýніцтва Літвы ý Кангрэсоýцы (Каралеýстве Польскім) у часе зімовага руху». Гэта павінна было сведчыць, што Беларусь працягвае змаганне.
Адпаведны загад ляціць у паýстанцкія групы, што яшчэ трымаліся на Гарадзеншчыне, а таксама тым беларускім паýстанцам, якія ýжо раней перайшлі ý Польшчу.
Прадстаýнік Берасцейскага аддзелу Ягмін, які адправіýся ý новы лагер, успамінаý пазней, што «сустрэý там мноства незнаёмых асоб, сярод якіх малады чалавек гадоý дваццаці васьмі, дужы брунет сярэдняга росту і моцнага складу, аказаýся самім ваяводам». «Што складала яго славу,— піша Ягмін пра Урублеýскага,— гэта майстэрства валодаць зброяй і асабліва трапная стральба... яго партыя (аддзел) асабліва адзначалася трапнасцю стральбы».
Фармаванне беларускіх паýстанцаý у Ліпняку прыкрываý палкоýнік Крысінскі. Хутка тут утварыýся аддзел пяхоты з 200 чалавек. Камандаванне, па распараджэнні Урублеýскага, прыняý былы афіцэр Багуслаý Эйтмановіч.
З Ліпніка Урублеýскі павёý свае аддзелы ý Люблінскае ваяводства, дзе змагаліся паýстанцы генерала Крука (Міхала Гаýка-Босака). Зноý маршы, пераходы, кароткія адпачынкі, зноý баі з царскімі войскамі. “Дзеянні Урублеýскага, як магу зразумець, заключаліся ý тым, каб то маршамі, то контрмаршамі адцягнуць увагу рускіх войск і ý выпадку патрэбы дапамагчы Крысінскаму. Таму Урублеýскі быý у пастаянным руху”, — тлумачыý яго тактыку афіцэр аддзелу Апалінар Радавіцкі.
Урублеýскі стараýся пазбягаць кровапралітных баёý з царскімі войскамі, але гэта не атрымлівалася. Аддзелы Эйтмановіча і Крысінскага 17 лістапада 1863 г. уступілі ý бой з атрадам маёра Грынявіцкага паміж вёскамі Расоша і Ламзана ý Бельскім павеце. Паýстанцы выкарысталі досвед партызанскай барацьбы. Падманлівым адступленнем яны заманілі карнікаý у засаду пад агонь штуцараý. Другая частка паýстанцаý абышла непрыяцеля, ударыла па флангу і вымусіла яго да ýцёкаý. Паýстанцы страцілі 9 чалавек забітымі, а карнікі — 15.
На другі дзень Урублеýскі на чале 200 коннікаý прыбыý да в. Каляны, дзе спыніліся Эйтмановіч і Крысінскі. “Толькі нашы злезлі з коней, як выведнікі паведамілі, што паказалася маскоýская конніца (на чале з падпалкоýнікам Квяцінскім). Палкоýнік Урублеýскі наперадзе, а за ім увесь конны літоýскі (беларускі) аддзел рушылі да пікетаý; адразу ж разгарнуліся перад лесам у ланцуг. Непрыяцель, маючы артылерыю, пачаý сыпаць карцеччу па лесе і адначасова рушыý сваю пяхоту на нашых. Літоýскія коннікі сустрэлі салдат агнём і, адступаючы ý парадку, адстрэльваючыся, павялі салдат за сабой. Польскі і літоýскі пешыя аддзелы стаялі на ýскраіне лесу ý засадзе. Заманіýшы салдат у самую глыб засады, літоýскі конны аддзел адышоý убок, і салдаты апынуліся пад агнём штуцараý нашых пешых аддзелаý. Калі салдаты адступілі, і ýслед рушылі касінеры, на дапамогу сваім падышлі свежыя маскоýскія роты. Таму палкоýнік Крысінскі зняý з пазіцыі ýсю пяхоту і загадаý адступаць, а палкоýнік Урублеýскі з усёй конніцай разгарнуý ціральерскую лінію і прыкрыý адступленне. У парадку наша пяхота павольна адступала па полі, а конніца, разгорнутая ý ціральерскую лінію, ідучы з тылу, беглым агнём стрымлівала непрыяцеля”. Гэта апісанне бою, зробленае яго ýдзельнікам Арамовічам, сведчыць, што паýстанцы авалодалі прыёмамі не толькі партызанскай, але і армейскай тактыкі. Гэта была не шайка, як называлі аддзелы паýстанцаý царскія ýлады, а баяздольная вайсковая сіла, якая на роýных вяла бой з рэгулярнымі царскімі войскамі і нават у некаторых перамагала. Прынамсі, царскі гісторык паýстання Мікалай Берг адзначаý, што баі пад Ламзанамі і Калянамі “канчаліся на карысць паýстанцаý”. У гэтых баях карнікі страцілі 60 чалавек забітымі, 16 было ýзята ý палон, а паýстанцаý было 13 забітых і 14 параненых. У той жа вечар Урублеýскі выслаý два эскадроны да в. Кадзенца, дзе яны ýступілі ý перастрэлку з шасцю ротамі царскай пяхоты і казакамі, а пасля вярнуліся на стаянку ý в. Харыстыца. Каб адарвацца ад пераследавання, паýстанцы ý ноч з 19 на 20 лістапада здзейснілі марш пад Лоýчу. Але і там іх, знясіленых, чакаý новы бой. Карнікі напалі на стаянку аддзелаý Эйтмановіча і Крысінскага і агнём загналі паýстанцаý у лес. Давялося выкарыстаць правераны прыём: падзяліцца на групы і дзейнічаць самастойна. Урублеýскі рушыý да Старасціна. Пад Гарбовам 26 лістапада яго аддзел сутыкнуýся з двума эскадронамі конніцы і атрадам пяхоты. I на гэты раз Урублеýскі ýзяý на сябе самае небяспечнае — прыкрываý адыход асноýных сіл аддзелу.
Так з баямі Урублеýскі прывёý аддзел у Люблінскае ваяводства, дзе злучыýся з украінскім аддзелам 70-гадовага графа Панінскага. Аб’яднаны аддзел пад камандаваннем Урублеýскага налічваý 400 паýстанцаý. Была ýжо глыбокая восень. Іх даймалі голад і холад. Ды і вораг быý побач. Ноччу паýстанцы не разводзілі вогнішчаý, асцерагаючыся прыцягнуць увагу казачых раз’ездаý.
Кружачы вакол Любліна, конны аддзел Урублеýскага з’яýляýся ý Немцах, Завепшыцах і Ленчнай, сустракаючыся з коннікамі паýстанцкіх генералаý Крука і Валігурскага.
30 снежня — у перадапошні дзень гераічнага 1863 года — аддзел Валерыя пасля цяжкага маршу марознай парой прыбыý у Малую Букову. Здарожаныя, перамёрзлыя коннікі спешыліся і былі гасцінна прыняты ý сядзібе. Нехта сеý за фартэпіяна. Пачуліся гукі мазуркі. Усю ноч не гаслі агні, над ваколіцай не моýклі паýстанцкія песні. Пелі, напэýна, і тую, беларускую — «Ой, у хаце не астацца...»
На золку 31 снежня 1863 г. наляцелі драгуны на чале з падпалкоýнікам Генсам. Нягледзячы на вялікую колькасную перавагу карнікаý, трэба было прымаць бой, каб выратаваць пешы беларускі аддзел, які знаходзіýся паблізу. Урублеýскі каб выратаваць аддзел Эйтмановіча са 146 коннікамі уступіý у бой з непрыяцельскім авангардам. Сярод заснежанага лесу закіпеý бой, які доýжыýся з 6 гадзін раніцы да 4 гадзін дня. Паýстанцы не кінуліся наýцёкі. Яны змагаліся з адчаем асуджаных, здавалася, што яны ý гэтым баі шукаюць геройскай смерці, якая славай пакрые іх імёны. Сутычка была жорсткай. Конніца секлася з конніцай. Пяхота Эйтмановіча ý парадку пасоýвалася да Жыліна, конніца з боем адыходзіла да Волі Верашчынскай. Пасля бою паýстанцы не далічыліся 18 таварышаý, але задача была выканана.
Сілы паýстанцаý убывалі. Урублеýскі разумеý, што паýстанне згасне, але не бачыý для сябе іншага выйсця, як змагацца за свабоду. Яго падтрымлівала ý гэты час ужо не вера ý перамогу, а ýласцівая яму палкая рамантычнасць рыцара свабоды. Здавалася, ён гатовы быý на немагчымае. У той час, калі многія паýстанцкія камандзіры распусцілі свае аддзелы і эмігравалі, калі сам ваенны начальнік Люблінскага і Падляшскага ваяводстваý генерал Крук, спаслаýшыся на хваробу, выехаý за мяжу, “Урублеýскі працуе над падтрыманнем баявога духу і дысцыпліны ý невялікім сваім аддзеле, іншыя робяць, што ім падабаецца”, — адзначаý дыктатар паýстання Рамуальд Траýгут. Ён прызначыý Урублеýскага ваенным начальнікам Люблінскага і Падлесскага ваяводстваý, але гэта яго не радавала. “Трагічна выглядае гэта намінацыя ý хвіліну, калі правадыр сам на чале абадраных і галодных аддзелаý шукае ýжо толькі смерці ý баі”, — прызнаýся Урублеýскі. Трэба было змагацца, хоць сіл заставалася мала. Загінуý Багуслаý Эйтмановіч, пакінуý свой аддзел Крысінскі, былі разбіты аддзелы Панінскага і Эйтмановіча.
Урублеýскі накіраваý на Падлессе і ý Замойскі павет сваіх камісараý збіраць паýстанцаý з разбітых аддзелаý і фармаваць новыя. Сам з невялікім аддзелам кружыý па Люблінскім ваяводстве. Паýстанцы знаходзілі спачуванне і падтрымку ý мясцовага населыніцтва.“На працягу шасці месяцаý мы знаходзіліся на Любліншчыне і ýсюды бачылі толькі прыклады самай шчырай зычлівасці і садзейнічання ýсёй народнасці русінскай, а таксама і святарства, і мне не давялося пачуць хоць бы пра адзін выпадак здрады з іх боку”, — адзначаý Баранцэвіч. У гэтай народнай падтрымцы Урублеýскі чэрпаý сілы для прадаýжэння барацьбы.
I ýсё ж праз шэсць дзён пасля бою пад Малой Буковай галоýная частка беларускай пяхоты была пасечана ý Ядлянцы пад Усцімавым, склаý галаву і яе камандзір Эйтмановіч.
Пасля ад’езду за мяжу хворага Крука камандаванне ýзброенымі сіламі паýстання ý Люблінскім і Падлесскім ваяводствах было даручана палкоýніку Урублеýскаму, але ýжо нічога нельга было зрабіць. Гэта былі апошнія іскры былога пажару.
Паляванне карнікаý на невялікі адзел Урублеýскага працягвалася. 15 студзеня 1864 г. яны напалі на двор Лубак, дзе спыніліся паýстанцы. Урублеýскі вывеý з двара частку аддзелу праз адну браму, а праз другую выйшаý Панінскі са сваімі коннікамі. Карнікі ýварваліся ý двор і ýзяліся рабаваць яго. Гэта выкарысталі паýстанцы, каб адарвацца ад ворага. Панінскі павёý свой аддзел да аýстрыйскай мяжы, а Урублеýскі з аддзелам у 45 коннікаý спыніýся ý Войцахаве. Раніцай сюды наляцеý атрад кубанскіх казакаý на чале з падпалкоýнікам Зянкісавым. Зноý закіпеý бой. Паýстанцы атакавалі казакаý, і тыя, кінуýшы палонных, былі вымушаны адступіць. Урублеýскі выкарыстаý гэта і адвёý аддзел за раку Вепш. Яшчэ тры дні аддзел блукаý па Любліншчыне. Начавалі паýстанцы ý маёнтках, а днём былі ý дарозе. Мароз даймаý так, што людзі думалі толькі пра тое, як уратавацца ад яго. Некаторыя злазілі з коней, ішлі пешшу, каб сагрэцца. 19 студзеня каля в. Руды Карыбутаýскія аддзел Урублеýскага дагналі кубанскія казакі Зянкісава, знішчылі ар’ергард, а пасля расправіліся з параненымі, якіх паýстанцы везлі на санях. Урублеýскі, як звычайна, прыкрываý адступленне асноýных сіл свайго аддзелу. З некалькімі паýстанцамі ён сустрэý ворага. Казакі наляцелі на яго. Востры клінок рассек Валерыю правае плячо, два шабельныя ýдары па галаве пазбавілі яго прытомнасці. Урублеýскі ýпаý з каня...
На гэтым канчаецца дзённік Арамовіча.
Пра смерць Урублеýскага ý гэтай сутычцы паведаміла польская газета «Глос вольны», якая выходзіла ý Лондане. Яго імя ёсць у зборніку паýстанцкіх некралогаý «Памятка для польскіх сем’яý» З. Калюмны (кніга выйшла ý Кракаве ý 1868 г.).
Але Урублеýскі не загінуý. Лёс зноý убярог гэтага бясстрашнага чалавека. Беспрытомнага Урублеýскага казакі палічылі забітым. Пасля заканчэння бою яго падабраý мясцовы селянін і перанёс у гумно, ноччу Урублеýскага пераправілі ý маёнтак Завепша, які арандаваý Ксаверы Складоýскі, дзядзька Марыі Складоýскай-Кюры. Там Валерыя схавалі і зрабілі ýсё, каб вырваць яго з лап смерці. Моцны арганізм перамог, хаця да поýнай папраýкі было яшчэ далёка. Навокал гойсалі карнікі, якія дорага б далі за галаву славутага камандзіра. Заставацца ý маёнтку было нсбяспечна, ды і сам Урублеýскі не хацеý наклікаць бяду на людзей, што прытулілі яго. Калі крыху ачуняý, узнік план пераправіць яго ý Галіцыю, якая ýваходзіла тады ý склад Аýстрыі.
За выкананне плана ýзялася маладая сваячка гаспадара Баляслава Складоýская, цётка будучага сусветна вядомага фізіка Марыі Кюры-Складоýскай. Гэта была смелая дзяýчына, якая не раз памагала паýстанцам і лічылася «кур’еркай» (сувязной) паýстанцкай арганізацыі.
Баляслава пераапранула Урублеýскага ý жаночае адзенне і везла яго ý карэце як сваю эканомку. Небяспечная дарога ішла праз усю Любліншчыну да аýстрыйскай мяжы. Ужо ý самым пачатку адбыýся эпізод, які потым часта ýспамінаý Урублеýскі.
Каб выехаць з павета, трэба было атрымаць пропуск ад царскага вайсковага начальніка. Для гэтага Складоýская з бацькам і пераапранутым Урублеýскім адправілася ý вайсковы лагер. Пакуль бацька афармляý паперы, Баляслава са сваёй занадта рослай, але прыгожай «эканомкай» заставалася ý карэце. Вядома, яны прыцягнулі ýвагу маладых афіцэраý, якія акружылі карэту. Спачатку ішлі звычайныя ý такіх выпадках заляцанні і жарты, потым аднаму з афіцэраý «эканомка» падалася падазронай і ён пачаý яе распытваць. Хвіля была вельмі трывожная. «Я стаý шукаць свой пісталет, — расказваý праз шмат гадоý Урублеýскі,— каб для апошняга свайго суцяшэння размажджэрыць яму лоб, але не мог намацаць кішэні пад спадніцай». На шчасце, у гэты момант пад’ехаý старшы афіцэр, які адагнаý сваіх маладых таварышаý і, нахіліýшыся да паýстанца, шапнуý: «Прывядзіце ý парадак свой твар». Складоýская зірнула на свайго суседа і абмерла: па ягонай шчацэ з незагоенай яшчэ толкам раны цёк тоненькі струменьчык крыві. Да канца жыцця Урублеýскі так і не ведаý, хто быý гэты высакародны афіцэр. «Ці быý гэта паляк або рускі? I ýсё ж я схільны думаць, што гэта быý рускі...» — раздумваý ён пазней.
Урублеýскі гадаý, хто быý той афіцэр. А нашыя гісторыкі гадаюць, хто быý сам Урублеýскі: паляк ці беларус? Можна гадаць, кім быý самы блізкі і давераны паплечнік і сябар Кастуся Каліноýскага, цывільны і вайсковы начальнік Гарадзенскай губерні, які нарадзіýся ý Беларусі, гаварыý і пісаý па беларуску, які нават на тэрыторыі Польшчы камандаваý выключна літоýскімі (беларускімі) аддзеламі і абапіраýся на русінскае (зноý жа беларускае) тутэйшае насельніцтва, але які і ýзначальваý арганізацыю “Люд польскі”, і кіраваý польскай секцыяй І Інтэрнацыяналу. Можна гадаць, ці называý Урублеýскі сябе беларусам тады, калі беларусам сябе не называý яшчэ ніхто, калі да прарочых словаý Францішка Багушэвіча: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ýмёрлі”, - было яшчэ 30 гадоý. Можна гадаць, кім ён сябе лічыý сам, але відавочна адно: Урублеýскі быý Змагар, а змагацца яму выпала менавіта за Беларусь, прынамсі ý паýстанні 1863-64 гадоý.
Паводле матэрыялаý Пружанскага метадычнага кабінета, кнігі Генадзя Кісялёва “Сыны і пасынкі Беларусі” (“Арол са зламаным крылом”), артыкулаý Вітаýта Чаропкі “Рыцар свабоды Валерый Урублеýскі” і “Валерый Урублеýскі”, апублікаваных у “Беларускім гістарычным часопісе” і “ЛіМе”, кнігі “Памяць. Свіслацкі раён.”
артыкул скампанаваý Станіслаý Суднік
Лідскі летапісец № 36
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта