Вясна Белавежскай пушчы

Дзмiтрый Альфер, Алена Даýжанок, Марыя Жылiнская, газета "Звязда", 25.04.2008

Нацыянальны парк пачынае падрыхтоýку да святкавання 600-годдзя

Размова з генеральным дырэктарам Дзяржаýнай прыродаахоýнай установы "Нацыянальны парк "Белавежская пушча" Мiкалаем Мiкалаевiчам Бамбiзам

- У час падрыхтоýкi да юбiлею на тэрыторыi Нацыянальнага парку будуць узведзены новыя аб’екты. Якiя з iх вы вызначыце як найбольш адметныя i важныя?

- Адзiн з галоýных новых аб’ектаý, на будаýнiцтве якога засяродзiм вялiкую ýвагу, будзе экалагiчна-асветны цэнтр. Мы пачалi яго праектаваць, ужо склалi заданне. У маi павiнны пачацца работы. Гэта будзе комплекс, у склад якога ýвойдуць музей, бiблiятэка, актавая зала, офiс для адмiнiстрацыi. Будуць ужытыя, па прыкладзе замежным, самыя сучасныя тэхналогii. Каб чалавек адчынiý яго дзверы, увайшоý... i выйшаý адтуль з такiм адчуваннем, што пабываý у лесе. Мы павiнны дабiцца, каб чалавек часам хацеý пайсцi не ý лес, а ý музей.

Ёсць пастанова Савета Мiнiстраý i распараджэнне Прэзiдэнта наконт падрыхтоýкi да святкавання 600-годдзя пушчы. Распрацавана праграма, вызначаны арганiзацыi, якiя адказныя за правядзенне мерапрыемстваý.

- Цi будуць папаýняцца экспазiцыi для музея?

- Так, яны папаýняюцца i цяпер, бо з кожным годам з’яýляюцца новыя. Летась, напрыклад, калi праводзiлiся раскопкi, знайшлi стаянку старажытных людзей, якая была на тэрыторыi Белавежскай пушчы дзесяць тысяч гадоý таму. Археолагi знайшлi наканечнiк стралы ý форме сэрца. Я яго бачыý - насамрэч, такiм сапраýдным сардэчкам зроблены, амаль так, як цяпер уяýляем. Таму абавязкова ý музеi мы зробiм раздзел археалогii.

- Якая сёння самая галоýная задача па развiццi iнфраструктуры Белавежскай пушчы?

- Будаýнiцтва новых гасцiнiц, пунктаý харчавання, распрацоýка новых турыстычных маршрутаý, аднаýленне дарог. На тэрыторыi пушчы дзейнiчае спрошчаны пераход праз мяжу, паток заходнiх турыстаý з кожным годам толькi павялiчваецца. Дарогi нашы не для таго, каб па iх машыны ездзiлi, у нас запаведны рэжым, мы ствараем iх, каб наведвальнiкi, па жаданнi, маглi ездзiць на веласiпедах цi, напрыклад, лыжаролерах. Гэта будзе магчыма ý самым хуткiм часе. Праграма па аднаýленнi дарог у Белавежскай пушчы будзе завершана. Дарэчы, апошнiм разам гэтым пытаннем займалiся яшчэ пры цары, у далёкiм 1914 годзе.

- Як распрацоýваюцца новыя турыстычныя маршруты?

- З улiкам асаблiвасцяý гiстарычных месцаý на тэрыторыi, правядзення даследчых работ. Вярнуся да тэмы раскопак - будзе адкрыты i археалагiчны маршрут, каб людзi пабачылi, дзе жылi iх далёкiя прашчуры i чаму яны выбiралi месцам для паселiшча Белавежскую пушчу.

- А чаму, сапраýды цiкава?

- Жылi яны тут таму, што спрадвеку пушча была багата на птушак i звяроý, давала людзям ежу, прытулак i абарону ад стыхii.

- Белавежская пушча - прывабнае месца для адпачынку. Для развiцця гэтага накiрунку ýжо зроблена шмат, што яшчэ ý планах?

- Павiнна развiвацца сiстэма гасцiнiц i турыстычных паслуг не толькi ý самой Белавежскай пушчы, але i ý навакольных раёнах - Камянюкi, Пружаны... У iх радыусе будзе зроблена адпаведная зона, мы будзем ствараць яе па ýласнай методыцы, якая зараз адпрацоýваецца.

- Як вы ýзаемадзейнiчаеце з польскiм бокам, на тэрыторыю якога таксама прасцiраецца пушча?

- У нас няма канкурэнцыi, кожны мае ýласныя турыстычныя тэхналогii. На сёння вядзецца ýзаемаабмен памiж бакамi. Мы робiм усё, але, напрыклад, толькi год таму на польскiм боку з’явiлiся паказальныя знакi аб тым, што можна ажыццявiць пераход на беларускую тэрыторыю пушчы. Дагэтуль людзi, якiя прыязджалi ý Польшчу ý Белавежскую пушчу, нават маглi i не ведаць, што яна прасцiраецца на дзве краiны.

- Умовы працы ý Нацыянальным парку здавальняючыя. Кажуць, яны нават прыцягваюць спецыялiстаý i з iншых абласцей?

- Калi, напрыклад, Мiнская вобласць знаходзiцца пасярэдзiне краiны, то яе магчымасцi выбару спецыялiстаý прасцiраюцца на 360 градусаý - уявiце круг, у сярэдзiне якога знаходзiцца Мiншчына. Мы можам шукаць спецыялiстаý, якiя жывуць толькi ý межах "паловы круга" - у 180 градусаý, з усходнiх абласцей. Зараз у Нацыянальным парку працуюць 1430 чалавек. Усе атрымлiваюць даволi высокую заработную плату, сярэднi заробак у нас складае 700 тысяч рублёý. Гэта, я лiчу, нармальна.

- Дзе вы шукаеце "вузкiх" спецыялiстаý для зверагаспарадкi, такiх як егеры, напрыклад? У Беларусi iх калi i рыхтуюць, то для патрэб такога волата, як Белавежская пушча, прафесiяналiзм трэба адшлiфоýваць гадамi...

- Уменнi гэтыя перадаюцца з пакалення ý пакаленне. Увогуле, выпадковыя людзi надоýга ý нас не затрымлiваюцца. Трэба любiць лес, прыроду, усё жывое навокал. Прозвiшчы мясцовых людзей, якiя працуюць у нас цяпер, напрыклад, Седун, прыгадваюцца яшчэ ý царскiх указах. Гэта былi родзiчы сённяшнiх нашых работнiкаý. Я ýпэýнены, майстэрства егера, паляýнiчага, чалавека, якi даследуе звычкi i жыццё дзiкiх звяроý, перадаецца амаль на генетычным узроýнi i становiцца сямейным заняткам. Таму большасць такiх спецыялiстаý - мясцовыя жыхары, якiя ýсё жыццё аддалi пушчы, як i iх бацькi таксама.

- З вышынi вашага вопыту, назiранняý, скажыце, калi ласка, на якой ступенi свайго развiцця знаходзiцца Нацыянальны парк зараз? У якiм стане яго багаццi?

- У любой краiне запаведныя, прыродаахоýныя зоны знаходзяцца пад юрысдыкцыяй i абаронай дзяржавы. У параýнаннi з рэспублiкамi былога Савецкага Саюза, я не буду крывiць душой, Беларусь утрымлiвае Белавежскую пушчу на самым высокiм узроýнi, i гэта прызнаюць усе. Матэрыяльна-тэхнiчная яе база, фiнансаванне навуковых даследаванняý, распрацоýка ýсiх галiновых праграм вядзецца выключна "на выдатна".

У наступным годзе, увосень, у той час, калi па ýсiх старажытных традыцыях было прынята весялiцца i радавацца, бо ýсе традыцыйныя вясенне-летнiя клопаты скончылiся, не толькi нашая краiна, але i ýся зацiкаýленая сусветная грамадскасць будзе адзначаць вельмi прыемную дату. І, што незвычайна, звязана яна фактычна з усiмi сферамi жыцця нашай, ды i не толькi, краiны. З яе гiсторыяй i экалогiяй, культурай, мастацтвам i навукай, яе эканомiкай, гаспадарчым ладам i турызмам, якi ý апошнiя часы ýсё больш i больш развiваецца. Налета Нацыянальны парк "Белавежская пушча" адзначыць шасцiсотгоддзе з часу ýвядзення першых элементаý запаведнасцi (альбо аховы). Упершыню азначэнне "Белавежская пушча" з’яýляецца ý лiтоýскiх i польскiх граматах у 1409 годзе.

Як ацанiць, шмат гэта цi не вельмi? Насамрэч, нямала. Разам з Беларуссю праз стагоддзi пушча пранесла розныя перыяды станаýлення i развiцця. Аднак заýсёды яна заставалася месцам асаблiвым, незвычайным. Хто б нi гаспадарыý у ёй, разумеý, што зямля гэтая - запаветная i векапомная. I вельмi прыемна, што велiч i слава пушчы, найпрыгажэйшай мясцiны нашай краiны, сёння ýзнята на самую высокую ступень. У 1992 годзе ýчастак высокаýзроставага лесу Нацыянальнага парку быý уключаны ý спiс Сусветнай Спадчыны Чалавецтва. У 1993-м Белавежскай пушчы быý дадзены мiжнародны статус бiясфернага запаведнiка, праз чатыры гады Савет Еýропы ýзнагародзiý Нацыянальны парк Еýрапейскiм дыпломам - яго прызналi эталонам прыродаахоýных устаноý. Летась Нацыянальны парк наведала 196 тысяч чалавек, прычым кожны дзесяты з iх з’яýляýся грамадзянiнам замежнай дзяржавы. Вандруючы, турысты знаходзяць для сябе адметнае - малодшыя школьнiкi, вядома ж, хочуць паглядзець на зубра, людзей сталага ýзросту прыцягвае паветра, подых якога больш не адчуеш больш нiдзе. Цiкаýныя да жывога, да прыроды маюць рэдкую магчымасць пабачыць унiкальныя экзэмпляры раслiн, iм прадастаýлена магчымасць сустрэць у натуральным асяроддзi рэдкiх жывёл.

Сучасныя ýмовы патрабуюць ад Нацыянальнага парку вырашэння адразу ж некалькiх задач. Галоýная з iх - захаваць i памножыць уласнае нацыянальнае багацце. Аднак час на месцы не стаiць, пушча заýсёды лiчылася турыстычнай зонай, месцам для правядзення навуковых даследаванняý, тэрыторыяй для вывучэння гiсторыi, а з легендаý i паданняý пра яе можна скласцi не адзiн фальклорны стос.

Цяпер яна рыхтуецца да юбiлею, i святкаванне 600-годдзя, так супала, прыйшлося якраз на чарговы этап яе развiцця - ужо вызначаны новыя планы i напрамкi, па якiх Нацыянальны парк будзе крочыць у будучыню. Два гады запар, у 2006-м i 2007-м, ён справядлiва атрымлiваý залаты медаль конкурсу "Брэнд года", у намiнацыi "Спадчына". I каб даведацца, што менавiта вызначае любоý i цiкавасць людзей да пушчы, чым яна вабiць i што можа прапанаваць замежным турыстам i закаханым у прыроду роднага краю людзям, што цiкавага могуць знайсцi для сябе навукоýцы, вандроýнiкi, дзецi i дарослыя, карэспандэнты "Звязды" накiравалiся ý Белавежскую пушчу. Як аказалася, уяýленнi нашы пра гэтыя мясцiны былi далёка не поýнымi - каб больш-менш поýна пазнаёмiцца з яе славутасцямi, выдатнымі мясцiнамi, неабходна правесцi тут не адзiн дзень, а каб удосталь нацешыцца асалодай яе прыгажосцi, трэба пражыць у пушчы ýсё жыццё.

"Пушча - загадка, разгадка хаваецца ý лесе"

У новым асобным памяшканнi экалагiчна-асветнага цэнтра, якi будзе пабудаваны, размесцiцца, як адзначыý Мiкалай Бамбiза, i музей, якi будзе адпавядаць сусветным стандартам - там з’явяцца манiторы, на якiх можна будзе паглядзець вучэбныя фiльмы, даведацца пра раслiны, жывёл, пабачыць стужку-расказ пра тое, чым жыве пушча сёння. У такiх iнфармацыйных электронных скрынях будуць знаходзiцца навушнiкi-перакладчыкi - каб замежныя наведвальнiкi пачулi iнфармацыю на сваёй роднай мове. Таксама плануюць, што з’явiцца i музей пад адкрытым небам, якi наглядна зможа расказаць пра ýсе часы жыцця чалавека ý пушчы. Часы старажытныя, з прыкладамi коп’яý i стрэлаý, i перыяду, калi людзi жылi ý курных хатах (iх ужо практычна не захавалася ý музеях краiны), i да сучаснасцi. Сваё пачэснае месца атрымае i наканечнiк стралы ý форме сэрца, знойдзены на леташнiх раскопках.

Экспазiцыi дзеючага музея прыроды перамесцяцца ý музей у будучым экацэнтры. Яны ýтрымлiваюць усё, чым багаты жывёльны i раслiнны свет пушчы. У музеi прадстаýлены калекцыi грыбоý, такiя, што зайздросцяць усе мiколагi краiны, унiкальныя калекцыi насякомых таксама з’яýляюцца вельмi цiкавымi. Ну i, вядома ж, прадстаýлены ýвесь свет фаýны i флоры пушчы. I не толькi - музей можа ганарыцца ýласнай калекцыяй фотаздымкаý паляванняý расiйскiх iмператараý, яны даюць нам уяýленне, як на самай справе выконваýся паляýнiчы рытуал, якi называецца штрэка, - урачыстае мерапрыемства, пры якiм кожны трафей абкладваýся вянком з дубовых лiстоý, для кожнай з жывёл быý створаны ýласны гiмн, а потым адбывалася дэманстрацыя ýсiх паляýнiчых здабыткаý. "Да царскага палявання ý пушчы былi заýсёды дваякiя адносiны. Кажуць, што вельмi шмат аленяý, казуль было пабiта за iх час. Аднак менавiта i дзякуючы паляванню пушча, хоць i высякалi яе актыýна стагоддзi таму, захавалася, таму што рускiя i польскiя каралi ýсё ж такi бераглi яе для сябе першапачаткова", - мяркуе дырэктар музея прыроды Людмiла Грачанiк.

Увогуле багаццi пушчы вабiлi да сябе аматараý хуткiх грошай - ужо з ХVI стагоддзя тут пачалiся актыýныя высечкi лесу. У складзе Расiйскай iмперыi, пры Кацярыне II, Паýлу I шмат зямель было раздадзена, а праз гады яшчэ i замежныя лесапрамысловiкi далучылiся да высечкi лясоý. У Першую сусветную вайну з пушчы вывезлi каля чатырох з паловай мiльёнаý кубаметраý драýнiны. Для гэтага праклалi 300 кiламетраý вузкакалейкi. Нават захавалася да сённяшняга часу паляна, куды звозiлi драýнiну. Кара, якая ý вялiкай колькасцi асыпалася з дрэý, выдзелiла тады столькi рэчыва, што да сёння на гэтай паляне нiчога не расце. Але з iншага боку, у перыяд Вялiкай Айчыннай фашысты не чапалi яе, а наадварот - паставiлi вакол вайсковую заслону i не дазвалялi нiкому нi прайсцi, нi праехаць. Таму што хацелi ператварыць тэрыторыю ý месца для адпачынку высокапастаýленых нямецкiх чыноý. Кажуць, што сам Герынг, якi па запрашэннi польскага боку паляваý у 1939 годзе ý пушчы, звярнуý увагу на багацце белавежскiх лясоý, тым больш, што яго бацька быý галоýным лесаводам Германii. I вырашыý не знiшчаць дрэвы. Аднак не трэба думаць, што да навакольных людзей фашысты ставiлiся з такой жа беражлiвасцю. Хоць не было на тэрыторыi пушчы баявых дзеянняý, аднак у яе нетрах у 1990-х гадах знайшлi астанкi людзей - загубленых сялян, якiя жылi ý час вайны ý блiжэйшых вёсках. Гiсторыкi пачалi даследаванне, i быý знойдзены нават дзённiк нямецкага афiцэра, якi кiраваý расстрэлам. Мiж iншым, фашыст цынiчна пiсаý, што яго каты-салдаты трымалiся добра, нi ý кога не назiралася паслабленне страýнiка... Цяпер у глыбiнi лесу стаiць помнiк жыхарам, на якiм высечаны iх прозвiшчы. "Падаючыя крыжы" - такая яго назва, нагадвае адначасова i гiганцкую свастыку, i праваслаýны крыж - у памяць аб жорсткасцi i смутку аб загiнулых.

Гiсторыя пушчы тоiць у сабе яшчэ шмат загадак, i каб разгадаць iх, яшчэ патрэбен час. Ёсць i навуковыя - напрыклад, гiстарычныя архiвы яе яшчэ не сiстэматызаваныя, але ёсць i тыя, аб якiх яшчэ будзе разважаць не адно пакаленне. Не толькi спецыялiстаý. Напрыклад, у глыбiнi яе захаваýся на каменi след нагi... Багародзiцы. Вернiкi кажуць, што Божая мацi iшла па свеце, i на месцы, дзе зараз Белавежская пушча шумiць, ёй у абутак парушынка трапiла. Яна спынiлася, каб зняць яго, i з гэтага часу на каменi след застаýся - абутай i босай нагi. Да яго прыходзяць малiцца, збiраюць ваду з гэтага месца, каб абмыць ёю твар.

Як месца з доýгай, яшчэ да канца не разгаданай таямнiцай, захоýвае лес яшчэ адзiн старажытны артэфакт - камень з паглыбленнем накшталт чашы, куды нашыя продкi прыносiлi дары паганскiм багам. Недалёка стаiць i дуб са скразным дуплом, якiм раней... лячылi людзей. Было такое павер’е - хвораму трэба было наноý нарадзiцца, i гэта лiчылася магчымым, калi ён праходзiý скрозь ствол дрэва. Хто прыносiý ахвяры, якое племя? Цi лячыла гэтае дрэва? У гэтым яшчэ трэба разабрацца. Дарэчы, турысты, якiх вабiць чароýнасць даýнiны, таксама могуць паспрабаваць знайсцi адказ на гэтыя пытаннi.

"Асобныя навуковыя звесткi аб раслiнным i жывёльным свеце Белавежскай пушчы вядомыя яшчэ з ХVI-ХVII стагоддзяý. Захавалiся асобныя запiсы паслоý, якiя наведвалi яе. Зрэдку тагачасныя натуралiсты вычэрчвалi карты, адзначалi, якiя вiды раслiн ёсць. Да рэвалюцыi планавых даследаванняý не iснавала, увагу вучоных прыцягвалi асобныя падзеi, напрыклад, такiя, як нашэсце шкоднага шаýкапрада-манашанкi, колькасць i ýмовы iснавання зуброý i iншых жывёл, наяýнасць высокаýзроставых дрэý i т.п. Тады пачыналiся распрацоýкi - як змагацца з гэтай з’явай, як утрымлiваць пушчу, як абыходзiцца з зубрам. Больш планава даследаваннi разгарнулiся, калi пушча перайшла да палякаý, ды i ý свеце навука тады ýжо развiвалася на больш высокiм узроýнi. У 1939 годзе, калi тэрыторыя пушчы далучылася да БССР, быý створаны навуковы аддзел, з пачатку 1944 года ён аднавiý сваю дзейнасць. Сёлета спаýняецца ýжо паýстагоддзя з таго часу, як быý выдадзены першы зборнiк "Белавежская пушча", - кажа вядучы навуковы супрацоýнiк, кандыдат бiялагiчных навук Ганна Дзянгубенка.

I па сёння момант распрацоýкi, навуковыя даследаваннi, сумесна i з Акадэмiяй навук, i са студэнтамi-гiсторыкамi, i ýласным штатам навукоýцаý, працягваецца. Тое, што ý пушчы яшчэ шмат чаго не даследавана - перакананы ýсе.

"Безлiч у пушчах i звера, i птушкi Пушча сваёю красой захапляе"

Не ýсе ведаюць, але менавiта дзякуючы намаганням, iнiцыятыве Мiкалая Бамбiзы, у 2006 годзе да Белавежскай пушчы былi далучаны землi Камянецкага, Пружанскага, Свiслацкага раёнаý. Частка iх лясных масiваý такiм чынам набыла статус Нацыянальнага парку, i агульная яго плошча павялiчылася на вельмi добры кавалак. Бо пушча, якая б вялiкая яна нi была, на геаграфiчнай карце толькi кропка сярод прамысловых мегаполiсаý. I таму ýсё роýна адчувае ýздзеянне цывiлiзацыi. Далучаныя землi, якiя з цягам часу ператворацца ý густыя лясы, будуць ахоýваюць асноýную, галоýную частку пушчы ад магчымых наступстваý чалавечай дзейнасцi, быць бар’ерам для гэтых запаведных месцаý. Зараз агульная плошча пушчы складае 163 505 гектараý, а працягласць яе з поýначы на поýдзень больш за 60 кiламетраý, з захаду на ýсход - ад дзесяцi да пяцiдзесяцi.

У Белавежскай пушчы жыве адно з самых маленькiх сысуноý у свеце - буразубка малая, яна важыць каля 4 грамаý. Пушчу насяляе, вядома ж, i зубр - самая вялiкая жывёлiна Еýропы на сушы i адно з самых вялiкiх у свеце стварэнняý прыроды. У 1939 годзе налiчвалася 52 зубры ý заапарках, а на волi - нiводнага. Удалося тады сабраць дзесьцi пяць галоý i перасялiць iх у пушчу. Прадзед беларускiх зуброý, чучала якога стаiць на ýваходзе ý музей, - Пугенал, адзiн з першых, якога прывезлi сюды. Яго родзiчамi былi зубры каýказскай лiнii, i ýвогуле, усе белавежскiя зубры цяпер - памiж сабой сваякi. У "Песнi пра зубра" сцвярджаецца, што памiж рагамi старажытнага зубра маглi ýсесцiся тры чалавекi, аднак вучоныя лiчаць, што ýсё ж такi гэта быý тур. Цi людзi былi не такiя вялiкiя, як цяпер. Спрэчка, дарэчы, не сцiхае па сёння. Цяпер у Белавежскай пушчы жыве дастатковая колькасць легендарных жывёл. Iх можна сустрэць i на пешых маршрутах для турыстаý у глыб пушчы. Зубр жыве нават... на дрэве. Ёсць на адным з дрэý у лесе нараст, якi зрабiла прырода. Каля самай дарогi расце яно, i яшчэ здалёк бачнае, - сапраýды, нiбыта маленькi зубр абляпiý ствол. Раней, у 1860 годзе, па загаду Аляксандра II у пушчы быý пастаýлены помнiк зубру, пасля аднаго з удачных паляванняý 6-7 кастрычнiка. На яго былi запрошаны аýстрыйскiя i прускiя прынцы. У гонар заканчэння царскай забавы быý адлiты зубр у натуральную велiчыню, i паставiлi яго на гранiтны пастамент. Цяпер гэты помнiк знаходзiцца ý Польшчы, але вось пастамента з шыльдай, якая тлумачыць паходжанне зубра, на жаль, не захавалася

Белавежская пушча па колькасцi вiдаý жывёльнага i раслiннага свету прызнана адным з найбагацейшых месцаý на планеце, тут з’яýляецца ýсё больш новых прадстаýнiкоý флоры i фаýны. Напрыклад, была заýважана самая што нi на ёсць сапраýдная архiдэя, кветка якой мела пах ванiлi. Расце i плюшч, якi ý нашай краiне сустракаецца (i тое кропкава) толькi ý раёне Мар’iнай Горкi. У пушчы пачалi гнездавацца знiкаючыя вiды птушак - арлан-белахвост i белая чапля. Птушкi пасялiлiся ý пушчы дзякуючы ý тым лiку i стварэнню тут штучных азёраý. Яны ýзводзiлiся з 1960-х гадоý. Запаведна-паляýнiчая гаспадарка, якая працавала тады ý пушчы, мела патрэбу ý развядзеннi дзiкiх вадаплаýных птушак. Для гэтай мэты i пачалi праводзiць мелiярацыю, стварылi вадасховiшчы. Яны станоýча паýплывалi на павелiчэнне разнастайнасцi арнiтафаýны. Напрыклад, арлан-белахвост, якi харчуецца рыбай з вадаёмаý, можа жыць толькi ý месцах, дзе не адчуваецца прамысловага ýздзеяння чалавека на навакольнае асяроддзе. Хiмiкаты i адходы, iншыя забруджвальнiкi трапляюць у ваду, адтуль у арганiзм рыбы. У страýнiк арлана, якi спажывае рыбу, i могуць трапiць шкодныя рэчывы, якiя потым назапашваюцца ý арганiзме птушкi. Зразумела, нiчога добрага яны ёй не прыносяць. Таму арлан-белахвост можа жыць толькi ý экалагiчна чыстых мясцiнах. Азёраý у пушчы некалькi дзесяткаý, на некаторых абсталяваны пляжы для адпачываючых.

Адно з самых старых дрэý у пушчы - дуб, якому каля 600 гадоý. Да яго любяць хадзiць людзi. Цяпер велiкан ужо рэдка прыносiць жалуды. Але, як сцвярджае па данне, той, хто яго знойдзе, i пасадзiць у зямлю, можа загадваць любое жаданне - яно абавязкова збудзецца. Яго вышыня - 28 метраý, дыяметр - два (каб яго абхапiць, патрэбна пяць чалавек). Яго драýнiны хапiла б, каб пабудаваць невялiкi дом. Аднак, безумоýна, знiшчаць такое дрэва i ý галаву нiкому не прыйдзе. Хоць былi спробы - на яго кары выразна вiдаць след ад цыркулярнай пiлы. Яго пакiнулi англiйскiя лесарубы з фiрмы "Century European Corporation", цi, як называлi яе мясцовыя жыхары, "Цэнтурыя". Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны, згода з Рыжскiм пагадненнем, частка пушчы перайшла да палякаý. Яны i аддалi вялiкую частку яе плошчы пад канцэсiю лесапрамыслоýцаý-"цэнтурыянцаý". Аднак нават iх магутным пiлам не пакарыýся асiлак. Яны не здолелi звалiць яго, толькi паспрабавалi падпiлаваць. Некалькi гадоý таму ýраган зламаý тры галiны дуба - з iх атрымалася амаль дзве машыны дроý. Увогуле, дуб у пушчы - адно са знакавых дрэý. Ёсць яшчэ адзiн, таксама знакамiты - удзельнiк першых кiнафiльмаý пра Белавежскую пушчу. У сярэдзiне яго прырода зрабiла адтулiну, у якую майстры ýладкавалi статую дзядулi-лесавiчка. Кажуць, дзядуля вельмi мудры, ён ведае мову птушак i звяроý, а асаблiва любiць ён дапамагаць закаханым. Калi падысцi i цiхенька расказаць яму пра каханага чалавек, то ýжо не разлучышся з iм нiколi.

Яшчэ адно векапомнае дрэва - сасна, вышынёй у 30 метраý, i ýзростам больш за 350 гадоý. Не так даýно вучоныя праводзiлi даследаванне i высветлiлi, што ý насеннi "маладых" хвойных дрэý на 30 працэнтаý карыснага геннага матэрыялу менш, чым у "старых" елак i соснаý. Сярэднi ýзрост дрэý пушчы - 100 гадоý. Сярод дрэý, характэрных для гэтых мясцiн, расце яшчэ ясень, лiпа, асiна, бяроза, граб, вяз. Дарэчы, апошнi жыве толькi на вельмi ýрадлiвых глебах. Нават з’явiлася здагадка, што назва "Брэст" пайшла не ад слова "бяроста", як меркавалi раней, а ад азначэння "бераст" (па-сучаснаму - вяз). У пушчы можна сустрэць i рэдкiя дрэвы - у прыватнасцi, пiхта белая, алешына, якая расце адным ствалом, а не як мы прывыклi бачыць, парасняком.

"Пушча нiколi не надакучыць, то ельнiк, то вясёлы бярэзнiк, магутныя дубы стаяць... Такая пастаянная мазаiчнасць характэрна для натуральных лясоý, якiя растуць у адпаведнасцi з экалагiчнымi патрэбамi кожнай драýлянай пароды", - тлумачыць Ганна Дзянгубенка.

На жаль, уздзеянне навакольнага асяроддзя ýплывае на стан лясоý. I не толькi ý Белавежскай пушчы, такая з’ява назiраецца ва ýсiм свеце. Нацыянальны парк выконвае i ролю "вартаýнiка" Еýропы на шляху тэхналагiчна забруджанага паветра. Таму актуальна пытанне захавання ляснога багацця, адна з галоýных задач работнiкаý - дапамагчы характэрным для пушчы раслiнам i дрэвам. Для гэтага запланавана спецыяльна вырошчваць добры пасадачны матэрыял для аднаýлення лясных дрэвастанаý, падтрымкi колькаснай i вiдавой разнастайнасцi.

"Пушча напоена, нетры яе i прылескi - месцы iгрышчаý"

У часы Савецкага Саюза пушчу наведвалi каля 200 тысяч турыстаý у год. У пачатку 1990-х гадоý паток знiзiýся да 15 тысяч чалавек. Цяпер цiкавасць людзей да гэтага месца адноýлена - толькi за чатыры сёлетнiх месяцы сюды завiтала ýжо 50 тысяч турыстаý. Кола гасцей, якiя б хацелi не толькi даведацца пра цуд Беларусi, але i на ýласныя вочы яго пабачыць, пашыраецца. I гэта заканамерна, бо турыстам з кожным годам прапануецца ýсё больш паслуг, пастаянна распрацоýваюцца ýсё новыя i новыя метады прыцягнення. Улiчваюць усе дробязi. Да шасцiсотгоддзя нават Iнтэрнэт-сайт www.npbp.brest.by хуткiм часам зменiць свой выгляд i склад.

- Цяпер сайт створаны на рускай мове. З-за гэтага за мяжой недастатковая колькасць людзей, якая можа прыехаць да нас, можа скарыстацца iнфармацыяй, размешчанай на яго электронных старонках. Таму з мэтай больш шырокага прыцягнення замежнай публiкi ýсiх узростаý, мы вырашылi змянiць сайт, i ýжо хутка ён будзе даступны i на англiйскай мове. Увогуле, уся iнфармацыя будзе дапоýнена, дабаýлена шмат новых матэрыялаý. Сайт будзе складацца з навiнаý, iнфармацыi аб Белавежскай пушчы, навуковых даследаваннях у ёй, актыýна будзе працаваць раздзел турызму. Увагу звернем i на старонку, прысвечаную беларускаму Дзеду Марозу... Зменiцца i знешнi выгляд - створым новы дызайн Iнтэрнэт-старонак, - распавядае вядучы спецыялiст па iнфармацыi Людмiла Куземка.

Дарэчы, пра Дзеда Мароза... Калi раней у пушчу прыязджалi для таго, каб захапiцца зубрамi, паблукаць па цудоýным лесе, паглядзець на музейныя экспанаты, i проста насыцiцца свежым паветрам, якога ý горадзе больш няма, то цяпер пушча стала вядомай яшчэ i як месца пражывання навагодняга цудадзея - Дзеда Мароза. Завiтаць у яго сядзiбу прыязджаюць не тое што палякi, украiнцы, немцы, i, вядома ж, беларусы, але i расiяне - а ý iх дзядуля гэты жыве нават у двух месцах, у Вялiкiм Усцюгу i маскоýскiх Кузьмiнках. Летась 75 тысяч чалавек пажадалі прыехаць у госцi да белавежскага Дзеда Мароза i яго ýнучкi Снягуркi. Прычым не толькi дзецi, але i дарослыя з нецярпеннем чакаюць, калi прыедуць сюды яшчэ раз - бо кожны год тут з’яýляецца ýсё больш новага i цiкавага.

I зразумела чаму. Ужо каля варот у сядзiбу вас сустрэнуць два драýляныя вартаýнiкi, зробленыя мастаком i рэзчыкам па дрэве Аляксандрам Масло - ён сваiмi рукамi аздобiý цi не ýсё гэтае месца. Вартаýнiкi, кажуць, прапускаюць толькi людзей з добрымi думкамi, бо злым i дрэнным асобам у Дзеда Мароза рабiць няма чаго. Захавальнiца сядзiбы Марыя Бядок расказвае паданнi i казкi чароýнай сядзiбы. Iх, аказваецца, столькi, што, здаецца, не хопiць i ýсяго дня, каб праслухаць.

"У мiнулым годзе ý сядзiбе пачалося перабудаванне. Памянялi iлюмiнацыю - толькi ý доме, дзе жыве Дзед Мароз, з’явiлася каля 40 тысяч агеньчыкаý. Пабудаваны на новым месцы Млын, якi перамолвае дрэнныя людскiя ýчынкi, ператварае iх у пыл i пясок, каб зла на зямлi стала менш. Калi дакрануцца да яго рукой i так пастаяць некалькi хвiлiн, жаданнi абавязкова спраýдзяцца. Аднавiлi палянку, на якой стаяць казачныя Дванаццаць месяцаý. У халодную, марозную пару года, на свята Масленiцы ý яе сярэдзiне раскладваецца вялiзнае вогнiшча, i каля яго могуць грэцца ýсе ахвотнiкi.

Iснуе старажытная гiсторыя, што навагодняя ёлка, самае высокае дрэва ý краiне, пасадзiý Дзед Мароз з адзiнага зярнятка. Ён палiваý i прыглядваý за ёй, калi раптам наляцеý злы вецер Сухавей i так моцна дзьмуý, што нават старыя дубы павалiлiся. Але ёлачка выстаяла, расце ý сядзiбе на радасць людзям, i цяпер кожны год каля яе весяляцца людзi. Калi паглядзець у вокны дома Снягуркi, можна ýбачыць у люстэрку на процiлеглым баку сваё адлюстраванне. Мужчыны пасля гэтага стануць больш мужнымi, а жанчыны - яшчэ прыгажэйшымi. Ёсць у нас i яшчэ адно люстэрка - менавiта тое, якое разбiла мачаха ý казцы пра Спячую прыгажуню. Яго аскепкi трапiлi ý Белавежскую пушчу, iмi абкладзены калодзеж Дзеда Мароза. Калi да яго наблiзiцца чалавек, якi не зрабiý нiводнага злога ýчынку за ýсё жыццё, чароýнае люстэрка зноý стане цэлым".

Шчыра кажучы, захапляльная прагулка па ýзгорках сядзiбы, дзе на кожным кроку цябе сустракаюць казачныя персанажы, героi, пра якiх мацi чытала гiсторыi ý дзяцiнстве, нават дарослых людзей пераконвае ý тым, што цуд iснуе, i што з Дзедам Марозам можна сустрэцца i цяпер. Хоць i прайшло свята Новага года, але ён усё роýна жыве ý сваiм доме, i чакае кожнага дарослага i дзiця, сустракае сваiх гасцей не ý зiмовай футры, а ý летнiм уборы. Вось толькi яго Снягурка паехала пагасцiць да бабулi Зiмы. Але вернецца з надыходам халадоý.

З пачаткам кожнага новага турыстычнага сезона традыцыйна Белавежская пушча прапануе сваiм гасцям усё больш паслуг. Хутка адчынiць свае дзверы новая гасцiнiца, якая будавалася з разлiкам на атрыманне статуса чатырохзоркавай. У ёй будзе бiльярдная зала i саýна, басейн, месцы для адпачынку, рэстаран. Аднак, акрамя яе, i цяпер кожны госць можа знайсцi сабе занятак для больш цiкавага адпачынку. Можна пайсцi на чатыры-шэсць гадзiн на рыбалку, працуе цудоýная спартыýная зала, саýна, тэнiсны корт. Аматары актыýнага баýлення часу могуць узяць на пракат веласiпед, а хутка - i ролiкавыя канькi, выбрацца на шматгадзiнны пешы маршрут у глыб пушчы, дзе ёсць усе шанцы ý жывой прыродзе сустрэць аленя, дзiка, зубра... Дзiкiх звяроý - зуброý, аленяý, тарпанаý - можна ýбачыць i ý вялiкiх вальерах. Iх можна таксама ýбачыць, калi ажыццявiць на вясёлым "цягнiчку" падарожжа па Нацыянальным парку.

Калi прагаладалiся - на выбар рэстаран цi некалькi кафэ. Дарэчы, у рэстаране Белавежскай пушчы нават знакамiтая галiвудская актрыса Джэйн Фонда i не менш вядомы медыямагнат Тэд Цёрнер з апетытам каштавалi стравы паляýнiчай кухнi. Бо гэта адно з нямногiх месцаý у краiне, дзе гатуюцца спрадвечна беларускiя стравы з дзiчыны, цудадзейныя напоi, настоеныя на пушчанскiх травах.

Новая гасцiнiца будзе ýжо чацвёртай па лiку, тут ужо працуюць дзве, i яшчэ адна - у блiжэйшай вёсцы Камянюкi. Прычым яны маюць статус трохзоркавых, у iх вельмi ýтульныя, з усiмi выгодамi, паýлюксавыя i люксавыя нумары, якiя разлiчаны на аднаго, два чалавекi, цi сям’ю. Высокi ýзровень сэрвiсу ý iх нiяк не ýплывае на кошт - ён, вiдавочна, невысокi. У параýнаннi з гасцiнiцамi такога ж узроýню ý iншых месцах нашай краiны (ужо не будзем казаць пра замежжа), Белавежская пушча прапануе сваiм гасцям рэальна даступны кошт адпачынку. Напрыклад, паýлюксавы нумар на аднаго чалавека каштуе 56 тысяч, у цану ýваходзiць i сняданак. Не дзiва, што нумары запоýнены круглы год. А яшчэ акрамя iх на тэрыторыi ляснiцтваý, якiх у Нацыянальным парку шаснаццаць, адпачываючым прапануюць i гасцявыя домiкi. Яны знаходзяцца ý самiм лесе, што, згадзiцеся, для людзей, якiя прыехалi адмыслова паблукаць па пушчы, адчуць гоман яе дрэý, вельмi зручна. Кампанiя з дзевяцi-дванаццацi чалавек можа нават размясцiцца ý былым маёнтку графа Тышкевiча. Дом яго цяпер вядомы як,гiстарычнае месца i карыстаецца папулярнасцю. Дарэчы, стаiць ён на поýначы пушчы, у запаведнай зоне, якая ýключана ý Спiс сусветнай спадчыны чалавецтва.

Тое, што аб высокiм узроýнi сэрвiсу тут клапоцяцца пастаянна, улiчваюць кожную дробязь, бачна нават па тым, як утрымлiваюцца дарогi. Яны сваiмi артэрыямi аб’ядноýваюць Белавежскую пушчу. Калi раней, каб дабрацца з паýночных ляснiцтваý да адмiнiстрацыйнага цэнтра ý вёсцы Камянюкi, трэба было ехаць некалькi дзён, то цяпер гэты прамежак пераадольваецца за тры-чатыры гадзiны. Былi адноýлены ýнiкальныя чыгунныя масты, што стаяць на дарогах пушчы. Яны былi пабудаваны больш за стагоддзе таму расiйскiм iмператарам - усяго iх дзесяць на беларускай, i два на польскай тэрыторыi. Раней, пры цару, на мастах былi замацаваны барэльефы з выявай двухгаловага арла з вензелем цара. Потым у ХХ стагоддзi гербы iмперыi былi з мастоý знятыя. I толькi некалькi гадоý таму па iнiцыятыве Мiкалая Бамбiзы выявы былi па-новаму адлiты i замацаваны на ранейшых месцах. Масты, такiм чынам, набылi свой першапачатковы выгляд. Увогуле, гiсторыя стварэння пушчанскiх дарог можа даць iнфармацыi не менш, чым экскурсаводы. Некаторыя былi перароблены з вузкакалейкi - таго самага чыгуначнага шляху, з якога немцы ý першую сусветную вывозiлi драýнiну. Адну з першых за ýсю гiсторыю мясцовыя жыхары ýмоýна называюць "28 паваротаý". Яна выводзiць турыстаý да вялiкай паляны, дзе раней у польскага караля Станiслава Аýгуста Панятоýскага былi смалакурнi. Цяпер на гэтым месцы праводзяцца святы i ýрачыстасцi, умацавана невялiкая сцэна, пабудаваны месцы для адпачынку. Па гумарыстычных расказах мясцовых жыхароý, дарогу праклалi адмыслова перад прыездам караля Панятоýскага ý пушчу. Яго высокасць вырашыý праверыць, як працуюць яго гаспадаркi. Дык вось, нанялi спецыяльнага майстра, якi рабiý сваю справу не тое што дрэнна - але марудлiва. А тут ужо вестка разнеслася, маýляý, Панятоýскi выехаý. Пачалi хуценька да смалакурняý прачышчаць шлях, i выйшла дарога крывая, з паваротамi, каляiнамі i калдобiнамi. Прыехаý, нарэшце, кароль, i адразу ж майстра да сябе падзывае. А той падыходзiць i думае - усё, не даруюць яму за такую дрэнную дарогу. З жыццём развiтаýся. А ý карэце, па баках караля, мiж iншым вялiкага ахвотнiка да паненак, сядзяць дзве дзяýчыны прыгажосцi неапiсальнай. Ехалi яны з Панятоýскiм увесь час, i як паварот трапляý, дык то адна, то другая да яго высокасцi прыхiлiцца, а як каляiна - дык увогуле i на яго каленi, да радасцi караля, скачуць. I кажа Станiслаý Аýгуст майстру, што той малайчына, добрую дарогу зрабiý. Толькi адзiн недахоп. "Павароты?" - з жахам пытаецца майстра. "Так, - адказвае кароль, пазiраючы на паненак. - Павароты. Мог бы ýжо i больш iх зрабiць"...

...На сёння для карысцi, развiцця дзяржаýнай прыродаахоýнай установы "Нацыянальны парк "Белавежская пушча" зроблена шмат. I, як адзначае Мiкалай Бамбiза, работа працягваецца, вызначаныя прыярытэтныя задачы выконваюцца. Захаванне i аднаýленне прыродных багаццяý пушчы, навуковыя распрацоýкi i даследаваннi, развiццё турыстычнай iнфраструктуры - гэта толькi асноýныя напрамкi, па якiх працуюць людзi. Усiм нам Белавежская пушча яшчэ з дзяцiнства ýяýлялася запаветным, векапомным, магутным, у нечым казачным месцам. Такая яна на самай справе i ёсць - прыгожая i бясконца мудрая, нiбыта сама мацi-прырода сваёй рукой пяшчотна, з любоýю падарыла нам сваё стварэнне. Падарыла не толькi для захаплення, але i для таго, каб людзi вучылiся любiць i аберагаць усё жывое, каб мы адчувалi, што вось гэтае месца i ёсць родны край. Рыхтуючыся да свайго 600-годдзя, Нацыянальны парк уступае ý яшчэ больш высокую стадыю свайго развiцця i станаýлення. Зараз стала магчыма зрабiць тое, аб чым толькi марылi яшчэ дваццаць гадоý таму. I таму можна з упэýненасцю казаць, што гiсторыя Белавежскай пушчы толькi пачынае свой новы адлiк.

Дзмiтрый АЛЬФЕР, Алена ДАýЖАНОК, Марыя ЖЫЛIНСКАЯ (фота)


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта