Размова з дырэктарам Цэнтра прамоцыі рэгіёна "Чарлёнка" ý Гайнаýцы Міколам БУШКО (Польша)

Iнтэрнэт-выданне "Pahonia.pomedia.by", 28.02.2008

— Пачаýся чарговы год таксама і ý працы Цэнтра прамоцыі рэгіёна "Чарлёнка". Якой дзейнасцю займаецца цэнтр

— Фонд царкоýнай музыкі, які вядзе Цэнтр прамоцыі, займаецца двума галінамі дзейнасці. Першая — гэта захаванне і прамоцыя духоýных вартасцей, другая — свецкая, дзеля аховы культурных вартасцей рэгіёна. У духоýнай галіне, без ніякіх сумненняý, самай важнай падзеяй з’яýляецца Міжнародны фестываль царкоýнай музыкі — "Гайнаýка", але наша дзейнасць гэта таксама падзеі, якія даýно перасяклі межы Польшчы. Дасканалым прыкладам з’яýляецца "Ютрань" Кшыштафа Пэндэрэцкага, якой расійскую прапрэм’еру поýнага выканання ладзілі мы ý Санкт-Пецярбургу, можна сказаць, у культурнай сталіцы Расіі.

Чарговы від нашай дзейнасці на гэтым абшары гэта бібліятэка царкоýнай музыкі. Тысячы нотных запісаý, якімі карыстаюцца хоры з усяго свету, ад самых старых, на мове якой карыстаýся сам Хрыстос, па сучасныя кампазіцыі, інспіраваныя праваслаýем. Гэта сутнаснае рэха прысутнасці каля 600 хораý з 34 краін свету. Можна тут таксама знайсці дзесяткі нотных зборнікаý, у тым ліку нашы самыя новыя выданні, як "Альманах царкоýнай музыкі" ці іншыя, як апрацаванне на хор праваслаýных калядак, думаю што адзінае ý Польшчы. У нас можна знайсці самую вялікую калекцыю гукавых запісаý, якія вядуцца з 1984 года, сярод іх 22 альбомы CD з запісамі перад усім гала-канцэртаý, але і з літургіямі Чайкоýскага, Грачанінава, творамі Джона Тавенера ці "Гімнам святога Данілы" Кшыштафа Пэндэрэцкага, нашага мастацкага патрона.

Тут трэба падкрэсліць, што дзякуючы нашай руплівасці i сучаснай тэхніцы маем запісы, думаю, усіх хораý, якія выступалі ý час фестывалю, ад прыхадскіх, маленькіх хораý, дырыжораý ці спевакоý якіх няма ýжо сярод нас, па самыя маштабныя, прафесіянальныя спявачыя ýстановы. Гэта унікум. З другога боку вельмі важнай для нас з’яýляецца таксама папулярызацыя музыкі іншых канфесій, чаму служаць хаця б Белавежскія дні сакральнай музыкі.

— А калі ідзе пра свецкую культуру.

— У гэтай галіне таксама арганізуем шмат мерапрыемстваý. Але трэба адзначыць, што наша мэта — паказаць, што музычная культура рэгіёна, апрача вёскі, фарміравалася таксама на дварах, сярод шляхты, магнатаý. Добрым прыкладам гэтаму з’яýляюцца традыцыі Антонія Тызенгаýза, якія працягвае Гродзенская капэла. Вельмі цёпла ýспрымаюцца ладжаныя вось у гэтым кантэксце Белавежскія сустрэчы з арыяй. Праект "Спалучае нас пушча" дазваляе папулярызаваць творчасць, інспіраваную Белавежскай пушчай, напрыклад, славутую "Белавежскую тэку" Фелікса Нававейскага ці "Рэха Белавежы" Рамуальда Твардоýскага, якія таксама выкананыя былі на беларускай мове. Як цікавінку варта сказаць, што сярод прагледзеных шматлікіх вершaý Твардоýскаму найбольш спадабаліся тыя аýтарства Алеся Барскага ды Віктара Шведа.

Іншыя цікавыя ініцыятывы гэта сустрэчы, якія адбываюцца ý сядзібе цэнтра "Чарлёнка". Трэба тут абавязкова сказаць, што першым дасягненнем нашай арганізацыі было выратаванне будынка чыгуначнага прыпынку на шляху ý Белавежу. Ён мне заýсёды падабаýся і быý штуршком да дзеяння, а гэта ж жамчужына тутэйшага цяслярства. Таму і сустрэчы, якія тут маюць месца, спасылаюцца на ідэю самога месца. Прыпынак гэта даезд, якога сінонімам можа быць прошлае, гэта прыпынак, спыненне, нібыта сучаснасць, гэта таксама далейшае падарожжа, тое, што перад намі. Спалучаем мінуýшчыну, але глядзім і ý будучыню. Запрашаючы да нас Мысліýскага ці Рэдлінскага маем надзею, што ýражанні, якія пакіне кантакт з пушчай і людзьмі, паýплываюць на іхнюю творчасць.

Спадзяемся, што будуць яны працягваць традыцыі Неверліх, Канапніцкай, Ажэшка, Сянкевіча ці Крашэýскага, якія ý сваёй творчасці пакінулі прынамсі сляды нашага рэгіёна. Чаму ý сучаным мастацтве не маюць існаваць такія ідэі- Гэтыя сустрэчы выраслі да такіх памераý, што цяпер ладзім іх у цыклах, напрыклад, размовы пра розныя галіны мастацтва, сустрэчы з прадстаýнікамі нацыянальных і рэлігійных меншасцей у Польшчы ці цыкл "Гарачыя месцы ý свеце", які выклікае шмат эмоцый.

— Мы тут сёння сустрэліся таксама пры нагодзе спаткання з тэнарам Міхалам Скепкам.

— Гэта ж цуда. Паколькі мастацкімі прадстаýнікамі рэгіёна былі i ёсць такія людзі як Тамара Саланевіч ці Лёнік Тарасэвіч, так у галіне вакальнай музыкі другой такой візіткі няма. Ён таксама прадстаýляе пакаленне выхадцаý, частка якіх адмежавалася ад сваіх каранёý, a ён іх не адракаецца. Наш абавязак — прыблізіць гэту постаць культуры i ёю ганарыцца. Гэта выдатны прыклад, які адлюстроýвае місію нашай няýрадавай арганізацыі — прамоцыю рэгіёна.

— Чым адметны будзе гэты год у дзейнасці цэнтра.

— Гэта будзе незвычайны год, на працягу якога хочам прыблізіць жыхарам рэгіёна і не толькі памяць роду Неверліх. У гэтым годзе якраз адзначаем 105 гадавіну нараджэння ý Звярынцы каля Белавежы выдатнага літаратара Ігара Неверлі і 75 гадавіну з дня нараджэння яго сына, пісьменніка і драматурга Яраслава Абрамава-Неверлі. Пры нагодзе прыпомнім усім сеніёра гэтай сям’і на нашай зямлі, маравяніна па паходжанні Юзэфа Неверлі, які пахаваны на праваслаýных могілках у Варшаве. Вельмі важная тут падтрымка белавежскай управы, якая аднагалосна прыняла пастанову аб названні гэтага года "Годам Неверліх", дзякуючы перш за ýсё заангажаванню старшыні Рады гміны Яна Гвая, войта і іншыx дэпутатаý. Ідэя выклікала прыхільнасць дырэктар Белавежскага нацыянальнага парку, але і Саюза польскіх літаратараý ці Еýрапейскага таварыства культуры на чале з яго старшынёю Яýгенам Кабатцам.

Спадзяемся, што на інаýгурацыю "Года Неверліх", планаваную на пачатак красавіка, прыедзе з Канады Яраслаý Неверлі, адбудзецца таксама прапрэм’ера фільма Андрэя Ціткава "З бяседы багоý", будуць выстаýкі, канцэрты ды літаратурны сімпозіум. Аж просіцца, каб з гэтай нагоды назваць вуліцу ці ýстанову іменем Неверліх, а таксама ýвекавечыць месца нараджэння Ігара Неверлі.

— А як у гэтыя планы ýпісваюцца Мастацкія інтэграцыйныя сустрэчы "Пэрэточэ".

— У рамках "Пэрэточа" плануем, між іншым, канцэрт прысвечаны Неверлім, але будзе гэта ý шырокіх рамках шматкультурных прэзентацый.

— Ведаем ужо, што з 20 па 25 траýня адбудзецца чарговы Фестываль царкоýнай музыкі, зноýку ý Беластоку.

— Месца фестывалю — гэта, як вядома, акрамя традыцыі — неабходнасць, але мае гэта свае пазітыýныя бакі. Мы дайшлі да высновы, калі яшчэ адбываýся ён у Гайнаýцы, што прыйшоý час папулярызацыі царкоýнай музыкі як цэннай духовай вартасці не толькі сярод праваслаýных, бо гэта як вучыць кітайцаý кітайскай мовы. Ад некалькіх гадоý з’явілася патрэба, якую дасканала выказаý наш вялікі сябра, айцец Юрый Шурбак, гаворачы пра ідэю "знімання паціны часу". Падкрэсліý ён значэнне прамоцыі духовай культуры сярод іншых веравызнанняý. Беласток дае таксама магчымасць прэзентаваць творы, якім раней не было месца, творы выдатных кампазітараý a капела, але таксама з аркестрам. Хочам паказваць рэгіёны, у якіх можна сустрэць царкоýную музыку, як было ý мінулым годзе з хорам з Казахстана.

— Ці можам чакаць нейкіх неспадзяванак.

— Самой вялікай неспадзяванкай будзе тое, што фестываль адбудзецца. Вядома, гэта жарт.

— Значыцца, што нейкія арганізацыйныя праблемы ідуць побач з Вамі.

— Як заýсёды. Вядома, што грошай ніколі не хапае, але мы аптымісты. Гэта не таямніца, што Маршалкоýская ýправа прызначыла нам толькі 30 тысяч злотых, гэта намнога менш чым у мінулых гадах, але таксама неадэкватна да маштабнасці мерапрыемства. Разлічваем таксама, як заýсёды, на міністэрства, але і на іншых спонсараý. Пры нагодзе хачу таксама сардэчна падзякаваць тым, якія прызначаюць 1% сваіх падаткаý на нашу дзейнасць (Fundacja "Muzyka Cerkiewna". KRS 0000016891).

Але, вяртаючыся да больш прыемных інфармацый, то варта сказаць, што сёлетні фестываль упісваецца ý дзве важныя падзеі. Першая — гэта 75 гадоý творчай працы Кшыштафа Пэндэрэцкага і аб’яýленне гэтага года "Еýрапейскім годам міжкультурнага дыялога". Таму ý час інаýгурацыі хочам запрэзентаваць творы Кшыштафа Пэндэрэцкага i выдатнага кампазітара Аляксандра Архангельскага. Жаданне прыняць удзел у сёлетнім фестывалі заявілі хоры з больш за 20 краін свету. Тое, што пачуем, будзе рэзультатам нашай канцэпцыі і магчымасцей хораý у адміністрацыйнай і мастацкай сферах.

— Пытанне таксама пра ваш сайт у Інтэрнэце. Складваецца ýражанне, што не заýсёды паспяваеце з актуальнай інфармацыяй, а і сайт не да канца адпавядае маштабнасці арганізаваных Вамі мерапрыемстваý.

— Прызнаюся, маем тут пэýныя праблемы. Як большасць няýрадавых арганізацый, вядома, маем недахоп сродкаý на бягучую дзейнасць. Няма таксама зашмат людзей, якія хацелі б у такіх умовах над гэтым працаваць. Можа знойдуцца ахвотныя дзякуючы гэтаму інтэрв’ю. Увогуле маем праблемы з інфармацыяй, перш за ýсё, у горадзе. Бывала, што не хацелі змяшчаць аб’яý пра нашы мерапрыемствы на сайтах горада, не можам таксама іх змяшчаць на гарадскіх табліцах, якія я дарэчы ý прошлым ставіý. Бракуе нам тут медыйнай падтрымкі. Не паяýляемся ý ніводных гарадскіх публікацыях, ні на картах горада.

— Шчасліва знаходзіцеся на культурнай карце рэгіёна ý свядомасці людзей, але самым новым доказам вашай прысутнасці з’яýляецца кампакт-дыск "Пэрэточэ".

— Гэты альбом прэзентуе выканаýцаý, якія паяýляліся дагэтуль у час Мастацкіх інтэграцыйных сустрэч "Пэрэточэ" ý Белавежы. Адначасова гэта прэзентацыя розных культур, звязаных з нашым рэгіёнам. Можна тут пачуць беларускія, літоýскія, лэмкаýскія, гуральскія, казацкія, жыдоýскія, нямецкія песні, бо фактычна такія сувязі мы ý змозе даказаць. Няхай прыкладам будзе Францішак Болаз, горац, мастак і настаýнік, які навучыý нашых майстроý інтарсіі. Цэласць пачынаецца даволі сумна, бо з клезмерскага твора. Гэта наш паклон у бок народа, які шмат унёс у нашае мастацкае і гаспадарчае жыццё, а якому адмовілі права спакойна жыць. Пры нагодзе хачу сказаць, што калі нашу ідэю ýрэшце заýважыць Міністэрства ýнутраных спраý і адміністрацыі, тады хочам падняць ініцыятыву захавання жыдоýскай спадчыны.

У Варшаве паýстае музей культуры польскіх жыдоý. Яго існаванне будзе рэальнае, калі знойдуцца памяткі матэрыяльнай і духовай культуры жыдоý. Таму і мы хочам далучыцца да гэтай ідэі. Ёсць многа негатыýных прыкладаý непашаны да гэтай спадчыны і памяці, як знішчэнне сажалкі Ардань у Навасадах, якая была сімвалам сяброýства і салідарнасці суседзяý-жыдоý, сажалкі жыдоýскай сям’і Кусавіцкіх, у якой дзесяткі гадоý купалася ýся вёска, паілі жывёлу, мачылі колы вазоý па дарозе на сенажаці. Але яшчэ пра дыск слоý пару. Можна на ім пачуць багацце мелодый, часта супольных для многіх нацый і культур, як і сама назва "пэрэточэ", што абазначае месца перад клуняй, супольнае для ýсіх жыхароý тутэйшых вёсак.

Можна пачуць і нашы танцы, як "лысы", называны і "карапетам", які выканаý калектыý "Маланка", але і казацкі фальклорны калектыý. Ёсць і шмат іншых мелодый, часам даволі рэдкіх для нашай культурнасці, як жартоýныя, вельмі вясёлыя песні. Думаю, прыемна будзе паслухаць і казацкіх песень, якія ýвасабляюць казацкую натуру, для нашых сялян асацыюючыхся з ідэяй свабоды. Так у скарачэнні можна прадставіць ідэю дыска і самога "Пэрэточа".

— Цудоýная ідэя. Дзякую за размову.

— Дзякую.

Ніва,
pahonia.org


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта