У розных краiнах свету яго называюць па-рознаму: у Беларусi i Расii - Дзед Мароз, у ЗША - Санта-Клаус... Хатнi адрас беларускага Дзеда Мароза: Белавежская пушча. Дзесяткi тысяч юных жыхароý нашай краiны пабывалi ýжо ý гасцях у яго рэзiдэнцыi. I ý гэтыя студзеньскiя днi паток экскурсантаý не змяншаецца. А адкуль з'явiýся ý Белавежскай пушчы Дзед Мароз? Хто пабудаваý для яго цудоýны маёнтак? Хто, у рэшце рэшт, хаваецца пад маскай знакамiтага героя народных казак?
На гэтыя i многiя iншыя пытаннi карэспандэнт «Народнай трыбуны» Вячаслаý БУРДЫКА папрасiý адказаць Вячаслава СЕМАКОВА - чалавека, якi мае самае непасрэднае дачыненне да гiсторыi з'яýлення беларускага Дзеда Мароза ý Белавежскай пушчы, таму што... Але не будзем прыспешваць падзеi. Няхай пра ýсе расказвае сам Вячаслаý Васiльевiч.
- Казка пра Дзеда Мароза - бадай, самая прыгожая i шчаслiвая казка ý фальклоры любога народа. I беларусы - не выключэнне. Але калi яшчэ гадоý дзесяць таму толькi немаýляты не ведалi пра тое, што радзiмай Сайта-Клауса з'яýляецца казачная краiна Лапландыя, то пра гiсторыю беларускага Дзеда Мароза нiхто ýвогуле нiчога не чуý. Ды i, шчыра кажучы, не было нiякай гiсторыi.
А я, яшчэ працуючы на Памiры, збiраý навагоднiя паштоýкi - «бзiк» у мяне такi быý: сярод летняй азiяцкай спёкi марыý аб паýночнай прахалодзе i снежных прасторах. Калi прыехаý працаваць у Белавежскую пушчу, у мяне такiх паштовак - з рознымi выявамi Дзеда Мароза i Снягуркi - было ýжо некалькi соцень. Неяк у сярэдзiне 90-х гадоý (тады я займаý пасаду дырэктара музея) арганiзаваý на Новы год выставу сваiх паштовак. Яна мела неверагодны поспех. Тады я задумаýся: а чаму б у самым вялiкiм i самым старым лесе Еýропы не пасялiцца беларускаму Дзеду Марозу? I ý 1997 годзе напiсаý аб гэтым заметку ý камянецкай раённай газеце «Навiны Камянеччыны». Потым маю iдэю агучылi ваша газета «Народная трыбуна», за ей - «Лясная газета». I пайшло, i паехала...
Нехта ва ýладных кабiнетах у Мiнску (я i сёння не ведаю, хто канкрэтна) прапанаваý пабудаваць у Белавежскай пушчы спецыяльную «дзедмарозаýскую рэзiдэнцыю». Прапанову падтрымаý Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка. Маёнтак пабудавалi ý рэкордныя тэрмiны - лiтаральна за тры месяцы. Сёлета ý яго першы невялiкi юбiлей - пяцiгодцзе з дня стварэння. Такая вось гiсторыя.
- А як здарылася, што менавiта Вы сталi гаспадаром гэтага маёнтка - фактычна першым афiцыйным беларускiм Дзедам Марозам?
- Як кажуць у народзе, любая iдэя караецца выкананнем. А калi сур'ёзна, адбор кандыдатуры на гэту ролю быý вельмi строгi, ён праводзiýся на конкурснай аснове. А потым прапанавалi мне: маýляý, давай, Семакоý, паспрабуй, нiхто з гэтым лепш, чым ты, не справiцца. Я спачатку супрацiýляýся: нiколi такой шоу-справай не займаýся, не ýмею... Аднак угаварылi i накiравалi за вопытам у Вялiкi Усцюг - да расiйскага Дзеда Мароза. З'ездзiлi разам з рэзчыкам Аляксандрам Маславым, паглядзелi. Шчыра прызнаюся: не ýразiла нас тое, што там убачылi. Сцiпла неяк, убога нават... Я падумаý: у нас павiнна быць лепш. 3 такiм перакананнем i вярнуýся. I сказаý дырэктару запаведнiка: згодзен папрацаваць, але толькi два-тры месяцы, пакуль справа наладзiцца, а потым шукайце замену. Але працэс зацягнуýся i на пасадзе Дзеда Мароза давялося адпрацаваць роýна два гады. Ды i потым не хацелi адпускаць, ды я настаяý - вельмi ж надакучыла! Не падабаýся мне гэты занятак. Нейкi канвеер, паток людзей, за iншы дзень па тры тысячы экскурсантаý прымалi... А ты - як манекен, нiякай творчасцi, нiякiх цiкавых сустрэч. Два гады нiбы выкiнуты з жыцця, за той перыяд нiчога не напiсаý...
- Затое ý працоýнай з'явiýся запiс.
- Сапраýды, тэта апошнi запiс у маёй працоýнай кнiжцы. Дарэчы, у мяне i першы таксама экзатычны: «вадзiцель сабачай ездавой запрэжкi»! Я пасля заканчэння iнстытута па размеркаваннi паехаý на Камчатку. I тры месяцы ездзiý на сабаках. Давялося не толькi навучыцца iмi кiраваць, але i стаць афiцыйным «вадзiцелем» запрэжкi.
- Сабачая запрэжка на Камчатцы - Ваша першая службовая пасада, беларускi Дзед Мароз - апошняя. А як самi трапiлi ý Белавежскую пушчу?
Так складвалася жыццё, што паездзiý па ýсiм былым Савецкiм Саюзе. Працаваý i на Камчатцы, i ý Ленiнградзе, i на Памiры... Вельмi люблю горы, у маладосцi захапляýся альпiнiзмам. Адпрацаваýшы на Памiры дзесяць гадоý, стаяý перад выбарам: цi заставацца там на ýсе астатняе жыццё, цi тэрмiнова перабiрацца на раýнiну. Справа ý тым, што чалавечы арганiзм прыстасоýваецца да горных умоý, а з 40-гадовага ýзросту перамены могуць стаць незваротнымi. Я доýга вагаýся, перш чым прыняý рашэнне, i якраз у тэты пераломны момант прачытаý аб'яву аб тым, што адмiнютрацыя запаведнiка «Белавежская пушча» праводзiць адкрыты конкурс на замяшчэнне вакантных пасад батанiка i заолага. Быццам спецыяльна для нашай сям'i: у мяне жонка - батанiк па спецыяльнасцi. Мы падалi дакументы i сталi чакаць. Хутка прыйшоý выклiк. Я наведаý Беларусь, пабываý у Белавежскай пушчы i лiтаральна ýлюбiýся ý гэты цудоýны куток прыроды. Праз нейкi час, у 1989 годзе, мы пераехалi.
- Як праходзiла аклiматызацыя?
- Напэýна, я ýсе ж «перасядзеý» у гарах, таму што амаль паýгода пасля пераезду ý Камянюкi арганiзм вельмi моцна ламала. Думаý, што не вытрымаю i вярнуся ý горы. Ужо нават пачаý збiрацца. I тут – як адрэзала, аклiматызаваýся нарэшце. А знаёмства з пушчай пачаý з паходу па ей. Узяý рукзак, палатку, запас прадуктаý i прайшоý усю пушчу пяшком з поýначы на поýдзень. Мясцовыя леснiкi вельмi мяне пасля гэтага паходу запаважалi. А iх абсалютны давер заваяваý, калi паказаý iм свой «фiрменны» фокус: выпiý шклянку пушчанскага самагону з агнём. Нiколi не бачылi? Гэта вельмi проста, толькi патрабуецца адпаведны вопыт. Налiваеш у шклянку гарэлку, запальваеш яе i адным глытком выпiваеш, затаiýшы дыхание. Вiдовiшча, я вам скажу, фантастычнае.
- Цi ёсць у пушчы месца, дзе Вы яшчэ не бывалi?
- Я абышоý «самы стары лес Еýропы» - так яго назваý мой сябар, карэспандэнт «Комсомольской правды» Васiль Пяскоý – уздоýж i ýпоперак. Так што гарантую: няма тут такога месца, дзе не ступала б мая нага.
- Акрамя навуковых даследаванняý, якiя праводзiлi на пасадзе намеснiка дырэктара запаведнiка па навуцы, Вы, наколькi я ведаю, былi яшчэ i «штатным» экскурсаводам для асаблiва важных гасцей. Хто з iх запомнiýся i чаму?
- Я суправаджаý па пушчы фактычна ýсiх так званых VIP-гасцей. А каму яшчэ было гэтым займацца, як не намеснiку дырэктара па навуцы? Маiмi «экскурсантамi» ý розны час станавiлiся Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, жонка першага прэзiдэнта Расii Наiна Ельцына, былы прэзiдэнт Украiны Леанiд Кучма, мiнiстр абароны Кiтая, многiя iншыя вядомыя ý свеце людзi... Яны ý асноýным слухалi мяне, самi амаль не гаварылi. Бадай, толькi з першым паслом ЗША ý Беларусi Кенетам Ялавiцам у мяне быý не маналог, а дыялог: ён захапляецца бiялогiяй, таму задаваý шмат пытанняý i вельмi шкадаваý, што прыехаý у пушчу толькi ý канцы свайго знаходжання ý Беларусi. Потым, дарэчы, з яго лёгкай рукi ýсе наступныя паслы пачыналi знаёмства з нашай краiнай менавiта з наведвання Белавежскай пушчы. Запомнiýся губернатар Арлоýскай вобласцi Ягор Строеý, якi ствараý тады запаведнiк у сябе на радзiме i прыязджаý вывучаць наш вопыт захавання прыроды. Ён таксама шмат гаварыý, цiкавiýся рознымi бакамi жыцця нашага запаведнiка...
Я цяпер заканчваю пiсаць сваю чарговую кнiгу па гiсторыi Белавежскай пушчы, ужо восьмую па лiку. У ей i паспрабаваý расказаць, пра вядомых людзей, якiя бывалi ý запаведнiку, пра звязаныя з iмi цiкавыя падзеi. У прыватнасцi, пра тое, як амерыканскi мiльярдэр Тэрнер хацеý купiць Белавежскую пушчу, як акадэмiк Басаý «замочваý» тут Нобелеýскую прэмiю, як Пахмутава i Дабранраваý стваралi сваю славутую песню, як адпачываý Барыс Ельцын, пакуль я паказваý пушчу яго жонцы...
- I колькi ж, цiкава, даваý амерыканец за наша нацыянальнае багацце?
- Тры мiльярды долараý. Думаю, ён даý бы i больш. Але гэта здарылася яшчэ пры Савецкiм Саюзе, i ýсур'ёз весцi размову аб продажы такога гiсторыка-прыроднага помнiка тады нiхто i думаць не мог. Не аднойчы рабiлiся спробы купiць пэýныя часткi пушчы. Напрыклад, за вядомы пушчанскi дуб, ля якога любяць фатаграфавацца ýсе турысты, адзiн немец на поýным сур'ёзе прапаноýваý мiльён долараý. Я пацiкавiýся, навошта яму дуб. Аказваецца, бiзнесмен планаваý напiлаваць з яго стальнiц, каб перапрадаваць iх у... пiýныя бары Баварыi. Думаю, гэтая кнiга, як i ýсе папярэднiя, знойдзе свайго чытача.
- Чаму Вы, бiёлаг па адукацьи, у сваiх апошнiх кнiгах асноýную ýвагу ýдзяляеце не бiялагiчным аспектам жыцця Белавежскай пушчы, а яе гiсторыi?
- Самы лепшы даследчык пушчы - Георгiй Карцоý. Яго кнiга – сапраýдная энцыклапедыя Белавежжа. Пра запаведнiк - як вялiкi лес, бiялагiчны аб'ект - напiсана i шмат iншых навуковых твораý. А вось гiсторыi пушчы прысвечана вельмi мала кнiг. Я з гэтай праблемай сутыкнуýся, калi рабiý экскурсii для VIP-асоб. Давялося залезцi ý архiвы, дзе адшукаý шмат цiкавага i карыснага. Тыя звесткi пачаý выкарыстоýваць у далейшай экскурсiйнай дзейнасцi. Потым нарадзiдася iдэя напiсаць кнiгу, за першай - другую... Так i стаý пiсьменнiкам-гiсторыкам.
- Дзякуй, Вячаслаý Васiльевiч, за цiкавы аповед. Ад iмя журналiстаý i чытачоý «НТ» жадаю Вам новых творчых поспехаý! Няхай у год Вашага 70-гадовага юбiлею збудуцца ýсе мары i задумкi!
Белавежская пушча
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта