На гэтай старонцы, шаноýныя чытачы, вы можаце ýбачыць некаторыя прыродныя і гісторыка-культурныя аб’екты нашай краіны, якія могуць прэтэндаваць на тое, каб быць уключанымі ý спіс 7 цудаý Беларусі. За кожны з гэтых аб'ектаý вы можаце прагаласаваць ТУТ. Вам ёсць, што дадаць да нашага спісу? Калі ласка, ПАКІДАЙЦЕ СВАЕ ПРАПАНОВЫ!
Хiба не дзiва тое, што кожны год Дняпро ý наваколлi горада вымывае на бераг наканечнiкi стрэлаý i чарапкi са стаянак першабытных людзей, якiя тут калiсьцi месцiлiся. I хiба нельга назваць дзiвам рагачоýскую Замкавую гару — самую, бадай, запамiнальную на Беларусi: акурат падпяразваючы яе, злiваюцца ля яе падножжа дзве нашы ракi-багатыркi — Дняпро i Друць.
У iм самiм набярэцца сем цудаý, а то й болей. Сафiйскi сабор, Спаса-Еýфрасiннеýскi манастыр, крыж Еýфрасiннi... А людзi, якiх Беларусi i свету горад даý: Скарына, Еýфрасiння, Усяслаý Чарадзей, Сiмяон Полацкi...
Адзiн з самых незвычайных гарадоý не толькi Беларусi. Яго без перабольшвання называюць i беларускай Швейцарыяй, i жамчужынай Палесся.
Адзін з самых старажытных беларускіх гарадоý з найбагацейшай гісторыяй — чаго вартая толькі летапісная легенда пра яго заснаванне, адна з самых драматычных ва ýсходнеславянскіх летапісах наогул. А калі дадаць яшчэ і неразгаданую таямніцу... Археолагі ýжо колькі дзесяцігоддзяý шукаюць у наваколлі магілу Рагнеды — той самай непакорнай княгіні, якая, помсцячы за бацьку і братоý, ледзь не забіла кіеýскага князя Уладзіміра, і якую ён разам з сынам Ізяславам, які стаý на абарону маці, выслаý у гэтыя мясціны, заснаваýшы горад з іменем сына. Ізяслаý з часам стаý княжыць у Полацку, а Рагнеда пад манаскім іменем Анастасія дажывала век у Заслаýі, дзе і была пахавана. Усё адбывалася амаль тысячу год назад, але некаторыя даследчыкі ýсё ж спадзяюцца знайсці магілу, бо лічаць, што такія асобы не сыходзяць у нябыт бясследна.
Ён заслугоýвае таго, каб быць уключаным у спіс беларускіх цудаý: то ікона цудоýным чынам знойдзецца, то галаву маманта пры раскопках адкапаюць... Дзе яшчэ такое на Беларусі адбываецца?
У Беларусі толькі лянівы або глухі не чуý пра гальшанскі прывід, які па вечарах палохае супрацоýнікаý музея, што месціцца ý кляштары, а лёзных, ды яшчэ і цікаýных людзей наогул на дух не пераносіць, і калі хто начаваць з цікавасці застанецца, той і звар’яцець ад страху можа. Але не толькі гэта метафізічная з’ява можа звацца цудам у невялікім мястэчку Гальшаны. Руіны замка канца ХVІ стагоддзя, на пару дзесяцігоддзяý маладзейшы за замак кляштар, які захаваýся (менавіта там жартуе славуты прывід). Шыкоýны барокавы касцёл — бы воблака, што спусцілася на зямлю якраз пад самы заход сонца, каб пафарбавацца пад соннымі промнямі ý пяшчотна-ружовы колер. І ýнутры касцёла дзівосы не скончацца — там адсутнічае алтар, ён намаляваны на сцяне. Такіх храмаý — з намаляванай галаграмай замест алтара — у Еýропе ýсяго тры: у Іспаніі, у Польшчы. Трэці зусім недалёка — у невялікім беларускім мястэчку.
Адзін з самых маладых гарадоý Беларусі. У наваколлі — адно з найбуйнейшых у свеце радовішчаý калійнай солі. У гора-дзе знаходзіцца самы буйны экспарцёр Беларусі — "Беларуськалій".
Ён адзін са старэйшых на Беларусі. Упершыню ýзгадваецца ý старажытнарускім летапісе "Аповесць мінулых гадоý" у 1097 годзе. Тут уражваюць сваёй веліччу не толькі Францысканскі ансамбль, палац Бутрымовіча, касцёл Карла Барамея, але ж і адрэстаýраваныя, і новыя цэрквы, капліцы, вуліцы старажытнай і заýжды маладой сталіцы Палесся.
Радовішча будаýнічага каменю пад Мікашэвічамі — адно з двух найбуйнейшых у свеце распрацаваных падобных радовішчаý. Балансавыя запасы — больш за 440 млн кубаметраý. На дне мікашэвіцкага кар’ера "БелАЗ" здаецца велічынёй з запалкавы карабок.
Тут, у Іванаýскім раёне, нарадзіýся дзвесце гадоý таму і выгадаваýся знакаміты піяніст, мастак і педагог Напалеон Орда, навучэнец Фрыдэрыка Шапэна, сябар Фэрэнца Ліста, Адама Міцкевіча, Жорж Санд. Менавіта нашаму Напалеону мы ýдзячны за тое, што цяпер па ягоных малюнках можам адраджаць старажытныя палацы і замкі.
якiя па праву называюць "лёгкiмi Еýропы". Калi ýлiчыць, што ý кожнага возера, у кожнага балота ёсць свая прыгожая рамантычная, дык тут не адно дзiва, а цэлы стос дзiвосаý...
Рака з вялiкай лiтары — гэта нешта незвычайнае, грандыёзнае, яна бярэ ý палон i не адпускае ад сябе яшчэ доýга, з’яýляецца ý самых харошых снах, у самых светлых марах...
ля якога, як вылiчылi нядаýна, знаходзiцца самы правiльны цэнтр Еýропы. Калi гэта сапраýды так — вы толькi ýявiце: больш нi адна краiна свету не можа гэтым пахвалiцца. Вось гэта сапраýдны цуд, якiм можна ганарыцца.
Да дзiвосных краявiдаý, якiмi слаýны Браслаý, можна дадаць яшчэ дзiвосныя паданнi, амаль з кожным возерам звязаныя. Як, напрыклад, легенда пра ýзнiкненне азёраý Дрывяты, Навяты i Снуды, што вакол Браслава, ды i самога горада. Яна распавядае пра трох братоý Браса, Нова i Снуда, якiя кахалi князёýну Дрыву. Капрызная паненка заявiла, што выйдзе замуж за самага моцнага з братоý. Самы дужы з iх быý Брас, таму малодшыя вырашылi забiць яго. Але памылiлiся — забiлi слугу. Самi ж не ведаючы пра памылку, пачалi двухбой — жывым павiнен быý застацца толькi адзiн, Дрыва не змянiла сваёй умовы. Урэшце браты забiлi адно аднаго, князёýна з раскаяння кiнулася ý возера, а цудам выратаваны Брас заснаваý горад i назваý яго сваiм iменем. А азёры вакол паселiшча атрымалi назвы ý памяць яго няшчасных братоý ды прыгажунi, якая давяла iх да смерцi...
Быý закладзены ý 1814—1819 гадах. Меý унікальны дрэвастой. Да нашага часу захавалася вельмі рэдкае для Беларусі дрэва — ясень пенсільванскі з бела-стракатым лісцем.
Самая высокая кропка Беларусі. Калісьці звалася Гара Святая. Вышыня — 345 м над узроýнем мора.
Самы вялікі натуральны вадаём Беларусі. Плошча 79,6 квадратнага кіламетра.
Адзіны ý Еýропе буйны масіý старажытных рэліктавых раýнінных лясоý, які захаваýся ý параýнальна непарушаным стане да нашага часу. Плошча на тэрыторыі Беларусі 163 505 гектараý (акрамя Брэсцкай вобласці, частка пушчы знаходзіцца на тэрыторыі Гродзеншчыны).
Унікальнае спалучэнне флоры і фауны, многія прадстаýнікі якіх занесены ý Чырвоную кнігу Беларусі. На тэрыторыі парку знаходзяцца вядомыя на ýсю Еýропу пойменныя дубровы. Некаторым дрэвам у іх — па 600—700 гадоý.
Каля 80 працэнтаý сусветнай папуляцыі гэтай чароýнагалосай птушкі гняздуецца на Брэстчыне. Ёсць яна таксама ва Украіне, у Польшчы і Германіі, але толькі ý нас летась на адным квадратным кіламетры налічылі больш за сто спяваючых самцоý. І гэта — дзякуючы добрай захаванасці балот.
Яно найболей захавалася сярод азёраý краіны ý сваім натуральным прыродным стане. Паміж Івацэвіцкім, Ляхавіцкім і Ганцавіцкім раёнамі. Тут самая большая тэрыторыя Еýропы — больш за сто квадратных кіламетраý, — якая ніколі не засялялася людзьмі.
Адна з дзвюх папуляцый гэтага віду дрэý, што захаваліся на Беларусі (другая — у Белавежскай пушчы). Цікава, што ён здолеý выжыць у звычайным эксплуатацыйным лесе на Пружаншчыне. Магчыма, існуе ýжо на працягу дзесяткаý тысяч гадоý — з таго часу, калі маманты блукалі па нашай зямлі. Піхтарнік мае статус рэспубліканскага помніка прыроды.
Хаця дрэву ýжо больш чым 840 гадоý, яно такі расце ý Пажэжынскім лясніцтве Маларыцкага раёна. Гэта самае старое і самае высокае дрэва беларускіх лясоý — дуб чарэшчаты. Жывы сакральны помнік, ля якога ýтвараліся язычніцкія абрады. Увогуле ж дубы жывуць і больш за тысячу гадоý.
Ён адзіны на Беларусі і адзін з нешматлікіх ва Усходняй Еýропе, дзе знаходзіцца найбуйнейшая калонія лятучых мышэй тых відаý, што ахоýваюцца. І самая вялікая ý Беларусі. Цікава, што папуляцыя, якая на 99 працэнтаý прадстаýлена шыракавушкай еýрапейскай (барбастэла па латыні), месціцца ýздоýж беларуска-польскай мяжы, і звяркі не залятаюць нават у Кобрынскі раён. У фартах Брэсцкай крэпасці іх жыве каля трох тысяч.
Гэты самы вялікі гай чорных бяроз на Беларусі (і нават найбуйнейшы ý Еýразіі) захаваýся каля вёскі Турная ý Івацэвіцкім раёне. Тут расце каля 200 дрэý. Вучоныя кажуць, што гэта дрэва-таямніца. Дагэтуль не знойдзены адказ, гэта гібрыд ці самастойны від, ці то выміраючае дрэва з тых, што былі распаýсюджаны ý былых геалагічных эпохах.
Амаль за тысячу год свайго iснавання яна гэтага заслужыла. Сваёй незвычайнай архiтэктурай, сваёй упартасцю да жыцця — Нёман ужо колькi раз падмываý i нават зносiý яе сцяну, а яна — жывая...
Гэтаму архітэктурнаму помніку, што стаіць на ýскраіне вёскі Здзітава Жабінкаýскага раёна, больш за 500 гадоý. Цікава, што царква ніколі не перараблялася і захавалася ý першапачатковым выглядзе да нашых дзён.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі з'яýляецца асоба каштоýным аб'ектам культурнай спадчыны беларускага народа. Яна выконвае сваю місію: збіраць, захоýваць і даваць у карыстанне грамадству ýніверсальны фонд дакументаý, якія адлюстроýваюць веды чалавецтва.
Беларусы сапраýды маюць непасрэднае дачыненне да марскiх традыцый. Ды з усiх марскiх старонак беларускай гiсторыi найбольш значнай з’яýляецца крычаýская. Дагэтуль здзiýляе факт iснавання ý Крычаве суднаверфi, якая спрыяла запачаткаванню расiйскага Чарнаморскага ваеннага флоту.
Наша гісторыя і наша памяць. Жывы сведка чалавечага подзвігу.
Адзін з сімвалаý нашай краіны, занесены ý Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
"Сафійка", пабудаваная Усяславам Чарадзеем, прастаяла на беразе Дзвіны амаль семсот гадоý. Падчас Паýночнай вайны войскі Пятра І размясцілі ý храме парахавы склад, і сабор аднойчы проста ýзляцеý у паветра. Вандалы — катэгорыя не адносная да нейкай эпохі, яны былі заýсёды... Але Сафійка дзякуючы ýменню і таленту дойлідаý уваскрэсла. Непазнавальна відазмененая — ва ýсёй спеýнасці і раскошы нашага, беларускага стылю — віленскага барока, яна і сёння стаіць на стромым беразе ракі, бы вялікі белы птах, які прысеý адпачыць і ýжо гатовы зноý узляцець да неба...
Гэты помнік адметны найперш легендай сваёй пабудовы. Аднойчы (а дакладна — у снежні 1733 года) добрыя гараджане забілі шляхціца прама на галоýнай плошчы. За справу, трэба сказаць: нехта Любуш Зянковіч, заліýшы вочы, пусціý каня прама на гандлёвыя рады, патаптаý і тавар, і людзей. Мяшчане за сябе адпомсцілі ды яшчэ і храм, у якім гуляка спрабаваý схавацца, разбурылі. Пакаралі іх за тое адмыслова: на пабудову новага касцёла запатрабавалі разабраць цагляныя коміны дамоý. А зіма была лютая. Да таго ж было загадана прынесці на будоýлю даволі вялікую колькасць яек для прыгатавання мацавальнага раствору. Магіляýчане загад выканалі. Толькі сярод соцень прынесеных яек не было ніводнага сырога — усе звараныя ýкрутую. Ці так было, ці не на самай справе, ведае толькі маýклівы сведка тых падзей — сам касцёл. У ім, дарэчы, дзівосны роспіс — адзін з самых поýных фрэскавых евангельскіх цыклаý з тых, што да сёння захаваліся на Беларусі.
Помнік архітэктуры васемнаццатага стагоддзя, пабудаваны па загаду графа Чарнышова. Чачэрская ратуша, а ýвогуле і сам гэты горад вартыя быць у спісе прэтэндэнтаý на высокае званне. Чачэрск — адзін з самых старажытных гарадоý на тэрыторыі нашай краіны. Упершыню ён згадваецца ý пісьмовых дакументах сярэдзіны дванаццатага стагоддзя. Магдэбургскае права горад атрымаý у 1510 годзе. На жаль, войны на памежжы далі аб сабе знаць: у старажытным Чачэрску ратуша пабудовы другой паловы ХVІІІ стагоддзя — ці не самы даýні помнік у горадзе, які захаваýся. Але ратуша вылучаецца не толькі гэтым. У яе сапраýды вельмі адметная канструкцыя і сілуэт. Гэта граф Чарнышоý, атрымаýшы пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Чачэрск у падарунак ад Кацярыны ІІ, захацеý зрабіць у гарадку сваю рэзідэнцыю. У невялікім ціхім Чачэрску з’явіліся нават прыгонны тэатр і аркестр. Праýда, захапленне графа хутка астыла, жыццё ý гарадку па-ранейшаму пацякло павольна і спакойна. Ад таго бліскучага часу на памяць засталася фундаваная ýсё тым жа Чарнышовым Спаса-Праабражэнская царква ды дзіýнага сілуэта ратуша.
Для беларускай архітэктуры Косаýскі палац адзін з самых маладых і прыгожых. Ён пабудаваны ý гатычным стылі. Сваімі формамі палац нагадвае еýрапейскія абарончыя замкі. У палацы налічвалася больш за 100 пакояý, і не было ні аднаго падобнага. У Белай зале, напрыклад, праводзіліся балі, у Чорнай – гулялі ý карты.
Адзін з нямногіх помнікаý беларускай готыкі, што захаваліся да нашых дзён. Год пабудовы — 1540-ы.
Унікальны помнік архітэктуры барока, заснаваны ý 1583 годзе. Занесены ý Спіс помнікаý сусветнага значэння ЮНЕСКА.
Унікальны, адзіны ý краіне археалагічны музей (падобны ствараецца ý Тураве, але там захаваны рэшткі старажытных пабудоý — з каменю). У "Бярэсці" пабудовы ХІІ—ХІІІ стагоддзяý — драýляныя. Захаваліся хаты па восем—дзесяць вянцоý.
Унікальны помнік абарончага дойлідства канца XIII ст., адзіная цэлая пабудова з групы так званых валынскіх вежаý, што некалі існавалі ý беларускіх гарадах. Паводле Іпацьеýскага летапісу, вежа пабудавана паміж 1271 і 1289 гг. дойлідам Алексам.
Знаходзіцца ý Баранавіцкім раёне. Адзін з нямногіх у краіне храмаý у стылі готыкі, якія захаваліся да нашых дзён. Пабудаваны ý 1472 годзе Мікалаем Неміровічам. Мае унікальны алтар.
Помнік драýлянага дойлідства першай паловы ХVIII стагоддзя. Прататып так званай палескай школы будаýніцтва храмаý (многія цэрквы пазней будаваліся па яе ýзору). Драýляная разьба ý алтарнай частцы (Царскія вароты) — выдатны помнік народнай творчасці.
Сапраýды унiкальны помнiк, раскошная пабудова эпохi класiцызму. Захаваýся амаль без перабудовы з канца XVIII — пачатку ХІХ стагоддзя. Аналагаý у Беларусі не мае.
Старажытная абіцель — бярэ пачатак з 1380 года, заснаваны князем Мсціслаýскім Сямёнам Лугвенам, удзельнікам Кулікоýскай і Грунвальдскай бітваý на месцы цудадзейнай крыніцы, вада з якой, паводле падання, вылечыла яго ад слепаты. Крыніца захавалася да нашых дзён, а нядаýна на адным з напаýразбураных будынкаý манастыра праявіýся твар Спаса.
Унікальны помнік, пабудаваны ý другой палове ХVIII стагоддзя ý стылі класіцызму, адзін з нямногіх, якія захаваліся. Разам з гандлёвымі радамі ýтварае дасканалы ýзор традыцыйнай для Беларусі гарадской забудовы.
Паблізу Брэста месціцца сядзіба роду Нямцэвічаý. 250-годдзе з дня нараджэння Юліяна Урсына Нямцэвіча, паплечніка, асабістага ад’ютанта і сакратара Тадэвуша Касцюшкі, мы нядаýна адсвяткавалі. Гэта быý знакаміты публіцыст, пісьменнік і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоýскага.
Пабудаваны ý канцы ХІХ стагоддзя па праекту вядомага архітэктара Паýла Камбурава ý нехарактэрным для Беларусі псеýдарускім стылі. З’яýляецца своеасаблівай візітоýкай Магілёва.
Помнік архітэктуры барока і ракако (XVII—XVIII ст.). У адрозненне ад большасці каталіцкіх храмаý мае план, па форме блізкі да квадрата. Сярод унікальных фрэсак унутры касцёла — адзіная ý Беларусі і адна з нямногіх у свеце фрэска з выявай не біблейскага, а батальнага (ваеннага) сюжэта (захоп Мсціслава князем Аляксеем Трубяцкім у 1654 годзе).
Соль найвышэйшай якасці, запасаý хопіць на дзесяткі пакаленняý.
Руска-скандынаýская дуга (Дуга Струвэ) — найбольш дакладнае і грандыёзнае па памерах градуснае вымярэнне дугі мерыдыяна ý свеце. Усяго на тэрыторыі Беларусі вядомы 19 пунктаý Дугі, але найбольшая колькасць занесеных у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА знаходзіцца на Брэстчыне (у Асаýніцы,Чакуцку і Ляскавічах).
Адна з самых старажытных на тэрыторыі Еýропы — налічвае 26 з паловай тысяч гадоý.
Экспанаты музея без перабольшвання унікальныя: старажытныя рукапісныя і друкаваныя кнігі, пачынаючы з ХVI стагоддзя, старыя тканіны, каля паýтысячы стараверскіх і народных абразоý.
У мясцовым музеі знаходзіцца метэарыт вагой 38 кг, а ý наваколлі Брагіна — ля вёскі Крукі была знойдзена глыба касмічнага паходжання вагой 270 кг. Гэта рэшткі метэарытнага дажджу 1807 года.
Мемарыял, прысвечаны адной з самых гераічных старонак Вялікай Айчыннай вайны. У ліпені 1941 года магутную фашысцкую машыну, якая рухалася на ýсход амаль без перашкод, абаронцы Магілёва змаглі затрымаць на 23 дні.
Гэта гонар — лiчыцца адным з першых у Еýропе народам, якi займеý сваю друкаваную кнiгу. Шкада толькi, што гэтыя выданнi раскiданыя па ýсiм свеце, па музеях ды калекцыях, а ý Беларусi iх зусiм няшмат. Але тое, што яны ёсць, што яны захавалiся для нас i для наступных пакаленняý праз паýтысячы год, — гэта сапраýды цуд.
Колькi яе забаранялi — i ý семнаццатым стагоддзi, i ý дзевятнаццатым, амаль трыста год яна iснавала толькi ý вуснай форме, але выжыла i стала дзяржаýнай. Цуд, дый толькi. Цуд — народ, якi здолеý яе захаваць.
"Замест персiдскага ýзору узор радзiмы васiлька"... Хто яшчэ са школьных гадоý не памятае гэтыя багдановiчавы радкi. На тканых з залачонага шоýку паясах, якiмi ý васемнаццатым стагоддзi падпяразвалiся беларускiя магнаты, i праýда — васiлькi ды мальвы... У свой час яны былi прадметам раскошы, прыкметай багацця ýладара. Сёння яны — наша агульная каштоýнасць, прыкмета багацця спадчыны народа, якi гэты цуд захаваý.
Адна з найбольш шануемых каталіцкіх святыняý, вядомая не толькі ý Беларусі. Знаходзіцца ý мястэчку Будслаý Мядзельскага раёна. Вядомая на Беларусі з 1598 года.
Вядомая не толькі ý Беларусі, але і ý суседніх краінах святыня, з’явілася некалькі гадоý назад. Кожны год каменны крыж вырастае з зямлі на некалькі сантыметраý. Па адной з версій, крыж расце на месцы пахавання святога Кірылы Тураýскага, месцазнаходжанне магілы якога дагэтуль невядомае, па другой — гэта адзін з трох каменных крыжоý, якія, паводле падання, прыплылі ý Х стагоддзі з Кіева ý Тураý па Прыпяці супраць цячэння.
Колькі б ні мінула часу ад запачаткавання кніжнай справы на свеце, а нас не перастае хваляваць тая далёкая кніга, сапраýдная, першая, з якой усё і пачалося. Бо яна і да гэтага часу захоýвае не толькі дабравесце для людзей, але і дыхае цяплом рук, што яе стварылі.
Унікальны помнік беларускай літаратуры XVII стагоддзя. Быý створаны святаром мястэчка Баркалабава (зараз вёска ý Быхаýскім раёне) Фёдарам Філіповічам. У летапісе адлюстраваны падзеі з 1563 па 1608 год, галоýным чынам праз паýсядзённае жыццё простых людзей той мясцовасці. Але ёсць некаторыя звесткі і пра агульнапалітычныя падзеі: пра сеймы Рэчы Паспалітай, пра Лжэдзмітрыя ІІ.
Самая шануемая ікона ва ýсходніх землях Беларусі на працягу многіх стагоддзяý. З яе цудоýным з’яýленнем у 1240 годзе звязана легенда заснавання Бялынічаý: ад абраза сярод ночы зыходзіла дзівоснае ззянне ("Бялынічы" — "белыя ночы").
Многiя нашы чытачы прапануюць у спiс унесцi сапраýдныя дзiвосы, з разраду невытлумачаных. Напрыклад, растучы крыж у Тураве. Цi з’яýленне выявы Збавiцеля на руiнах Пустынскага манастыра ля Мсцiслава. У пiсьме Наталлi Левановiч з Мiнска чытаем пра дзiвосныя камянi з адбiткамi нагi — так званыя следавiкi. Кажуць, калi ý нейкай краiне пачынаюць адбывацца падобныя з’явы — гэта знак таго, што Бог любiць гэту зямлю, што ён жыве ý душах яе насельнiкаý.
Добры для нас знак, праýда?------------------
(Миниатюрные фотографии всех этих мест и объектов смотрите на странице первоисточника http://www.ng.by/ru/page/709/4.html, прим. редактора сайта БП-21 век)
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта