18 красавіка — Мiжнародны дзень помнiкаý i гiстарычных мясцiнаý
Самыя першыя людзi, якiя ступiлi на землi Белавежскай пушчы, былi паляýнiчымi на... паýночнага аленя.
Гiсторыкi сцвярджаюць, што вадзiлася гэтая дзiýная жывёлiна тут у пасляледавiковы час. На тэрыторыi Нацыянальнага парку першыя людзi пасялiлiся каля 12 тысяч гадоý таму. Пра гэта дакладна скажуць у Iнстытуце гiсторыi Акадэмii навук Беларусi, дзе ажыццяýляецца ýнiкальны iнавацыйны праект па вывучэннi мiнуýшчыны Нацыянальнага парку яшчэ з часоý сiвой даýнiны.
Дакладна вядома, што першыя насельнiкi пушчы належалi да свiдэрскай культуры — яе прадстаýнiкi якраз i палявалi на паýночнага аленя. Яны вандравалi з месца на месца за статкамi аленяý, перапраýлялiся праз рэкi, рабiлi для сябе стаянкi, дзе потым маглi ýзнiкнуць паселiшчы, бачна па матэрыялах, якія атрымалі археолагі...
Да гэтага часу грунтоýных археалагiчных даследаванняý у Белавежскай пушчы практычна не праводзiлася. Але летась археолагi праводзiлi раскопкi ý басейнах рэк Лясная Правая, Лясная Левая, Нараý i iншых. Атрыманыя вынiкi далi магчымасць стварыць рэестр помнiкаý археалогii каменнага i бронзавага вякоý: iх сёння 52 — стаянкi, паселiшчы i асобныя месцазнаходжаннi першых жыхароý сучаснага Нацыянальнага парку "Белавежская пушча".
Спачатку археолагi "пайшлi ý разведку" — пачалi капаць памiж вёскамi Вiлы i Камянюкi ý Камянецкiм раёне. На невялiкiм адрэзку —прыкладна на працягу пяцi кiламетраý на ýзбярэжжы рэк з аднаго i другога боку — выявiлi звыш дзесяцi новых (пра некаторыя было вядома) помнiкаý археалогii: стаянак i паселiшчаý, на якiх пражывала насельнiцтва яшчэ з каменнага веку...
Раскопкi вялi ý розных месцах. Каля вёскi Вiлы два помнiкi капаý Вадзiм Лакiза, каля вёскi Камянюкi праводзiлi раскопкi Вадзiм Белявец i Алена Калечыц. Кожны атрымаý здабычу: крамянёвыя вырабы, фрагменты керамiкi, металiчныя вырабы. Самыя раннiя са знойдзеных матэрыялаý адносiлiся да эпохi мезалiту (8 тысяч гадоý таму). Але адна маленькая знаходка прынесла i радасць, i калi хочаце, археалагiчную сенсацыю. Крамянёвы наканечнiк стралы, якi звязваецца з iснаваннем на гэтых землях археалагiчнай культуры лiнгбi, цi ваýкшанскай культурай. Рукi аднаго з самых раннiх нашых продкаý вырабiлi яго недзе 10 тысяч гадоý да нашай эры! Пакуль наканечнiк адзiн, то нельга рабiць канчатковыя высновы. Але сама знаходка можа быць доказам таго, што людзi ýпершыню тут з’явiлiся на некалькi тысячагоддзяý раней, чым лiчылася.
знаходка самай першай ляпной керамiкi, якая з’яýляецца i на тэрыторыi Заходняй Беларусi, i на тэрыторыi Нацыянальнага парку. Калiсьцi гэта былi багата арнаментаваныя збаны з вялiкай колькасцю арганiчных дамешак у цеста. Гэтыя знаходкi пашыраюць веды пра нёманскую неалiтычную культуру.
— Новымi з’яýляюцца матэрыялы культуры шнуравой керамiкi, — гаворыць Вадзiм Лакiза. — Гэта сведчыць аб iндаеýрапеiзацыi Беларусi i дае падставу яшчэ раз паразважаць аб тым, як i з якога боку адбывалася засяленне гэтай тэрыторыi. Калi нёманская неалiтычная культура — гэта мясцовае насельнiцтва са сваiмi звычаямi, прысвойвальнымi формамi вядзення гаспадарання, то менавiта новае насельнiцтва, якое прыходзiць на тэрыторыю Беларусi з Захаду, прыýносiць новыя традыцыi. I гэтыя новыя традыцыi ý першую чаргу звязаныя з вытворчай формай гаспадарання. Напрыклад, жывёлагадоýля i земляробства прыйшлi да нас такiм чынам. У трэцiм тысячагоддзi да нашай эры нашы продкi сталi займацца жывёлагадоýляй. Тут можна казаць пра культуру шарападобных амфар, пра культуру шнуравой керамiкi. Насельнiцтва гэтых культур перадавала навыкi такой гаспадаркi мясцовым. Калi казаць пра земляробства, то ý апошнiя гады ýсё больш звестак аб з’яýленнi земляробства яшчэ ý эпоху неалiту. Яшчэ вельмi цiкавыя керамiчныя матэрыялы адносяцца да позняга перыяду бронзавага веку. Гэта матэрыялы Клушыцкай археалагiчнай культуры, iснаванне якой было характэрнае для тэрыторыi Польшчы. А цяпер мы можам гаварыць, што i для часткi Беларусi таксама. Нават з тых часоý iснавалi пэýныя археалагiчныя культуры i ý кожнай быý свой арэал iснавання. Не было дзяржаýных межаý, вызначальнымi былi пэýныя традыцыi.
Але вядома, што прадстаýнiкi ýсiх археалагiчных культур — i ёсць нашы далёкiя продкi. Кожная знаходка археолагаý дадае нам гонару ý тым, што мы можам казаць, наколькi старажытнымi мы можам лiчыцца, колькi пакаленняý перад намi пражывала.
Зразумела, узнiкалi ýзаемаадносiны памiж культурамi, былi змешваннi, прыходзiлi новыя культуры. Але аснова заставалася, кажуць гiсторыкi. Ёсць некаторыя археалагiчныя помнiкi першабытнага перыяду, эпохi мезалiту, i на гэтым месцы бываюць знаходкi часоý неалiту, новага каменнага веку. Тут жа ёсць матэрыялы бронзавага веку, ранняга перыяду жалезнага веку. Затым насельнiцтва на гэтай жа рацэ, цi недалёка ад гэтага месца будавала нейкiя гарадзiшчы i перамяшчалася на iх. Калi неабходнасць жыць на ýмацаваных гарадзiшчах праходзiла, то людзi перамяшчалiся на нейкiя селiшчы. А потым ужо побач з тымi паселiшчамi ёсць матэрыялы эпохi Сярэднявечча, як гэта было пры раскопках каля вёскi Вiлы. I можна казаць пра тое, як узнiкла гэтая сучасная вёска, а яе мiнулае нават прасачыць ужо па iншых крынiцах ХIV, ХV, ХVI стагоддзяý. Гэтую вёску можна наведаць i сёння, калi паехаць на раку Нараýку...
Насельнiкi Белавежскай пушчы жылi сваiм няспешным жыццём. Надта актыýна гаспадарыць на землях, дзе расце шмат дрэý, было не так проста. Казачным здаваýся вялiкi дзiкi лес паблiзу вытокаý рэк Прыпяцi i Гарынi. Можа таму ýзнiкла легенда, што там, на беларускiм Палессi, у глухiх лясах жыý жахлiвы Змей Гарыныч?..
Легенда, вiдаць, адпужвала ад гэтых мясцiн не ýсiх, хто збiраýся на паляванне. Першае ýпамiнанне пра паляванне ý Белавежскай пушчы сведчыць пра тое, што там паляваý Вялiкi князь Ягайла. Пушча была багатая на звяроý. Калi iшла вайна з Тэýтонскiм ордэнам, то менавiта ý Белавежы нарыхтоýвалася мяса для войска Вялiкага княства Лiтоýскага. Вайна завяршылася перамогай у знакамiтай Грунвальдскай бiтве. Можа, хуткiя конi нашага войска гэтаму паспрыялi? Менавiта ý Белавежскай пушчы вылоýлiвалi дзiкiх коней, якiх потым прыручалi для патрэб войска Вялiкага княства Лiтоýскага.
— З ХVI стагоддзя пушча — закрыты лясны масiý, што выкарыстоýваýся толькi Вялiкiм князем, якi лiчыýся ýласнiкам усiх зямель у дзяржаве, — тлумачыць кандыдат гiстарычных навук Валянцiн Голубеý. — У 1538 годзе ý краiне быý прыняты закон аб захаваннi лясоý i паляваннi. У той час на тэрыторыi нашай краiны было каля дзесятка такiх пушчаý. Яны маглi даваць прыбытак: футра, мяса, мёд, якi каштаваý неверагодна дорага. Белавежская пушча была сярод iх лепшай. Запаведны рэжым быý патрэбны для таго, каб сяляне i iншае насельнiцтва пачалi ахоýваць пушчанскiя багаццi. Нават пасада была ýведзена спецыяльная — асочнiкаý, каб сачылi за тым, што адбываецца ý пушчы. Праýда, не ва ýсе часы так было.
У ХVIII стагоддзi пушча актыýна распрацоýвалася ý гаспадарчым сэнсе. Лес, якi нарыхтоýвалi ý пушчы, iшоý у Еýропу. А расiйскiя гаспадары асаблiвы пушчанскi лес выкарыстоýвалi для будаýнiцтва караблёý.
Гiсторыя захавала ýспамiны пра тое, што Белавежская пушча заýсёды падабалася кiраýнiкам дзяржаý. Напрыклад, польскi кароль Аýгуст III цi расiйскi цар Аляксандр II любiлi тут паляваць, нават захавалiся помнiкi ý гонар iх палявання, а таксама царскi посуд з вензелямi "Белавеж", якi потым быý вывезены ý Расiю з iмператарскага палаца. Паводле iдэi iмператара Аляксандра III, у Белавежы быý узведзены шыкоýны паляýнiчы палац.
Белавежская пушча як дарагi здабытак даставалася розным краiнам. За польскiм часам ужо ý ХХ стагоддзi працягвалася высечка лясоý. Але гэта не перашкодзiла партызанам, якiя змагалiся за вольнасць заходнiх беларусаý. Гэта былi героi, якiх ахоýвала пушча. Атрады былi арганiзаваныя партыяй беларускiх эсэраý. Адным з iх кiраваý Герман Шыманюк па мянушцы "Скамарох". Ён сапраýды быý артыстам тэатра ý Маскве, але вырашыý, што павiнен служыць свайму народу. У 20-я гады мiнулага стагоддзя пра яго хадзiлi легенды...
На пачатку 30-х гадоý мiнулага стагоддзя пушча пачала лiчыцца паляýнiчымi ýгоддзямi прэзiдэнта Польскай дзяржавы. Тут арганiзоýвалiся паляваннi для вышэйшых прадстаýнiкоý улады Польшчы i iх замежных гасцей. Сярод iх быý рэйхсмаршал Германii Герман Герынг.
Калi пачалася Другая сусветная вайна, паплечнiк Гiтлера Герынг збiраýся стварыць у Белавежскай пушчы лепшую ý Еýропе паляýнiчую гаспадарку рэйха. Мясцовыя жыхары былi выселеныя цi забiтыя. Акупанты вызначылi спецыяльную ахоýную зону ý радыусе 25 кiламетраý. Лес яшчэ ý часы Першай сусветнай вайны быý падзелены немцамi на сектары, каб было зручней секчы. Такi лес было лёгка прасочваць. Але партызаны тут з’яýлялiся час ад часу, каб выканаць свае заданнi. Ёсць звесткi, што напрыканцы вайны немцы збiралiся вылавiць i вывезцi зуброý у Германiю, цi пастраляць iх. Таму для аховы жывёл у пушчу быý накiраваны спецыяльны партызанскi атрад iмя Багдана Хмяльнiцкага. Да лiпеня 1944 года ý зоне дзеянняý атрада было 10 зуброý...
— Праект па вывучэннi гiсторыi Белавежскай пушчы будзе працягвацца. Ён стаý магчымы дзякуючы прафесару Аляксандру Каваленi, кiраýнiку Акадэмii навук Мiхаiлу Мяснiковiчу, ён падтрыманы старшынёй дзяржаýнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях Уладзімірам Мацюшковым, — гаворыць кандыдат навук Вячаслаý Данiловiч. — Самая старажытная i найноýшая гiсторыя пушчы пасля даследаванняý гiсторыкаý знойдзе адлюстраванне ý абноýленай экспазiцыi музея Нацыянальнага парку.
Газета Звязда
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта