З просьбай вызначыць свой спіс сямі цудаý Беларусі мы звярнуліся да дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана МАТУЛЬСКАГА
— Давайце паспрабуем вызначыць больш канкрэтны крытэрый. Для мяне ён такі: што мы, беларусы, можам паказаць чалавеку, які нічога не ведае пра Беларусь, чым наша нацыя адрозніваецца ад іншых і можа ганарыцца? На першае месца я паставіý бы Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Не толькі ý якасці незвычайнага архітэктурнага праекта, а як наш нацыянальны сімвал. Сімвал імкнення беларускай нацыі да ведаý, адукацыі, бачанне будучыні нашай краіны ý навукаёмістых тэхналогіях. Стварэннем Нацыянальнай бібліятэкі ý сучасным выглядзе мы выказалі сваю вялікую павагу да кнігі, а значыць, імкненне да духоýных каштоýнасцяý. Зразумела, важна і тое, што ні па форме, ні па ýнутраным напаýненні аналагаý нашай бібліятэкі няма ні ý адной іншай краіне.
Я ýключыý бы ý спіс “Сямі цудаý Беларусі” толькі аб’екты, створаныя рукамі чалавека, а не прыродай. Але ж Белавежская пушча — прыклад незвычайнага сімбіёзу: цуд, створаны прыродай, здолелі захаваць людзі. Унікальнасць яго ý тым, што ý цэнтры Еýропы мы змаглі зберагчы кавалак некранутай прыроды, і гэта наша вялікае дасягненне.
Наступны цуд — Камянецкая, або Белая вежа. Па-першае, у іншых еýрапейскіх краінах амаль не захавалася падобных прыкладаý абарончых збудаванняý. Па-другое, Белая вежа — сімвал мужнасці і непахіснасці беларусаý. У вельмі даýнія часы мы ýжо ведалі межы сваёй краіны, будавалі гарады і ýмелі абараніць іх ад захопнікаý. Белая вежа, як і Беларусь, значыць чыстая, не захопленая.
Цудамі я лічу таксама замкі ý Міры і Нясвіжы. Гэта сімвалы беларускай высакароднасці і дзяржаýнасці. У гэтых замках жылі прадстаýнікі старажытнага беларускага роду Радзівілаý у часы, калі Вялікае княства Літоýскае было адной з моцных і паважаных у Еýропе дзяржаý. Род Радзівілаý лічыýся адным з першых і вельмі паважаных у еýрапейскім маштабе, і ý гэтых замках часам вяршылася еýрапейская палітыка, вырашаліся далёка не местачковыя пытанні. У Міры і Нясвіжы праходзілі, калі казаць па-сучаснаму, сустрэчы на вышэйшым узроýні. Акрамя таго, палацава-паркавы ансамбль у Нясвіжы расказвае нам пра багатую архітэктурную і ландшафтную спадчыну нашых продкаý, развіты жывапіс і музыку, тэатр... Нельга забываць, што ý свой час Нясвіж быý яшчэ і буйным еýрапейскім культурным цэнтрам.
Безумоýна, у пералік аб’ектаý, якімі мы ганарымся, неабходна ýключыць Брэсцкую крэпасць і Хатынь. Брэсцкая крэпасць — сімвал стойкасці беларусаý. Чужога нам не трэба, але і сваё не аддадзім. Гэта хрэстаматыйны прыклад мужнасці воіна — так трэба любіць і абараняць сваю Бацькаýшчыну. Хатынь — сімвал вечнай пакуты беларускага народа. Гэта помнік не толькі канкрэтным людям, што загінулі ý Хатыні, або нават шырэй — у мностве іншых вёсак і населеных пунктах па ýсёй Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гэта памяць пра пакутнікаý, мірных людзей, якіх забілі ý Беларусі падчас войнаý, што пракаціліся па нашай краіне за тысячагоддзе. У Першую сусветную вайну Беларусь страціла больш за мільён сваіх жыхароý, была фактычна знішчана прамысловасць. Успомнім таксама Напалеона, татара-мангольскае нашэсце, крыжакоý... Зверствы фашыстаý — найвышэйшы пік гэтых забойстваý бязвінных і безабаронных людзей. Хатынь — сімвал пакут нашага народа.
— Нацыянальная бібліятэка — адзін з лідэраý папярэдняга падвядзення вынікаý галасавання, прапанаванага “Народнай газетай”. Якія малавядомыя багацці захоýвае гэты цуд, што схавана за яе прыгожымі гранямі-сценамі?
— Мне здаецца, галоýны цуд — бібліятэка як адзінае цэлае. У адным будынку сумяшчаюцца розныя функцыі. Перш за ýсё гэта сучасная еýрапейская бібліятэка. Асабліва моладзь ацаніла тое, што ý нашай бібліятэцы ёсць доступ да больш чым 100 сусветных інфармацыйных баз даных, чаго не маюць нават многія еýрапейскія буйныя бібліятэкі. Нацыянальная бібліятэка Беларусі — сацыя-культурны цэнтр, які прапануе шырокі комплекс паслуг: выставы, экспазіцыі рэдкіх кніг, экскурсіі, пад’ём на аглядныя пляцоýкі... Таксама бібліятэка — сацыяльна-палітычны цэнтр з офісам Прэзідэнта Беларусі, канферэнц-заламі, у якіх праводзяцца саміты, сустрэчы на высокім узроýні, міжнародныя канферэнцыі. У гэтай сукупнасці функцый і выяýляецца непаýторнасць нашай бібліятэкі.
Калі казаць пра сабраны ý нас скарб, трэба адзначыць, што ý фондах Нацыянальнай бібліятэкі захоýваецца больш за 8,5 мільёна выданняý. Ёсць унікальная калекцыя нацыянальнага дакумента, якая ýключае ý сябе ýсё, што было выдадзена ý Беларусі, пра Беларусь ці на беларускай мове. У фондах захоýваецца калекцыя выданняý Францыска Скарыны, кнігі з калекцыі бібліятэкі Радзівілаý... Пра нашы багацці можна расказваць бясконца.
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта