Сенсацыйныя памеры

Васіль ЖУШМА, газета "Белорусская нива", 20.02.2008

Многа гадоý сур'ёзна займаюся фотапаляваннем, вывучэннем прыроды нашага Палесся. Здавалася б, не засталося ніводнага цікавага куточка, які б не зафатаграваý, не апісаý у нарысах і апавяданнях, апублікаваных у нашай раённай газеце, абласных і рэспубліканскіх выданнях. І ýсё ж адкрыцці здараюцца. Пра адметныя з'явы прыроды, унікальныя расліны, паяýленне ý нашых мясцінах рэдкіх звяроý ці птушак чытачы тэлефануюць мне ý рэдакцыю, пішуць у дасланых лістах, паведамляюць пры сустрэчах на вуліцы. Так было ý апісваемым выпадку. Падыходзіць да мяне на гарадской аýтастанцыі вадзіцель аýтобуса, мой даýні знаёмы Сцяпан Салавей, і адразу да справы:

-- Ведаю, што ý вёсцы Глінна, якая выцягнулася ýздоýж берага Дняпроýска-Бугскага канала, расце дуб-гігант. Пяць чалавек ледзьве змогуць яго ахапіць! Такога нідзе я не сустракаý. Паехалі пакажу, сфатаграфуеш, хай людзі ведаюць пра такі цуд прыроды.

Назаýтра ý Сцяпана выхадны дзень, я знаходзіýся ý водпуску, таму адразу дамовіліся з'ездзіць у Глінна.

З самага ранку зацерушыý нудны асенні дожджык. Але паездку вырашылі не адмяняць, хоць умовы для фатаграфавання былі, мякка кажучы, не вельмі спрыяльныя.

Дуб, аказваецца, стаіць зусім побач з цэнтральнай вясковай вуліцай, непадалёку ад двухпавярховага будынка былой школы, а раней -- канторы таксама былога мясцовага калгаса “Прагрэс”. Цяпер, калі абляцела лісце, каржакаватую махіну відаць здалёку. Напэýна, раней я не заýважаý яго па той простай прычыне, што бываý у Глінна больш летам, і дрэва гэтае мала вылучалася на фоне зялёнай лістоты суседняга грабава-альховага гайку. Ды і падумаць было цяжка, што такі волат расце ý самым цэнтры вёскі. Да таго ж аказалася, што не проста ý цэнтры, а яшчэ і на сядзібе мясцовага малаказборшчыка-пенсіянера Міхаіла Мікалаевіча Кацко.

Пры першым жа поглядзе на дрэва міжволі ýзнікла параýнанне са слынным на ýвесь свет дубам-веліканам з Белавежскай пушчы, які мае 600-гадовы ýзрост і дыяметр ствала ý яго больш за паýтара метра. Толькі той значна вышэйшы, бо расце ý лясным гушчары і яму заýжды даводзілася цягнуцца ýверх да сонца, а гэты -- раскідзісты, святла яму хапае. Таму і раскінуýся шырока і вольна.

Да паездкі мы рыхтаваліся, захапілі з сабой не толькі фотаапарат, але і доýгі шнур, метровую лінейку, каб абмераць велікана, а не расказваць пра яго чытачам абстрактна. А памеры аказаліся проста неверагоднымі! На вышыні 50 сантыметраý ад зямлі, дзе ствол выраýніваецца і мае аднолькавую таýшчыню практычна аж да галін, акружнасць дрэва склала шэсць метраý 80 сантыметраý. А ля самай глебы яна яшчэ на паýтара метра большая -- ажно восем метраý 30 сантыметраý. Дыяметры -- адпаведна 2,2 і 2,6 метра. Проста фантастыка! Хто ж мог падумаць, што ý нашым раёне расце і вылучаецца маладзецкім і здаровым выглядам дуб, таýсцейшы за белавежскі. І як магло здарыцца, што пра яго, акрамя вяскоýцаý, амаль ніхто не ведае. Пасля охаý ды ахаý ад знаёмства з гэтым волатам, мы вырашылі агледзець сажалку і гай, які раскінуýся адразу за сядзібай Кацко. Тут нас чакалі новыя сюрпрызы: некалькі гіганцкіх грабаý. Гэта вялікая рэдкасць, бо ý нашых кліматычных умовах такой таýшчыні гэтыя дрэвы дасягаюць вельмі рэдка. Тут жа мы знайшлі некалькі экземпляраý, якія чалавек не можа ахапіць. Выснова пасля такіх адкрыццяý была адна: мы трапілі ý рэшткі калісьці раскошнага і прыгожага парку. І дуб, і грабы былі яýна пасаджаны рукамі памешчыка, які тут жыý і валодаý гэтымі мясцінамі.

Так мяне ý чарговы раз ахапіý дух даследчыка. Вырашыý пацікавіцца ý старажылаý вёскі. Пра даýнішніх ніхто не памятае і не ведае з расказаý продкаý. А вось апошняга ведаюць дакладна. Гэта быý Максім Талубееý. Пра яго сведчыць і помнік на мясцовых могілках. Тут пахаваны яго сын Даніла. Пражыý ён зусім мала: нарадзіýся ý 1882-м, а памёр у 1886 годзе.

-- Гэты помнік стаяý раней ля мясцовай царквы, -- расказваý мне пасля былы загадчык фермы, а цяпер пенсіянер Мікалай Аляксеевіч Клімовіч, якога аýтар гэтых радкоý папрасіý распытаць самых старых людзей Глінна. -- Калі яна згарэла, вяскоýцы перанеслі помнік на пагост. Што ж датычыцца ýзросту дуба, то тут нават гаварыць складана. Калі ý дзяцінстве я разам з васьмідзесяцігадовым дзедам Ігнатам пасвіý пад ім кароý, то дзед казаý, што з часоý яго дзяцінства дрэва практчына не змянілася. Калі лічыць, што мне цяпер таксама амаль столькі ж гадоý, то атрымліваецца, што апошнія паýтара стагоддзя дуб мае прыкладна аднолькавы выгляд. Значыць, узрост яго недзе пад тысячу гадоý. Старажылы памятаюць, што быý выпадак, калі волата ледзь не знічшылі. У часы польскай акупацыі Заходняй Беларусі адзін мясцовы жыхар намерыýся прадаць яго. Для таго каб пераканацца ý якасці драýніны, на вышыні прыкладна трох метраý выдзяýблі даволі шырокую адтуліну. Стрыжань аказаýся гнілаватым. Таму ад намеру спілаваць дрэва адмовіліся. Гэта і выратавала волата, захавала яго для нашчадкаý. А дупла ý ім не ýтварылася і да гэтага часу. Знешне дрэва выглядае зусім здаровым: ні трэшчынкі. Толькі адну галіну зламала бура. Таýшчыня яе быццам ствол стогадовага гіганта. Гэта ж колькі ý дубе гэтым моцы, калі ні буры, ні маланкі, ні ваенныя віхуры не звалілі яго, думаецца, што не зваляць яшчэ не адно стагоддзе.

Даследуючы берагі сажалкі, мы вышлі на ýскраек гаю. Тут нас чакала новае адкрыццё. На другім баку шырокай, метраý у 300, лугавіны стаіць цэлая алея магутных дрэý. А сярод іх -- яшчэ два волаты ýсяго на некалькі сантыметраý танейшыя, чым той, які мы толькі што абследавалі!

І гэта было не ýсё. У тэлефоннай размове Клімовіч паведаміý, што не менш тоýсты, а, можа, і большы дуб расце адразу за ваколіцай вёскі, каля брыгаднага двара. А літаральна праз некалькі дзён мне выпадкова давялося бываць на гэтай ферме і пераканацца ý магутнасці таго дрэва. Яно такое ж раскідзістае і тоýстае. Толькі вершаліну яго збіла, а на ствале пакінула шырокі шрам маланка. Праýда, абмераць яго не было чым, бо пра такую нагоду ніхто не думаý. Затое сфатаграфаваý я і гэтага волата з усіх бакоý.

Такія вось помнікі прыроды адкрываю для чытачоý у невялічкай вёсцы Глінна. І заклікаю зберагчы іх для будучых пакаленняý. Кантроль жа за імі возьме на сябе дзяржава. Пра існаванне гіганцкіх дубоý я адразу ж паведаміý майму даýняму знаёмаму, вядомаму вучонаму-біёлагу Віктару Трафімавічу Дзяменчыку. У раён хутка прыедзе спецыяльная камісія, якая правядзе поýнае абследаванне і вызначыць меры аховы. Такім чынам, нікому невядомая палеская вёсачка Глінна, несумненна, будзе ýключана ý адзін з маршрутаý экалагічнага турызму, які плануецца развіваць і ý нашым раёне. Прыемна, што ý нас з'явіýся яшчэ адзін аб'ект гонару за прыроду нашага краю, якая, нягледзячы на ýсе выпрабаванні, прынесеныя ёй чалавекам, захавала такія вось унікумы.

Васіль ЖУШМА,
член Саюза пісьменнікаý Беларусі.
г. Іванава.
На здымках: Сцяпан САЛАВЕЙ абмярае дуб-волат;
такі вось гігант расце за ваколіцай Глінна.
Фота аýтара.


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта