Заслужаны калектыý Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі: «Архівы і перспектывы адкрые музыка»

Надзея БУНЦЭВІЧ, газета «Культура», № 17, 02.05.2008

Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраýніцтвам народнага артыста краіны, прафесара Міхаіла Фінберга здзіýляе ýсё новымі творчымі праектамі, пры гэтым не забываючыся на старыя. Не паспелі мінуць чарговыя сустрэчы ý Чачэрску і чатырохвечаровыя "Шлягеры на ýсе часы" ("К" № № 11, 13), а калектыý і яго шматлікія прыхільнікі ýжо ý прадчуванні традыцыйных майскіх фестываляý — у Нясвіжы і Мірскім замку. Усяго такіх фестываляý, арганізаваных аркестрам у малых гарадах, — ажно 76! Прычым ніводны з іх не становіцца "лакальнай" акцыяй, кожны мае працяг, а галоýнае — дае штуршок далейшаму развіццю беларускай культуры. У выніку ýзнікае своеасаблівае генеалагічнае дрэва. Вытокі, безумоýна, у імпэце і зацікаýленасці самога маэстра Фінберга, а таксама ý трывалым падмурку беларускай музычнай спадчыны і яе разгалінаваных міжкультурных сувязях. Таму і натуральна, што аркестр першым з канцэртных калектываý атрымаý званне Нацыянальнага і Заслужанага: ён таксама наша культурная спадчына. І, заýважым, не закансервавана-музейная!

— Міхаіл Якаýлевіч! Да кожнага з фестываляý аркестр і яго шматлікія камерныя калектывы рыхтуюць шмат сюрпрызаý. Менавіта ý выкананні вашых музыкантаý аднаýляюцца забытыя творы, прычым не толькі сівой даýніны, але і недалёкага мінулага.

— На кожным з фестываляý я не стамляюся падкрэслівасць, што за гэтым стаіць вялікая праца не толькі музыкантаý-выканаýцаý, але і навукоýцаý. Менавіта ім мы павінны быць удзячны, што сваёй даследчыцкай працай і нястомнымі пошукамі ý архівах яны не толькі папаýняюць рэпертуар аркестра, але і, галоýнае, пашыраюць і паглыбляюць уяýленні пра музычную мінуýшчыну краіны.

— Але каб архіýная знаходка стала часткай цяперашняй музычнай прасторы, нярэдка патрабуецца "перакладчык". Бо творы даýніны могуць уяýляць сабой усяго адзін нотны радок — штосьці накшталт "канспекта".

— У нашым калектыве працуюць цудоýныя аранжыроýшчыкі, якія прыкладаюць свае намаганні не толькі да эстрады. Той жа Генрых Гедыльтэр — выдатны знаýца спецыфікі выканання на драýляных духавых інструментах. Яго апрацоýкі не проста прафесійныя, яны, я сказаý бы, ненадакучлівыя, надзвычай беларускія, нацыянальныя паводле менталітэту. А часам яму даводзіцца не проста апрацоýваць твор, але і выступаць сааýтарам: дапісваць дадатковыя галасы, выбудоýваць драматургію, каб гэты твор зацікавіý не адно знаýцаý, а самае шырокае кола сучасных слухачоý, каб ён увайшоý у нашу музычную рэчаіснасць. Калі ý сярэдзіне 1990-х мы толькі пачыналі гэтую працу, многія ставіліся да яе скептычна: ну, маýляý, зробяць яны адзін такі фестываль, другі — і на гэтым усё скончыцца. Ажно не! Сёлетнія "Музы Нясвіжа" — ужо 13-я. На нашы фестывалі, бывае, прыходзяць дзеці таго пакалення, якое само ý дзяцінстве ці юнацтве трапіла на выступленні. Хаця ýсе фестывалі аркестра ýзаемазвязаны — кожны з іх мае сваю канцэпцыю, яны не паýтараюць адзін аднаго.

— Тыя ж "Музы Нясвіжа", наколькі мне вядома, звычайна будуюцца вакол нясвіжска-радзівілаýскай культуры, часцей звернуты да ХVІІІ стагоддзя.

— Не толькі! Цяперашні фестываль (а пройдзе ён 15 — 17 мая) прысвечаны знамянальнай даце — 600-годдзю Белавежскай пушчы. Можна толькі ганарыцца, што святкаванне гэтага юбілею будзе распачата нашым калектывам. Бо праз гэтую знакавую падзею мы зможам расказаць не столькі пра саму пушчу, колькі — пра культуру Беларусі шасці стагоддзяý і, найперш, пра музыку нашых продкаý і сучаснікаý: гала-канцэрт складуць творы ХV — ХХІ стагоддзяý. Возьме ýдзел у фестывалі і самабытны калектыý з Драгічына, які іграе на… паляýнічых рогах. Дзякуючы музыкам прагучаць фанфары, якія былі ва ýжытку менавіта ý Белавежскай пушчы.

Адбудуцца і навукова-практычная канферэнцыя, і ýжо другая па ліку Асамблея: леташняя прысвячалася драýляным духавым інструментам, сёлетняя — медным. Кіруе Асамблеяй загадчык кафедры Беларускай дзяржаýнай акадэміі музыкі, прафесар, кандыдат мастацтвазнаýства Мікалай Волкаý — дзівосны чалавек і высокі прафесіянал, якога на нашых фестывалях ведаюць, найперш як кіраýніка "Інтрады". Але галоýнае — ён стварыý уласную школу выканання і рыхтуе столькі класных спецыялістаý, што без яго спынілася б праца многіх музычных калектываý.

Акрамя таго, мы ýшануем на гэтым фестывалі Ансамбль салістаý на драýляных духавых інструментах, якому споýнілася 15 гадоý. У складзе калектыву — такія адметныя творчыя асобы, як прафесар, дэкан аркестравага факультэта нашай Акадэміі музыкі Уладзімір Будкевіч: ён ужо сам па сабе — суцэльны кірунак у мастацтве, за яго плячыма — уся нацыянальная школа ігры на фагоце. Вы толькі паслухалі б, як у яго гучыць інструмент: ніякай звыклай "гугнявасці", а віртуознасць — бы ý скрыпкі ці кларнета. Дарэчы, на кларнеце іграе дацэнт Іван Брычыкаý — выдатны музыкант і, што немалаважна, надзвычай добразычлівы чалавек, які на гэтай якасці пабудаваý сваю методыку выкладання. Таму нядзіýна, што побач з імі ý калектыве — іх выхаванцы, лепшыя маладыя музыканты, лаýрэаты шматлікіх конкурсаý. Кіруе Ансамблем салістаý прафесар, доктар мастацтвазнаýства Барыс Нічкоý. І гэта не выпадкова. Шмат гадоý ён па крупінках збіраý архіýныя сведчанні пра бытаванне драýляных духавых на Беларусі, яго манаграфія і шматлікія артыкулы на гэтую тэму сталі незаменнай асновай для далейшай працы ý гэтай галіне. А як ён зрушыý наперад сучасную выканальніцкую школу! У яго класе ледзь не ýсе — лаýрэаты, дый рыхтуе ён, заýважу, не толькі габаістаý.

Слухаю Міхаіла Якаýлевіча і думаю: як усё ж грунтоýна і мэтанакіравана ýплецены рознакаляровыя стужкі ý фестывальнае суквецце. Здавалася б, што можа быць агульнага паміж старадаýняй пушчай і няýлоýнай музычнай матэрыяй, захаванне-"кансерваванне" якой у нотах ці нават запісах непараýнальна збядняе яе сутнасць? Хіба "архетып палявання", які даýно ýжо прасачыла ý беларускіх операх знаная музыказнаýца Радаслава Аладава. Але паралелей куды больш. Агульным аказваецца, па-першае, гісторыя Беларусі, што аднолькава адбіваецца на прыродных і музычных з’явах. Па-другое, законы прыгажосці: сфарміраваныя ý прыродным наваколлі, а праз яго — у этнасе. Яны становяцца найбольш глыбіннымі сродкамі фарміравання нацыянальнага мыслення і, адпаведна, эстэтыкі. Па-трэцяе, цыклічнасць: поры года адпавядаюць не толькі колу чалавечага жыцця, але і гэткай жа "змене сезонаý" у развіцці мастацкіх з’яý. Нарэшце, стаýленне да з’яý прыроды абсалютна дакладна малюе этапы эвалюцыі нашай свядомасці і псіхалогіі. Абагаýленне і пошук "дыялога" — у часы паганства, абрадавыя дзеі якога захаваліся ý беларусаý лепей, чым у многіх іншых народаý. Гармонія як існаванне на роýных — у эпоху Асветніцтва. Прырода як сябра, што павінен спачуваць і даваць сілы, — у часы рамантызму. Нарэшце, сумна вядомыя формулы, кшталту: "Узяць у прыроды яе багацці", "Павярнуць рэкі назад" і іншыя, — у ХХ стагоддзі. А побач — музыка, якая пры любых знешніх абставінах захоýвае сваё асноýнае прыродна-прыроджанае прызначэнне

— размаýляць на мове найтанчэйшых эмоцый і пачуццяý. Працягваючы ý думках паралелі з вясновым аднаýленнем прыроды, пытаюся пра "маладыя сілы", што сёлета пасля студэнцкай лавы атрымалі размеркаванне ý аркестр.

— Мы адбіраем, — распавядае М.Фінберг, — самых прафесійных. Бо таго патрабуе ýзровень нашага калектыву і яго ганаровыя тытулы: Нацыянальны, Заслужаны калектыý, лаýрэат мноства конкурсаý, уладальнік высокіх прэмій. Звяртаем увагу на тых, у каго ёсць творчы патэнцыял, імкненне да пастаяннага прафесійнага росту, а не на тых, хто, нягледзячы на вышэйшую музычную адукацыю, ужо на другім-трэцім курсах вычарпаý свае магчымасці. Адрозніць бывае няпроста. Да таго ж, моладзь прыходзіць да нас яшчэ пад час вучобы, задоýга да размеркавання, таму ёсць магчымасць назіраць, як хто рухаецца далей. Сёлета да нас размеркаваны двое скрыпачоý: Аляксандр Іваноý, які займаецца ý Рэгіны Крывель, і Кацярына Малько — выхаванка загадчыцы кафедры скрыпкі Таццяны Бодневай. А яшчэ трое альтыстаý: Дзмітрый Гірны — выпускнік дацэнта Уладзіміра Рылаткі (Усё так: першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь па сумяшчальніцтве паспяхова займаецца выкладчыцкай дзейнасцю — Н.Б.), Ганна Котава — студэнтка Іны Ганчаронак, і Вольга Сярогіна, якую падрыхтавала самая, бадай, знакамітая альтыстка краіны Лючыя Ластаýка. Памочнікам канцэртмайстра стала студэнтка 4-га курса Алена Драко (клас дацэнта Віктара Чарныша), на якую мы ýскладаем вялікія надзеі.

— Наколькі плённай атрымліваецца такая "падвойная" падрыхтоýка — у навучальнай установе і працоýным калектыве?

— Навучальны працэс больш накіраваны на сольнае выканальніцтва. Хаця ý Акадэміі музыкі прадугледжаны і клас камернага ансамбля, і ігра ý аркестры, кожны выканальніцкі калектыý, пагадзіцеся, мае сваю спецыфіку — і рэпертуарную, і агульнамастацкую. Таму можна толькі вітаць, калі малады музыкант і прафесійны калектыý знаходзяць адно аднаго яшчэ на падрыхтоýчым этапе. Звярніце ýвагу: амаль уся наша струнная група ýкамплектавана зараз музыкантамі беларускай нацыянальнай выканальніцкай школы.

— І гэта дае добры вынік! Сведчаннем — тыя ж канцэрты фестывалю "Шлягеры на ýсе часы", што па суботах могуць бачыць усе, хто ýключыць тэлевізар. У першы вечар "Джаза і класікі" вы ледзь не спаборніцтва прапанавалі: з аднаго боку — славуты Біг-бэнд, з другога — калейдаскоп камерных калектываý. Усе ýразілі, здзівілі. А больш за ýсіх — камерны аркестр пад кіраýніцтвам заслужанага артыста Беларусі Валерыя Сарокі і асабліва — струнны квартэт. Супер!

— Вы ýсё пра першы такі фестываль, а мы ýжо пачалі рыхтавацца да другога, што будзе праз год. Прыступілі да рэпетыцый канцэрта памяці паэта Адама Русака, сярод "шлягераý" якога — "Бывайце здаровы!" з музыкай Ісака Любана. Да 85-годдзя нашай кінастудыі "Беларусьфільм" упершыню здзейснім праект "Музыка беларускага кіно". Сярод бліжэйшых падзей — фестываль у Міры, дзе ýпершыню канцэрт камернага аркестра пройдзе ý касцёле.

Цяперашні "Мірскі замак" павінен атрымацца папраýдзе камерным. Мы адыдзем ад вялікіх маштабаý, якія толькі перашкаджалі, засяродзім увагу на навуковай канферэнцыі, на камернай музыцы. А ýвечары, ужо ý Карэлічах, дадзім канцэрт эстраднай песні, каб людзі пазабавіліся і адпачылі. Два адказныя выступленні ý нас на "Славянскім базары ý Віцебску". Гэта, як заýсёды, Міжнародны конкурс маладых выканаýцаý, а таксама канцэрт, прысвечаны Саюзнай дзяржаве, дзе мы выступім з лепшымі выканаýцамі і прадэманструем, што расіяне і беларусы — сапраýды два блізкія народы, чыё мастацтва прасякнута блізкімі інтанацыямі. 20 ліпеня — ужо традыцыйны фестываль у Іванаве, ахінуты імем і творчасцю нашага кампазітара і мастака ХІХ стагоддзя Напалеона Орды. 2 верасня — Свята камернай і духоýнай музыкі ý Тураве. Падкрэслю, што для ýсіх нашых музыкантаý вельмі важна працаваць менавіта над беларускай музыкай, а гэта, на жаль, бывае не ýласціва іншым творчым калектывам. Таму я хацеý бы выказаць словы шчырай удзячнасці ýсім, хто не толькі на словах, але і на справе падтрымлівае ідэі захавання і развіцця нацыянальнай культурнай спадчыны.

Бо праз музыку, праз гонар за нацыянальныя здабыткі даýніны і сучаснасці выхоýваецца, у рэшце рэшт, любоý да сваёй краіны.

Гутарыла Надзея БУНЦЭВІЧ


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта