На вясковых ростанях Камянеччыны

Галiна НОВIК, Мiкола ШУМ (фота), "Навiны Камянеччыны", 14.12.2005

ПАВОДЛЕ ЗВЕСТАК, прадстаýленых краязнаýцам Георгiем Мусевiчам, можна меркаваць, што сяло Белая заснавана каля 1560 года.

Яно згадваецца ý справаздачы Гродзенскай Кансicторыi за 1893 год, а таксама ý клiравых ведамасцях за 1925-1939 гады.

Белая
Драýляная царква ý iмя iконы Казанскай Божай Мацi збудавана тут у 1912 годзе з лесу, якi быý выдзелены ýпрауляючым Белавежскай пушчы Калакольцавым. Прастольнае свята — у дзень iконы Казанскай Божай Мацi. Другiм асаблiва шануемым тут было свята памяцi сямi братоý-пакутнiкаý Маккавеяý.

***

ГАНДЛЯРАМ лесам пушча давала прыбытак; сялянам, занятым на лесараспрацоýках, - заробак. Для транспарцiроýкi лесу выкарыстоýвалi раку: сплаý яго вёýся, пачынаючы ад Белай...

У 20-30-я гады XX ст., «пры Польшчы», у сяле размяшчаýся пастарунак Бялянскай палiцыi, якая пiльна сачыла за палiтычным настроем тутэйшых сялян. Мiж iншым, да Вялiкай Айчыннай вайны ý Белай было 28 двароý - 180 жыхароý.

***

3 ПАЧАТКАМ вайны распачалася акцыя знiшчэння вёсак I хутароý у Белавежскай пушчы i ля яе, найперш з мэтай прадухiлiць развiццё партызанскага руху.

У канцы жнiýня 1941 года такi лёс напаткаý i Белую.

"Сцэнарый" акцыi быý адзiн: пад пагрозай расстрэлу давалiся дзве гадзiны на зборы, а затым сялян i нагружаныя вазы фашысты накiроýвалi на поýдзень ад пушчы. Выселеныя бялянцы ý асноýным «аселi» на Жабiнкаýшчыне.

Апусцелая веска была спалена. Згарэла i царква. Апошнiм свяшчэннiкам у Белай быý а.Клаýдзiй Пушкарскi, якi пераехаý у Св.-Мiкалаеýскую царкву ý Белавежы (цяпер — Польшча)...

Дзень вызвалення Белай - 17 лiпеня 1944 года. Фронт адышоý зусiм недалёка, але бялянцы началi вяртацца на родныя папялiшчы.

У першыя пасляваенныя гады сяло стала цэнтрам Бялянскага сельсавета. Было наладжана выдзяленне пушчанскага лесу пагарэльцам для будаýнiцтва новых хат.

***

БЕЛАЯ СЁННЯ - гэта 21 двор i 45 жыхароý, з iх 9 дзяцей да 16-i гадоý. Апошняя акалiчнасць вылучае Белую сярод iншых вёсак сельсавета (акрамя Камянюк) як найбольш перспектыýную. Больш простай мовай — ёсць надзея, што сённяшнiя дзецi не дадуць знiкнуць з карты раёна сваей вёсачцы, акружанай пушчанскiм лесам. I будуць любiць Белую так, як любяць яе Наталля Аляксееýна Шахалевiч (былая-бухгалтарка Бялянскага ляснiцтва), Мiхаiл Паýлавiч Качан (з 18-i гадоý, а сення яму 50, ён - ляснiк), Надзея Антонаýна Чарэнда, сестры Таццяна Iсаева i Наталля Зямлянiк... Дарэчы, амаль усе жыхары Белай - свае, карэнныя.

Шмат увагi надаецца сёння ý нашай краiне развiццю турызму i, у прыватнасцi, — вясковага, I ý Белай зроблена спроба прычынiцца да гэтай справы... А зносiны з тутэйшым насельнiцтвам - толькi на агульную карысць.

Старонку падрыхтавалi Галiна НОВIК i Мiкола ШУМ (фота).


У пошуках былога шмат аб чым могуць нагадаць фотаздымкi з сямейнага альбома Надзеi Антонаýны Чарэнды — патомнай жыхаркi Белай. Яна ýпэýнена, што яе радавому дрэву тут не менш як 300 гадоý. У сямейнай даведцы па сваiм родзе, калi б давялося такую скласицi, лершым (больш познi час — за смугою гадоý) Антонаýна паставiла б прозвiшча прапрадзеда Яфiма Дацкевiча, якi ý 1800-х гадах атрымаý зямельны надзел на Зубрыцы пасля таго, як лес там быý спiлены замежнымi купцамi. Разам з Дацкевiчамi надзелы тады атрымалi Качаны, Драчукi, Фiланюкi, Марчукi, Мялешкi...

Багатая на сумныя i добрыя падзеi бiяграфiя Надзеi Антонаýны. У сем гадоý зведала вайну (была паранена у руку на Жабiнкаýшчыне), страцiла бацьку (загiнуý у Вялiкай Айчыннай), у 12 гадоý разам з мацi пачала працаваць у калгасе, створаным у Белай у канцы 1949 года. Сустрэча ý час нарады па льнаводстве ý вёсцы Мiкалаева з Пятром Машэравым стала адметнаи вяхой у жыццi дзяýчыны-падлетка з мазолiстымi рукамi...

У 16 гадоу яна ужо ýзначалiла звяно па вырошчваннi лёну, а праз некалькi гадоý стала звеннявой-«кукурузнiцай». Дзякуючы таму, што кукуруза вырастала каралевай, Надзея двойчы была ýдзельнiцай ВДНГ у Маскве, брала ýдзел ва Усесаюзнай нарадзе работнiкаý сельскай гаспадаркi, была выбрана дэпутатам Вярхоýнага Савета БССР... Была i вучоба на 3-месячных курсах у Цiмiразеýскай акадэмii...

Аб былым нагадваюць здымкi. Хай жа стануць яны дарагiм сямейным скарбам для ýнукаý i праýнукаý Надзеi Антонаýны.

***

1960-ы год, Надзея Рыбацкая (пазней - Чарэнда, першая справа) атрымала ордэн Ленiна; побач з ею — Герой Сацыялiстычнай Працы Ганна Белявец.

***

1957-ы год. Бялянскiя дзяýчаты разам са звеннявой Надзеяй (трэцяя справа) першымi ý калгасе звязалi дажынкавую «квiтку», i старшыня Арцемiй Распорскi прывёз прэмiю на поле...

***

АНАТОЛЬ ЛIКЕВIЧ - жыхар Белай - з тых пушчанцаý, пра каго гавораць, што яны - складаемае экасiстэмы запаведнага лесу. Душа-чалавек, майстар на усе рукi. (Было выпiваý далёка не ý меру, але адшукаý у сабе сiлу, што аказалася мацней за дзiкую ýладу гарэлкi; шмат гадоý у рот яе не бярэ i другiм не раiць).

Старшыня Камянюцкага сельскага Савета дэпутатаý Алена Мазгова знайшла ý iм свайго паплечнiка: скласцi або падрамантаваць печ каму са старых - з просьбай да Анатоля, не даць разгуляцца бур'яну ýздоýж дарог - да Анатоля, парадак на старадаýнiх бялянскiх могiлках, дзе i сёння з'яуляюцца журботныя купiны магiл, — яго клопат...

***

Адмiнiстрацыйны будынак Бялянскага ляснiцтва, створанага ý 1967 годзе, пасля «падзелу» Каралева-Мастоýскага на два ляснiцтвы.

***

У цёткi Зосi (Соф'i Аляксееýны Гардзяюк) зяць-брэстаýчанiн з творчым падыходам да жыцця. Таму i вароты - незвычайныя: плывуць пышныя лебодзi у загадкавую даль... А за варотамi не пуста, бо дасюль не расстаецца Аляксееýна з каровай. Сенаваць дзецi з Брэста прыязджаюцьб сялянскай працы не цураюццв.

***

Дзядзька Васiль (Васiлiй Сцяпанавiч Кратовiч) - былы чыгуначнiк. Даýно займеý кватэру ý Брэсце, але роднай Белай не выракся.

Прыцягненне бацькаýшчыны на схiле гадоý - асаблiвае. I нават дуплiсты вяз, якому, лiчаць, больш за дзвесце гадоý,-— як блiзкi сваяк…

***

Аптымiзм – адметная рыса бялянцаý…

***

У бялянскiм доме iнтэр'ер — пушчанскi.

***

Вось так выглядае сёння рака — цёзка Белай. Яна утвараецца пры злiццi рэк Сiпурка i Палiчная, якiя бяруць пачатак у Польшчы. У вынiку мелiярацыйных работ рэчышча ракi выпрамлена...

Левы прыток Белай — рака Зубрыца, якая цячэ праз забалочаны лес. Яе рэчышча - таксама ля сяла Белая.

Недалёка ад яго рака Белая злучаецца з Лясной Правай. Тое, як гэта выглядае ý прыродзе, i дало, пэýна, назву хутару - Вiлы, якi ý паýкiламетра ад сяла. Паблiзу - аблюбаванае жураýлямi месца для адпачынку ý час сезонных пералётаý. Кажуць, iх збiраецца там столькi, што курлыканне чуваць ажно ý Камянюках...


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта