…А загінуý у антыфашысцкім змаганні

Анатолiй ГРЫЦКЕВІЧ, "Народная воля", № 31-32, 29.02.2008

10 лютага споýнілася 125 год з дня нараджэння Станіслава Булак-Балаховіча.

Яго імя яшчэ і сёння некаторыя вымаýляюць, апасліва азіраючыся па баках. Да гэтай пары яно ахутана легендамі, і да гэтай неардынарнай асобы — неадназначнае стаýленне. Хто ж ён такі — Станіслаý Булак-Балаховіч, гэты "парушальнік спакою", які хацеý бачыць сваю Радзіму вольнай, незалежнай, самастойнай дзяржавай? Слова — доктару гістарычных навук, прафесару Анатолю ГРЫЦКЕВІЧУ.

…Пасля доýгага замоýчвання ý савецкі час, нарэшце, пачынаючы з 90-х гадоý ужо мінулага стагоддзя, беларускія гісторыкі пачалі вяртаць з нябыту імёны нацыянальных дзеячаý перыяду барацьбы Беларусі за незалежнасць у 1918—1920 гг. Сярод іх загучала і імя Станіслава Нікадзімавіча Булак-Балаховіча (1883—1940).

Скажам шчыра: перад намі — складаная, неадназначная фігура ý гісторыі Беларусі, чалавек з цікавым і трагічным лёсам, поýнае апісанне якога яшчэ чакае грунтоýнай працы навукоýцаý і літаратараý. Мастакі ýжо даýно зацікавіліся ягонай часам супярэчлівай постаццю. Але, пры гэтай супярэчлівасці, нельга не прызнаць: у 1920-я гады ХХ стагоддзя генерал здзейсніý нямала патрыятычных учынкаý.

У агні Першай сусветнай

Нарадзіýся Станіслаý Булак-Балаховіч у невялічкім маёнтку Мэйшты Відзаýскай воласці Браслаýскага павета Ковенскай губерні (у 10 км на паýночны захад ад Відзаý, цяпер гэта тэрыторыя Латвіі). Паходзіý з дробнай шляхты. Бацька яго, патомны беларус, трымаýся каталіцкай веры. Арандаваý невялікі маёнтак Стакоп'ева ý тым жа Браслаýскім павеце.

Станіслаý скончыý аграрную школу і працаваý адміністратарам маёнтка Гарадзец-Лужкі ý Дзісненскім павеце. З пачатку Першай сусветнай вайны з малодшым братам Язэпам (таксама аграномам) добраахвотна ýступіý у расійскую армію і са жніýня 1914 г. служыý у 2-м Курляндскім уланскім палку 2-й кавалерыйскай дывізіі — спачатку шарагоýцам, а потым унтэр-афіцэрам. Удзельнічаý у баях на тэрыторыі Польшчы, Латвіі. За мужнасць быý узнагароджаны Георгіеýскім медалём і Георгіеýскімі крыжамі 4-й, 3-й і 2-й ступені. Не раз быý паранены і кантужаны.

У ліпені 1915 г. С.Булак-Балаховіч атрымаý першае афіцэрскае званне прапаршчыка (адна зорачка на афіцэрскім пагоне), а ý 1917 г. быý ужо штаб-ротмістрам (чатыры зорачкі). Ён вылучаýся асаблівай мужнасцю і знаходлівасцю, значыць - і баявой удачай. Камандаваý армейскім партызанскім конным атрадам (а гэта — 500 чалавек) з верасня 1916 г., прарываýся з ім праз лінію фронту, рабіý налёты на камунікацыі, штабы і тылы германскіх войскаý.

Поле дзеянне — Прыбалтыка

Вясной 1918 г., пасля шпіталя ý Петраградзе, крыху залячыýшы раны, С.Булак-Балаховіч запісаýся ý Чырвоную Армію, якая тады стваралася. У красавіку з байцоý свайго былога атрада ён сфарміраваý у горадзе Луга (Петраградская губерня) 1-ы Лужскі конны партызанскі полк, у хуткім часе перайменаваны ý 3-і Петраградскі.

Ранейшая партызанская дзейнасць і спрыт звярнулі на С.Булак-Балаховіча ýвагу ý Маскве. Наркам па ваенных і марскіх справах Л.Троцкі прапанаваý яму пасаду інспектара кавалерыі Чырвонай Арміі (пасаду потым доýгі час займаý С.Будзённы). Аднак С.Булак-Балаховіч адмовіýся ад прапановы, бо быý не згодны з антысялянскай палітыкай бальшавікоý.

Паступова канфлікты з прадстаýнікамі савецкай улады нарасталі. Булак-Балаховіч намагаýся ýратаваць сваіх камандзіраý (былых царскіх афіцэраý) ад арыштаý і рэпрэсій. Тым не менш працягваý служыць у Чырвонай Арміі на "лініі завесы", бо побач — у Эстоніі і Латвіі — да канца 1918 г. знаходзіліся нямецкія войскі, а немцаý ён па-ранейшаму разглядаý як галоýных ворагаý міру на ягонай зямлі.

Ужо намецілася паражэнне Германіі на Заходнім фронце, сітуацыя змянілася. У Прыбалтыцы стваралася "белая" расійская армія, якая намагалася ýтрымаць у сваіх руках Пскоý, калі яго пакінуць немцы. У кастрычніку 1918 г. Булак-Балаховіч выслаý у Пскоý свайго прадстаýніка, каб дамовіцца аб пераходзе да белых свайго палка. 16 кастрычніка 1918 г. у Елізараýскім манастыры ён сабраý на нараду камандзіраý, якім давяраý. Было прынята рашэнне аб пераходзе на бок белых.


Генэрал Булак-Балаховіч з ардынарцам, ліпень-жнівень 1919 г. Пскоý.

Ноччу з 5 на 6 лістапада 1918 г. полк перайшоý дэмаркацыйную лінію ý 20 км на ýсход ад Пскова. Падраздзяленні палка павялічылі склад Паýночнай арміі (як тады яна называлася) ад адной трэці да паловы. Армія была падпарадкавана эстонскаму камандаванню.

Атрад ротмістра С.Булак-Балаховіча змагаýся з чырвонымі ý раёне Пячоры на поýдзень ад Пскоýскага возера (пасля адыходу немцаý і белых з Пскова 26 лістапада 1918 г.). Ён уваходзіý у склад паýднёвай групы белых. За вызваленне Тарту ý студзені 1919 г. С.Булак-Балаховічу было прысвоена званне падпалкоýніка.

Атрад Балаховіча часта прарываýся праз лінію фронту і наносіý удары ý тыле чырвоных. У лютым 1919 г. камандуючы Паýднёвай групы генерал-маёр А.Радзянка перайменаваý атрад у конны полк імя Булак-Балаховіча пад камандаваннем самога Станіслава.

15 мая 1919 г. полк і іншыя часці, падпарадкаваныя Булак-Балаховічу, занялі горад Гдоý, за што падпалкоýнік быý павышаны ý званні да палкоýніка. Далей полк браý удзел у пскоýскай аперацыі, у выніку чаго 25 мая 1919 г. Пскоý быý заняты эстонскай арміяй і часцямі белых. Балаховіч быý прызначаны на пасаду камандуючага Пскоýскага раёна і атрымаý новае вайсковае званне — генерал-маёр. З часцей, падпарадкаваных яму, утваралася асобная зводная дывізія.

С.Булак-Балаховіч усталяваý жорсткі адміністрацыйны рэжым у Пскове і раёне. Народныя суды каралі смерцю злачынцаý і бальшавіцкіх актывістаý.

Ваенны камендант Пскова і павета С.Булак-Балаховіч разгарнуý антыбальшавіцкую прапаганду, друкуючы і распаýсюджваючы сярод насельніцтва і чырвонаармейцаý (на фронце і за лініяй фронту) адозвы і ýлёткі. Пісаý у іх: "Змагаючыся не за царскую ýладу і не за памешчыцкую, але за новую, вольную, дэмакратычную, народную, сялянска-рабочую Расію". Выступаý з лозунгамі "За зямлю і хлеб для ýсяго народа, за правы для працоýных, за новы агульнанародны ýстаноýчы сход". Для генерала Белай арміі такія лозунгі былі незвычайнымі. Гэтыя заклікі не знікалі бясследна.

У ліпені 1919 г. на бок С.Булак-Балаховіча перайшоý пяхотны полк Чырвонай Арміі ý поýным складзе.

Паміж Сцылай і Харыбдай

Аднак у кіраýніцтве Белай арміі наспяваý канфлікт паміж генераламі М.Юдзенічам і А.Радзянкам, манархістамі, якія ýвогуле складалі большасць у палітычным і вайсковым кіраýніцтве, і рэвалюцыйна-дэмакратычнай групай у Паýночна-Заходняй арміі на чале з С.Булак-Балаховічам. Ён быý на левым, эсэраýскім крыле гэтай групы. Яшчэ ý жніýні 1919 г. генерал Юдзеніч, галоýнакамандуючы Паýночна-Заходняй арміяй, прызначыý Балаховіча камандуючым 2-м корпусам (з дзвюх дывізій) гэтай арміі. Аднак адносіны паміж Юдзенічам і Булак-Балаховічам усё больш пагаршаліся з-за актыýнай прапаганды, якую вёý Балаховіч.

22 жніýня 1919 года М.Юдзеніч аддаý загад палкоýніку Б.Перамыкіну заняць Пскоý, арыштаваць С.Булак-Балаховіча і аддаць яго пад ваенны суд "за беззаконныя дзеянні" падчас кіравання Псковам і паветам". У выніку афіцэры балаховіцкага штаба былі арыштаваны, а яго начальнік палкоýнік Стаякін забіты. Забіты быý і гарадскі галава Пскова Іваноý. Аднак Балаховічу з групай у 20 коннікаý з уласнай канвойнай сотні ýдалося вырвацца і апынуцца ý Гдове. Расправіцца з ім Юдзенічу не ýдалося, бо С.Булак-Балаховіча падтрымлівала эстонскае камандаванне, зацікаýленае ý рашучым генерале пры абароне Эстоніі ад наступу Чырвонай арміі. Фармальна Балаховіч падпарадкаваýся Юдзенічу і нават лічыýся пад "хатнім арыштам", але адразу выехаý на фронт у раён Острава (50 км на поýдзень ад Пскова). Тут на чале сваёй коннай групы (1200 чалавек) ён працягваý партызанскую барацьбу з бальшавікамі ý тыле праціýніка ажно да заключэння мірнай дамовы паміж Эстоніяй і Савецкай Расіяй (2 лютага 1920 г.) Падчас восеньскага наступу Паýночна-Заходняй арміі Юдзеніча на Петраград атрад С.Булак-Балаховіча ýдарыý на горад Порхаý (на ýсход ад Пскова) і ý тыле праціýніка перарэзаý чыгунку Петраград—Полацк.

Белыя пацярпелі паражэнне падчас гэтага наступу і адступілі на тэрыторыю Эстоніі. Юдзеніч мусіý выдаць загад аб ліквідацыі арміі і стварыý ліквідацыйную камісію, каб разлічыцца з салдатамі і афіцэрамі за службу, прапанаваý краінам Антанты перакінуць салдатаý і афіцэраý на поýдзень Расіі ý армію генерала А.Дзянікіна. Булак-Балаховіч меý намер прымусіць Юдзеніча вярнуць вялікую суму грошай, якую той узяý з армейскай касы. Атрымаýшы неафіцыйную падтрымку эстонскіх улад, Булак-Балаховіч з групай сваіх афіцэраý у ноч на 28 студзеня 1920 г. прыехаý з фронту ý Талін, дзе ý гатэлі "Комерс" пражываý генерал Юдзеніч. Там Балаховіч арыштаваý свайго галоýнакамандуючага, а таксама генерала Крузэнштэрна і ад'ютанта, забраý у Юдзеніча больш за 227 тысяч фунтаý стэрлінгаý, 250 тысяч фінскіх марак і 110 мільёнаý эстонскіх марак. А грошы гэтыя перадаý вайсковаму пракурору арміі Вішнеýскаму. Потым прымусіý Юдзеніча падпісаць распараджэнне аб перадачы грошай на ліквідацыйныя мэты. Такім чынам значная частка гэтай сумы пайшла на выплату салдатам і афіцэрам. Аýтарытэт С.Булак-Балаховіча сярод вайскоýцаý падняýся высока, бо змучаныя вайной служакі нечакана атрымалі сродкі для далейшага ýладкавання.

С.Булак-Балаховіч адвёз арыштаваных на чыгуначную станцыю Талін, пасадзіý іх у таварны вагон і павёз з сабою на фронт. Толькі ýмяшальніцтва англійскага ýрада прымусіла эстонскія ýлады перахапіць цягнік на паýдарозе. Юдзеніч быý перавезены ý англійскую місію, аддаý рэштку грошай і "адпушчаны з мірам" (але без грошай) выехаý за мяжу як прыватная асоба. А дзёрзкі, рашучы Балаховіч вярнуýся на фронт. Яго атрад, галоýным чынам коннікі, афіцыйна называýся Добраахвотніцкім народным атрадам. Камандзір назваý яго Беларускім. Атрад папаýняýся добраахвотнікамі. На пачатку 1920 г. у ім налічвалася 1200 чалавек. Палову афіцэраý і 75 працэнтаý жаýнераý атраду складалі беларусы. Беларускі атрад выпускаý паштовыя маркі наміналам ад 5 капеек да 1 рубля з надпісам на пячатцы канверта "Асобны Беларускі атрад".

Пасля замірэння Эстоніі з бальшавікамі С.Булак-Балаховіч звярнуýся да кіраýніка вайсковай дыпламатычнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ý Латвіі і Эстоніі (у Рызе) палкоýніка К.Езавітава аб пераходзе атрада ý падпарадкаванне ýраду БНР з мэтай барацьбы за незалежнасць Беларусі. Ва ýрада БНР войска ý гэты час не было, бо тэрыторыя Беларусі была занята часткова польскімі, часткова савецкімі войскамі.

Палкоýнік К.Езавітаý, маючы на тое паýнамоцтвы ýрада БНР, залічыý Беларускі атрад у склад войска Беларускай Народнай Рэспублікі, якое пачало фарміравацца (са згоды начальніка Польскай дзяржавы Ю.Пілсудскага) у раёне Слоніма.

Балаховіч са сваім атрадам меý намер перайсці ý Беларусь на савецка-польскі фронт. На гэта польскае камандаванне (той жа Ю.Пілсудскі) дало згоду. У сакавіку 1920 г. Беларускі атрад перайшоý Заходнюю Дзвіну і некаторы час знаходзіýся ý Брэсце, дзе быý папоýнены і атрымаý новую зброю.

Беларускі атрад у дзеянні

Ад пачатку чэрвеня 1920 г. Беларуская група (інакш — Беларуская нацыянальная армія) генерала Станіслава Булак-Балаховіча (каля 2 тысяч шабель) удзельнічала ý баявых дзеяннях супраць Чырвонай Арміі на Палессі, дзе аператыýна ýваходзіла ý склад Палескай групы войска польскага.

Ваенныя дзеянні Беларускай нацыянальнай арміі ý беларускай і ýкраінскіх частках Палесся адбываліся ва ýмовах контрнаступлення Чырвонай Арміі на Украіне ý чэрвені 1920 г. Атрады Балаховіча і тут вялі партызанскую вайну, прарываючыся ý тылы чырвоных войск у раёне Чарнобыля — Чэравічы. Потым, 30 чэрвеня 1920 г., яны атакавалі мястэчка Славечна (на поýдзень ад Лельчыцаý).

З ліпеня атрад пад камандаваннем ротмістра Дарскага ýзяý штурмам станцыю Вяледнікі (на паýднёвы ýсход ад Славечна), выбіýшы адтуль савецкі полк пяхоты. Быý узяты ý палон штаб 2-й стралковай брыгады, захоплены кулямёты. Адступаючы, група С.Булак-Балаховіча ýдзельнічала і ý абаронных баях на рацэ Стыр як рэгулярная вайсковая адзінка. У канцы ліпеня балаховічцы абаранялі лінію на рацэ Стаход у раёне Любешава, 7 жніýня вялі баі за Заходнім Бугам.

Яны неслі вялікія страты, група скарацілася да 700 чалавек. Але прыходзілі добраахвотнікі з маладых сялян і палонных чырвонаармейцаý, нават камандзіраý. У атрад С.Булак-Балаховіча было ýключана 600 данскіх казакаý, якія былі мабілізаваны ý Чырвоную Армію пасля разгрому Дзянікіна, а цяпер перайшлі да Балаховіча. Савецкая разведка ý канцы жніýня 1920 г. ацэньвала сілы Булак-Балаховіча ý 1600 штыкоý, 400 шабель і 14 кулямётаý.

Пасля Варшаýскай бітвы ý сярэдзіне жніýня 1920 г. польскія войскі перайшлі ý наступ, з імі была і група генерала С.Булак-Балаховіча. Зноý яна вядзе на Палессі партызанскія дзеянні. Да С.Балаховіча далучаліся партызаны, што вялі барацьбу супраць савецкай улады. У сярэдзіне верасня ягоныя атрады дзейнічалі ý раёне Пінска, 26 верасня нечакана для праціýніка ýзялі горад, адрэзаýшы кіраýніцтва 4-й Савецкай арміі ад яе войскаý на фронце, на захад ад Пінска. Частка штаба 4-й арміі змагла цягніком ад'ехаць у Лунінец, частка была ýзята ý палон. Камандуючы 4-й арміі А.Шуваеý, начальнік штаба і член рэвваенсавета здолелі ýратавацца, уцёкшы на фронт, на захад ад Пінска. З Лунінца прыбыý у Пінск савецкі бронецягнік, пачаý абстрэльваць станцыю. Агнём гармат Балаховіча быý падпалены вагон са снарадамі, і бронецягнік быý знішчаны моцным выбухам. Праз два тыдні ваенныя дзеянні спыніліся. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе было падпісана савецка-польскае перамір'е і папярэднія ýмовы міру, якімі тэрыторыя Беларусі падзялялася на дзве часткі: Заходняя Беларусь перадавалася савецкім бокам (нават без удзелу дэлегацыі БССР) Польшчы, а на ýсходзе заставалася маленькая БССР з шасці паветаý былой Мінскай губерні. Як казаý з горкай іроніяй Якуб Колас:
Далі шэсць паветаý,
Дзякуй і за гэта.

Паход на Усходняе Палессе

Станіслаý Булак-Балаховіч цвёрда стаяý за далейшую барацьбу з бальшавізмам. Пры падтрымцы начальніка Польскай дзяржавы (так называлася тады афіцыйная пасада) Ю.Пілсудскага старшыня Рускага палітычнага камітэта ý Польшчы Барыс Савінкаý яшчэ 27 ліпеня заключыý з Булак-Балаховічам пагадненне аб сумесным наступе расійскіх (сфарміраваных у асноýным з ваеннапалонных) і беларускіх вайсковых часцей у глыбіню Беларусі і Расіі для падняцця масавага сялянскага паýстання супраць бальшавікоý. Каб прыцягнуць да гэтай акцыі і яýрэйскае насельніцтва, быý створаны асобны "яýрэйскі эскадрон" на чале з паручнікам Цэйтліным. Камандуючым Рускай народнай добраахвотніцкай арміі прызначаýся Булак-Балаховіч. Ён заключыý 12 кастрычніка 1920 г. з Беларускім палітычным камітэтам у Варшаве (што займаý прапольскія пазіцыі) Паýлам Алексюком пагадненне, што цывільная ýлада ý Беларусі будзе перададзена Алексюку і яго камітэту.

У раёне Мікашэвічаý — Турава на пачатку лістапада сабралася армія, падпарадкаваная слыннаму беларускаму генералу. У ёй налічвалася 20 тысяч чалавек. У складзе арміі былі 3 пяхотныя і 1 кавалерыйская дывізіі, сялянская пяхотная брыгада, асобны "туземны" кавалерыйскі полк, полк данскіх казакаý і іншыя. Пры спрошчаным наборы ý армію Балаховіча трапілі і яго ранейшыя жаýнеры, і добраахвотнікі, якія не мелі баявога вопыту. Былі і палонныя чырвонаармейцы, і нават разбэшчаныя вайной людзі, і крымінальныя элементы, якія жылі вайной і рабавалі насельніцтва. Выпадкі гвалту і забойстваý змусілі генерала выдаць загад перад паходам ва Усходняе Палессе, што камандзіры, чые жаýнеры займаюцца пагромамі і рабункам, будуць зняты з камандавання, пастаýлены перад трыбуналам і асуджаны "адпаведна законаý ваеннага часу". "А злоýленых на гарачым учынку як жаýнераý, так і афіцэраý расстрэльваць на месцы. Пагромаý не павінна быць, і яны не будуць мець больш месца".

С.Булак-Балаховіч даý дазвол яýрэйскаму насельніцтву гарадоý і мястэчак ствараць узброеныя атрады самаабароны, каб бараніцца ад пагромаý.

6 лістапада 1920 г. з Турава армія Балаховіча ідзе наступленнем на ýсход па абодвух баках Прыпяці. Галоýны ýдар народнай арміі абрынуýся на 10-ю стралковую дывізію 16-й Савецкай арміі, якая панесла значныя страты і вымушана была адступаць. 8 лістапада войскі Булак-Балаховіча занялі Петрыкаý, 9 —мястэчка Скрыганаý. Пасля цяжкага бою Пскоýскі полк 1-й дывізіі "смерці" палкоýніка Мацвеева 10 лістапада ý 16 гадзін 40 хвілін заняý Мазыр. Праз дзве гадзіны ý Мазыр уступіла і кавалерыйская дывізія палкоýніка Паýлоýскага. Паýлоýскі сфарміраваý з палонных Мазырскі полк. У гэты ж дзень, 10 лістапада, Остраýскі полк 1-й дывізіі Балаховіча заняý Калінкавічы.

Мазыр становіцца цэнтрам ваеннай і палітычнай дзейнасці С.Булак-Балаховіча. Пасля заняцця Мазыра генерал ужо не ýтрымліваý у сакрэце свае планы ýтварэння незалежнай Беларускай дзяржавы. Камендант Мазыра генерал-маёр Яраслаýцаý тут жа аддаý загад вывесіць у горадзе на будынках бел-чырвона-белыя беларускія сцягі. Ад 12 лістапада С.Булак-Балаховіч пачаý выдаваць палітычныя акты і загады, накіраваныя на стварэнне Беларускай дзяржавы, абвясціý сябе "начальнікам Беларускай дзяржавы" і пракламаваý незалежнасць Беларусі. 14 лістапада ён выдаý загад пра фарміраванне беларускай арміі з беларусаý і ýраджэнцаý Беларусі. Станіслаý Булак-Балаховіч абвясціý сябе галоýнакамандуючым усімі ýзброенымі сіламі на тэрыторыі Беларусі. Камандаванне Рускай народнай арміяй ён перадаý свайму брату Язэпу, надаýшы яму званне генерал-маёра. Кваліфікацыйная камісія пацвердзіла гэтае наданне. Але фактычна С.Булак-Балаховіч па-ранейшаму камандаваý усёй Саюзнай (як яна цяпер называлася) народнай добраахвотніцкай арміяй.

У Мазыр з Варшавы прыбылі І.Аляксюк і В.Адамовіч, якія заключылі з Булак-Балаховічам і Б.Савінкавым пагадненне аб прызнанні Рускай добраахвотніцкай арміяй незалежнасці Беларусі. У сваю чаргу С.Булак-Балаховіч прызначыý П.Алексюка старшынёй свайго ýрада, а ýрады В.Ластоýскага (у Коýне) і А.Чарвяка (Чарвякова) у Менску абвясціý "звергнутымі".

Армія Балаховіча працягвала наступаць. 2-я пяхотная дывізія і група Язэпа Балаховіча, раней намесніка галоýнакамандуючага, наступалі на Рэчыцу, другая частка армій — на Оýруч і Чарнобыль. 16 лістапада атрады Станіслава з трох бакоý падышлі да Рэчыцы і пачалі баі на яе ýскраінах.

Камандаванне Чырвонай Арміі кінула на фронт новыя сілы, якія праз тыдзень ужо мелі колькасную перавагу. З боку Жлобіна контрнаступленне 16-й арміі Заходняга фронту пачалося 16 лістапада. Агульны ж план палягаý на тым, каб акружыць армію Балаховіча і знішчыць яе. Ужо 17 лістапада часці 16-й арміі з баямі занялі Калінкавічы. Пазбягаючы акружэння, С.Булак-Балаховіч спыніý далейшы наступ у глыб Палесся. 19 лістапада пачалося агульнае адступленне. 2-я пяхотная дывізія балаховічцаý упарта абараняла Мазыр, але 20 лістапада і ён быý захоплены чырвонымі.

Асноýнай групоýцы арміі Балаховіча ýдалося ý раёне Каплічы—Якімавічы (30—40 км на поýнач ад Мазыра) па лясных дарогах, праз рэкі ý балоты прабіцца скрозь заслоны 33-й савецкай Кубанскай казацкай дывізіі і 24 лістапада фарсіраваць раку Пціч. Сам генерал у баях атрымаý рану, але не пакідаý камандавання. 26 лістапада яго войскі выйшлі праз Жыткавічы да чыгуначнай станцыі Сінкевічы ý раён размяшчэння польскіх войск. І хаця план камандавання Чырвонай Арміі — знішчыць вайсковыя сілы Булак-Балаховіча — не ýдаýся, армія гэтая была раззброена польскімі войскамі. Частка яе засталася ý 30-кіламетровай нейтральнай зоне (па 15 км па абодва бакі мяжы), якая існавала да падпісання канчатковага мірнага дагавору ý сакавіку 1921 г. і яго ратыфікацыі ý маі таго ж года. Адтуль асобныя атрады балахоывічцаý вялі партызанскую барацьбу супраць савецкай улады ажно да 1922 года.

Хоць асноýная маса сялянства яго і падтрымлівала, аднак у цэлым акцыя С.Булак-Балаховіча не мела поспеху, таму што якраз у гэты час расійскія антысавецкія сілы ý Крыме былі разгромлены, і камандаванне Чырвонай арміі змагло перакінуць у Беларусь значныя падмацаванні. Балаховіч не здолеý аб'яднаць усе нацыянальныя сілы, бо асноýная з іх — партыя беларускіх эсэраý — ставілася да яго варожа як да саюзніка Польшчы.

Беларускія эсэры ý час савецка-польскай вайны супрацоýнічалі з партыяй бальшавікоý, бо тыя абяцалі пасля перамогі над Польшчай прызнаць Беларускую Народную Рэспубліку як самастойную дзяржаву. Партызанскія атрады беларускіх эсэраý (сялянскія дружыны) ваявалі супраць Польшчы сумесна з чырвонымі партызанамі. Аднак пасля заканчэння ваенных дзеянняý бальшавікі хутка забаранілі беларускіх эсэраý, лідэраý і актывістаý арыштавалі. Булак-Балаховіча асуджалі і пасля заканчэння вайны, бо некаторыя жаýнеры (з крымінальных элементаý) працягвалі займацца рабаваннем, а ён, камандуючы, быý адказны за дзеянні сваіх падначаленых.

I публіцыст, і паэт, і падпольшчык…

Пасля раззбраення асноýная частка атрадаý Булак-Балаховіча размясцілася ý Белавежскай пушчы, дзе былыя жаýнеры працавалі на лесараспрацоýцы і тартаках. Сам генерал быý залічаны ý склад польскага войска, але па-за штатам. Ён стаý старшынёй Саюза былых удзельнікаý нацыянальных паýстанняý (камбатантаý). Выдаваý публіцыстычныя кнігі, варожыя Савецкай Расіі, камуністам і Гітлеру, у якіх бачыý пагрозу незалежнасці народам Усходняй Еýропы.

Станіслаý Булак-Балаховіч быý і беларускім паэтам, творчасць якога заýважыý літаратуразнавец Ігнат Дварчанін у "Хрэстаматыі новай беларускай літаратуры" (1927). Беларускія вершы С.Булак-Балаховіч апублікаваý у сваім зборніку 1930 г. Зборнік вершаý быý раней у Нацыянальнай бібліятэцы ý Варшаве, але падчас вайны знік. Два вершы былі апублікаваныя А.Бяляцкім у часопісе "Спадчына" (1991, №6, с.17).

Падчас грамадзянскай вайны ý Іспаніі ý 1936—1939 гг. С.Булак-Балаховіч быý у групе назіральнікаý польскай ваеннай місіі ý арміі генерала Ф.Франка. Жыý ён у Варшаве.

На самым пачатку верасня 1939 г., калі пачалася Другая сусветная вайна, С.Булак-Балаховіч хутка арганізаваý атрад добраахвотнікаý з 300 чалавек, які падчас абароны Варшавы змагаýся на паýднёвым участку абароны горада. Пасля капітуляцыі Варшавы і акупацыі Польшчы С.Булак-Балаховіч арганізаваý падпольную арганізацыю для барацьбы з нямецкімі фашыстамі. Загінуý Станіслаý Булак-Балаховіч 10 мая 1940 г. у Варшаве недалёка ад свайго дома на вуліцы Саскай. Ён быý акружаны агентамі гестапа і застрэлены падчас спробы яго арышту. Ёсць версія, што ён быý забіты супрацоýнікамі службы дзяржаýнай бяспекі СССР, бо адзін са сведкаý здарэння казаý, што нападаючыя гаварылі па-руску. А якраз у гэты перыяд было ýстаноýлена супрацоýніцтва паміж гестапа і органамі дзяржбяспекі СССР для агульнай ліквідацыі падполля на тэрыторыі Польшчы і Заходняй Беларусі.

Паýтаруся: як палітычная фігура асоба генерала Станіслава Булак-Балаховіча безумоýна неадназначная, у многім і дагэтуль неразгаданая. Аднак несумненна: і ý дзікім віры складанейшых, непрадказальных падзей ён быý і заставаýся патрыётам Беларусі, выразна паказаý сябе змагаром за незалежнасць сваёй Бацькаýшчыны.

Сімвалічная магіла генерала знаходзіцца на Повонзках (камунальныя могілкі) на сямейным участку. Унук генерала, Мацей Булак-Балаховіч быý ініцыятарам адкрыцця памятнай дошкі непадалёку ад месца, дзе загінуý генерал Станіслаý Булак-Балаховіч. А непадалёку ад Белавежы пастаýлены помнік братам Станіславу і Юзэфу Булак-Балаховічам і іх жаýнерам.

Гэта быý незвычайны чалавек, які застанецца ý гістарычным летапісе Беларусі.


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта