Жураўкову заводзяць на пасадку

Антон КОРЗУН
«Народная Воля», № 26
13.02.2004

Былы кiраўнiк справамi прэзiдэнта Галiна Жураўкова не толькi знята з пасады, але затрымана i змешчана ў следчы iзалятар КДБ. У яе працоўным кабiнеце i ў кватэры праведзены вобыскi. Некаторыя расiйскiя СМI паведамiлi, што разам з Жураўковай затрыманы i яе сын Вiталь, якi займаецца бiзнесам. Але ў КДБ гэтую iнфармацыю не пацвярджаюць. Некаторыя назiральнiкi адзначаюць, што ў Мiнску зноў актывiзавалася барацьба кланаў…

Нагадаем, што былую лукашэнкаўскую фаварытку, як сцвярджае кiраўнiк Цэнтра грамадскiх сувязяў КДБ Аляксандр БАЗАНАЎ, падазраюць у «злоўжываннi службовым становiшчам у карыслiвых мэтах». Яна была затрымана ўвечары 10 лютага, «у адпаведнасцi з артыкулам 108 Крымiнальна-працэсуальнага кодэксу».

Вядома, што за некалькi гадзiн да арышту Жураўковай Лукашэнку наведалi кiраўнiкi КДБ i Камiтэта Дзяржкантролю Анатоль Тозiк i Леанiд Ерын, якiя дакладвалi пра ход расследавання ў адносiнах да кiраўнiкоў арганiзацый, якiя падпарадкоўваюцца Кiраўнiцтву справамi прэзiдэнта. Гаворка iдзе перш за ўсё пра прадпрыемства «Белая Русь», якое займаецца рознымi вiдамi бiзнесу, у тым лiку нафтавым, а таксама «Белвнешторгинвест». Дзейнасць апошняга вызначаецца шырокiмi накiрункамi, сярод якiх — i пастаўкi лесу.

«Гаворка iдзе аб падрыхтоўцы да маштабнай прыватызацыi, — сказаў у iнтэрв'ю аднаму з расiйскiх выданняў былы начальнiк упраўлення iнфармацыi Адмiнiстрацыi прэзiдэнта Аляксандр ФЯДУТА. — Гэтая падрыхтоўка сама па сабе выклiкае барацьбу памiж усiмi ўладнымi кланамi, якiя рэальна могуць паўплываць на вызначэнне лёсу будучага аб'екта ўласнасцi. Галiна Жураўкова была ўсяго толькi адным з найбольш моцных iгракоў. Супраць яе аб'ядналiся ўсе сiлавiкi».

Спецыялiсты сцвярджаюць, што атака на ўсемагутнае Кiраўнiцтва справамi планавалася даўно. Сiлавiкi вагалiся i вырашалi, цi здолеюць яны перамагчы ў гэтай барацьбе за сферы ўплыву. I вось, нарэшце, сiлавiкам удалося пераканаць Лукашэнку, i той падпiсаў указ аб звальненнi Жураўковай з пасады. А гэта азначае, што цяпер на сваёй кар'еры яна можа паставiць крыж.

Нагадаем, што гэта не першы скандал вакол камерцыйнай дзейнасцi Кiраўнiцтва справамi прэзiдэнта. Калi гэтую структуру ўзначальваў Iван Цiцянкоў, якi зараз зацiх як мыш пад венiкам у Маскве, грымелi скандалы вакол фiрмаў «Торгэкспа», фонду Махмуда Эсамбаева ды iншых.

«Кiраўнiцтва справамi ствараецца не дзеля бiзнесу, у яго зусiм iншыя функцыi, — заявiў у iнтэрв'ю Радыё »Свабода« былы прэм'ер-мiнiстр Мiхаiл ЧЫГIР. — Мусяць быць розныя фiрмы i змагацца за тое, каб у iх тавары былi танней, лепей. Пры чым тут Кiраўнiцтва справамi? Але калi прынята такое рашэнне, што Кiраўнiцтва справамi будзе займацца бiзнесам, не будзе канкурэнцыi, то вядома, чым гэта скончыцца — хабарам i турмой».

Да турмы, здаецца, Галiне Жураўковай застаўся адзiн крок. Тым больш, што на пасадку яе павялi не толькi кiраўнiкi дзяржкантролю i КДБ, а i…

Наталля ГАК.

АД РЭДАКЦЫI

Зразумела: арышт Галiны Жураўковай — не менш гучная справа, чым арышт у свой час старшынi праўлення Нацыянальнага банка Тамары Вiннiкавай. Хоць, у прынцыпе, гэта розныя асобы. Апошняя была вылучана на высокую пасаду, як кажуць, з чыстай бiяграфiяй. Дасье Галiны Жураўковай — з чорнымi плямамi. Што, дарэчы, i выклiкала неадназначную рэакцыю ў шырокай грамадскасцi, калi стала вядома, што А.Лукашэнка прызначае яе на пасаду Кiраўнiка справамi прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Вось што пiсала яшчэ тады «Народная воля» пад рубрыкай «Кто есть кто» (27 лютага 2001 года).

Раньше привлекалась к ответственности за хищения, теперь — в кресле Управляющего делами президента

На минувшей неделе А.Лукашенко назначил Управляющим делами президента Республики Беларусь Галину Анисимовну Журавкову. И сразу поползли слухи: в высокое кресло села дама с явно сомнительной репутацией.

Может быть, мы и не обратили бы внимания на эти разговоры, если бы на редакционный стол не легла ксерокопия огромнейшей статьи, автором которой в свое время являлась не кто-либо, а главный инспектор главного управления кадровой политики Администрации президента Республики Беларусь Тамара Белкина. Уже о многом говорит заголовок публикации — «Про сушеный лук, золото и про то, куда уходят деньги рабочих». Напечатала статью около четырех лет назад газета «Магiлёўскiя ведамасцi». Одной из главных ее действующих героинь была как раз госпожа Журавкова. Да, да — именно она, днями ставшая Управляющим делами президента. Вот строки, посвященные ей Тамарой Белкиной, которая, кстати, пошла на повышение в Постоянный комитет Союза Беларуси и России: «Жители Чаус помнят Галину Анисимовну по работе директором райбыткомбината. Тогда она была освобождена от занимаемой должности за хищение, приписки и злоупотребление служебным положением. Возбужденное уголовное дело попало под амнистию. После этих событий Журавкова отбыла в Тюмень, откуда явилась на должность президента концерна »Белхудожпромыслы« в 1995 году. И сегодня жители Чаус связывают с фамилией Журавковых сеть коммерческих магазинов, находящихся в этом небольшом районном центре. Недобрую память оставили о себе Журавковы у жителей райцентра Вележ Смоленской области, выкупив там промкомбинат, который под их руководством спустя два года »дошел до ручки«, а люди, работавшие там, остались брошенными на произвол судьбы"…

Понятно, в каком контексте приводились в той публикации некоторые сведения из биографии Г.Журавковой. Казалось бы, такой человек должен пулей вылететь с государственной службы. Но… Нынешней власти нужны именно такие, как Галина Анисимовна. Говорят, вначале ее пригрел Иван Иванович Титенков, а теперь вот и Александр Григорьевич Лукашенко одарил высокой должностью.

Не будем тиражировать все слухи, которые циркулируют по Минску в связи с назначением на пост Управляющего делами президента Республики Беларусь Г.Журавковой. Возможно, в распоряжении редакции окажется еще не один любопытный документ, проливающий свет на карьеру этой чаусской дамы. Тогда и дополним рассказ.

Антон КОРЗУН.

(«Народная воля», 27 февраля 2001 года.)