Сімвал грацыёзнасцi i эталон пужлiвасцi

Барыс ПРАКОПЧЫК, Интернет-сайт "21.BY - белорусские новости и все о Беларуси", 24.04.2008

На тэрыторыi Астравецкага лясгаса атрымалi новую "прапiску" 60 ланяý. І не толькi яны

Новыя насельнiкi вальера ва ýрочышчы Мяшкуцi (на сёння гэта 60 ланяý, 34 высакародныя аленi i 10 плямiстых аленяý) не баяцца хiба што толькi егера Станiслава Пашкевiча, якi iх даглядае. А рэакцыя на чужынцаý iмгненная i на "фотасесiю" гэтыя жывёлы пакiдаюць журналiсту лiчаныя секунды. Вiдаць, iх генетычная памяць захоýвае не толькi прыемнае. І адсюль гэты, можна сказаць, эталон пужлiвасцi. Але, разам з тым, лань — гэта i сапраýдны сiмвал грацыёзнасцi!

Праект "Сарачанскiя азёры" рэалiзуецца на Астравеччыне ý адпаведнасцi з Дзяржаýнай праграмай развiцця паляýнiчай гаспадаркi на 2006—2015 гады. Згодна з ёй прадугледжана стварэнне новых папуляцый жывёл (высакародны алень, плямiсты алень, лань, муфлон i iншыя) шляхам iх рассялення ý найбольш спрыяльных для далейшага размнажэння месцах. Навуковае абгрунтаванне (з улiкам кармавой базы, iншых батанiчных i бiялагiчных магчымасцяý) праводзiлi спецыялiсты Iнстытута заалогii НАН Беларусi. Загадчык лабараторыi тэрыялогii Пётр Козла адобрыý будаýнiцтва вальера ва ýрочышчы Мяшкуцi, а работнiкi лясгаса пастаралiся ýлiчыць яго рэкамендацыi.

206-гектарны вальер складаецца з трох секцый — для аленя высакароднага, аленя плямiстага i ланi. Першымi сюды ý мiнулым годзе трапiлi з Белавежскай пушчы трыццаць высакародных аленяý i ýжо атрыманы першы прыплод — чацвёра аленянят. Сёлета, спадзяецца намеснiк дырэктара Астравецкага лясгаса Пётр Крупенчык, папаýненне будзе значна большым.

Дзесяць плямiстых аленяý купiлi ý Валожынскiм лясгасе. А вось для набыцця ланяý Мiнiстэрствам лясной гаспадаркi быý праведзены тэндар, у якiм перамагла фермерская гаспадарка з Лiтвы, дзе, дарэчы, няма адбою ад ахвотнiкаý папаляваць, асаблiва немцаý. За 54 самкi i 6 самцоý, што пераехалi на Астравеччыну, Мiнлясгас заплацiý амаль 60 тысяч долараý. Грошы немалыя i цi вартая, як кажуць, аýчынка вырабу?

Наконт гэтага маецца не толькi шмат прыкладаý у замежжы, але i наш айчынны вопыт, паколькi i аленям, i ланям Беларусь знаёмая з даýнiх часоý. Вось толькi некаторыя факты, з якiмi знаёмiць доктар бiялагiчных навук Пётр Козла.

Лань еýрапейская. У працы "Белавежская пушча" (1903 г.) Георгiй Карцаý паведамляе, што падчас царскага палявання ý 1860 годзе на лiнii стралкоý з’явiлiся ланi. На думку Карцава, яны эмiгравалi з арыстакратычных паркаý Польшчы, дзе пры сядзiбах мелiся звярынцы. У наступныя гады ланяý неаднаразова завозiлi ý пушчу, ператрымлiвалi ý спецыяльным звярынцы, а затым выпускалi на волю. У 1895 г. у пушчы ýжо мелася 740, у 1908 г. — 1209, у 1914 г. — 1488 (па iншых звестках — каля 2000) ланяý. Аднак неýзабаве iх, як i зуброý, па вядомых прычынах (вайна, браканьерства, драпежнiкi) цалкам вынiшчылi. У 1920 годзе ланяý у пушчы ýжо не было.

Цiкава, што згодна з Лiтоýскiм статутам (1811 г.) незаконны адстрэл ланi караýся штрафам у памеры "6 рублёý грошай", што ý сучасных цэнах складае прыкладна 3600 амерыканскiх долараý. Значыць, лань вадзiлася ý лясах Вялiкага княства Лiтоýскага. I вопыт пушчы, лiчыць Пётр Козла, пераконвае, што ёсць усе падставы для таго, каб гэта жывёла стала новым i даволi масавым вiдам паляýнiчай фаýны ý Беларусi. Прычым яе перспектывы звязаны не толькi з паляваннем. Ланi могуць упрыгожыць заасады нашых лясгасаý — на радасць турыстаý i ýсiх, хто неабыякавы да прыроды.

Дарэчы, лань вельмi непераборлiвая да корму. Харчуецца травянiстымi раслiнамi, апалымi жалудамi, арэхамi i пладамi, лiсцем дрэý i кустоýя, грыбамi i ягадамi, зiмой таксама ýжывае кару, пупышкi i парасткi, зрэдку хваёвыя лапкi.

Гон адбываецца восенню. Стук рагоý падчас бязлiтаснай бойкi самцоý чуваць за сотнi метраý. Бывае, зверы стукаюцца з такой сiлай, што ламаюць рогi. Але часцей яны абмяжоýваюцца дэманстрацыяй сваёй моцы i абыходзiцца без сур’ёзнага паядынку.

Самкi прыносяць першае аленяня (амаль заýсёды адно) у два—тры гады. Спачатку малы ляжыць нерухома ý густой траве, а мацi пасецца паводдаль, каб не наклiкаць драпежнiкаý, i толькi некалькi разоý у дзень прыходзiць пакармiць. Праз сем—дзесяць дзён аленяня пачынае хадзiць за мацi i есцi траву, а да зiмы перастае ссаць малако.

Плямiсты алень. Радзiма — Усходняя Азiя, але ён шырока рэаклiматызаваны ý многiх краiнах свету, у тым лiку ý рэспублiках былога СССР. Па комплексу прыродных умоý практычна ýся тэрыторыя Беларусi прыдатная для развядзення плямiстага аленя, але перавагу, мяркуе Пётр Козла, трэба аддаць паýднёва-заходняй i цэнтральнай частцы краiны. Менавiта тут ужо арганiзавана некалькi фермаý пры сельгаспрадпрыемствах i лясгасах.

Перыяд гону — з апошняй дэкады верасня да канца кастрычнiка. Пры добрых кармавых умовах да дваццацi працэнтаý самак прыносяць двойнi.

Акрамя таго, у рамках праграмы Мiнлясгаса ý Беларусь плануецца завезцi еýрапейскага муфлона, якi раней таксама вадзiýся ý нашых лясах. Вядома, што ý 1968 годзе ý Белавежскую пушчу завезлi дванаццаць муфлонаý. Нягледзячы на страты шасцi асобiнаý, у 1979 годзе ý невялiкiм вальеры на тэрыторыi зубрагадавальнiка ýтрымлiвалася дваццаць муфлонаý. Аднак у далейшым гэтыя жывёлы не атрымалi належнага клопату. Хоць яны па шэрагу якасцяý проста ýнiкальныя. Чаго вартыя толькi прыгожа выгнутыя цёмна-карычневыя рогi, якiя з’яýляюцца зайздросным трафеем для паляýнiчага. Высока цэнiцца i мяса. Да таго ж, муфлон выкарыстоýваецца для вывядзення новых пародаý свойскiх авечак, дае пладавiтае патомства.

Што ж датычыцца галоýных ворагаý муфлона (як i ланяý, аленяý), то гэта ваýкi. Нованароджаныя могуць таксама стаць ахвярай рысi, лiсы i, верагодна, янотападобнага сабакi. Вось калi трэба падзякаваць вальернаму ýтрыманню.

...Такiм чынам, пасля рассялення па розных рэгiёнах Беларусi белавежскiх зуброý пачынаецца стварэнне новых папуляцый i iншых вiдаý жывёл. I сапраýды, нашы ýмовы нiчым не горшыя, чым у той жа Германii, дзе ý 2002 годзе было здабыта 42 140 ланяý, 5763 муфлоны i 4568 сернаý. Колькасць высакародных i плямiстых аленяý, паведамiý Пётр Козла, перавышае ý Еýропе 412 тысяч асобiнаý, у Азii гэтых i iншых вiдаý — больш за 1 мiльён 170 тысяч асобiнаý. А ý Новай Зеландыi толькi высакародных аленяý i ланяý налiчваецца каля 2 мiльёнаý 560 тысяч асобiнаý. Штогод на 4,5 тысячах фермах тыпу "ранчо" ý гэтай краiне вырабляецца ад 15 да 25 тысяч тон мяса дзiчыны (у параýнаннi са свойскай жывёлай у iм больш карысных для чалавека мiкраэлементаý i меншае ýтрыманне тлушчу) i 500—700 тон пантоý. У Англii 120 вальерных фермерскiх гаспадарак, у Чэхii — 91. Вальернае развядзенне звычайна накiравана на вырошчванне жывёл высокiх трафейных якасцяý для продажу лiцэнзiй, правядзення палявання i развiцця паляýнiчага турызму на камерцыйнай аснове.

Цалкам лагiчна, што ý гэтым накiрунку пачынаем дзейнiчаць i мы. Першыя крокi абнадзейваюць. У прыватнасцi, жывёлам, якiя цяпер даглядаюцца ý вальеры ва ýрочышчы Мяшкуцi, голад не пагражае i нiякай патрэбы наносiць урон пупышкам i парасткам дрэý, пэýна, не iснуе. Угоддзi самi па сабе багатыя на корм плюс яшчэ ýнутры вальера ёсць участкi для вырошчвання рапсу, маслянiчнай рэдзькi, клеверу. Летась пасеялi дзевяць гектараý кукурузы, убралi на сiлас i цяпер егер кормiць iм сваiх гадаванцаý. А яшчэ — сена, збожжа, буракi...

Дарэчы, у Астравецкiм лясгасе плануюць завоз у вальер новых насельнiкаý, у прыватнасцi, аленя высакароднага не толькi белавежскай, але i iншай папуляцыi.

Барыс ПРАКОПЧЫК
Астравецкi раён


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта