Cістэма прыродных тэрыторый асаблівай аховы Беларусі – позірк з Украіны

Іван Парнікоза, "Портал гражданской журналистики. Интернет-издание ХайВей", 05.03.2008

Мапа лакалізацыі прыродных терыторый
асаблівай аховы Рэспублікі Беларусь

Не так даýно мне як прадстаýніку ýкраінскай прыродаахоýнай арганізацыі давялось пабываць у адзінай з прыродных тэрыторый асаблівай аховы Беларусі ды й асэнсаваць для сябе стан запаведнай справы ý нашага паýночнага суседа, чым і жадаю падзяліцца, лічачы, што гэта будзе карысна для чытача як на Беларусі, так і на Украіне.

На сённяшній дзень на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзейнічае Закон “Аб прыродных терыторыях асаблівай аховы” (ААПТ), ýзору 2000 г. (у 2007 г. да яйго ýняслі змены, якыя даденае ніжей не змянілі) паводле якога: ААПТ –пэýная тэрыторыя (ýключаючы атмасфернае паветра над ей ды й нетры) з унікальнымі, эталоннымі ці іншымі прыроднымі комплексамі і аб?ектамі, што маюць асаблівае навуковае, гысторыка-культурнае, эстэтычнае ці іншае значэнне, выключаная ýвогуле ці часткова з гаспадарчага кола, у дачыненні да якой усталёваны асаблівы рэжым аховы і карыстання. Галоýная мэта ААПТ – захаванне біялагічнай ці ландшафтнай разнастайнасці. Запамятаем гэтае палажэнне параýняýшы з тым, што мае месца на практыцы.

На Беларусі вызначаюць наступные категорыі ААПТ: 1. Запаведнікі, 2. Нацыянальныя паркі, 3. Заказнікі (разнастайнага ýзору):
а) ландшафтныя ці комплексныя;
б) біялагічныя (батанічныя ці заалагічныя);
в) водна-балотныя;
г) гідралагічныя (балотныя, азерныя, рачныя);
д) геалагічныя;
е) палеанталагічныя.

4. Помнікі прыроды:
а) батанічныя (батанічныя сады, дэндралагічныя паркі, помнікі садова-паркавага мастацтва і г.д.);
б) гідралагічныя (азёры, балоты, фрагменты рэк з паплавамі, вадасховішчы ды й сажалкі, крыніцы і г.д.);
в) геалагічныя (агалення ледавіковых адкладанняý і мацярынскіх парод, буйныя валуны, характэрныя элементы рэльефу).

У сённяшняй Беларусі функцыянуюць адзіны прыродны біясферны запаведнік – Бярэзінскі, чатыры нацыянальныя паркі: Прыпяцкі (рэарганізаваны з Прыпяцкага запаведніка), «Нарачанскі», «Браслаýскія азеры» і «Белавежская пушча». Усе яны падначалены Кіраванню справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На Гомельшчыне існуе таксама так званы Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік, падпарадкаваны Міністэрству надзвычайных сытуацый. Міністэрству прыродных рэсурсаý ды аховы навакольнага асяроддзя падначалены заказнікі дзяржаýнага значэння, а аб’екты мясцовага значення знаходзяцца пад началам мясцовых рад дэпутатаý.


Мапа Бярэзінскага біясфернага запаведніка,
добра бачныя тры лясныя гаспадаркі
побач з галоýнай тэрыторыяй запаведніку

Паняцце біясфернага запаведніка, як і аховы тэрыторыі прыроднага запаведніка беларускім заканадаýствам пра прыродныя тэрыторыі асаблівай аховы не прадугледжаны. Статус біясфернасці ý выпадку Бярэзінскага запаведніка ýяýляе з сябе хутчэй адзін з яго тытулаý, пацверджаны сэртыфікатам ЮНЕСКА, а не юрыдычную перадумову, што вызначае рэжым тэрыторыі. Адначасова, улічваючы наяýнасць на тэрыторыі створанага запаведніка вёсак ды й іншых гаспадарак, прапануецца яго зануваць, каб узаконіць сённяшняе рэальнае палажэнне з прыродакарыстаннем. Падобныя галасы гучаць і на Украіне. Адзіная іх мэта - ціха разрабаваць прыродныя каштоýнасці запаведнікаý.

У наш час запаведнікі ды нацпаркі Беларусі добра фінансуюцца. Аднак шмат гэтага фінансавання ідзе не на захаванне біялагічнай ці ландшафтнай разнастайнасці. Так, у падпарадкаванне Бярэзінскага запаведніка, як структурная частка, уваходзіць тры лясгасы, што дазваляе яму дзейнічаць, як лесазагатоýчая гаспадарка. У межах жа запаведнай тэрыторыі вядуцца толькі санітарныя рубкі. Яшчэ адной рысай запаведніка з’яýляецца вялізная увага да папуляцый дзікіх капытных. Для такога каштоýнага з паляýнічага пункту гледжання віду, як лось праводзіцца падгадоýля. У запаведнік быý штучна завезены высакародны алень. Трэцці па значенню паляýнічы від уяýляе з сябе казуля. Усе гэтыя віды адстрэльваюцца на тэрыторыі лясгасаý, галоýным чынам на працягу спецыяльных паляýнічых тураý для іншаземцаý, якімі кіруюць некалькі падначаленых Адміністрацыі Прэзідента турфірмаý. Правядзенне палявання, як і рубка дрэý, лічацца прыарытэтнымі кірункамі. Дзеля забезпячэння палявання прыцягваюцца ýсі супрацоýнікі запаведніка, у тым ліку і навуковы аддзел, а ý выпадку ýдалага палявання, кожны ýдзельнік атрымлівае прэмію ад сумы, сплачанай візіцерам. Можна сказаць, што папуляцыі капытных уяýляюць з сябе дзяржаýны рэсурс, зрэшты, як і журавіны ці бярозавы сок. На ýсім гэтым дзяржава робіць спробы зарабляць грошы, старанна хаваючы ад ýласных збіральнікаý. Менавіта на барацьбу са збіральнікамі з ліку мясцовага насельніцтва ды й выпадковых «залетных асоб» накіраваны асноýныя намаганні служб аховы, як Бярэзінскага запаведніка, так і ýсіх існуючых нацпаркаý.

Падчас барацьбы з безпрацоýем што рэалізуецца ý Рэспубліцы, у рэгіёнах штучна павялічаны штаты дзяржаýных устаноý. У Бярэзінскім запаведніку, паводле гэтага, працуе каля 1000 чалавек. Дрэнна тое, што пры буйных затратах на гэты штат, уся праца, якая тычыцца запаведнай справы, усе адно не развіваецца. У сувязі з адсутнасцю прытока асоб, што атрымалі спецыяльную лясную ці біялагічную адукацыю ці пасля іх хуткага расчаравання ды сыходу (у тым ліку і з-за нязгоды ý пытаннях кіравання ААПТ), штаты запаведніка ды нацпаркаý агульна камплектуюцца выпадковымі асобамі. Спецыяльнага навучання асновам запаведнай справы ці трэнінгаý для супрацоýнікаý службы аховы ці аддзелаý экалагічнага выхавання дзяржавай не робіцца. Усе гэтыя аддзелы дзейнічаюць па сытуацыі. У гэтым сітуацыя на Беларусі таксама вельмі падобная да украінскай.


У невыносных умовах утрымліваецца ý Бярэзінскім запаведніку мядзведзіца Машка

Кантроль за дзейнасцю служб аховы ААПТ, ý тым ліку і служб ахоýы, робыць так званая Дзяржавная інспекцыя аховы жывёльнага ды расліннага свету пры Прэзэденте Рэспублікі Беларусь, якая хутка знаходзіць шматлікія недахопы. Аднак ініцыятыý па палепшанню гэтай працы зверху не сыходзіць. Адсутнічаюць прафэсійныя семінары, абмены досведам, інструктыýныя матэрыялы, супрацоýнікі розных ААПТ нават не сустракаюцца адзін з другім.

У наяýнасці значная ратацыя дырэктароý аб’ектаý ААПТ, ý тым ліку і Бярэзінскага запаведніка. Дырэктары беларускіх ААПТ, як і на Украіне, ý большасці сваёй не ýяýляюць з сябе спецыялістаý запаведнай справы, а прызначаюцца з розных галінаý гаспадарскага сектара.

Сядзіба Бярэзінскага запаведніка закладалась яшчэ ý савецкія часы, тут прысутнічае цэлы комплекс будынкаý рознага прызначэння і дэндрапарк, які ýвогуле робіць прыемнае ýражанне.

Аднак ужо падчас незалежнасці ý запаведніку быý створаны вальерны комплекс для наведвальнікаý. Шкада, але гэты комплекс, ýяýляе з сябе досыць дреннае відовішча. Жывёлы ýтрымліваюцца тут у досыць абмежаваных умовах, мядзведзь, прыкладам, увесь год утрымліваецца ý малой клетцы з бетоннай падлогай, без якога-небудзь подсцілу і г.д.

Адсутнаць ветэрынарнай дапамогі выракае жывёл, што тут утрымліваюцца нават у выпадку самага легкага захворвання на страшныя пакуты ды верную смерць, з-за таго што імабілізаваць іх няма аніякай магчымасці. Зусім амаральным падаецца ýтрыманне барсука ý клетцы са шматлікімі кляшчамі ці вынятка нармальнага зубра з прыроднай папуляцыі Белавежскай пушчы з мэтай шматгадовага зняволення.


Побач пакутуе ý клетцы з кляшчамі барсук

Натуральна што і гутаркі не ідзе аб ператрымцы хворых ды пацярпелых жывёлін, закінута праца па павялічванню колькасці глушцоý, якія калісьці праводзілісь ý запаведніку. Сёння глушэц – гэта ýсяго толькі папулярны паляýнічы від.

Але калі адзіны ý Беларусі запаведнік, за рахунак запалу сваіх супрацоýнікаý ды значнай тэрыторыі ýсе ж такі выконвае прыродаахоýную функцыю, дык нацыянальныя паркі, якія існуюць, увогуле вельмі цяжка назваць прыродаахоýнымі ýстановамі. Так, два нацыянальныя паркі Беларусі: Белавежская пушча ды Прыпяцкі узначальваюць дырэктары з вядомага ý краіне роду Бамбіз. Паводле іх дзейнасці абодва унікальныя запаведныя аб’екты літаральна ператварылісь у базы для валютнага палявання ды месца нарыхтоýкі драýніны. Так, у Прыпяцкім нацпарку (да прыходу да улады А. Лукашэнка ён быý запаведнікам) актыýна функцыянуе моцнае дрэвапераапрацоýчае прадпрыемства, што выпускае паркет, дошку, вагонку і г.д. Прадпрыемства выкарыстоýвае ý якасці сыравіны драýніну дуба з Прыпяцкіх дубраý. Варварскія вялізныя рубкі літаральна да пачварнасці змяняюць твар старажытнай Белавежскай пушчы.

Нарачанскі нацыянальны парк – арганізаваны быццам з мэтай захавання каштоýных прыродных экасістэм найбольшага возера Беларусі – Нарачы ды азер каля яго. Сапраýды, у запаведную зону гэтага парку адведзены толькі практычна недасяжные мелкія азеры ды дрыгва, найбольш буйныя ды каштоýныя водныя аб’екты служаць для стацыянарнай рэкрэацыі (прэс, які разбурае прыродныя экасістэмы), а таксама для гадоýлі вугра. Гэтая рыба, якая паводле утручання людзей ý тутейшые азеры з Балцікі зайсті не мее магчымасці, тым не менш лічыцца нацыянальным ресурсам. У сувязі, з гэтым ёй актыýна зарыбляюць азеры, карыстаючыся імі практычна як рыбгасамі. Падобная сытуацыя назіраецца і ý размешчаным у найбольш паýночна-заходнім кутку краіны нацыянальным прыродным парку «Браслаýскія азеры». Аýтару давялося паглядзець рэкламны фільм гэтага парка. Ён быý жудасным. Пад мілагучную музыку малюнкі з краявідамі стражытнага Браслава ці прыгажосцяý азернага краю змянілісь малюнкамі масавага забойства дзікіх жывёл ды замежных паляýнічых з пачварнымі усмешкамі, у задавальненне якім гэтае забойства мае месца. Ніколі не стамляюся здзіýляцца чалавечай двудушнасці: нас палохаюць фотаздымкі эсэсаýцаý ля павешаных партызан, нкавэдыстаý што страляюць у галовы палонным, у той жа час мы спакойна глядзім на нейкага адмарозка, побач з якім шэрагам ляжаць забітыя лосі, дзікі ды й драбнейшыя жывёлы.

У Беларусі абсалютна легальна забіваюцца і чырвонакніжныя жывёлы. Так, зубр, як добра вядома, – вельмі рэдкая жывёла, што ýключана ý міжнародную Чырвоную кнігу, Еýрапейскі Чырвоны спіс, Чырвоную кнігу Беларусі, і нацыянальныя Чырвоныя кнігі сумежных краін. Унясенне зубра ý Чырвоную кнігу азначае спыненне палявання на яго. Паводле гэтага нам не зразумела чаму пад прымусам паляýнічых арганізацый, турыстычных фырмаý і датычных да іх карумпаваных чыноýнікаý Мінпрыроды, недобрасумленных навукоýцаý ý Беларусі адчынена паляванне на зубра.


Зубры асабліва безбаронныя на палях ýзімку
дзе іх ахова практычна адсутнічае

Такое паляванне вядзецца паводле пазазаконнай пастановы ýраду Беларусі ад 21 сакавіка 1999 г. нумар 560 «Пра дадатковыя захады па ахове і выкарыстанню зубраý», якая дзеліць беларускіх зубраý на дзве катэгорыі – агульны генафонд і рэзервовы. Агульны генафонд застаецца пад аховай, але на зубраý рэзервовага дазваляецца паляванне. Гэта ідзе супраць як былога, так і сённяшняга закона “Аб ахове ды карыстуванне жывёльным светам”. Абодва з іх не даюць магчымасці дзялення папуляцыі зубраý. Увогуле, такое дзяленне пагражае знішчэннем гэтай выключнай жывёлы. Досведу дзялення не мае ні адна краіна, у яго выніку атрымліваюцца вялікія эканамічныя страты, ды удар па міжнароднаму прэстыжу Беларусі. Падобны прававы нігілізм у галіне аховы рэдкіх жывёл таксама пагрозлівы яшчэ і тым, што стварае пагрозлівые прецэдэнты падобнага дзялення на паляýнічую ды непаляýнічую катэгорыі для іншых чырвонакніжных жывёл, на ýзор мядзведзя ці рысі, што адначасова маюць вялікую трафейную каштоýнасць для іншаземных паляýнічых. Далучэнне зубраý да паляýнічых відаý нясе яшчэ буйныя маральныя страты. Таму што дазваляе паляванне на нацыянальны сімвал Беларусі. Сёння на Беларусі зашмат фірмаý, што атрымліваюць буйные сродкі на пазазаконнае паляванне на зубраý. На прыклад беларускія фірмы “Інтэрпромсэрвіс ЛТД”, тэл. 247-91-48, 743-54-58, Паляýнічае агенцтва Таýрыка”, тэл. 206-46-80, 203-90-93 і г. д., якіх зашмат у інтэрнэце. Штогадова пад прыкрыццем селекцыйнага адстрэлу падчас валютных паляванняý забіваюцца некалькі зубраý (на практыцы ж часцей страляюць ня тых жывёл, якія праходзяць ý дакументах).

Цяпер спецыяльна пашыраецца інфармацыя пра павялічэнне колькасці рысяý у краіне і адпаведна «неабходнасці» адстрэлу гэтых жывёл. Паводле гэтага Міністэрства прыродных рэсурсаý Беларусі ý 2006 г. выдала дазволы на забойства 10-ці самцоý рысі. Зараз і статус чырвонакніжнасці з’яýляе з сябе ýсяго толькі фікцыю, калі ёсць заказ на футра гэтых жывёл. На Украіне таксама забіваюць чырвонакніжных жывёл. Але здараецца гэта, часцей за ýсе, пад прыкрыццем так званых навуковых абгрунтаванняý. На Беларусі эканамічная перадумова нават не прыхоýваецца.

Дзеля таго каб павялічыць колькасць капытных вядзецца безлітасная барацьба з ваýком. Беларусь адзіная з нешматлікіх краін, дзе гэты прыродны рэгулятар колькасці копытных яшчэ сустракаецца. Тым не менш, паляванне на яго, як і ý Украіне, круглагоднае. У выніку гэтага на прыклад ý Браслаýскіх азёрах стала за шмат дзыкаý, ды нацпарк атрымаý дазвол на адстрел аж 1000 асабін! На мяжы знішчэння знаходзіцца і буры мядзведзь. Бо для краіны, што мае большую лясістасць у параýнанні з Украінай – Беларусі усяго 120 мядзведзей (каля 300 асобін сустракаюцца толькі ý украінскіх Карпатах) больш чым сціпла.

Яшчэ адной паслугай, якой у выпадку наяýнасці сродкаý вы маеце магчымасць скарыстацца ý запаведніку ды нацыянальных парках Беларусі, з’яýляецца турызм. Не экалагічнае выхаванне (Пад лічынай якога крыецца гэтае зло ý ААПТ Украіны) – а адкрыта турызм. Да паслуг турыстаý маршруты, памяшканні рознага класу да люксавых, лазні, рэстараны і звычайна паляванне ды рыбалоýства (гл. прыкладам www.Braslav.com). Прэйскурант подобных паслуг мае магчымасць атрымаць любы жадаючы ý Бярэзінскім запаведніку, буклет з пералікам паслуг уручаюць і ý Браслаýскіх азерах. Супраць гэтага спажывецкага падыходу да выкарыстання ААПТ Беларусі выступае не шмат беларускай грамадскасці. Але затое ёсць сярод іх і сапраýдныя змагары, такія як Інеса Зеніна ды Георгій Казулька – удзельнікі рабочай групы “Прырода і запаведная справа” (ел. контакт redco63@yahoo.com, kazulka@tut.by).

А як жа справы ідуць у заказніках. Іх сетка недастаткова рэпрэзентатыýная. Чырвонай кнігай рэспублікі часцей за ýсе паказваецца необходнасць стварэння новых заказнікаý ды помнікаý прыроды, у сувязі з тым што шмат відаý, якія сустракаюцца на невялікіх тэрыторыях краіны, не маюць ніякай аховы. Пазітыýнай тэнденцыяй Беларусі неабходна прызнаць стварэнне штата ý некаторых заказніках, што дазваляе забяспечваць рэальны рэжым аховы тэрыторыі. У гэтым вялізная заслуга грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацька?шчыны». Які гэта будзе режым – гэта ýжо іншае пытанне, хаця ý святле того што назіраецца ý іншых ААПТ вельмі актуальнае. Вельмі прыемна канстатаваць вялізную актыýнасць гэтай арганізацыі і на ніве барацьбы супраць вясновага палявання на птушак у Беларусі. Ва ýсіх еýрапейскіх краінах, акрамя Беларусі ды некалькіх абласцей Расіі, вясновае паляванне на птушак забаронена.

Заключэнне

У працэсе пераходу ад саюзнай запаведнай сістэмы да сваёй уласнай, Беларусь, задэклараваýшы прыярытэт аховы прыроды на тэрыторыях ААПТ, фактычна выкарыстоýвае іх у якасці крыніц для знаходжання сродкаý у дзяржказну, за рахунак спажывання прыродных рэсурсаý. Такі падыход вядзе да фактычнай падмены паняцця ААПТ паняццямі курортнай зоны, лясгаса ці паляýнічай гаспадаркі, якіх ý Беларусі і так ýжо зашмат. Адначасова ва умовах псавання адносін з Расіяй, Беларусь хутчэй за ýсе паспрабуе выціскаць са сваіх прыродных рэсурсаý яшчэ болей, так што прагноз у гэтай справе цалкам не суцяшальны.

Неабходна адзначыць, што сітуацыя якая склалася ý значнай ступені ý сувязі з асаблівасцямі палітычнага кіравання ды адпаведна беднасцю Беларусі на рэальныя грамадскія ініцыятывы, прынцыповую барацьбу за запаведную справу. Тое, што са значнымі высілкамі атрымоýваецца зрабіць на Украіне і ý Расіі, у сучаснай Беларусі практычна немагчыма. У той жа час жадаем параіць беларускім грамадскім групам скарыстацца ýнікальнай сітуацыяй што назіраецца ý іх Айчыне, калі зямля практычна не прыватызавана ды й паспрабаваць стварыць як мага болей ААПТ мясцовага значэння. Прыемна усвядомліваць што так і дзейнічаюць удзельнікі «Аховы птушак Бацька?шчыны». Бо момант, калі капіталістычная хваля накрые краіну (надзеі на то што гэтага не станецца вельмі мала) необходна сустрэць на добра падрыхтаваных абарончых пазыцыях. Неабходна усяляк падтрымліваць і ініцыятыву групы “Прырода і запаведная справа” па звароту ААПТ Беларусі да дэклараваных прынцыпаý і ідэалаý запаведнай справы.

Аýтар вельмы удзячны сваім беларускім сябрам Аляксею, Аляксандру ды Інэсе без якых гэтага матэрыалу б не була.

Неколькі фотафактаý

Кедравыя сосны еýрапейскія ý дэндрапарку Бярэзінскага запаведніка

Супрацоýнікі ААПТ патрабуюць спецыяльнага навучэння

А гэта прыклад клопату пра жывёл у Беларусі – пераход для жаб пад шашой

І яшчэ адзін прыклад – сховішча для лятучых мышэй


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта