Зямля, якая не стамляецца здзіýляць

"Народная Газета", № 37, 26.02.2008

Чытачы “Народнай газеты” ýжо добра знаёмы з нашым праектам “Сем цудаý Беларусі”. Тое, што можа здзівіць падарожніка ý кожным куточку роднай краіны, мы вызначаем разам з вамі. Гэта надзвычай прыемна, што ад вас у рэдакцыю прыходзяць лісты з новымі “адкрыццямі”. Зрэшты, па вялікім рахунку, адкрыцці — гэта для нас.

Вы-то жывяце непасрэдна побач з рознага кшталту незвычайнымі ці то мясцінамі, ці то з’явамі. Таму пішыце нам і надалей, каб заезджы госць ведаý, што яму проста неабходна скіравацца да вас, каб пабачыць менавіта ваш цуд.

Нагадаем, мы ýжо расказвалі пра дзівосы Брэстчыны, вартасць якіх, пэýна, і абмяркоýваць лішне. Гэта Белавежская пушча, адзіны ý Еýропе буйны масіý старажытных рэліктавых раýнінных лясоý, што захаваýся ý параýнальна непарушным стане, плошча якога на тэрыторыі Беларусі складае 163 505 гектараý. Менавіта тут, на тэрыторыі Камянецкага раёна, месціцца рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза.

Гэта унікальны археалагічны музей “Бярэсце”, дзе захаваліся драýляныя пабудовы ХII—ХIII стагоддзяý.

Ці трэба казаць пра Брэсцкую крэпасць — адну з жамчужын рускай ваеннай архітэктуры, заснаванай на мяжы 30-х гадоý ХІХ стагоддзя, дзе адлюстравалася цэлая эпоха ад старадаýніх войскаý з крэмневай зброяй да танкавых дывізій і бамбардзіроýшчыкаý узору Другой сусветнай вайны.

Адзін з сімвалаý Беларусі — і Камянецкая вежа, унікальны помнік абарончага дойлідства канца ХIII стагоддзя, адзіная ацалелая пабудова з групы так званых валынскіх вежаý, што некалі існавалі ý беларускіх гарадах. Іпацьеýскі летапіс сцвярджае, што вежа пабудавана ý 1276 годзе дойлідам Алексам.

Згадвалі і пра радовішча будаýнічага каменю пад Мікашэвічамі, што ý Лунінецкім раёне, адно з найбуйнейшых у свеце распрацаваных. Балансавыя яго запасы складаюць больш за 440 млн кубаметраý.

Была прадстаýлена ýвазе нашых чытачоý і Дуга Струвэ, руска-скандынаýская дуга, найбольш дакладнае і грандыёзнае па памерах градуснае вымярэнне мерыдыяна ý свеце. На тэрыторыі Беларусі вядома 19 пунктаý Дугі, але найбольшая колькасць занесеных у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА знаходзіцца на Брэстчыне — побач з вёскамі Асаýніца, Чакуцк, Ляскавічы Іванаýскага раёна.

Георгіеýская царква ý Давыд-Гарадку — помнік драýлянага дойлідства першай паловы ХVІІІ стагоддзя. Многія цэрквы на Палессі пазней будаваліся менавіта па яе ýзору. Асобны выдатны помнік народнай творчасці — драýляная разьба алтарнай часткі храма. Папоýніць спіс сапраýдных цудаý Берасцейшчыны сёння “Народная газета” папрасіла двух аýтарытэтных людзей вобласці.

Пра людзей-стваральнікаý...

І пра тыя дзівосы, што пакінулі яны на зямлі, распавядае галоýны спецыяліст па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны ýпраýлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Леанід НЕСЦЯРЧУК, кандыдат гістарычных навук.

Касцёл Святой Тройцы ý Ішкалдзі Баранавіцкага раёна — адзін з нямногіх у краіне храмаý у стылі готыкі, што захаваліся да нашых дзён. Пабудаваны ён у 1472 годзе і мае унікальны алтар.

Фальварак роду Касцюшкаý і палац Пуслоýскіх

У горад Косава, дакладней, ва ýрочышча Мерачоýшчына, што ý Івацэвіцкім раёне Брэстчыны, цяпер штогод 4 лютага прыязджаюць прадстаýнікі улады, гісторыкі, дзеячы культуры, дыпламаты, каб аддаць даніну павагі Андрэю Тадэвушу Банавентура Касцюшку, палітычнаму і ваеннаму дзеячу Рэчы Паспалітай, кіраýніку паýстання 1794 года ý Польшчы, Беларусі, Літве, герою двух кантынентаý — Амерыкі і Еýропы. Зараз сядзіба Касцюшкі адноýлена, там ствараецца музейная экспазіцыя. Ёсць перспектывы і па аднаýленні палаца Пуслоýскіх, якія паспрыялі развіццю горада Косава на пачатку XIX ст.

Драýляная Мікіцкая царква

Гэтаму архітэктурнаму помніку, што стаіць на ýскраіне вёскі Здзітава Жабінкаýскага раёна, больш за 500 гадоý. Цікава, што царква ніколі не перараблялася і захавалася ý першапачатковым выглядзе да нашых дзён.

Брэсцкая біблія

Гэты помнік польскамоýнага кнігадрукавання на Беларусі яшчэ называюць Радзівілаýскай бібліяй, бо выдадзена яна была ý 1563 годзе ý Брэсце на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага, старосты берасцейскага. Тут змешчаны поýныя тэксты Старога і Новага Запаветаý на 738 старонках з малюнкамі, апраýленыя ý скураную вокладку. На жаль, адзіныя яе экземпляры знаходзяцца толькі ý цэнтральных бібліятэках Масквы, Літвы і Кракава.

Вёска Варацэвічы

Тут, у Іванаýскім раёне, нарадзіýся дзвесце гадоý таму і выгадаваýся знакаміты піяніст, мастак і педагог Напалеон Орда, навучэнец Фрыдэрыка Шапэна, сябар Фэрэнца Ліста, Адама Міцкевіча, Жорж Санд. Менавіта нашаму Напалеону мы ýдзячны за тое, што цяпер па ягоных малюнках можам адраджаць старажытныя палацы і замкі. На радзіме мастака адкрыта карцінная галерэя, дзе прадстаýлены і ягоныя работы, і прысвечаныя яму.

Сядзіба роду Нямцэвічаý у вёсцы Скокі

Паблізу Брэста месціцца сядзіба роду Нямцэвічаý. 250-годдзе з дня нараджэння Юліяна Урсына Нямцэвіча, паплечніка, асабістага ад’ютанта і сакратара Тадэвуша Касцюшкі, мы нядаýна адсвяткавалі. Гэта быý знакаміты публіцыст, пісьменнік і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоýскага.

Горад-помнік Пінск

Ён адзін са старэйшых на Беларусі. Упершыню ýзгадваецца ý старажытнарускім летапісе “Аповесць мінулых гадоý” у 1097 годзе. Тут уражваюць сваёй веліччу не толькі Францысканскі ансамбль, палац Бутрымовіча, касцёл Карла Барамея, але ж і адрэстаýраваныя, і новыя цэрквы, капліцы, вуліцы старажытнай і заýжды маладой сталіцы Палесся.

...І стваральніцу прыроду

На Брэстчыне шмат і прыродных рарытэтаý. Свае сем цудаý прадстаýляе вучоны сакратар Палескага аграрна-экалагічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віктар ДЗЯМЯНЧЫК, выкладчык экалагічнага краязнаýства з десяцігадовым стажам.

Найбуйнейшая ý свеце групоýка вяртлявай чаротаýкі

Каля 80 працэнтаý сусветнай папуляцыі гэтай чароýнагалосай птушкі гняздуецца на Брэстчыне. Ёсць яна таксама ва Украіне, у Польшчы і Германіі, але толькі ý нас летась на адным квадратным кіламетры налічылі больш за сто спяваючых самцоý. І гэта — дзякуючы добрай захаванасці балот.

Возера Выганашчанскае

Яно найболей захавалася сярод азёраý краіны ý сваім натуральным прыродным стане. Паміж Івацэвіцкім, Ляхавіцкім і Ганцавіцкім раёнамі. Тут самая большая тэрыторыя Еýропы — больш за сто квадратных кіламетраý, — якая ніколі не засялялася людзьмі.

Прыпяць еýрапейская — так званая еýрапейская Амазонка

Найвялікшая рака Еýропы, што захавала сваё прыроднае рэчышча. Нават на касмічных здымках амерыканскага НАСА спецыялісты адзначылі незвычайныя згібы ракі менавіта на гэтым яе адрэзку. Кажуць, з космасу (глядзі фота) яна і сапраýды вельмі нагадвае Амазонку.

Лінаýскі піхтарнік

Адна з дзвюх папуляцый гэтага віду дрэý, што захаваліся на Беларусі (другая — у Белавежскай пушчы). Цікава, што ён здолеý выжыць у звычайным эксплуатацыйным лесе на Пружаншчыне. Магчыма, існуе ýжо на працягу дзесяткаý тысяч гадоý — з таго часу, калі маманты блукалі па нашай зямлі. Піхтарнік мае статус рэспубліканскага помніка прыроды.

Цар-дуб

Хаця дрэву ýжо больш чым 840 гадоý, яно такі расце ý Пажэжынскім лясніцтве Маларыцкага раёна. Гэта самае старое і самае высокае дрэва беларускіх лясоý — дуб чарэшчаты. Жывы сакральны помнік, ля якога ýтвараліся язычніцкія абрады. Увогуле ж дубы жывуць і больш за тысячу гадоý.

Заказнік “Барбастэла”

Ён адзіны на Беларусі і адзін з нешматлікіх ва Усходняй Еýропе, дзе знаходзіцца найбуйнейшая калонія лятучых мышэй тых відаý, што ахоýваюцца. І самая вялікая ý Беларусі. Цікава, што папуляцыя, якая на 99 працэнтаý прадстаýлена шыракавушкай еýрапейскай (барбастэла па латыні), месціцца ýздоýж беларуска-польскай мяжы, і звяркі не залятаюць нават у Кобрынскі раён. У фартах Брэсцкай крэпасці іх жыве каля трох тысяч.

Чорныя бярозы

Гэты самы вялікі гай чорных бяроз на Беларусі (і нават найбуйнейшы ý Еýразіі) захаваýся каля вёскі Турная ý Івацэвіцкім раёне. Тут расце каля 200 дрэý. Вучоныя кажуць, што гэта дрэва-таямніца. Дагэтуль не знойдзены адказ, гэта гібрыд ці самастойны від, ці то выміраючае дрэва з тых, што былі распаýсюджаны ý былых геалагічных эпохах.


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта