З Машэравым па нябесных дарогах

Уладзімір ЛІПСКІ, "Народная Газета", № 28, 13.02.2008

Гутарка з лётчыкам Віктарам Мялешыным, які восем гадоý абслугоýваý пасажыра нумар адзін.

Віктара Васільевіча Мялешына я ведаю з 1980 года. Ён, камандзір паветранага лайнера Як-40, восем дзён выконваý заданне самога Пятра Міронавіча, вазіý нашу камсамольскую дэлегацыю па ýсёй Беларусі. Агітпералёт прысвячаýся юбілею рэспубліканскага камсамола. У склад той шаноýнай дэлегацыі ýваходзілі Герой Савецкага Саюза, лётчык-франтавік, які здзейсніý чатыры тараны на фашысцкія самалёты, Барыс Іванавіч Коýзан, кампазітар Валерый Іваноý, паэт Уладзімір Някляеý, штангіст Леанід Тараненка, навуковец Аляксандр Пятроý. Мне даручана было ýзначаліць камсамольскую дэлегацыю.

Мы пабывалі тады ва ýсіх абласных цэнтрах, сустракаліся з моладдзю і ветэранамі. У кожную хвіліну я адчуваý, што разам з намі актыýна і зацікаýлена ýдзельнічае ý агітпералёце паважаны лётчык Віктар Мялешын. Мы ýсе ведалі, што ён возіць самога Машэрава, па тым часе першую асобу Беларусі, і як бы крыху пабойваліся яго, асцярожнічалі з ім. Але добрая і шчырая ýсмешка лётчыка, простая, наросхрыст душа вельмі хутка ýмацавалі ý пілоцкім і пасажырскім экіпажах поýны давер і сяброýскія адносіны.

Праз шмат гадоý, напярэдадні юбілею Пятра Машэрава, мы сустрэліся з Віктарам Васільевічам Мялешыным, і я задаý яму некалькі пытанняý, якія не паспеý задаць тады, у агітпералёце.

— Скажыце, Віктар Васільевіч, як вы трапілі паветраным перавозчыкам урадавага самалёта?

— Было гэта ý той час, калі ýсе мы спявалі песню: "Мой адрес не дом и не улица, мой адрес — Советский Союз". Я нарадзіýся ý Сібіры ý сям’і партыйнага работніка і настаýніцы. Закончыý школу, лётнае вучылішча, служыý у арміі. А падчас скарачэння ваенных кадраý выбраý сваім новым адрасам Беларусь. Спачатку лятаý другім пілотам, пасля камандзірам пасажырскага самалёта Іл-14. Праз дванаццаць гадоý лётнай практыкі мне даверылі галоýны самалёт рэспублікі.

— Як гэта адбылося?

— Здаецца, усё проста. Падышоý да мяне камандзір нашай эскадрыллі і сказаý: "Віктар, твой экіпаж лепшы, трэба перавучвацца лятаць на Як-40. Гэта самалёт Саýміна, на ім будуць лятаць кіраýнікі партыі і ýрада". Я ýзяý пад казырок. І пачалі мы з экіпажам абжываць новы самалёт. Трэба было мець пяцьсот гадзін палётаý. І мы "набівалі руку і вока", як кажуць, дзень і ноч...

— Ці помніце першы палёт з Пятром Міронавічам Машэравым?

— Як жа, помню. Ляцелі з Унукава ý Мінск. Я даклаý яму пра гатоýнасць экіпажа і самалёта, пра надвор’е на трасе. Ён паздароýкаýся з намі ýсімі за руку. Скупа ýсміхнуýся: "Паехалі". Яму спадабаліся і самалёт, і наша праца. З таго дня наш лайнер стаý планетным, усесаюзным, не ведаý межаý...

— Ваша першае ýражанне ад сустрэчы з Пятром Машэравым?

— Яно было вельмі моцным, узрушаным. Праз гады праношу памяць пра Пятра Міронавіча як чалавека душэýнага, добрага і глыбока інтэлігентнага. Вельмі любіý людзей і родную Беларусь. Часта ý салоне гаварылі па-беларуску, асабліва калі ляцела яго сям’я. Былі на борце і пісьменнікі, і вучоныя, і мастакі...

— Куды звычайна ляталі?

— Падчас пасяýной і ýборкі аблётвалі амаль усе палеткі Беларусі. Рабілі дзве аднолькавыя карты: для лётчыкаý і для Пятра Міронавіча. І дакладвалі яму, дзе ляцім. Палёты выконвалі на абмежавана малой вышыні і хуткасці. Пасля прыпынку ý нейкім аэрапорце першы сакратар ЦК КПБ перасаджваýся ý машыну і ехаý па калгасных палетках, праводзіý нарады. Часам нам аддаваý свой лімузін, мы ехалі адпачываць у гасцініцу, а ён садзіýся ý машыну старшыні калгаса. Былі ý нас і далёкія маршруты. Пабывалі ý сталіцах усіх саюзных рэспублік, ва ýсіх гарадах Беларусі...

— Як вы адчувалі сябе ý такіх паездках?

— Вельмі ýсё было проста і даверліва. Абедалі звычайна за адным сталом з пасажырам нумар адзін. Аднойчы ý Белавежскай пушчы нам дазволілі схадзіць у грыбы. Пётр Міронавіч убачыý мой абутак, здзівіýся: "Гэта вы ý лакіроýках сабраліся ý лес?" І вынес мне свае боты з цёплым мехам. Пасля пацікавіýся, колькі сабралі грыбоý, ягад... Аднаго разу ляцелі па Віцебскай і Магілёýскай абласцях у навальніцу. Калі прызямліліся, я спытаý у Пятра Міронавіча: "Вы, напэýна, стаміліся лятаць?" А ён адказаý: "Калі б у вас хапіла паліва, я б яшчэ гатоý ляцець. Я не стамляюся ý вашым самалёце..." Мы здзіýляліся, у паездках Пётр Міронавіч працаваý па 14—15 гадзін...

— А ці ýсе пасажыры вашага самалёта былі такімі добрымі, працавітымі?

— Вельмі адказных людзей вазілі. Але былі пасажыры, якія запомніліся крыху па-іншаму. Прывезлі аднойчы нейкага намесніка міністра ý Полацк. Ён за папку і ý машыну. Я наýздагон пытаю: "Калі назад ляцім?" Буркнуý: "Вечарам". Гэта ж не адказ. Нам трэба дакладна ведаць, калі вылятаем, узгадніць палёт з проціпаветранай абаронай, "заказаць" надвор’е...

— А што рабілі, калі пасажыру нумар адзін трэба ляцець, а надвор’е не дазваляла?

— Ой, быý адзін выпадак, які асеý у сэрцы на ýсё жыццё. Мы прыляцелі забраць Пятра Міронавіча з Белавежскай пушчы. Надвор’е было хісткім. З Заходняй Еýропы ішоý цыклон. Я ýсю ноч не спаý. Сачыý, як рыхтавалі ýзлётную паласу, сазвоньваýся з сіноптыкамі. Раніцай правялі высокага госця з Кубы — Рауля Кастра. Ён ляцеý на вялікім самалёце ý Ташкент. Трэба і нам па графіку ýзлятаць, але я атрымаý звесткі, што буран можа нас нагнаць у дарозе. Прапанаваý Пятру Міронавічу перачакаць пару гадзін. Ён як бы і пагадзіýся, але яго таварышы сказалі, што надзейней ехаць машынамі. Тое іх вяртанне ý сталіцу было апошнім для Старшыні Прэзідыума Вярхоýнага Савета Сурганава і генерала Бяды. Пра аýтакатастрофу мы даведаліся, калі прыляцелі паражняком у Мінск...

— Цяпер у нашай сталіцы ёсць вуліца Машэрава, Сурганава, Бяды. Ці бываеце там?

— Бываю, калі выпадае час, але вельмі хвалююся. У маёй душы гэтыя вялікія людзі заýсёды як жывыя. Не магу ýявіць, што памяць аб іх калі-небудзь згіне. За восем гадоý былі сотні паездак з Пятром Міронавічам Машэравым. Я быý сведкам, як людзі праяýлялі да яго сваю шчырую любоý. Часта падыходзілі і да нас, лётчыкаý, казалі: "Як жа нам, беларусам, пашанцавала з такім кіраýніком". Прайшло ýжо шмат гадоý пасля нашага апошняга палёта, а я і цяпер чую клапатлівы голас Машэрава: "Ну што, камандзір, паляцім?" — "Паляцім, Пётр Міронавіч". І я прадаýжаю свой жыццёвы "палёт" з добрай памяццю пра слаýнага сына Беларусі — Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы Пятра Міронавіча Машэрава.

13 лютага П.М.Машэраву споýнілася б 90 гадоý. Хай аповед лётчыка Віктара Мялешына стане народным напамінам усім, хто ведаý былога кіраýніка Беларусі, хто праносіць у сваім сэрцы добрую памяць аб ім.

Уладзімір ЛІПСКІ,
пісьменнік, лаýрэат Дзяржаýнай прэміі Беларусі


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта